Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
му было ў гэтым штодзённым, але марным насіллі над сабою.
3 усіх людзей вакол яе толькі адзін чалавек, здавалася ёй, няясна здагадаўся аб тым, што ў яе на душы, здагадаўся толькі таму, што сачыў за ёю. Яна адчувала, што ён увесь час заняты ёю, як яна — ім, і гэтая ўпэўненасць прымушала яе пастаянна быць насцярожанай. Гэтак яны дзень і ноч высочвалі і пільнавалі адзін аднаго, і кожны стараўся выведаць таямніцу другога і мацней схаваць сваю. Муж таксама змяніўся ў апошні час. Грозная інквізітарская суровасць першых дзён саступіла месца клапатлівай увазе, якая міжволі нагадвала Ірэне пару яго жаніхоўства. Ен абыходзіўся з ёю, як з хвораю, бянтэжыў сваёю клапатлівасцю. У яе замірала сэрца, калі яна бачыла, як ён ледзь не падказвае ёй выратавальнае слова, як намагаецца зрабіць прызнанне прывабна лёгкім; яна разумела яго намер, была яму ўдзячная і радая яго дабраце. Але яна адчувала, што разам з цёплым пачуццём расло і пачуццё сораму, і яно скоўвала яе вусны мацней, чым раней недавер.
У адзін з гэтых дзён ён загаварыў зусім адкрыта, гледзячы ёй у вочы. Яна вярнулася дадому і ўжо ў пярэднім пакоі пачула гучную размову: рэзкі, рашучы голас мужа і бурклівая скорагаворка гувернанткі чаргаваліся з плачам і ўсхліпваннямі. Спачатку яна спалохалася. Бо варта ёй было пачуць дома гучную, усхваляваную гаворку, як яна ўся ўздрыгвала; усё, што выходзіла за межы штодзённасці, выклікала ў яе цяпер страх, шчымлівы страх, што ліст ужо прыйшоў і таямніца раскрыта. Адчыніўшы дзверы, яна перш за ўсё кідала на твары дамашніх хуткі позірк, які прагна пытаўся, ці не адбылося што-небудзь у яе адсутнасць, ці не выбухнула катастрофа. Але тут яна амаль адразу ж супакоілася, бо зразумела, што гэта проста дзіцячая сварка і нешта накшталт імправізаванага судовага разбору. Неяк на
днях адна з цётак падарыла хлопчыку пярэстага цацачнага каня, што выклікала зайздрасць у малодшай сястрычкі, якая атрымала падарунак горшы. Яна паспрабавала прад’явідь свае правы на каня, ды гэтак настойліва, што брат забараніў ёй наогул дакранацца да цацкі; тады яна спачатку ўсчала крык, а потым затаілася ў злосным, зацятым маўчанні. Але назаўтра конік раптам прапаў; як ні шукаў яго хлопчык, ён бясследна знік; нарэшце прапажу выпадкова знайшлі ў печы: драўляныя часткі коніка былі паламаныя, пярэстая скура садрана, а ўсё ўнутры выпатрашана. Падазрэнне, зразумела, упала на дзяўчынку — хлопчык з плачам кінуўся да бацькі скардзіцца на крыўдзіцельку, і толькі што пачаўся допыт.
Маленькі суд цягнуўся нядоўга. Дзяўчынка спачатку адпіралася, але пры гэтым у яе здрадліва дрыжаў голас і вочы былі баязліва скіраваны ўніз: гувернантка сведчыла супраць яе, яна чула, як раззлаваная дзяўчынка гразілася выкінуць каня ў акно, што малютка без поспеху спрабавала адмаўляць; потым адбылася маленькая сцэнка са слязамі дзіцячай роспачы. Ірэна неадступна глядзела на мужа; у яе было такое адчуванне, што ён чыніць суд не над дачкою, а вырашае яе лёс, бо заўтра ўжо яна сама, магчыма, будзе стаяць перад ім з такім самым хваляваннем і адказваць такім самым зрывістым голасам. Муж трымаўся строга, пакуль дзяўчынка хлусіла і адмаўляла сваю віну, але паступова, крок за крокам, ён адолеў яе ўпартасць і ні разу не выказаў пры гэтым раздражнення. Калі ж на змену хлусні прыйшло зацятае маўчанне, ён стаў ласкава ўгаворваць яе, даказваць ледзь не натуральнасць такога дрэннага пабуджэння і да некаторай ступені прабачыў яе брыдкі ўчынак тым, што ў парыве злосці яна не падумала, як моцна засмуціць ім брата. Ен так цёпла і пераканаўча растлумачыў дзяўчынцы яе выхадку як нешта зусім зразумелае і ўсё-такі вартае ганьбы, што
малютка паступова размякла і нарэшце зараўла роўма. I тут жа праз слёзы прызналася ва ўсім.
Ірэна кінулася абдымаць равуху, але тая сярдзіта адштурхнула мацеру. Муж у сваю чаргу папракнуў яе за непатрэбнае спачуванне — ён не хацеў, каб правіна заставалася без пакарання, і прызначыў нязначную, але для дзіцяці адчувальную кару: дзяўчынцы забаранілі ісці заўтра на дзіцячае свята, пра якое яна з радасцю думала ўжо некалькі апошніх тыдняў. 3 ровам выслухала малютка прысуд, а хлопчык шумна выказаў свой трыумф, які аказаўся дачасным: за такую злараднасць яму таксама не дазволілі пайсці на заўтрашняе свята. Засмучаныя дзеці нарэшце пайшлі да сябе, суцешаныя крыху толькі агульнасцю пакарання, а Ірэна засталася адна з мужам.
Вось добрая нагода, адчула яна, адкінуць убок усякія намёкі, звязаныя з віною і прызнаннем дзіцяці, і загаварыць пра сваю віну. Калі муж зычліва прыме яе заступніцтва за дачку, гэта будзе ёй знакам, што яна можа асмеліцца загаварыць пра сябе.
— Скажы, Фрыц,— пачала яна,— няўжо ты сапраўды не пусціш дзяцей на свята? Для іх гэта будзе вялікае засмучэнне — асабліва для малюткі. Навошта такая строгая кара? Яна ж нічога асабліва страшнага не зрабіла. I табе не шкада яе? •
— Ты пытаешся: няўжо мне яе не шкада? Вось што я табе скажу: сёння ўжо не. Пасля таго як яе пакаралі, ёй значна палегчала, хоць яна цяпер і засмучаная. Няшчасная яна была ўчора, калі разламаны бедны конік ляжаў у печы. Увесь дом шукаў яго, а малютка ўвесь час дрыжала ад страху, што прапажу вось-вось знойдуць. Страх горшы, чым пакаранне; у пакаранні ёсць нешта пэўнае. Вялікае яно ці малое — усё-такі лепей, чым неакрэсленасць, чым бясконцы жах чакання. Як толькі яна даведалася, якое будзе пакаранне, ёй адразу палегчала. Хай цябе не хвалююць яе слёзы — цяпер яны
толькі вырваліся наверх, раней яны збіраліся ўнутры. А трымаць іх унутры куды цяжэй.
Ірэна паглядзела на мужа. Ей здавалася, што кожнае яго слова цэліць у яе. Але ён як быццам і не думаў пра яе.
— Павер мне, усё менавіта так. Я гэта бачыў і ў судзе, і калі вёў следства. Болып за ўсё абвінавачаныя пакутуюць ад утойвання праўды, ад пагрозы яе раскрыцця, ад жахлівай неабходнасці абараняць хлусню ад мноства нападак. Страшна глядзець, як выкручваецца і курчыцца абвінавачаны, калі з яго, як абцугамі, прыходзіцца вырываць прызнанне. Часам яно ўжо зусім на языку, неадольная сіла падняла яго з самых патаемных глыбінь душы, яно душыць абвінавачанага, яно ўжо гатова ператварыцца ў словы — і раптам нейкая злая воля авалодвае ім, загадкавая мешаніна ўпартасці і страху, ён заглушае прызнанне, заганяе яго ўнутр. I барацьба пачынаецца спачатку. Суддзі часам пакутуюць ад гэтага болей, чым ахвяры. А абвінавачаныя бачаць у суддзях ворагаў, хоць на самай справе суддзі — яе памочнікі. А мне як адвакату, як абаронцу належала б перасцерагаць падапечных ад прызнанняў, падтрымліваць і заахвочваць іх хлусню, але ў мяне часта ўсё ўнутры ўзнімаецца супраць гэтага — вельмі ўжо яны пакутуюць ад неабходнасці запірацца, значна мацней, чым ад прызнання і наступнай кары. Мне, зрэшты, дагэтуль незразумела, як можна зрабіць ліхі ўчынак усведамляць усю яго небяспечнасць, а потым не мець мужнасці прызнацца. Маладушны страх перад рашучым словам, на маю думку, болып ганебны, чым любое злачынства.
— Ты думаеш... што заўсёды... толькі страх... стрымлівае людзей? А можа... не страх... а сорам перашкаджае чалавеку раскрыцца... як бы раздзецца... перад другімі людзьмі?
Муж здзіўлена зірнуў на яе. Ен не прывык чуць ад яе іншай думкі. Але яна моцна ўразіла яго.
— Ты кажаш — сорам... але гэта... як бы сказаць... гэта таксама па-свойму страх... толькі вышэйшага парадку... страх не перад пакараннем, а... але так, я разумею...
Ен устаў, неяк дзіўна ўзрушаны і захадзіў па пакоі. Гэтая думка, мусіць, закранула ў ім самыя чуллівыя струны, усхвалявала яго. Раптам ён спыніўся.
— Дапускаю... можна саромецца людзей, чужых людзей... натоўпу, які вывуджвае з газет чужое гора, смакуе яго і цешыцца... Але ж сваім блізкім, я думаю, можна прызнацца...
— А што, калі,— яна павярнулася ўбок; ён глядзеў на яе вельмі пільна, і яна адчувала, што ў яе зрываецца голас.— Што, калі... самым блізкім... асабліва сорамна прызнацца...
Ен рэзка спыніўся перад ёю, яўна ўражаны.
— Дык, па-твойму... па твойму...— голас у яго адразу стаў другі, мяккі, глыбокі,— па-твойму, Хелеые лягчэй расказаць аб сваёй правіннасці каму-небудзь другому... скажам... гувернантцы... што ёй...
— Я ў гэтым упэўнена... Яна так доўга запіралася менавіта таму... ну таму... таму, што твая думка ёй важней за ўсё... таму... таму, што яна цябе любіць больш за ўсіх...
Ен зноў задумаўся на хвіліну.
— Відаць... ты маеш рацыю, так, пэўна, маеш рацыю... Як дзіўна... мне гэта не прыходзіла ў галаву. Але, канечне, ты маеш рацыю, і я не хачу, каб ты думала, што я не магу прабачыць... He, якраз ты не павінна гэтак думаць, Ірэна...
Ен глядзеў на яе, і яна адчувала, што чырванее ад яго позірку. Ці наўмысна ён гэтак гаворыць, ці гэта выпадковасць, каварная, небяспечная выпадковасць? Усё тая ж пакутлівая нерашучасць валодала ёю.
— Прысуд скасаваны.— Ен прыкметна павесялеў.— Хелена апраўдана, я сам зараз ёй гэта аб’яўлю. Ну, ты 42
задаволена мною? Ці табе яшчэ чаго-небудзь хочацца... Бачыш... я... сёння ў добрым настроі... можа, ад радасці, што своечасова адумаўся, зразумеў, што быў несправядлівы. Гэта дае заўсёды вялікую палёгку, Ірэна, заўсёды...
Яна, здавалася ёй, зразумела, што менавіта ён хацеў падкрэсліць. Інстынктыўна яна пацягнулася да яго, слова ўжо гатова было сарвацца з вуснаў. I ён таксама падаўся бліжэй, нібы хацеў хутчэй зняць з яе тое, што яе прыгнятала. Але тут яна сустрэла яго позірк, ён гарэў прагным нецярпеннем, жаданнем пачуць яе прызнанне, пранікнуць у яе таямніцу, і ў ёй быццам нешта абарвала<;я. Яна апусціла працягнутую руку і адвярнулася. Усё дарэмна, думала яна, ніколі не знойдзе яна сілы вымавіць адзінае выратавальнае слова, якое пячэ яе і пазбаўляе спакою. Як грукат блізкага грому, прагучала папярэджанне, але Ірэна ведала, што ёй усё роўна не выратавацца, і ў глыбіні душы ўжо хацела таго, чаго раней гэтак баялася: каб хутчэй бліснула ачышчальная маланка, каб усё ўсплыло наверх.
* * *
Яе жаданню, відаць, суджана было спраўдзіцца хутчэй, чым яна думала. Барацьба цягнулася ўжо два тыдні, і Ірэна зусім знясілела. Апошнія чатыры дні вымагальніца не падавала прыкмет жыцця, але страх гэтак трывала ўвайшоў у Ірэніна жыццё, што пры кожным званку ў дзвярах яна ўскоквала з месца, каб самой перахапіць новыя вымагальніцкія патрабаванні. Яна чакала іх нецярпліва, з нейкаю прагнасцю,— бо, задаволіўшы гэтыя патрабаванні, яна купляла сабе спакойны вечар, некалькі мірных гадзін з дзецьмі, прагулку.