Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
— А гэта? Маеце права?.. Фальшывы долар даваць?
— Фальшывы долар?!.
Я падняў паперку і аслупянеў. Гэта нават не была фальшыўка. Гэта быў адзін з тых білецікаў, дзе на адным баку намаляваны долар, а на другім — пералік тавараў — рэклама, якую некаторыя магазіны раздаюць прахожым на вуліцы. Напэўна, я не разгледзеў яго мінулай ноччу, тым болып, што сагнуты папалам, ён вельмі нагадваў долар, і ў мяне не было прычыны сумнявацца. А можа, гэты нягоднік яго падмяніў? Але пайсці на такое дробнае жульніцтва было б занадта подла, а гнеў калідорнага быў натуральны... He... Значыць, работа Мірыям і яе сяброў. Пажартавалі, называецца!.. I гэта няшчасная...
— Куды яна пайпіла? — закрычаў я.— Яе трэба абавязкова знайсці. Разумееце, мадам, чалавек гіне!.. Трэба ратаваць жыццё...
Я паўтарыў свой расказ аб начным здарэнні, але на гэты раз касірка мне, відаць, не паверыла.
— Нарэшце не цяжка ўявіць, мадам, што гэта — памылка, жахлівае непаразуменне... Што яна падумае? Яна была ў вялікім адчаі, калі я яе сустрэў... I вось прывёў яе сюды, пакінуў з гэтым фальшывым білетам, і ваш калідорны яе выгнаў, вытурыў... Ах! Разбіла ёй сэрца людская лютасць! У тым стане, у якім яна была, усё магчыма... нават самагубства...
Дарэмныя спрэчкі. Трэба было дзейнічаць. Я памчаўся ў Цэнтральны паліцэйскі ўчастак, дзе ў мяне быў знаёмы адзін высокапастаўлены кіраўнік — Мелвенэй. Ён выслухаў маё паведамленне з раўнадушнасцю чыноўніка, які ўсё ведае і да ўсяго прывык, але мігам падняў па трывозе паліцэйскія машыны ў квартале блізкім да моста. Вы ведаеце — у Нью-Йорку безліч радыёфікаваных аўтамабіляў з узброенымі дэтэктывамі, якія трымаюць сталую сувязь з цэнтрам. Адка-
зы паступалі адмоўныя. Гэтай жанчыны ніхто не бачыў.
— Зрэшты, гэта нічога не даказвае,— растлумачыў Мелвенэй.— Мною расігрыта нямала бясшумных самагубстваў. Заўтра ў нас будуць весткі ад рачной паліцыі.
Я адразу ж паехаў да Мірыям. Яна яшчэ спала. Пабудзіў і пачаў упікаць. Яна доўга смяялася.
— Праўда, гэта я. Але выпадкова... Раскрыўшы сумачку, каб ад пічырага сэрца даць вам тое, што вы прасілі, я заўважыла рэкламны білет, які мне падсунулі ў магазіне і які я чамусьці захавала. Я ўявіла сабе вашу разгубленасць, калі шафёр адмовіцца ўзяць гэту пустышку. Я лічыла, што жарт мой зусім бяскрыўдны, паколькі ў сваім атэлі вы маглі пазычыць грошай у швейцара... Мне і ў галаву не прыходзіла, што вы надумаецеся сярод ночы выконваць ролю вандроўнага рыцара.
Праз тры дні Мелвенэй паведаміў мне па тэлефоне, што труп няшчаснай знойдзены ў водах Іст-Рывера. Следства так нічога і не выявіла. Hi адна з зарэгістраваных жанчын, што бясследна прапалі ў Нью-Йорку і наваколлі, не была на яе падобна. Ніхто яе не апазнаў. Hi адна сям’я, ні адзін мужчына не прад’явілі прэтэнзій. Я і цяпер не разумею, як магла дзяўчына такой рэдкай прыгажосці расстацца са светам, не пакінуўшы пасля сябе ні жалю, ні смутку.
Мірыям і я, абое мы, прысутнічалі на пахаванні няшчаснай. Мы адчувалі, яна і я, што нейкім чынам адказваем за гэта, хоць непасрэднай віны за намі і не было. Мірыям дазволіла ў адносінах да свайго сябра нявінны жарт. А я прабаваў, можа, і з пэўным разлікам, але без ліхіх думак, выратаваць гэту дзяўчыну. Сістэма перадач фатальнай машыны, прыведзеная намі ў рух, з няўхільнай дакладнасцю прывяла няшчасную да гібелі. Суладжанасць выключная: адзін долар, які мне дала Мірыям... адзін долар за нумар у гасцініцы...
адзін долар, які выратаваў бы жыццё і, магчыма, перайначыў бы маё...
— Будуць гаварыць,— сказала Мірыям, калі мы пакідалі могільнік,— будуць гаварыць...
— Што?
— Нічога. Я так...
I я падумаў тады, што яна ўспомніла пра бязлітасны лёс і пра кароткае наша жыццё ў гэтым дзіўным свеце.
АТЭЛЬ «ТАНАТОС* ПАЛАЦ»
к акцыі «Стыл»? — запытаў Жан Манье.
— Пяцьдзесят дзевяць з чвэрткай,— адказала адна з дваццаці машыністак.
У стракатанні пішучых машынак было нешта ад джазавага рытму. За акном вырысоўваліся гіганцкія будынкі Манхэтэна. Хрыпелі тэлефоны, і папяровыя стужкі, раскручваючыся з неймавернай хуткасцю, напаўнялі кантору злавесным дажджом серпантыну, спярэшчанага літарамі і лічбамі.
— Ну як «Стыл»? —ізноў запытаў Жан Манье.
— Пяцьдзесят дзевяць,— адказала Гертруда Оўэн.
На хвіліну яна перастала друкаваць і глянула на маладога француза. Ён сядзеў нерухома ў крэсле, абхапіўшы галаву рукамі, сам не свой.
«Яшчэ аднаму не пашанцавала,— падумала яна.— Тым горш для яго... I тым горш для Фані...»
Во Жан Манье, прадстаўнік нью-йоркскай канторы банка Хольмана, гады два назад ажаніўся са сваёй сакратаркай, амерыканкай.
— А «Кэнікот»? — ізноў запытаў Жан Манье.
— Дваццаць восем,— адказала Гертруда Оўэн.
За дзвярамі пачуўся гучны голас. Увайшоў Гары Купер. Жан Манье падняўся.
* Танатос — бог смерці ў старажытных грэкаў.
— Справы — дрэнь! — паведаміў Гары Купер.— Курс акцый упаў на дваццаць працэнтаў. I знаходзяцца ж дурні, якія не вераць, сцвярджаюць, што гэта не крызіс!
— Гэта крызіс! — прашаптаў Жан Манье і выйшаў.
— Пагарэў, небарака! — сказаў Гары Купер.
— Так,— згадзілася Гертруда Оўэн.— Абанкруціўся. Мне пра гэта гаварыла Фані. Яна сёння ж кіне яго.
— Нічога не зробіш,— прабурчаў Гары Купер.— Крызіс.
* * *
Прыгожыя бронзавыя дзверы ліфта бясшумна зачыніліся.
— Уніз! — загадаў Жан Манье.
— Ну як «Стыл»?—пацікавіўся хлопчык-ліфцёр.
— Пяцьдзесят дзевяць,— адказаў Манье.
Ён купляў гэтыя акцыі па сто дванаццаць долараў. Пяцьдзесят тры долары страты на кожнай. I з другімі яго акцыямі не лепш. Ён уклаў у іх усю сваю невялікую маёмасць, набытую ў Арызоне. У Фані ж ніколі не было і цэнта. Так, гэта канец... Апынуўшыся на вуліцы, ён шпарка пайшоў да метро, прабуючы ўявіць сабе будучыню. Пачынаць усё спачатку? Гэта магчыма, калі б Фані праявіла цярпенне і мужнасць. Ён успомніў, як ён змагаўся, як пасвіў жывёлу ў стэпах Арызоны і даволі скора разбагацеў. Зрэшты, яму ўсяго толькі трыццаць год. Але ён ведаў, што ў Фані літасці няма.
Так яно і здарылася.
Калі назаўтра раніцай Жан Манье прачнуўся ў поўнай адзіноце, ён адчуў, што сілы яго пакідаюць. Хоць Фані была і бяздушная жанчына, але ён яе любіў. Негрыцянка прынесла яму снеданне — рэдзенькую кашу ў талерачцы, лустачку дыні, і папрасіла грошай.
— Дзе гаспадыня, містэр?
— Паехала.
Ён даў ёй пятнаццаць долараў і падлічыў, што ж у яго засталося. Долараў шэсцьсот, нават меней. Можна пражыць месяцы два, нават тры... А потым? Ён паглядзеў у акно. Апошнім часам, амаль кожны дзень, у газетах пісалася пра самагубствы. Банкіры, служачыя, біржавыя спекулянты, пацярпеўшы крах, выбіралі смерць як адзіны ратунак. Скінуцца з дваццатага паверха? Колькі секунд? Тры? Чатыры? Кроў на асфальце і раструшчанае цела... А калі не памрэш адразу? I ён уявіў сабе страшзнныя пакуты, паламаныя косці, садранае мяса... Уздыхнуўшы, ён узяў пад паху газету і пайшоў у рэстаран. I вельмі здзівіўся, што з апетытам з’еў блінцы, палітыя кляновым сіропам.
* * *
— «Атэль «Танатос Палац», Нью-Мексіка...» Дзіўны адрас... Хто мне можа адтуль пісаць?
Было і яшчэ адно пісьмо, ад Гары Купера. Ён прачытаў яго першым. Шэф пытаўся, чаму ён не з’явіўся ў кантору. Ён павінен вярнуць у касу восемсот дзевяноста тры долары (893)... I якія яго меркаванні на гэты конт?.. Пытанне жорсткае альбо наіўнае. Але ж наіўнасць не была адною з заган Гары Купера.
Ён распячатаў другое пісьмо. Наверсе з густам зробленая гравюрка — тры кіпарысы, а ніжэй тэкст.
АТЭЛЬ «ТАНАТОС ПАЛАЦ» Дырэктар — Генры Берстэкер
Дарагі пан Манье!
Мы сёння звяртаемся да Вас не выпадкова, а, маючы пэўныя весткі аб Вас, у нас ёсць падстава спадзявацца, што нашы паслугі могуць Вам спатрэбіцца.
Вы не маглі, вядома, не заўважыць, што ў жыцці нават самага мужнага чалавека складаюцца часам TaKia фатальныя акалічнасці, з якімі нельга змагацца, і тады прыходзіць думка аб смерці, як аб жаданым ратунку.
Заплюшчыць вочы, заснуць, каб ніколі больш не прачынацца, не чуць ні пытанняў, ні папрокаў... Многія з нас мелі такое жаданне, марылі аб гэтым... Аднак, за вельмі рэдкім выключэннем, людзі не адважваюцца вызваліцца ад сваіх пакут, і гэта зусім зразумела, калі ўспамінаеш тых, хто паспрабаваў гэта зрабіць. Большасць самагубстваў канчаецца страпіэнна няўдала. Адзін хацеў пусціць сабе кулю ў лоб, а зачапіў зрокавы нерв і аслеп. Другі, жадаючы навекі заснуць, выпіў снатворнага, але памыліўся дозай і прачнуўся дні праз тры паралізаваны, без памяці, з хваробай мозгу. Самагубства — гэта мастацтва, якое патрабуе культуры і не дапускае аматарства, але разам з тым, па самой сваёй прыродзе не дазваляе чалавеку набыць належны вопыт.
Маючы гэтакі вопыт, дарагі пан Манье, і, спадзеючыся, што закранутая намі праблема Вас цікавіць, мы гатовы прапанаваць Вам свае паслугі. З’яўляючыся ўладальнікамі атэля, які знаходзіцца на граніцы Злучаных Штатаў і Мексікі і, дзякуючы пустэльнаму характару мясцовасці, пазбаўлены афіцыйнага кантролю і дакучлівых прыватных візітаў, мы прыйшлі да пераканання, што наш абавязак — дапамагаць чалавецтву, і тым з нашых братоў, хто па сур’ёзных і няўхільных прычынах хацеў бы разлучыцца з жыццём, даём спосаб выкапаць гэта без пакут і, асмелімся сцвярджаць, без усякай рызыкі.
У атэлі «Танатос Палац» смерць спаткае Вас у сне далікатна і без болю. Тэхнічная спрактыкаванасць, набытая намі за пятнаццаць гадоў бесперапыннага старання (толькі за апошні год мы абслужылі больш за
дзве тысячы кліентаў), дазваляе нам гарантаваць і надзейнасць дазіроўкі і хуткі рэзультат. Дададзім таксама, што кліентаў, якіх мучаць сумленне альбо перакананні рэлігійнага характару, пры дапамозе вынайдзеных намі адмысловых метадаў мы вызваляем ад усякай маральнай адказнасці.
Мы вельмі добра ведаем, што большасць нашых кліентаў абмежаваны ў сродках, бо схільнасць да самагубства, як правіла, адваротна прапарцыянальна крэдытнай суме на банкаўскім рахунку. А таму, ніколькі не ахвяруючы камфортам, мы давялі расцэнкі «Танатоса» да мінімуму. Каб пасяліцца ў нас, даволі трохсот долараў, якія ўносяцца адразу. Гэты невялікі ўзнос вызваляе Вас ад далейшых затрат на ўвесь тэрмін Вашага знаходжання ў нашым атэлі — тэрмін, працягласць якога будзе захоўвацца ад Вас у сакрэце — і пакрые выдаткі па самой аперацыі, па пахаванню і па нагляду за магілай.