• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пякучая таямніца  Штэфан Цвэйг

    Пякучая таямніца

    Штэфан Цвэйг

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 496с.
    Мінск 1994
    86.71 МБ
    I калі ў першых навелах Цвэйга прасочваецца чыста фрэйдаўская псіхалагічная цікавасць да незвычайнага лёсу незвычайных людзей («Амок», «Пякучая таямніца», «Страх»), то пазней псіхалагічны момант атрымлівае і моцнае сацыяльнае гучанне, навелы ўсё больш прывязаны да пэўных гістарычных падзей («Нябачная калекцыя», «Мендаль-букініст», «Шахматная навела»). Іншымі словамі, калі ў першых навелах Цвэйг спрабуе растлумачыць пэўны тып характару ці пачуцця якоганебудзь чалавека і падпарадкоўвае ўсё іншае гэтай мэцё — дзеянне, сюжэт і яго вырашэнне,— то пазней у цэнтры ўвагі пісьменніка знаходзіцца перш за ўсё асноўны канфлікт ці якаянебудзь гістарычная падзея. Узнёслая мова навел з яе перабольшаннямі, частым ужываннем дзеясловаў руху садзейнічае стварэнню пэўнага настрою, захапляе чытача і не адпускае яго ўвагі да канца.
    Акрамя таго, поспех Цвэйга тлумачыцца яіпчэ і тым, што ён, добры знаўца свету, які пабываў у розных краінах, здабываючы там свае веды, увесь час імкнецца быць пасрэднікам паміж народамі, нацыямі і іх літаратурамі. Ен сам шмат перакладае, прымае ўдзел у выданні твораў выдатных пісьменнікаў друтіх краін ці піша да іх твораў прадмовы, выступае з лекцыямі і дакладамі, змяшчае ў перыядычным друку мноства артыкулаў аб творчасці ці якім-небудзь творы пэўнага пісьменніка, піша эсэ і манаграфіі аб жыцці і дзейнасці славутых людзей з розных куткоў планеты, якія патрабуюць шматбаковай падрыхтоўкі і атрымліваюць часта высокую ацэнку спецыялістаў. Вось чаму інтэрнацыяналізм быў для Цвэйга сэнсам яго жыцця. I калі ён зразумеў, што ўсе яго намаганні дарэмныя, што другая сусветная вайна зруйнавала ўсё тое, пра што ён марыў усё жыццё, ён палічыў за лепшае пайсці з гэтага чужога яму цяпер свету і пакінуць вырашэнне трагедыйнага канфлікту ішпым, болып моцным людзям.
    Мінула пяцьдзесят гадоў з дня смерці пісьменніка, але яго ідэалы гуманістычнага інтэрнацыяналізму, яго любоў да чалавека, яго пранікненне ў глыбіню чалавечай душы і цяпер прыцягваюць да сябе ўвагу чытачоў, бо і ў сённяшні нялёгкі час яны знаходзяць у яго творах сугучныя ім пачуцці і імкненні.
    У. Чапега
    СТРАХ
    Калі фраў Ірэна выйшла з кватэры палюбоўніка і пачала епускацца ўніз па лесвіцы, яе раптам ахапіў ужо знаёмы недарэчны страх. Перад вачамі хутка замільгалі чорныя кругі, калені быццам занямелі, перасталі згінацца, і ёй прыйшлося ўчапіцца за парэнчы, каб не ўпасці. He ўпершыню ішла яна на такую рызыкоўную прыгоду, і раптоўныя дрыжыкі не былі ёй навіной, але кожны раз, вяртаючыся дадому, яна не магла справіцца з беспрычынным прыступам дурнога і смешнага страху. Дарога на спатканне давалася ёй значна лягчэй. Экіпаж яна адпускала за вуглом, паспешна, не гледзячы па баках, адольвала некалькі крокаў да пад’езда, узбягала па ступеньках наверх, і першы прыліў страху, да якога прымешвалася і нецярпенне, раставаў у гарачых прывітальных абдымках. Але калі яна збіралася дадому, дрыжыкі другога таямнічага страху падымаліся ў ёй: яны цьмяна спалучаліся з адчуваннем віны і недарэчнаю бояззю, што кожны праходжы з першага позірку на яе адгадае, адкуль яна ідзе, і дзёрзка ўхмыльнецца, бачачы яе разгубленасць. Ужо апошнія хвіліны блізкасці былі атручаны нарастаючаю трывогаю; яна спяшалася пайсці, ад спешкі ў яе нервова трэсліся рукі, яна няўважліва слухала словы палюбоўніка, паспешна абрывала развітальныя выбухі пачуцця; усё ў ёй ужо рвалася прэч, прэч з яго кватэры, з яго дома, ад гэтай прыгоды, назад у свой спакойны, салідны маленькі свет. He разумеючы ад хвалявання ласкавых слоў, якімі палюбоўнік намагаўся яе супакоіць, яна на момант застывала за выратавальнымі дзвярамі і прыслухоўвалася, ці
    не ідзе хто-небудзь наверх або ўніз па лесвіцы. А на вуліцы ўжо вартаваў страх, каб адразу ж накінуцца на яе, уладарнаю рукою спыняў біццё яе сэрца, і яна, затоіўшы дыханне, спускалася па нямногіх лесвічных прыступках уніз.
    3 хвіліну яна прастаяла з заплюшчанымі вачамі, прагна ўдыхаючы прахалоду паўцёмнага вестыбюля. Дзесьці наверсе раптам бразнулі дзверы; яна спалохана схамянулася і хуценька збегла ўніз, а рукі яе самі сабою яшчэ ніжэй нацягнулі густую вуаль. Цяпер заставалася яшчэ самае страшнае, жахлівае для яе выпрабаванне — выйсці з чужога пад’езда на вуліцу. Яна схіліла галаву, нібы рыхтавалася да скачка з разбегу, і рашуча падалася да прачыненых дзвярэй.
    I тут яна тварам у твар сутыкнулася з нейкаю жанчынаю, якая, відаць, хацела зайсці ў пад’езд.
    — Прабачце,— збянтэжана прамармытала яна і паімкнулася абысці незнаёмую. Але тая засланіла сабою дзверы і ўтаропілася ў фраў Ірэну злосным і нахабным позіркам.
    — Вось я вас і злавіла! — адразу ж закрычала яна грубым голасам.— А як жа, з прыстойных! 3 так званых прыстойных! У яе і муж ёсць, і грошы, і ўсяго хапае. Дык не, ёй яшчэ трэба пераманіць палюбоўніка ў беднай дзяўчыны...
    — Богам прашу... што вы? Вы памыляецеся,— пралепятала фраў Ірэна і нязграбна паспрабавала прашмыгнуць міма, але жанчына ўсёю сваёю грузнаю фігураю засланіла праход і пранізліва заверашчала:
    — А як жа, памыляюся... He, я вас ведаю. Вы ад майго сябрука, ад Эдуарда ідзяце. Нарэшце-такі я вас застукала; цяпер я ведаю, чаму на мяне ў яго часу няма. Праз вас, нягодніца вы гэтакая!..
    — Богам прашу, не крычыце гэтак,— ледзь чутна выціснула з сябе фраў Ірэна і міжволі адступіла назад у вестыбюль. Жанчына насмешліва глядзела на яе. Гэ-
    тае дрыжанне ад страху, гэтая відавочная бездапаможнасць былі ёй, мусіць, даспадобы, бо цяпер яна разглядвала сваю ахвяру з самазадаволенай, пераможнапагардлівай усмешкай. А ў голасе ад злоснага задавальнення з’явіліся нават фамільярна-дабрадушныя ноткі.
    — Вунь яны якія, замужнія дамачкі: гордыя ды высакародныя. Пад вуалем ходзяць чужых мужчын адбіваць. Пад вуалем, а як жа іначай? Трэба ж потым разыгрываць прыстойную жанчыну...
    — Ну што... што вам ад мяне трэба?.. Я ж вас нават не ведаю... Пусціце...
    — Ну, канечне, пусціце... Дадому, да мужа, у цёплы пакой, каб разыгрываць высакародную дамачку і прымушаць слуг распранаць сябе... А тое, што мы тут з голаду здыхаем, такім высакародным дамам усё адно... Яны, гэтыя прыстойныя жанчыны, у нас апошняе імкнуцца ўкрасці...
    Ірэна намаганнем волі авалодала сабою, інстынктыўна палезла ў партманет і выцягнула адтуль усе папяровыя грошы.
    — Вось... вось... бярыце. Толькі прапусціце мяне... Я болей ніколі сюды не прыйду... клянуся вам...
    Раз’юшана бліснуўшы вачамі, жанчына ўзяла грошы і пры гэтым прашыпела: «Сцерва».
    Фраў Ірэна ўся здрыганулася ад такой абразы, але, убачыўшы, што жанчына саступіла ўбок, без памяці, ледзь дыхаючы, кінулася на вуліцу, як кідаецца з вежы самазабойца. Калі яна імчалася па вуліцы, у вачах у яе пацямнела і твары прахожых здаваліся пачварнымі маскамі; але вось нарэшце яна дабралася да таксі, якое стаяла на вуглу, бяссільна ўпала на сядзенне, і адразу ўсё ў ёй застыла. Калі ж здзіўлены шафёр спытаўся нарэшце ў дзіўнай пасажыркі, куды ехаць, яна нейкі момант тупа глядзела на яго, пакуль да яе разгубленай свядомасці дайшлі ягоныя словы.
    — На Паўднёвы вакзал,— паспешна выціснула яна
    з сябе, і раптам у яе прамільгнула думка, што гэтая асоба можа кінуцца за ёю ўслед.— Хутчэй, давайце хутчэй.
    Толькі па дарозе яна зразумела, як узрушыла яе гэтая сустрэча. Яна адчула холад сваіх рук, якія павіслі, быццам нежывыя, і раптам пачала дрыжаць, нібы ў ліхаманцы. Да горла падступіла горыч, і разам з млосцю ў ёй паднялася нястрымная, сляпая злосць, ад якой выварочвалася ўсё ўнутры. Ей хацелася крычаць, малаціць кулакамі, пазбавіцца ад жаху гэтага ўспаміну, які засеў у яе ў мозгу, нібы стрэмка, забыцца пра брыдкую морду з нахабнаю ўхмылкаю, пра смурод вульгарнасці, які ішоў ад непрыемнага дыхання незнаёмай, распусны рот, які з нянавісцю выплёўваў ёй проста ў твар грубыя словы, пагрозліва занесены над ёю чырвоны кулак. Усё мацней рабілася млоснасць, усё вышэй падступала да горла, а тут яшчэ машыну ад хуткай язды кідала ва ўсе бакі. Яна хацела ўжо сказаць шафёру, каб ён ехаў павольней, але ў час схамянулася, што ў яе не будзе чым заплаціць яму — бо яна аддала вымагальніцы ўсе буйныя грошы. Яна паспяшалася спыніць машыну і яшчэ раз здзівіла шафёра, выйшаўшы на паўдарозе. На шчасце, грошай ёй хапіла. Але затое яна апынулася ў зусім незнаёмым раёне, сярод мітусні занятых людзей, кожны позірк, кожнае слова якіх прычынялі ёй фізічны боль. Прьі гэтым ногі ў яе былі ватныя ад страху і не хацелі ісці, але яна разумела, што трэба папасці дадому, сабрала ўсю сваю волю і з неймаверным напружаннем цягнулася з вуліцы на вуліцу, быццам прабіралася па балоце ці па глыбокім снезе. Нарэшце яна дабралася дадому і з ліхаманкавай паспешнасцю падалася наверх па лесвіцы, але адразу ж стрымала сябе, каб яе хваляванне не выглядала падазроным.
    Толькі пасля таго як пакаёўка зняла з яе паліто і яна пачула з суседняга пакоя голас сына, які гуляў з малодшаю сястрычкаю, а супакоены позірк убачыў на-
    вокал усё сваё, роднае і надзейнае, да яе вярнулася вонкавае самавалоданне, між тым як аднекуль з глыбіні яшчэ накочваліся трывожныя хвалі і балюча біліся ў цяжкіх грудзях. Яна зняла вуаль, вялізным намаганнем прымусіла сябе надаць твару бесклапотны выгляд і ўвайшла ў сталовую, дзе муж сядзеў за накрытым да вячэры сталом і чытаў газету.
    — Позна, позна, мілая Ірэна,— ласкава пажурыў ён жонку, устаў і пацалаваў яе ў шчаку, што міжволі выклікала ў яе шчымлівае пачуццё сораму. Яны селі за стол, і муж абыякавым тонам, не падымаючы вачэй ад газеты, спытаўся: — Дзе ты была гэтак доўга?
    — У... у Амеліі... ёй трэба было сёе-тое купіць... і я пайшла з ёю,— сказала яна з запінкаю і тут жа ўзлавалася на сябе за тое, што не падрыхтавалася адказваць і гэтак няўмела зманіла. Звычайна яна загадзя вынаходзіла старанна прадуманую хлусню, здольную вытрымаць любую праверку, але сёння ад страху ўсё забыла і вымушана была ўжыць такую бездапаможную імправізацыю. А што, пранеслася ў яе галаве, калі муж, як у той п’есе, якую яны нядаўна глядзелі ў тэатры, надумае пазваніць па тэлефоне і праверыць?..
    — Што з табою?.. Ты нейкая вельмі ўжо ўзбуджаная... I чаму ты не здымеш капелюша? — спытаўся муж.
    Ужо другі раз яна сёння збянтэжылася! Яна здрыганулася і паспешна ўстала з-за стала, пайшла ў свой пакой, каб зняць капялюш, і доўга глядзела ў люстра, пакуль яе неспакойны позірк не стаў зноў цвёрды і ўпэўнены. Толькі пасля гэтага яна вярнулася ў сталовую.