Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
Ліст быў кароткі. Усяго тры радкі: «Прашу неадкладна даць падаўцу гэтага сто крон». Hi подпісу, ні даты пад гэтымі наўмыснымі крамзолямі, толькі жахліва нахабны загад. Ірэна пабегла па грошы ў спальню, але яна кудысьці засунула ключ ад шкатулкі і цяпер ліхаманкава высоўвала шуфляду за шуфлядай, пакуль не знайшла яго. Дрыготкімі рукамі ўклала яна паперкі ў канверт і сама аддала ліст пасыльнаму, які чакаў каля ўвахода. Усё гэта яна зрабіла несвядома, як пад гіпнозам, не вагаючыся ні хвіліны. Потым вярнулася ў сталовую — яна адсутнічала не болей дзвюх мінут.
Усе маўчалі. Яна збянтэжана села на сваё месца і сабралася наспех прыдумаць нейкае тлумачэнне, як раптам рука яе так задрыжала, што яна мусіла хуценька паставіць паднятую шклянку — з вялікім страхам яна заўважыла, што ад хвалявання пакінула распячатаны ліст каля сваёй талеркі. Яна ўпотай скамячыла лісток, але, засоўваючы яго ў кішэню, падняла вочы і сустрэлася з пільным позіркам мужа, пранізлівым, суровым і пакутным позіркам, якога ніколі не бачыла ў яго раней. Менавіта ў гэтыя апошнія дні яго позірк так нечакана загараўся недаверам, што ўсё абрывалася ў яе ўнутры, але супрацьстаяць яму яна была няздольная. Ад такога позірку ў яе тады на балі анямелі ногі, і такі ж позірк учора ноччу, як кінжал, бліснуў над ёю ў паўсне. I пакуль яна дарэмна намагалася штосьці сказаць, у яе ў памяці раптам усплыў даўно забыты ўспамін — муж неяк расказаў ёй, што яму, адвакату, давялося мець справу з адным следчым, у якога быў свой спецыяльны прыём: у час допыту ён пераважна сядзеў, уткнуўшы нос у паперы, і толькі пасля таго, як задаваў рашаючае пытанне, імгненна ўскідваў вочы, нібы кінжал, утыкаў позірк у разгубленага злачынца, а той, аслеплены гэтым яркім выбухам праніклівасці, губляўся, адчуваў сваё бяссілле і пераставаў адпірацца. А раптам ён сам цяпер вырашыў папрактыкавацца ў гэтым не-
бяспечным майстэрстве і абраў яе ахвяраю? Ей стала страшна, бо яна ведала, што да свае прафесіі ён падыходзіў з такою псіхалагічнаю гарачнасцю, якая далёка перавышала патрабаванні юрыспрудэнцыі. Высачыць, выкрыць злачынца, прымусіць прызнацца — усё гэта захапляла яго гэтак жа, як другіх гульня ў карты або ў каханне, і ў тыя дні, калі ён быў заняты сваім псіхалагічным высочваннем, ён увесь унутры гарэў. Пякучы непакой, які вымушаў яго ночы напралёт капацца ў старых, даўно забытых справах, ад чужога позірку быў схаваны за жалезнаю непранікальнасцю. Ен тады мала еў і піў, толькі курыў увесь час і амаль не гаварыў, быццам сваё красамоўства бярог для выступлення на судзе. Яна толькі раз прысутнічала пры яго абароне і нізашто не пайшла б другі раз, гэтак яе напалохала змрочная апантанасць, амаль што раз’юшаная гарачнасць яго прамовы і нешта панурае, жорсткае ў выразе твару, што, здавалася ёй, яна бачыла цяпер у яго пільным позірку з-пад грозна насупленых броваў.
Усе гэтыя далёкія ўспаміны разам нахлынулі на яе ў кароткі міг, і яна не магла вымавіць ні слова. Яна маўчала, і чым далей маўчала, тым мацней хвалявалася, бо разумела, наколькі небяспечнае гэтае маўчанне. На шчасце, абед хутка скончыўся, дзеці выскачылі з-за стала і пабеглі ў суседні пакой з гучным, вясёлым шчабятаннем, а гувернантка дарэмна намагалася ўціхамірыць іх. Муж таксама падняўся і, не аглядваючыся, цяжкаю хадою пайшоў у суседні пакой.
Ледзь толькі Ірэна засталася адна, яна дастала фатальны ліст, яшчэ раз прачытала радкі: «Прашу неадкладна даць падаўцу гэтага сто крон», а потым раз’юшана парвала яго на шматкі і сабралася ўжо шпурнуць іх у урну для папер, але адумалася, нахілілася да печкі і кінула шматкі ў агонь. Калі белае полымя прагна пажэрла гэтую пагрозу, у Ірэны паспакайнела на сэрцы.
I тут яна пачула мужавы крокі — ён вяртаўся ў па-
кой. Яна ўскочыла, уся чырвоная ад жару і таму, што яе засталі знянацку. Дзверцы печкі былі яшчэ па-здрадніцку адчыненыя, і Ірэна нязграбна паспрабавала засланіць іх сабою. Муж падышоў да стала, запаліў сярнічку, каб закурыць цыгару, і, калі паднёс агеньчык да твару, ёй здалося, што ў яго дрыжаць ноздры,— гэта заўсёды было знакам гневу. Потым ён спакойна зірнуў на яе.
— Я хачу толькі звярнуць тваю ўвагу на тое, што ты зусім не абавязана паказваць мне свае лісты. Калі табе пажадана мець ад мяне таямніцы — твая воля.
Яна маўчала, не асмельвалася падняць на яго вочы. Ен пачакаў хвіліну, потым моцна выдыхнуў цыгарны дым і, цяжка ступаючы, выйшаў з пакоя.
* * *
Яна вырашыла жыць, ні аб чым не думаючы, забыцца, запоўніць дні пустымі, нікчэмнымі заняткамі. Дома яна не магла вытрываць, яе пацягнула зноў на вуліцу, у натоўп, бо інакш, здавалася ёй, яна звар’яцее ад страху. Яна спадзявалася, што гэтай сотняй крон хоць на некалькі дзён адкупілася ад вымагальніцы, і таму адважылася зрабіць невялікую прагулку, тым больш што трэба было сёе-тое купіць, а галоўнае, яна бачыла, як здзіўляюць дамашніх яе непрывычныя паводзіны. Яна выпрацавала спецыяльныя прыёмы ўцёкаў з дому. 3 самага пад’езда яна, як з трампліна, з заплюшчанымі вачамі, кідалася ў чалавечы гушчар. Адчуўшы пад нагамі цвёрдыя пліты тратуара, а навокал цёплую чалавечую плынь, яна падавалася кудысьці наўгад з такою ліхаманкаваю паспешнасцю, якую толькі можа дазволіць сабе дама, калі не хоча, каб на яе звярталі ўвагу; вачэй яна не падымала, бо, зусім зразумела, баялася сустрэць знаёмы небяспечны позірк. Калі за ёю сочаць, дык лепей не ведаць пра гэта. I ўсё-такі ні аб
чым другім яна думаць не магла і хваравіта ўздрыгвала, калі хто-небудзь выпадкова дакранаўся да яе. Кожны нерв яе дрыжаў ад самага нязначнага воклічу, ад гуку крокаў за спінаю, ад ценю,які мільгаў міма: толькі ў экіпажы або ў чужым доме магла яна ўздыхнуць вольна.
Нейкі пан прывітаўся з ёю. Падняўшы вочы, яна пазнала даўняга сябра сям’і, прыветлівага, балбатлівага дзядка, ад якога яна заўсёды старалася ўцячы, бо ён меў звычку гадзінамі расказваць аб сваіх нязначных, можа, нават толькі ўяўных хваробах. Але цяпер яна пашкадавала, што толькі адказала на прывітанне і не набілася яму ў кампанію — бо такі спадарожнік надзейна ахоўваў бы яе ад нечаканага прыставання вымагальніцы. Яна запаволіла крок і ўжо хацела вярнуцца і пазваць яго, як раптам ёй здалося, што хтосьці паспешна ідзе за ёю ўслед, і яна інстынктыўна рванулася наперад. Але абвостраным ад страху чуццём яна ўлавіла, што крокі за спінаю таксама паскараюцца, і ішла ўсё хутчэй і хутчэй, хоць і разумела, што ўсё роўна ёй не ўцячы ад праследавання. Яе плечы ўздрыгвалі, быццам адчувалі, што рука, якая вось зараз, у гэты момант — крокі чуваць былі ўсё бліжэй і бліжэй — дакранецца да іх, і чым хутчэй старалася яна бегчы, тым меней слухаліся яе ногі. Праследвальнік быў ужо зусім блізка.
— Ірэна! — настойліва, але ціха паклікаў ззаду чыйсьці голас; яна не адразу зразумела, каму ён належыць, ведала толькі, што гэта не той, якога яна баялася, не голас жахлівай вястункі няшчасця. 3 уздыхам аблягчэння яна павярнулася; яна спынілася гэтак рэзка, што ён ледзь не наляцеў на яе. Твар яго быў бледны і адлюстроўваў яўную збянтэжанасць, а пад яе няўцямным позіркам ён канчаткова засаромеўся. Нясмела працягнуў ён руку і зноў апусціў яе, бо яна не падала яму рукі. Яна толькі глядзела на яго секунду, дзве — яго яна ніяк не чакала ўбачыць. Менавіта пра яго яна
забылася ў гэтыя пакутлівыя дні. Але цяпер, калі перад ёю ўзнік яго бледны, разгублены твар з пустымі вачамі, якія адлюстроўвалі ўнутраную няўпэўненасць, хваля шалёнай злосці нечакана выбухнула ў ёй. Дрыготкія вусны намагаліся штосьці сказаць, а твар быў перакрыўлены такім хваляваннем, што ён спалохана залепятаў:
— Ірэна, што з табою? — I, убачыўшы яе гнеўны жэст, дадаў ужо зусім ціха: — Што я табе зрабіў?
Яна глядзела на яго з непрыхаванаю злосцю.
— Што? Нічога! Зусім нічога? — насмешліва зарагатала яна.— Адно толькі добрае! Адно толькі радасць!
Ен утаропіўся ў яе разгубленым позіркам і нават рот разявіў ад здзіўлення, і таму яго твар стаў да смешнага дурнаватым.
— Што ты... што ты, Ірэна!
— He падымайце крыку,— рэзка абарвала яна,— і не прыкідвайцеся дурненькім. Ваша міленькая сяброўка, напэўна, ужо падглядвае з-за вугла і толькі таго і чакае, каб накінуцца на мяне...
— Хто... Пра каго ты?
Яе нястрымна цягнула ўдарыць па гэтым застылым у дурнаватай грымасе твары. Рука яе міжволі сціснула парасон. Ніколі яшчэ ніхто не быў ёй гатак агідны і ненавісны.
— Што ты... што ты, Ірэна,— усё яшчэ разгублена лепятаў ён.— Што я табе зрабіў?.. Ты раптам перастала прыходзіць... Я чакаю цябе дні і ночы... Сёння я цэлы дзень прастаяў каля твайго пад’езда, каб хоць хвіліну пагаварыць з табою.
— Ах, прастаяў! Ты таксама! — Яна адчувала, што ад гневу ў яе памутнела ў галаве. Вось ударыць бы яго па твары — якая гэта была б палёгка! Але яна стрымалася, яшчэ раз з пякучаю нянавісцю паглядзела на яго, як быццам раздумвала, ці не выліць усю назапашаную злосць у зняважлівых словах, але замест гэтага раптам
павярнулася і, не аглядваючыся, зноў нырнула ў людскі паток. А ён гэтак і знерухомеў на месцы, разгублены, спалоханы, з умольна працягнутаю рукою, пакуль вулічная мітусня не падхапіла і не панесла яго, як нясе рэчка апалы ліст, а ён супраціўляецца, дрыжыць і круціцца, пакуль бязвольна не скорыцца цячэнню.
* * *
Але Ірэне, мусіць, не наканавана было аддавацца суцяшальным спадзяванням. Ужо на наступны дзень новая запіска, як новы ўдар бізуном, ажывіла крыху аслабелы страх. На гэты раз ад яе патрабавалі дзвесце крон, і яна пакорліва аддала грошы. Яе палохала імклівае нарастанне патрабаванняў, яна разумела, што хутка не зможа задаволіць іх, бо хоць яна і належала да багатай сям’і, але не магла непрыкметна здабыць такія значныя сумы. Дый да чаго гэта прывядзе? Яна не сумнявалася, што заўтра ў яе запатрабуюць чатырыста крон, а крыху пазней тысячу, і чым болей яна дасць, тым болей будуць вымагаць; калі ж яе сродкі скончацца, прыйдзе ананімны ліст, і ўсё прапала. Яна аплачвала толькі час, толькі перадышку, два-тры дні, самае большае — тыдзень адтэрміноўкі. Але пры гэтым колькі нічым не акупленых гадзін пакутлівага чакання!.. Яна не мела сілы ні чытаць, ні чым-небудзь займацца, страх, як злы дэман, не даваў ёй спакою. Яна адчувала сябе сапраўды хвораю. Часам у яе пачыналася такое сэрцабіццё, што яна не магла трымацца на нагах, трывога, нібы расплаўленым свінцом налівала яе цела, але, нягледзячы на пакутлівую стомленасць, спаць яна таксама не магла. I хоць кожны нерв яе дрыжаў, ёй трэба было ўсміхацца, прыкідвацца вясёлай, і ніхто нават уявіць сабе не мог, якога неймавернага напружання каштавала гэтая прытворная весялосць, колькі сапраўднага гераіз-