Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
думаць, ведае адрас гэтай асобы. Яе ахапіла радаснае ўзбуджэнне. Як яна не падумала аб гэтым? Адразу ж крокі зрабіліся больш імклівымі; падагнаныя надзеяю, закруціліся ў галаве бязладныя думкі. Яна прымусіць яго пайсці да вымагальніцы, каб назаўсёды пакласці гэтаму канец. Хай прыгрозіць ёй добра, каб яна перастала шантажыраваць яе; а можа, дастаткова будзе даць ёй пэўную суму грошай і выдаліць з горада. Ірэне стала раптам шкада, што яна пры сустрэчы так няласкава абышлася з небаракам, але ўсё роўна, ён абавязкова дапаможа ёй. Як дзіўна, што выратаванне прыходзіць цяпер, у самую апошнюю хвіліну.
Імкліва ўзбегла яна наверх і пазваніла. Ніхто не адчыніў. Яна прыслухалася: ёй здалося, што за дзвярамі чуваць асцярожныя крокі. Яна пазваніла яшчэ раз. Зноў маўчанне. I зноў нейкі шорах за дзвярамі. Тут яна страціла цярпенне і пачала званіць без перапынку — бо ў яе гэта было пытанне жыцця.
Нарэшце за дзвярамі нехта заварушыўся, шчоўкнуў замок, і дзверы прачыніліся.
— Гэта я,— паспешна шапнула Ірэна.
Ен адчыніў дзверы, яўна збянтэжаны.
— Ах, гэта ты... вы, васпані,— разгублена пралепятаў ён.— Прабачце... я зусім не чакаў... вашага прыходу... прабачце мой выгляд,— ён быў без пінжака, з расшпіленаю кашуляю і без каўнерыка.
— Мне трэба хутчэй пагаварыць з вамі, вы павінны мне дапамагчы,— сказала яна нервова, бо ён усё яшчэ трымаў яе на парозе, як жабрачку.— Можа, вы нарэшце дазволіце мне ўвайсці, я затрымаю вас усяго на адну хвілінку,— дадала яна раздражнёна.
— Калі ласка,— збянтэжана прамармытаў ён, сарамліва адводзячы позірк.— Толькі я цяпер... мне не зусім зручна...
— Вам трэба мяне выслухаць. Усё гэта па вашай віне. Ваш абавязак мне дапамагчы... Вы абавязаны,
чуеце, абавязаны вярнуць мне пярсцёнак. У крайнім выпадку, скажыце мне адрас... Яна ўвесь час праследуе мяне, а цяпер вось кудысьці знікла... Вы абавязаны, чуеце, абавязаны.
Ен няўцямна ўтаропіўся ў яе. Толькі цяпер яна заўважыла, што з яе адрывістых выкрыкаў нічога нельга зразумець.
— Ах вось яно што... Вы нічога не ведаеце... Дык вось, ваша палюбоўніца, ваша былая пасія, высачыла мяне, калі я выходзіла ад вас. 3 таго часу гэтая асоба праследуе мяне, шантажыруе... мучыць да смерці... А цяпер яна ўзяла ў мяне пярсцёнак, а ён мне патрэбен, абавязкова, і таму трэба, каб яго вярнулі мне не пазней сённяшняга вечара, я гэтак і сказала... Ну дык вось, дапамажыце мне.
— Але... але я...
— Вы дапаможаце мне ці не?
— Але я не ведаю ніякай асобы. Я не разумею, каго вы маеце на ўвазе. Я ніколі не меў дачынення да шантажыстак.— Ен гаварыў амаль груба.
— Вось як... вы не ведаеце. Яна ўсё гэта выдумала! Адкуль жа яна ведае і ваша прозвішча, і мой адрас? Можа, яна і не думае мяне шантажыраваць? Можа, мне ўсё гэта прыснілася?
Яна пранізліва зарагатала. Яму стала не па сабе. У яго прамільгнула думка, што яна звар’яцела, гэтакім дзіўным бляскам ззялі яе вочы, гэтак дзіўна яна паводзіла сябе і пляла нейкую лухту. Ен спалохана паглядзеў па баках.
— Калі ласка, супакойцеся... васпані. Запэўніваю вас, вы памыляецеся. Мусіць... ды не, гэта выключана... я нічога не разумею. 3 такімі жанчынамі я не сустракаюся. Вы ж ведаеце, я тут зусім нядаўна, і тыя дзве сувязі, якія ў мяне былі, зусім не такія... He буду называць імёнаў, але нават смешна падумаць... будзьце ўпэўнены, гэта нейкая памылка...
Э
— Значыцца, вы адмаўляецеся мне дапамагчы?
— He, што вы... калі я толькі магу.
— Тады... пойдзем. Мы разам пойдзем да яе.
— Але да каго ж... да каго? — Калі яна схапіла яго за руку, ён зноў спалохана падумаў, што яна не пры сваім розуме.
— Да яе ж... Пойдзеце вы ці не?
— Ну, канечне ж... Канечне ж, пайду,— яе ліхаманкавая настойлівасць яўна пацвярджала падазрэнне, якое ўзнікла ў яго,— канечне... канечне...
— Дык хадземце ж... гэта пытанне жыцця і смерці!
Ен ледзь стрымаў усмешку. Потым адразу ж перайшоў на афіцыйны тон.
— Прашу мяне прабачыць, васпані, але цяпер я заняты... У мяне ўрок музыкі... Я не магу яго перапыніць...
— Вось як... Вось як... — Яна пагардліва засмяялася яму ў твар.— Вы даяце ўрокі без пінжака... Ілгун вы, вось вы хто! — I раптам у яе галаве мільганула здагадка. Яна рванулася ў пакоі, і ён не паспеў затрымаць яе.— Значыцца, яна тут, у вас, гэтая шантажыстка? Чаго добрага, вы з ёю заадно. Можа, вы дзеліцеся тым, што вымагаеце ў мяне? Пападзіся яна мне ў рукі! Цяпер мне няма чаго баяцца.— Яна крычала на ўвесь голас. Ен трымаў яе, але яна змагалася з ім, вырвалася і расчыніла дзверы ў спальню.
Нехта, хто, відаць, падслухоўваў за дзвярамі, адскочыў у глыбіню пакоя. Ірэна, зусім збянтэжаная, глядзела на незнаёмую, паўадзетую даму, якая паспешна адвярнула ўбок твар. Яе палюбоўнік кінуўся ўслед за Ірэнай, бо думаў, што яна звар’яцела, і баяўся, што яна наробіць бяды, але яна тут жа выйшла са спальні.
— Прабачце,— прамармытала яна. У галаве ў яе ўсё пераблыталася. Яна нічога ўжо не разумела, ёй было толькі брыдка, бясконца брыдка, бясконцая стомленасць авалодала ёю.— Прабачце,— паўтарыла яна.— Заўтра... так, заўтра вам усё стане ясна, зрэшты, я... я і сама
нічога не разумею.— Яна гаварыла з ім, як з чужым, нішто не напамінала ёй аб тым, што яна калісьці належала гэтаму чалавеку, дый яна сама сабе была як чужая. Усё цяпер заблыталася канчаткова, ёй было ясна толькі, што дзесьці тут хаваецца хлусня. Але яна занадта стамілася, каб што-небудзь бачыць. Яна заплюшчыла вочы і ішла па лесвіцы, як асуджаны ідзе на эшафот.
* * *
Калі яна выйшла на вуліцу, ужо зусім сцямнела. А раптам, мільганула ў яе думка, гэтая асоба вартуе, раптам у апошнюю хвіліну прыйдзе выратаванне. Ей захацелася скласці рукі і памаліцца забытаму богу. Ах, толькі б вымаліць сабе адтэрміноўку на некалькі месяцаў, да лета, а потым спакойна пажыць сярод палёў і лугоў, там шантажыстка не дабярэцца да яе, пажыць спакойна ўсяго адно лета. Прагна ўглядалася яна ў вулічны змрок. Ей здалося, што каля дома насупраць стаіць нейкая постаць, але калі яна падышла бліжэй, постаць схавалася ў пад’ездзе. На момант Ірэна як быццам улавіла ў ёй падабенства з мужам. Другі раз за гэты дзень адчувала яна страх перад мужам, які раптоўна прамільгнуў на вуліцы, перад яго позіркам. Яна спынілася і пачала чакаць. Але постаць без следу знікла ў цемры. Тады яна пайшла далей і ўвесь час адчувала ў сябе за спінаю чыйсьці пякучы цяжкі позірк. Адзін раз яна павярнулася, але нікога не ўбачыла.
Аптэка была недалёка. Ірэна крыху дрыжала, калі ўваходзіла туды. Правізар узяў рэцэпт і пайшоў рыхтаваць тое, што было ў ім напісана. За гэтую кароткую хвіліну Ірэна выразна ўбачыла ўсё — і бліскучыя шалі, і мініяцюрныя гіркі, і этыкеткі, а наверсе на паліцах рады бутэлечак з нейкімі вадкасцямі, незнаёмыя лацінскія назвы, якія яна машынальна пачала чытаць.
Яна пачула ціканне гадзінніка, улавіла своеасаблівы аптэчны пах, саладкаваты пах лекаў, і раптам успомніла, што ў дзяцінстве заўсёды прасіла маці пасылаць яе ў аптэку з даручэннямі, бо ёй падабаўся гэты пах, падабалася глядзець на таямнічыя бліскучыя тыгелькі. I тут жа яна з жахам падумала, што забылася развітацца з маці, і ёй стала пакутліва шкада беднай старэнькай. Як яна спалохаецца, разгублена думала Ірэна; але правізар ужо адлічваў празрыстыя кроплі ў сінюю бутэлечку. Неадрыўна глядзела яна, як смерць пераліваецца з пузатай пляшкі ў маленькую бутэлечку, адкуль яна неўзабаве заструменіцца па яе жылах, і на яе павеяла холадам. Тупа, нібы зачараваная, глядзела яна на правізаравы пальцы: вось ён затыкае коркам поўную бутэлечку, вось абклейвае небяспечнае рыльца папераю. Усе Ірэніны пачуцці скавала, паралізавала жахлівая думка.
— 3 вас дзве кроны,— сказаў правізар. Яна страпянулася і разгублена агледзелася па баках. Потым механічна дастала грошы. Яшчэ не зусім прыйшоўшы ў сябе, няўцямна разглядала яна манеты і доўга не магла адлічыць тое, што было патрэбна.
У гэты момант яна адчула, што яе руку рэзка адсунулі ўбок, і пачула, як бразнулі грошы аб шкляную падстаўку. Чыясьці працягнутая рука перахапіла ў яе бутэлечку.
Яна міжволі павярнулася і знерухомела: побач стаяў муж. Твар у яго быў бледны як смерць, вусны сціснуты, на лбе выступілі кропелькі поту.
Яна адчула, што вось-вось страціць прытомнасць, і ўчапілася за прылавак. Адразу ж ёй стала ясна, што менавіта яго яна бачыла ўдзень на вуліцы, што менавіта ён вартаваў яе ў пад’ездзе; нейкі інстынкт ужо тады падказваў ёй, што гэта ён, а цяпер усё разам усплыло ў яе памутнелай галаве.
— Хадзем,— сказаў ён глухім, здушаным голасам. Яна неўразумела паглядзела на яго і дзесьці ў глыбіні
душы здзівілася, што слухаецца яго. Але ўсё-такі машынальна пайшла за ім.
He гледзячы адно на аднаго, яны перайшлі вуліцу. Яны ішлі поплеч. Ен усё яшчэ трымаў у руцэ бутэлечку. Адзін раз спыніўся і абцёр вільготны лоб. Сама гэтага не ўсведамляючы і не жадаючы, яна таксама неяк запаволіла хаду. Але зірнуць на яго не асмельвалася. Ніхто не гаварыў ні слова, вулічны шум быў ім замест гаворкі.
На лесвіцы ён прапусціў яе наперад. I як толькі яна адчула, што яго няма побач, ногі яе аслабелі, яна спынілася, трымаючыся за парэнчы. Тады ён узяў яе пад руку. Яна ўздрыгнула ад яго дотыку і паспешна ўзбегла наверх.
Яна ўвайшла ў спальню, ён следам за ёю. Сцены цьмяна свяціліся ў змроку, ледзь відаць былі абрысы мэблі. Абое ўсё яшчэ не сказалі ні слова. Муж сарваў паперку з бутэлечкі, выняў корак, выліў усё, а бутэлечку рэзкім рухам шпурнуў у куток. Ірэна ўздрыгнула, пачуўшы звон разбітага шкла.
А яны ўсё маўчалі. Ірэна, не гледзячы, адчувала, што ён намагаецца авалодаць сабою. Нарэшце ён зрабіў крок да яе. Потым яшчэ і яшчэ крок, пакуль не апынуўся зусім побач. Яна чула яго цяжкае дыханне і сваім нерухомым, затуманеным позіркам бачыла, як блішчаць у цемры яго вочы. Яна чакала: вось-вось выбухне яго гнеў, вось-вось яго рука жалезнаю хваткаю ўвап’ецца ў яе дрыготкую руку. Сэрца ў яе замерла, і толькі нервы дрыжалі, як туга напятая струна. Усёю сваёю істотаю чакала яна кары і амаль жадала, каб ён хутчэй даў волю гневу. Але ён па-ранейшаму маўчаў, а калі загаварыў, яна з невыказным здзіўленнем пачула ў яго голасе не гнеў, а пяшчоту.
-— Ірэна,— пачаў ён на здзіўленне мяккім голасам,— дакуль мы будзем мучыць адно аднаго?