Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
перамагчы гэтае бяссэнсавае супраціўленне. Я схапіла яго за руку:
— Досыць глупства! Вы зараз падымецеся наверх і возьмеце пакой, а заўтра раніцаю я завязу вас на станцыю. Вы павінны паехаць адсюль, вы павінны заўтра ж паехаць дадому, і я не супакоюся, пакуль не ўбачу вас у вагоне з білетам у руках. У вашым узросце не кідаюцца жыццём з-за пройгрышу некалькіх соцень або тысяч франкаў. Гэта баязлівасць, істэрыя, недарэчная злосць і раздражненне. Заўтра вы самі прызнаеце, што я маю рацыю.
— Заўтра! — паўтарыў ён з дзіўнай змрочнай іроніяй.— Заўтра! Каб ты ведала, дзе я буду заўтра! Каб сам я гэта ведаў,— гэта нават мне цікава. He, ідзі сабе дадому, мілая, не турбуйся і не кідай грошы на вецер.
Але я не збіралася паддавацца. Мною авалодала нейкая апантанасць, нейкае шаленства. Я моцна схапіла яго за руку і сунула ў яе банкноту.
— Вы возьмеце грошы і зараз жа пойдзеце наверх! — 3 гэтымі словамі я рашуча падышла да званка.— Вось так, цяпер я пазваніла, зараз выйдзе парцье, вы падымецеся і ляжаце спаць. Заўтра раніцаю, роўна ў дзевяць, я чакаю вас тут і завяду на станцыю. He клапаціцеся болей ні пра што, я ўсё зраблю, каб вы маглі дабрацца дадому. А цяпер ідзіце, вам трэба выспацца, не думайце болей нічога!
У тую ж хвіліну шчоўкнуў замок, і дзверы адчыніліся.
— Пойдзем,— раптам рашуча сказаў мой спадарожнік цвёрдым, моцным і злосным тонам, і я адчула, як яго пальцы жалезнаю хваткаю сціснулі мне руку. Я спалохалася. Я так страшна спалохалася, што мяне быццам аглушыла, ударыла маланкаю, у галаве памутнела... Я хацела супраціўляцца, вырвацца... але воля мая была паралізавана... і я... вы мяне зразумееце... я... не магла ж я змагацца з гэтым чужым мне чалавекам — мне бы-
ло сорамна перад парцье, які стаяў у дзвярах і чакаў, калі мы ўвойдзем. I вось... вось я апынулася ў гасцініцы; я хацела штосьці сказаць, растлумачыць, але не магла вымавіць ні слова; на маёй руцэ цяжка і ўладарна ляжала яго рука... я цьмяна ўсведамляла, што ён вядзе мяне па лесвіцы... бразнуў ключ...
I я апынулася адна з гэтым чужым чалавекам, у чужым пакоі, у нейкай гасцініцы, назвы якой я не ведаю і да гэтага дня. .
Місіс К. зноў змоўкла і раптам устала з крэсла. Відаць, голас здрадзіў ёй. Яна падышла да акна, некалькі хвілін моўчкі глядзела на вуліцу ці, можа, проста стаяла, прыціснуўшыся лбом да халоднага шкла; я не асмельваўся зірнуць на яе, мне было цяжка бачыць старую жанчыну такою ўсхваляванаю, і я сядзеў, не варушыўся, не задаваў пытанняў, не гаварыў ні слова і чакаў. Нарэшце яна супакоілася, вярнулася да крэсла і зноў села насупраць.
— Ну вось — самае цяжкае я сказала. I, спадзяюся, вы паверыце мне, калі я паўтару вам і паклянуся ўсім святым для мяне — маім гонарам, маімі дзецьмі,— што да той хвіліны мне і ў галаву не прыходзіла думка аб... аб блізкасці з гэтым чужым чалавекам, што не толькі не па сваёй волі, але зусім несвядома я апынулася ў гэтым становішчы, нібы ў пастцы, якую паставіла мне на маім роўным шляху жыццё... Я паклялася быць шчыраю з вамі і з сабою і паўтараю: я была ўцягнута ў гэтую трагічную авантуру толькі з-за нейкага звышнатуральнага жадання дапамагчы; ні аб якіх асабістых пачуццях або жаданнях не магло і быць гаворкі.
Вы дазволіце мне не расказваць, што адбылося ў тым пакоі ў тую ноч; я ўсё помню і нічога не хачу забываць. У тую ноч я змагалася з чалавекам за яго жыццё; паўтараю — справа ішла пра жыццё і смерць. Вельмі выразна я адчувала, што гэты чужы, ужо амаль асуджаны на смерць чалавек прагна і палка хапаецца за мяне, як Ta-
пелец за саломінку. Ужо падаючы ў бяздонне, ён чапляўся за мяне з усёю ўтрапёнасцю роспачы. Я ж усімі сіламі, усім, што мне было дадзена, змагалася за яго выратаванне. Такія гадзіны выпадаюць на долю чалавека толькі раз у жыцці, дый то аднаму з мільёнаў; каб не гэты жахлівы выпадак, і я б ніколі не даведалася, як палка, з якою шалёнаю і неўтаймаванаю прагнасцю апошні, прапашчы чалавек упіваецца апошняю кропляю жывога гарачага жыцця; апошнія дваццаць гадоў я жыла ў поўным няведанні цёмных сіл быцця і ніколі б не зразумела, якая магутная і вычварная прырода ў адным дыханні пераплятае спёку і холад, жыццё і смерць, захапленне і роспач. Гэтая ноч была так насычана барацьбою і словамі, палкім пачуццём, гневам і нянавісцю, слёзамі ўпрошвання і ап’янення, што яна здалася мне тысячагоддзем. I мы, у злітным парыве кідаліся ў бяздонне, адзін — раз’юшана, другі — неўсвядомлена, і выйшлі з гэтага смяротнага паядынку другімі, змененымі, з новымі думкамі, з новымі пачуццямі.
Але я не хачу гаварыць пра гэта. Я не магу і не буду нічога апісваць. Скажу толькі пра першую хвіліну свайго абуджэння. Я прачнулася ад свінцовага сну, скінула з сябе аковы такой бяздоннай ночы, якой ніколі раней не ведала. Я доўга не магла расплюшчыць вочы, і першае, што ўбачыла, была чужая столь у мяне над галавою, потым абрысы чужога, незнаёмага, агіднага пакоя, у якім я невядома як апынулася. Спачатку я пераконвала еябе, што гэта сон, толькі больш лёгкі, больш празрысты, у якім я забылася пасля таго ўдушлівага сумбурнага кашмару; але за вокнамі было яркае, рэзкае сонечнае святло, святло раніцы, знізу даносіўся вулічны шум, грукат колаў, трамвайныя званкі і чалавечыя галасы. I тут я зразумела, што не сплю, што гэта ява. Міжволі я прыўзнялася, спрабуючы ўспомніць, дзе я, і раптам убачыла — мне ніколі не перадаць вам жаху, які ахапіў мяне,— чужога чалавека, ён спаў побач са мною на шы-
рокім ложку... чужога, чужога, чужога, паўголага, незнаёмага чалавека...
He, гэты жах не паддаецца апісанню; ён так нечакана зваліўся на мяне, што я бяссільна апусцілася на падушку. Але гэта была не выратавальная непрытомнасць, не страта прытомнасці, наадварот — я імгненна ўспомніла ўсё страшнае, розуму недаступнае, што здарылася са мною; у мяне было адно жаданне — памерці ад сораму і агіды. Як магла я апынуцца ў нейкай падазронай трушчобе, на чужым ложку, з абсалютна незнаёмым чалавекам! Я выразна помню, як у мяне перастала біцца сэрца: я затрымлівала дыханне, быццам гэтым магла спыніць жыццё і пагасіць памяць, гэтую ясную, страшна ясную памяць, якая ўсё разумела, але нічога не магла асэнсаваць.
Я ніколі не даведаюся, ці доўга я гэтак праляжала анямелая — мабыць, вось так ляжаць нябожчыкі ў труне; ведаю толькі, што я заплюшчыла вочы і малілася богу, нябесным сілам, прасіла, каб гэта было няпраўда, выдумка. Але мае абвостраныя пачуцці ўжо не дапускалі падману, я чула ў суседнім пакоі чалавечыя галасы і плёскат вады, у калідоры шорганне крокаў, і тыя гукі гаварылі, што ўсё — праўда, жорсткая, няўмольная праўда.
Цяжка сказаць, колькі часу працягвалася гэтае невыноснае становішча: такія імгненні маюць другую працягласць, чым спакойныя адрэзкі часу. Але раптам мною авалодаў іншага роду страх, пранізлівы, халодны страх; а раптам гэты чалавек, імя якога я не ведала, прачнецца і загаворыць са мною! I я адразу ж зразумела, што мне застаецца толькі адно: адзецца і ўцякаць, пакуль ён не прачнуўся, болып ніколі не трапляцца яму на вочы, не гаварыць з ім, ратавацца ўцёкамі, пакуль не позна. Хутчэй прэч адсюль, у сваю жыццёвую каляіну, у свой атэль, і з першым цягніком прэч з гэтага праклятага месца, з гэтай краіны! Больш ніколі не сустракацца
з ім, не глядзець яму ў вочы, не мець сведкі, абвінаваўцы і саўдзельніка! Гэтая думка дала мне сілы: вельмі асцярожна, крадком, як злодзей, цаля за цаляю (толькі б не шумець) прабіралася я ад ложка да сваёй адзежы. Вельмі асцярожна я адзелася; я дрыжала ўсім целам і кожную хвіліну чакала, што ён прачнецца,— але ўсё ўдалося, я ўжо гатова ісці. Толькі капялюш мой ляжаў з другога боку, у нагах ложка, і калі я падыходзіла на дыбачках, каб узяць яго, тут... я проста не магла зрабіць інакш: я мусіла яшчэ раз зірнуць на твар гэтага чужога чалавека, які зваліўся ў маё жыццё, як камень з карніза; толькі адзін раз хацела я зірнуць на яго; і што болей за ўсё мяне здзівіла: гэты малады чалавек, паглыблены ў сон, быў сапраўды чужы; у першы момант я нават не пазнала яго твару. Быццам сцерліся ўчарашнія, перакрыўленыя пачуццём, зведзеныя сутаргаю рысы смяротна ўзбуджанага чалавека,— у гэтага юнака быў зусім другі, зусім дзіцячы, хлапечы твар, які ззяў яснасцю і чысцінёю. Вусны, учора закушаныя і сціснутыя, былі пяшчотна, летуценна раскрытыя і, здавалася, усміхаліся; хвалістыя бялявыя пасмы мякка падалі на разгладжаны лоб, і роўнае дыханне лёгкімі хвалямі ўзнімала грудзі.
Помніце, я казала вам, што ніколі яшчэ не бачыла выразу такога страшэнна моцнага азарту, як на твары ў гэтага незнаёмца за сталом. Але ніколі, нават у нявінных дзяцей, якія часам у сне здаюцца азоранымі ззяннем анёльскай чысціні, не бачыла я выразу такога прамяністага, такога сапраўды шчаслівага спакою. На гэтым твары, які выдаваў найтанчэйшыя адценні пачуццяў, цяпер была райская адлучанасць ад усіх клопатаў і турбот выратаванага чалавека. Пры гэтым нечаканым відовішчы з мяне, быццам цяжкі чорны плашч, зваліліся ўвесь страх і ўся боязь — мне болей не было сорамна, я амаль радавалася. Усё страшнае, усё недаступнае розуму раптам набыло сэнс, я адчувала pa-
дасць, гордасць пры думцы, што, калі б я не прынесла сябе ў ахвяру, гэты малады, далікатны, прыгожы чалавек, які ляжаў тут ціхамірна і спакойна, нібы кветка, быў бы знойдзены дзе-небудзь на ўступе скалы акрываўлены, нежывы, са знявечаным тварам, з дзіка вытарашчанымі вачамі; ён быў выратаваны, і выратавала яго я. I я глядзела мацярынскім позіркам (інакш не Mary назваць гэта) на спячага, якога я вярнула да жыцця, як бы зноў нарадзіла, з яшчэ большымі пакутамі, чым сваіх дзяцей. Можа, яно гучыць смешна, але ў гэтым завэдзганым, агідным пакоі, у гэтай брыдкай, бруднай гасцініцы мяне ахапіла такое пачуццё, быццам я ў царкве, шчаслівае адчуванне цуду і святасці. Самая жахлівая хвіліна майго жыцця ператварылася ў другую, самую цудоўную, самую прасветленую.
Ці закранула я што-небудзь, ці ў мяне міжволі вырвалася нейкае слова — не ведаю. Але спячы раптам расплюшчыў вочы. Я здрыганулася ад страху. Ен пачаў здзіўлена азірацца; відаць, ён гэтак жа, як і я, з цяжкасцю стрэсваў з сябе цяжкі, глыбокі сон. Яго позірк неўразумела блукаў па чужым, незнаёмым пакоі, потым здзіўлена спыніўся на мне. Але ён яшчэ не паспеў сказаць нешта, як я ўжо авалодала сабою: толькі не даць яму сказаць ні слова, не дазволіць ні пытання, ні фамільярнасці, нічога не растлумачваць, не гаварыць, што адбылося ўчора і гэтай ноччу.