Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
таксі. Пачаў накрапваць дождж. Дом Мірыям быў вельмі далёка ад маёй гасцініцы, апроч таго, я дрэнна сябе адчуваў пасля шматлікіх кактэйляў і шампанскага. I я адважыўся прасіць у гэтых п’яных вар’ятаў, ці не дасць мне хто з іх адзін долар. Зразумела, яны зноў прычапіліся да мяне, прабуючы затрымаць. Усе са смехам адмовілі, абяцаючы даставіць мяне ў сваёй машыне, калі я іх пачакаю да шасці гадзін раніцы. Мяне ўжо разбірала злосць, але тут Мірыям дастала з сумачкі адзін долар і падала мне:
— Вазьміце, мой мілы, я адна ў вас сяброўка без эгаізму... Я хачу вас мець пры сабе і таму даю сродак збегчы... Спакойнай ночы.
I яна дакранулася губамі да маёй шчакі. Я паспешна схапіў долар, пацалаваў Мірыям і выскачыў пад шалёныя крыкі і дружны рогат.
Густая імжака ляпілася мне на твар і на рукі. Пустыя вуліцы. Нізкія змрочныя дамы. Увесь квартал нібы вымецены таямнічай варожай сілай. Я не ведаю нічога болып вясёлага, як Нью-Йорк Пятага авеню, з яго лёгкімі палацамі на цудоўных абрусах белага святла. Але, калі адысці ад галоўных вуліц, аблічча гэтага горада мяняецца са страшэннай хуткасцю. Ці то гангстэрскія фільмы далучылі ў нашым уяўленні да гэтых дэкарацый раптоўныя лютыя драмы? He ведаю, але, як толькі я пакідаю рухомыя агні Брадвея альбо ціхую пышнасць Цэнтральнага парка, мяне ахоплівае туга.
Я ведаў, што не знайду таксі, пакуль не перабяруся цераз Іст-Рывер, і накіраваўся на вялізны жалезны мост... Забыў яго назву... Здаецца, Квінсбара-Брыдж... Пяць гадзін назад, праязджаючы там, я быў уражаны кіпучым рухам на мосце, грукатам аўтамабіляў, чырвонымі і белымі агнямі ліхтароў.
Цяпер мясціна была бязлюдная, і толькі косыя лініі высокіх металічных ферм разразалі туман сваімі чорнымі ромбамі.
Я прайшоў ужо амаль палову моста, нікога не сустрэўшы, як раптам у тумане, з правага боку ад мяне, хутчэй угадаў, чым убачыў, жаночую постаць. Яна схілілася над парапетам — і гэта было небяспечна ці, ва ўсякім разе, дзіўна. Я адразу ж падумаў, як зрабілі б і вы на маім месцы, пра безліч выпадкаў самагубства, вядомых нам, і падышоў да жанчыны. Яна рэзка павярнулася, пачуўшы мае крокі, і, убачыўшы мяне побач, кінулася на парапет з такой рашучасцю, што я інстынктыўна схапіў яе за руку і пацягнуў да сябе.
Перада мной стаяла вельмі прыгожая дзяўчына, без капелюша, са збітымі, вільготнымі валасамі і тварам, залітым слязьмі. He памятаю, у якім яна была адзенні. Аднак у мяне тады не склалася ўражання, што яна з бедных. Мне нават здаецца, што на шыі ў яе была ліса ці якое іншае футра. He... Гэта не ад беднасці — яе прыгнаў сюды страх. Яна ляскала зубамі, і губы яе дрыжалі.
— Што вам ад мяне трэба? — закрычала яна.— Пакіньце мяне! He прыставайце да мяне!
Цяпер я быў упэўнены, што магу стаць удзельнікам адной з банальных драм: прахожы перашкаджае жанчыне ўтапіцца. Такая роля мяне вельмі бянтэжыла. Кактэйлі Мірыям не прасвятлілі маіх думак і не прыдалі цвёрдасці маім учынкам. He ведаю, што я гаварыў гэтай няшчаснай, мабыць, якое-небудзь глупства. Зрэшты, гэта не мае значэння. Жанчыне, якую я трымаў за руку, патрэбен быў жывы чалавечы голас і трошкі сілы, каб адцягнуць яе ад парапета. А гэта ў мяне было.
Праз хвіліну, па-ранейшаму трымаючы яе за руку, я ішоў разам з ёю па кладках моста і няскладна паўтараў:
—. Ну, што гэта з вамі?.. Што гэта з вамі?.. Што здарылася?.. Вас кінуў мужчына?.. Mary вас запэўніць, што паміраць праз гэта не варта... Каб вы толькі ведалі, колькі разоў я сам у нядобрую часіну жадаў знік-
нуць... Нават толькі што я б не дорага даў за жыццё, а цяпер вельмі рад, што апынуўся тут, каля вас.
Яна не адказвала. Праходзячы пад ліхтаром, я разгледзеў яе лепш. Яна была не проста прыгожая, а рэдкай красы жанчына. А вы ведаеце, які я ў той час быў сентыментальны. Вострае спачуванне, рамантычныя абставіны, лёгкае ап’яненне, злосць на Мірыям — усё гэта спрыяла таму, што, дайшоўшы да канца моста, я нічым, апроч гэтай невядомай, болып не цікавіўся. Мы мінулі паставога, які глянуў на нас з падазронасцю. Я баяўся, каб мая спадарожніца не зрабіла новага глупства, але яна не супраціўлялася, ішла побач і толькі ціхенька плакала... Вы, напэўна, думаеце, што я мог бы тут жа здаць яе палісмену і вызваліць сябе ад усякай адказнасці? Так то яно так, але ж я не ведаў, а можа, у гэтай даведзенай да адчаю істоты былі сур’ёзныя прычыны пазбягаць паліцыі... А потым, я павінен прызнацца, што прыгода гэта абудзіла ва мне цікавасць і хацелася зрабіць нешта добрае.
Перабраўшыся цераз мост, я крыху супакоіўся, але тут яшчэ адзін клопат. Куды мне дзець гэтую маладую жанчыну? Пакінуць яе на вуліцы? Яна ізноў пабяжыць тапіцца. Завесці ў маю гасцініцу? Гэта немагчыма. Правілы ў амерыканскіх лепшых атэлях былі тады вельмі строгія, і ліфцёр не прапусціў бы мяне з ёю наверх. Была ў яе кватэра? Сям’я? Я паспрабаваў распытаць. Але з яе нельга было выцягнуць нічога талковага. Яна толькі дрыжала і ўсхліпвала.
Нарэшце я спытаў:
— Вось што... Я не магу вас кінуць у такім становішчы... Куды вас праводзіць? Ёсць у вас дом? Бацькі?
Яна маўчала, і я зразумеў, што няма.
— Пакой?
Яна адмоўна кіўнула.
У гэты момант мы праходзілі паўз ярка асветленыя дзверы з шыльдай «Атэль Берагавы. Нумары ад адна-
го долара і вышэй». Гэта гасцініца не была падобна на раскошныя атэлі Паркавага авеню, аднак паказалася мне прыстойнай, чыстай, і чаму б не перабыць тут некалькі гадзін?
— Слухайце, у вашым становішчы вы не можаце нічога растлумачыць. Мне таксама пара дадому. Перш за ўсё, вам трэба адпачыць, сагрэцца і выспацца. Вазьміце нумар у гэтай гасцініцы. Я заплачу наперад і вас часова пакіну. Адпачывайце, засніце, а заўтра я прыйду вас праведаць. У Ныо-Йорку ў мяне многа сяброў у розных колах грамадства, і я амаль упэўнены, што, ведаючы вашу бяду, змагу вам дапамагчы... Пры ўсіх вашых пакутах вы ж можаце адкласці рашэнне на адну ноч. I хто ведае? Можа, тое, што ў гэтым тумане і змроку здавалася вам жахлівым тупіком, заўтра раніцай будзе выглядаць зусім іначай... Вы згодны?.. Вы абяцаеце, калі я вас уладкую ў гасцініцы, адгэтуль нікуды не выходзіць і чакаць мяне?
Яна згадзілася, моўчкі кіўнуўшы галавой.
— У вас ёсць грошы? — нясмела запытаў я.
Яна сціснулася, як пабіты сабака.
— Няма... Ну, гэта не мае значэння. На жаль, у мяне самога на гэты раз мала, усяго адзін долар. Але гэтага нам якраз хопіць. Вы бачыце: «Ад аднаго долара і вышэй». Я заплачу за нумар, а заўтра раніцай прыйду і ўладжу ўсё астатняе... Так што, калі хочаце есці альбо яшчэ чаго, не саромейцеся, заказвайце. Я потым разлічуся. Вы згодны? Так і быць.
Я пазваніў у гасцініцу. Ніхто не адазваўся. Я пазваніў яшчэ раз і яшчэ раз. Нарэшце пачуліся крокі, заляпалі шлапакі, бразнула засаўка, і паказаўся калідорны — рослы, кучаравы дзядзька, які праціраў кулакамі заспаныя вочы. Ён дрэнна гаварыў па-англійску і зусім не размаўляў на вядомых мне мовах (па-французску і па-італьянску), так што мне было вельмі цяжка ўбіць яму што-небудзь у галаву.
— Гэта дзяўчына,— тлумачыў я,— толькі пераначуе. Багажу пры ёй няма. Заўтра раніцай я вярнуся; усе яе выдаткі я аплачу... Mary вам пакінуць у заклад гадзіішік ці яшчэ што... але, думаю, абыдзецца і так... Падазронага тут абсалютна нічога няма, вы самі бачыце... Я ж з ёю не застаюся. Зараз я толькі прашу даць ёй нумар на адну ноч, і вось вам долар. Вы мяне зразумелі? Мы дамовіліся? Усё ў парадку?..
Я пачаў ужо злавацца на гэтага без’языкага тупіцу. Трэба было паўтараць па некалькі разоў адно і тое ж... Нарэшце ён узяў долар і адышоў убок, каб прапусціць дзяўчыну. Я не ведаў, чым яе ўцешыць на развітанне. Пад «заслону» трэба было сказаць нешта цёплае, ласкавае, але слоў такіх я не знаходзіў.
— Ну, дык да заўтра... I пастарайцеся заснуць,— прамовіў я паспешліва і працягнуў руку.
Яна схапіла яе і, ажывіўшыся, упершыню загаварыла:
— Вы харошы чалавек.
I хоць, апроч гэтых трох слоў, я ад яе нічога не чуў, у маіх вушах і цяпер яшчэ гучыць яе нізкі пявучы голас. Застаўшыся адзін, я тут жа ўспомніў, што, аддаўшы незнаёмай свой апошні долар, не маю за што паехаць ні на таксі, ні нават на аўтобусе і да сваёй гасцініцы павінен дабірацца пеша. Дзе ж я быў? 60-я вуліца? 62-я? А папасці мне трэба было ў Ніжні горад, гэта болып за гадзіну хады ў слоту і непагадзь. Але я быў так задаволены сваім мужным учынкам, што рушыў у дарогу ў вясёлым настроі, насвістваючы на бязлюдных вуліцах старадаўнія салдацкія мелодыі. Мабыць, упершыню Мэдзісан-авеню слухала ў гэтую ноч «Бравага артылерыста».
На другі дзень раніцай, калі я прачнуўся, спачатку ў мяне было ўражанне, што ўчарашняя дзіўная прыгода мне проста прыснілася. Пасля некаторай развагі, я прыпомніў усе дэталі начнога здарэння і вырашыў,
перш чым адправіцца на работу, заехаць у «Атэль Берагавы», завезці крыху грошай гэтай таямнічай дзяўчыне і, калі яна шчыра пра ўсё раскажа, заняцца яе справай. Сярод палітычных дзеячаў Нью-Йорка ў мяне было нямала сяброў... I хто яго ведае? Пачуццё ўдзячнасці...
Атэль я адшукаў лёгка, каля самага моста. Дзённае святло пазбавіла яго ранейшага крыху падазронага выгляду, як мне тады здалося. За сталом сядзела жанчына, абкладзеная ключамі.
— Выбачайце,— звярнуўся я да яе,— хацеў бы даведацца, як тая маладая асоба, якую я прывёў сюды мінулай ноччу...
Яна зірнула на мяне са здзіўленнем:
— Маладая асоба?
Я растлумачыў і расказаў пра сваю прыгоду. Відаць было, што факты гэтыя для яе навіна.
— Прыблізна гадзіны ў дзве ночы... Вы ж ёй далі нумар... Зусім маладзенькая дзяўчына, без багажу...
— Але ж ніякай адзнакі ў кнігах...
— Як жа так, нарэшце! У вас тут дзяжурыў калідорны, ён нават па-англійску не ўмее, чарнавалосы, кучаравы.
— А, Стэпан... Ну і што?
— Ён нас прымаў. Паклічце яго.
Яна націснула кнопку, і праз некалькі хвілін з’явіўся калідорны. Убачыўшы мяне, ён вытрашчыў вочы.
— Вы мяне пазналі? — запытаў я.
— Пазнаў,— буркнуў ён злосна.
—■Гэтай ноччу я прыходзіў сюды разам з маладой дзяўчынай. Дзе яна?
— Пайшла,— вызверыўся калідорны.— Я яе выгнаў.
— Што? — ускіпеў я.— Вы яе вьігналі? Як вы пасмелі! Я заплаціў... Вы не мелі права...
Ён выцягнуў з кішэні паперку і, шпурнуўшы яе мне ў твар, замармытаў;