Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
— О! — заварушыўся ён.— Гэта так добра, што вы якраз прыйшлі. Я хацеў у вас запытацца... Ці не ведаеце вы, якія трэба выканаць фармальнасці, каб стаць венесуэльцам?
— He скажу, не ведаю.
— А калумбійцам?
— Таксама не ведаю. Наконт гэтага вы звярніцеся ў консульствы адпаведных краін.
— У консульствы? Вы што, ашалелі? Каб прыцягнуць увагу!
Ён з агідай адсунуў смажанае кураня і цяжка ўздыхнуў:
— Што за эпоха! Вось бы нарадзіцца ў 1830-м і пражыць увесь век без казначэйскага гвалту, без страху, што цябе абрабуюць! А цяпер кожная краіна — разбойнік з вялікай дарогі... Нават Англія... Я там прыхаваў некалькі карцін і габеленаў з разлікам даставіць іх сюды. I ведаеце, што яны ад мяне патрабуюць? Стопрацэнтную пошліну за вываз, што раўназначна канфіскацыі... Нас абкрадваюць, дарагі мой пане, як у цёмным лесе, як у цёмным лесе.
Пасля гэтага я выехаў па справах у Каліфорнію, так і не даведаўшыся, кім яны сталі: уругвайцамі, венесуэльцамі ці калумбійцамі. Калі праз год я зноў вярнуўся ў Нью-Йорк, я запытаў пра іх у пана Рабера, гаспадара «Залатой змяі»:
— Скажыце, як Бурдакі? Вы штодня іх бачыце?
— О не! — здзівіўся пан Рабер.— Што вы? Хіба вы не знаеце? Яна памерла месяц таму назад, відаць, ад сардэчнай хваробы, і з таго дня яе муж сюды ні нагой. He іначай сам захварэў ад перажыванняў.
Я ж уявіў сабе зусім іншую прычыну. Я паслаў старому спачуванне і папрасіў дазволу яго наведаць. Назаўтра ён пазваніў мне па тэлефоне, каб я прыйшоў. Ён быў вельмі бледны, страшэнна худы, губы белыя, голас як з-пад зямлі.
— Я толькі ўчора дачуўся аб вашым няшчасці,— прамовіў я,— і з’явіўся неадкладна, каб вам чым-небудзь дапамагчы, бо, апроч смутку і болю пасля такой страты, вы, я ведаю, цяпер і самі ў немагчымым становішчы.
— He, не,— запярэчыў ён.— Зусім не... Можна прывыкнуць... Праз акно мне відны прахожыя, праязджаюць аўтамабілі... I потым, скажу вам шчыра, жывучы так, я нарэшце адчуваю сябе ў бяспецы. Раней, ідучы снедаць, я проста мучыўся... Мала што магло здарыцца за маю адсутнасць... Хоць я ведаў, што там мая жонка, мой бедны друг, але ж яна не любіла брацца за рэвальвер, асабліва, калі пачало здаваць сэрца. Цяпер я адчыняю дзверы, і чамадан у мяне заўсёды на воку... Перада мной тое, што мне даражэй за ўсё... I пакуты мае акупаюцца... Вось толькі адна бяда — мой бедны Фердзінанд.
Пудзель, пачуўшы сваё імя, падняўся, падбег і сеў у нагах гаспадара, пільна на яго паглядаючы.
— Нічога не зробіш, я не магу цяпер сам вадзіць яго на прагулку, але дамовіўся з пасыльным, па-іхняму «бел-бой», і што за мова, называлі б, як людзі — «пасыльны», a то ламай язык. Ах, гэта англійская мова — чысты смех! Я знайшоў маладога хлопца, і, за невялічкую плату, ён абслугоўвае Фердзінанда, гуляе з ім, ну і ўсё іншае... Так што болей ніякіх сур’ёзных праблем у мяне няма... Вы мелі ласку, дарагі мой пане, прапанаваць мне вашу падтрымку, але ж яно ідзе на лад, усё ідзе на лад, магу вас запэўніць.
— А вы болып не збіраецеся перасяляцца ў Паўдпёвую Амерыку?
— He, дарагі мой пане, не... Што я там буду рабіць? Вашынгтон больш не ставіць пытання аб абмене грошай, і ў мае гады...
Ён сапраўды вельмі пастарэў: умовы, у якіх ён сябе прымусіў жыць, падрывалі здароўе. Ружовыя шчо-
кі выцвілі, завастрыліся, кожнае слова вымаўлялася з натугай.
«Наўрад ці ён доўга працягне»,— падумаў я.
Пераканаўшыся, што нічым яму не дапамагу, я развітаўся. Быў у мяне намер зрэдку заходзіць да яго, але праз некалькі дзён, разгарнуўшы «Нью-Йорк Таймс», заўважыў загаловак: Смерць французскага эмігранта. Поўны. чамадан долараў. Я прачытаў рэпартаж. Паведамлялі пра старога Бурдака. Яго знайшлі мёртвым раніцай. Ён ляжаў на сваім чорньім чамадане, закруціўшыся ў коўдру. Смерць была натуральная, скарб некрануты. Я прыйшоў у атэль «Дэльмоніка», каб даведацца, калі ; дзе адбудзецца пахаванне. Таксама спытаў адміністратара, што з Фердзінандам:
— А дзе ж сабака нябожчыка пана?
— Прэтэнзій не паступала, аддалі гіцлям на жывадзёрню.
— А грошы?
— Калі не знойдуцца наследнікі, дык іх забярэ амерыканская казна.
— Канец вясёленькі,— сказаў я.
А сам падумаў: «Вясёленькі канец доўгай і нуднай гісторыі».
КАРЫЧІІЕВАЯ
МАГІЯ
канцы мшулага стагоддзя,— сказаў доктар Пціклеман,— увайшло ў звычай у горадзе Пон-дэ-Лёр хадзіць вечарамі ў сад мэрыі на канцэрты муніцыпальнай філармоніі. I цяпер філармонія выступае, як калісьці, заўсёды ў нядзелю, але ў садзе пуста. У прамыслоўцаў, камерсантаў і служачых, амаль у кожнага ёсць свая аўтамашына, вялікая ці малая, і летнія вечары яны праводзяць у вёсцы. Што да рабочых, то, у большасці, кожны з іх мае свой радыёпрыёмнік і, не выходзячы з дому, можа слухаць канцэрты з Парыжа альбо з Лазаны. Толькі некаторыя старажылы засталіся верньімі даўняй традыцыі, якая ім нагадвае аб мінулых радасцях.
Колькі хлопцаў і маладых дзяўчат, гадоў сорак назад, адгулялі свае заручыны ў гэтым садзе ў алеях пад каштанамі! А тым часам іхнія бацькі, патураючы маладым, павольна крочылі метраў за трыццаць, і медныя трубы муніцыпальнага аркестра парушалі цішыню вечара гучным выкананнем папуры з «Гугенотаў», «Блакітнага Дуная» і «Латарынгскага марша». Раз у тыдзень гэта «Алея ўздыхаў» будзем яе так называць) у сентыментальным жыцці Пон-дэ-Лёра рабілася тым жа, што ў Парыжы «Сцежка дабрадзеяў».
Ліхтароў было мала. Прыцемкі абуджалі адвагу ў баязлівых. Пах язміну шырока разліваўся ў паветры.
I як было цікава, сустракаючы пары закаханых, кожны раз по-новаму назіраць іх сваркі, іх збліжэнне, і, нарэшце, гатоўнасць стаць мужам і жонкай.
Магчыма, самыя старыя жыхары Пон-дэ-Лёра яшчэ памятаюць чэрвеньскі вечар 1890 года, калі яны ўбачылі, як у садзе мэрыі нечакана з’явіўся палкоўнік Дзюрук са сваёй жонкай і дачкой у суправаджэнні статнага мулата.
Выйшаўшы ў адстаўку, палкоўнік Дзюрук прыняў кіраўніцтва справамі Прамысловага клуба, што вельмі ўзрадавала яго членаў, бо папярэдні кіраўнік быў толькі капітанам. Трэба вам сказаць, што Пон-дэ-Лёр ганарыўся сваім клубам, заснаваным пры Луі-Філіпе групай прамыслоўцаў — аматараў літаратуры і мастацтва. Там выступалі лектары з Парыжа, можна было паслухаць Брунецьера, Гастона Пары, там наладжвалі канцзрты, балі і азартныя гульні ў карты. Аднаго разу два сталыя яго члены нават ледзь не пабіліся на дуэлі, і прапанаваная палкоўнікам працэдура паядынка была ўзорам кампетэнтнасці і рамантыкі.
Пасля некалькіх месяцаў назірання самыя незгаворлівыя дамы Пон-дэ-Лёра ўзялі пад сваю апеку мадмуазэль Дзюрук, і незвычайная прыгажосць маладзенькай дзяўчыны збіла з тропу не аднаго юнака. Тады казалі, што Бланш Дзюрук, каб толькі захацела, магла б выйсці замуж за аднаго з самых багатых тамашніх суконшчыкаў, а трэба ведаць вузкую каставую сістэму, якая ў дзевятнаццатым стагоддзі пусціла карэнне ў гэтай мясцовасці, каб зразумець некаторы сацыяльны зрух, аб якім сведчылі падобныя чуткі. Аднак час ішоў, а грашовыя тузы не спяшаліся. У 1890 годзе Бланш Дзюрук споўнілася дваццаць шэсць гадоў, і, хоць яна была па-ранейшаму красуняй, спрактыкаваным дамам яе будучыня не здавалася ўжо такой бліскучай.
Дарэмна ў гэты вечар пондэлёрскія сем’і, шпацыруючы туды і сюды па «Алеі ўздыхаў», прабавалі падсту-
піцца да Дзюрукаў і іх спадарожніка. Бланш ішла поруч з мулатам, крыху апярэдзіўшы бацькоў. Палкоўнік у пінжаку з тонкай шэрсці, з ордэнскай стужкай у пятліцы, паважна падымаў саламяны капялюш, сустракаючы тутэйшага пана, і на прывітанне «Добры вечар, паважаны палкоўнік» адказваў, не спыняючыся: «Добры вечар, пан Герпэн... Добры вечар, пан Пельто...» Найболып здагадлівыя казалі, што палкоўнік Дзюрук, калі служыў у Афрыцы, напэўна, меў туземцаў пад сваёй камандай. Тады якраз ішла вайна з Дагамеяй. Магчыма, невядомы быў высланым важаком, а можа, нават сынам негрыцянскага караля? Трэба прызнаць, што постаць яго была сапраўды каралеўская, ён на цэлую галаву ўзвышаўся над іншымі і глядзеў на ўсіх смела жорсткімі вачамі. Але ўсе гэтыя меркаванні прыйшлося адкінуць, калі на другі дзень у клубе палкоўнік адрэкамендаваў свайго мулата членам камітэта:
— Панове, я дазволіў сабе прывесці сюды Геркула Дзюрука, майго дваюраднага брата.
Пры святле чалавек гэты зрабіў моцнае ўражанне. Валасы яго, плоеныя шчыпцамі, не мелі натуральнай кучаравасці і блішчалі сівізной, хоць сам ён быў яшчэ малады. Рысы твару былі прыгожыя, але шырокія ноздры надавалі абліччу празмерную ганарыстасць. Гаспадары Пон-дэ-Лёра баязліва віталіся з госцем, і карычневая лапішча да болю паціскала ім рукі. Адзін з іх (пан Рамійі, калі мне не здраджвае памяць) адвёў палкоўніка ў кут і папрасіў даць некаторыя тлумачэнні.
— Усё надзвычай проста,— пачаў палкоўнік.— Было гэта вельмі даўно. Нейкі Жан Дзюрук, дваюрадны брат майго бацькі, награшыўшы ў маладосці, адправіўся ў Судан шукаць шчасця. Ён вырошчваў бавоўну, збіраў каўчук і страшэнна разбагацеў... Mae сябры, вяртаючыся з Афрыкі, не раз пыталіся ў мяне: «Вы што,
радня магнату Дзюруку?» Ад туземнай жанчыны ў Жана быў сын, гэты самы Геркул. Жан яго прызнаў і даў яму адукацыю ў французскай школе. У мінулым годзе бацька памёр, пакінуўшы свайму адзінаму сыну каласальных памераў спадчыну... Хлапчына, які стаіць перад вамі, якому няма яшчэ і сарака гадоў, мае ў сваім уладанні зямлі і лесу столькі, што там бы змясцілася некалькі французскіх дэпартаментаў... У яго самыя шырокія планы, ён лічыць, што надыдзе час, калі нашы калоніі сваёй бавоўнай змогуць пацясніць Злучаныя Штаты, а каўчуком Малайю... Але ў гэтых пытаннях, панове, вы лепшыя суддзі і знаўцы, чым я. Геркул будзе вельмі рады мець ад вас кансультацыю.
Прамыслоўцы Пон-дэ-Лёра абступілі прыгожага мулата і засыпалі яго дзелавымі пытаннямі. Ён адказваў разумна і ўпэўнена добрай французскай мовай. 3 гэтага вечара ў галовах некаторых удзельнікаў сустрэчы абудзіўся інтэрас да яго плантацый. Хутка ўвесь горад гаварыў толькі пра бавоўну і каўчук. Я сам, тады яшчэ зусім юны медык, успамінаю, насіў у кішэні маленькую галачку, што мне падарыў суданец, і падкідаў яе ў кватэрах маіх кліентаў, як мячык, паўтараючы: «Вось яна — будучыня». Кажуць, што натарыус Пельто падрыхтаваў статут «Нармандскага таварыства бавоўна-каўчук» і, магчыма, пан Ахіл Кеснэ згадзіўся б узначаліць адміністрацыйны савет. Але апошняя чутка не адпавядала сапраўднасці, паколькі пан Ахіл не надта давяраў справе. I ўсё ж «Таварыства бавоўна-каўчук» было заснавана, і патрэбны капітал сабраны на месцы.