Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
— Surely I would3,— адказаў я ёй таксама па-англійску.
Місіс К. маўчала. Здавалася, яна напружана думала. Раптам, і як бы здзіўленая сваёй смеласцю, яна сказала, зірнуўшы на мяне:
— I don’t know, if I would. Perhaps I might do it also4.
I з той дзіўнай натуральнасцю, з якою толькі англічане ўмеюць далікатна, але рашуча абарваць размову, яна ўстала і па-сяброўску працягнула мне руку. Яе ўмяшанне прынесла супакаенне, і ў глыбіні душы ўсе мы, нядаўнія ворагі, былі ўдзячны ёй за тое, што пагрозліва
1 Ці так гэта? (Англ.)
2 Сапраўды? (Англ.)
3 Канечне, так (англ.).
4 He ведаю. як бы я зрабіла, можа, гэтаксама (англ.І.
згусцелая атмасфера разрадзілася; мы перакінуліся бяскрыўднымі жартамі, ветліва развіталіся і разышліся.
Хоць наша спрэчка і скончылася па-джэнтльменскі, але пасля той гарачай перапалкі паміж мною і маімі праціўнікамі з’явілася адчужанасць. Нямецкая пара трымалася холадна, а італьянцы забаўляліся тым, што штодня з’едліва пыталіся ў мяне, ці не чуў я чаго-небудзь пра «car a signora Henrietta»1.
Нягледзячы на вонкавую ветлівасць, сардэчнасць і натуральнасць, якія раней панавалі за нашым сталом, незваротна зніклі.
Іранічная халоднасць маіх праціўнікаў была асабліва адчувальная ад выключнай увагі да мяне місіс К. пасля той епрэчкі. Звычайна на рэдкасць стрыманая, не схільная да размовы з сатрапезнікамі папалудні, цяпер яна нярэдка загаворвала са мною ў садзе і — я б нават сказаў — вылучала мяне, бо нават кароткая гутарка з ёю была знакам асаблівай ласкі. Шчыра кажучы, яна шукала мае кампаніі і карысталася любым выпадкам, каб загаварыць са мною; гэта было так відавочна, што мне маглі б прыйсці ў галаву недарэчныя, пыхлівыя думкі, не будзь яна зусім пасівелая старая жанчына. Пра што б мы ні гаварылі, наша размова непазбежна вярталася да мадам Анрыэт; здавалася, місіс К. адчувала нейкае незразумелае задавальненне, калі абвінавачвала ў нясталасці і легкадумстве жанчыну, якая забылася пра свой доўг. Але ў той жа час яе, мабыць, радавала, што сімпатыі мае нязменна заставаліся на баку кволай, зграбнай жанчыны і што мяне нельга было прымусіць адмовіцца ад гэтых сімпатый. Яна няўхільна вярталася да гэтай тэмы, і я не ведаў, што і думаць пра гэтую дзіўную, амаль іпахандрычную ўпартасць.
Так цягнулася пяць або шэсць дзён, і яна ўсё яшчэ ніводным словам не выдала мне, чаму гэтыя размовы
Дарагую сіньёру Энрыэту (іт.).
так займаюць яе. А ў тым, што яно менавіта так, я канчаткова пераканаўся, калі аднаго разу на прагулцы ўпамянуў, што маё знаходжанне тут падыходзіць да канца і што я думаю паслязаўтра паехаць адсюль. На яе звычайна абыякавым твары адбілася хваляванне, і шэрыя вочы азмрочыліся.
— Як шкада, мне яшчэ шмат пра што хацелася пагаварыць з вамі.
I з гэтай хвіліны, па рассеянасці і непакоі, якія авалодалі ёю, я зразумеў, што яе цалкам захапіла нейкая думка. Нарэшце яна сама, здаецца, гэта заўважыла, абарвала гутарку, паціснула мне руку і сказала:
— Я цяпер не магу ясна выказаць тое, што хацела б сказаць. Лепш я напішу вам.
I, супраць сваёй звычкі, хуткімі крокамі накіравалася да сябе.
Сапраўды, вечарам, перад самай вячэрай, я знайшоў у маім пакоі ліст, напісаны яе энергічным, рашучым почыркам. На жаль, у маладыя гады я легкадумна абыходзіўся з пісьмовымі дакументамі і таму не магу перадаць ліст літаральна; паспрабую прыблізна выкласці яго змест. Яна пыталася, ці можна расказаць мне пра адзін выпадак са свайго жыцця. Гэты эпізод адбыўся вельмі даўно і ўжо амаль не мае значэння для яе цяперашняга жыцця, а таму што я паслязаўтра ад’язджаю, ёй будзе лягчэй гаварыць пра тое, што болей дваццаці гадоў хвалюе і мучыць яе. I таму, калі я не палічу гэта за надакучлівасць, яна просіць удзяліць ёй гадзіну часу.
Ліст, змест якога я перадаю толькі сціпла, надзвычайна мяне зацікавіў: ужо адно тое, што ён быў напісаны па-англійску, надавала яму нейкую асаблівую яснасць і рашучасць. I ўсё ж адказ даўся мне нялёгка, і я парваў тры чарнавікі, перш чым напісаў наступнае:
«Я вельмі ўсцешаны вашым даверам і абяцаю адказаць вам сумленна, калі вы гэтага патрэбуеце. Канечне, я не асмельваюся прасіць вас сказаць мне болей, чым вы
самі захочаце. Але ў расказе сваім будзьце да канца шчыраю перада мною і перад самой сабою. Ведайце, ваш давер я лічу вялікім для сябе гонарам».
Вечарам запіска была ў яе пакоі, і назаўтра раніцаю я атрымаў адказ:
«Я з вамі цалкам згодна — самае лепшае поўная праўда. Паўпраўда нічога не вартая. Я прыкладу ўсе сілы, каб не ўтоіць нічога ні ад самой сябе, ні ад вас. Прыходзьце пасля вячэры да мяне ў пакой — у мае піэсцьдзесят сем гадоў я магу не баяцца плётак. Я не хачу гаварыць пра гэта ў садзе або на людзях. Паверце, мне й так было нялёгка на гэта адважыцца».
Днём мы бачыліся за сталом і паважна гутарылі на нейтральныя тэмы. Але ў садзе, калі я выпадкова яе сустрэў, яна саступіла з дарогі ў яўным замяшанні, і мяне моцна кранула, калі я ўбачыў, як гэтая старая, сівая жанчына па-дзявоцку нясмела і сарамліва звярнула ў бакавыя пініевыя прысады.
Вечарам, у прызначаны час, я пастукаўся ў яе дзверы. Мне адразу ж адчынілі. Пакой тануў у мяккім паўзмроку, гарэла толькі маленькая настольная лямпа, адкідваючы жоўты круг святла. Місіс К. проста ўстала мне насустрач, прапанавала сесці ў крэсла і сама села насупраць; я адчуваў, што кожны яе рух быў загадзя абдуманы і разлічаны; і ўсё ж, відаць, насуперак яе жаданню, узнікла паўза, якая рабілася ўсё цяжэй і даўжэй; але я не асмельваўся загаварыць, бо адчуваў, што ў душы субяседніцьі адбываецца барацьба моцнай волі з не меней моцным процідзеяннем. Знізу, з гасцінай, даносіліся перарывістыя гукі вальса; я напружана ўслухоўваўся, намагаючыся зменшыць важкі цяжар маўчання. Відаць, яна таксама адчула ненатуральную напружанасць маўчання, бо раптам уся падцягнулася, як да скачка, і загаварыла:
— Цяжка толькі пачаць. Ужо два дні, як я прыняла рашэнне быць да канца шчыраю і праўдзіваю; спадзяю280
ся, што мне гэта ўдасца. Можа, вам цяпер яшчэ незразумела, чаму я расказваю ўсё гэта вам, зусім чужому чалавеку. Але не праходзіць дня і нават гадзіны, каб я не думала пра тое здарэнне; я старая жанчына, і вы можаце мне паверыць, што проста нясцерпна ўвесь свой век быць прыкаванаю да аднаго-адзінага моманту жыцця, аднаго-адзінага дня. Бо ўсё, што я хачу вам расказаць, адбылося ўсяго толькі за дваццаць чатыры гадзіны, а я ж жыву на свеце ўжо шэсцьдзесят сем гадоў; да адурэння я паўтараю сабе: якое гэта мае значэнне, калі б нават адзін раз у жыцці я зрабіла неразумны ўчынак? Але не вельмі проста адкараскацца ад таго, што мы даволі туманна называем сумленнем, і калі я слухала, як спакойна вы разважаеце аб здарэнні з мадам Анрыэт, я падумала: можа, калі я адважуся шчыра пагаварыць з кімнебудзь пра гэты дзень майго жыцця, прыйдзе канец недарэчным думкам пра мінулае і вечнае самабічаванне. Калі б я была не англіканскага веравызнання, a каталічка, я даўно б знайшла палёгку, расказаўшы ўсё на споведзі, але такога суцяшэння ў нас няма, і таму я сёння раблю даволі дзіўную справу — апраўдаць сябе, расказаўшы вам гэтую гісторыю. Ведаю, усё вельмі незвычайна, але вы прынялі маю прапанову без хістання, і я ўдзячная вам за гэта.
Я ўжо казала, што хачу расказаць толькі пра адзін дзень майго жыцця,— усё астатняе здаецца мне цяпер нязначным і, мусіць, будзе нудна другім. Пра тое, як я жыла да сарака двух гадоў, можна расказаць хутка — яно не выходзіць за межы звычайнага. Mae бацькі былі багатыя лендлорды, нам належалі вялікія фабрыкі і маёнткі ў Шатландыі, і, як усе тамашнія старыя дваранскія сем'і, мы большую частку года праводзілі ў сваіх маёнтках, а зімні сезон — у Лондане. У васемнаццаць гадоў я пазнаёмілася з будучым мужам, малодшым сынам у радавітым сямействе Р., які дзесяць гадоў праслужыў афіцэрам у Індыі. Неўзабаве мы павянчаліся і па-
вялі бесклапотнае жыццё людзей нашага асяроддзя: тры месяцы ў Лондане, тры месяцы ў маёнтках, астатні час — у падарожжах з прыпынкамі ў атэлях Італіі, Іспаніі і Францыі. Ніякая хмарка не азмрочвала нашага сямейнага жыцця. Абодва мае сыны даўно ўжо дарослыя людзі. Калі мне было сорак гадоў, муж раптоўна памёр. Ен нажыў у тропіках хваробу печані, ад якой я страціла яго за два жахлівыя тыдні. Старэйшы сын ужо служыў тады, малодшы быў у каледжы, і вось за адну ноч я адразу асірацела, і гэтая адзінота пасля гэтулькіх гадоў жыцця разам з блізкім чалавекам была для мяне нясцерпна пакутлівай. Заставацца яшчэ хоць дзень у апусцелым доме, дзе ўсё напамінала аб нядаўняй смерці каханага мужа, было мне не пад сілу, і я вырашыла правесці бліжэйшыя гады, пакуль сыны нежанатыя, у падарожжах.
3 гэтага моманту жыццё зрабілася мне бяссэнсавым і непатрэбным. Муж, з якім дваццаць тры гады я дзялілася ўсімі сваімі думкамі і пачуццямі, памёр, дзеці не адчувалі патрэбы ўва мне. Я баялася азмрочыць іх маладоець сваім смуткам і журбою. У мяне не было ні надзей, ні імкненняў. Я паехала спачатку ў Парыж, хадзіла там з нуды па магазінах і музеях, але горад і рэчы нічога не гаварылі мне, людзей я пазбягала,—• я была ў жалобе і не выносіла іх пачціва-спачувальных позіркаў. Я не магла б расказаць, як прайшлі гэтыя месяцы бязмэтных бадзянняў; я як бы атупела і аслепла, я помню толькі, што ў мяне ўвесь час было жаданне памерці, але не было сілы паскорыць жаданы канец.
На другі год майго ўдаўства і на сорак другім годзе жыцця, не ведаючы, як змарнаваць час, і ратуючыся ад нязноснай адзіноты, я апынулася ў сакавіку ў МонтэКарла. Сказаць па праўдзе, я паехала туды ад нуды, мяне гнала пакутлівая душэўная пустата, якая, быццам млосць, падступала да сэрца і патрабавала хоць нязначных знешніх уражанняў. Чым мацней было маё душэў-
нае здранцвенне, тым болып цягнула мяне туды, дзе хутчэй круцілася кола жыцця; на тых, у каго няма сваіх перажыванняў, чужыя пачуцці ўздзейнічаюць гэтак жа ўзбуджальна, як тэатр або музыка.
Таму я нярэдка заглядвала ў казіно. Я адчувала задавальненне, калі бачыла радасць або расчараванне гульцоў; іх хваляванне, трывога хоць часткова разганялі маю страшэнную нуду. Да таго ж, не будучы легкадумным, мой муж усё-такі ахвотна наведваў ігральную залу, а я з нейкім неўсвядомленым піетэтам пераймала ўсе яго былыя прывычкі; вось там і пачаліся тыя дваццаць чатыры гадзіны, якія былі больш захапляючыя, чым любая гульня, і на доўгія гады азмрочылі маё жыццё.