Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
— Але я не паеду адсюль без яе... Я зноў знайшоў яе
праз некалькі месяцаў... Яна мучыць мяне, але я не адступлюся... Малю вас, паночку, пагаварыце з ёю... Яна павінна быць маёю, скажыце ёй гэта... мяне яна не слухае... Я болей не магу так жыць... Я не магу болей бачыць, як мужчыны ходзяць да яе... і чакаць каля дома, пакуль яны не спусцяцца ўніз... вясёлыя і п’яныя... Уся вуліца ўжо ведае мяне... з мяне смяюцца, калі я стаю і чакаю... я ад гэтага шалею і ўсё-такі кожны вечар прыходжу зноў... Паночку, пагаварыце з ёю... я вас не ведаю, але зрабіце ласку, богам прашу... пагаварыце з ёю...
Я міжвольна паспрабаваў вырваць руку. Мне было страшна. Але калі ён адчуў, што я хачу трымацца ў баку ад яго гора, ён раптам укленчыў пасярод вуліцы і абхапіў мяне за ногі.
— Малю вас, паночку... Вы павінны з ёю пагаварыць... Павінны... інакш... інакш здарыцца няшчасце... Я патраціў усе свае грошы, шукаючы яе, і тут я яе не пакіну... жывою не пакіну... Я купіў сабе нож... У мяне, паночку, ёсць нож... Я яе не пакіну тут... жывою не пакіну... Я не знясу гэтага... Пагаварыце з ёю, паночку...
Ен як шалёны курчыўся перада мною. У гэты момант у канцы вуліцы паказаліся двое паліцэйскіх. Я сілай прымусіў яго ўстаць. Хвіліну ён разгублена глядзеў на мяне. Потым сказаў нейкім чужым голасам, суха і адрывіста:
— Пойдзеце па вунь той вуліцы. Там ваша гасцініца.— Яшчэ раз утаропіўся ён на мяне вачамі, у якіх зрэнкі быццам расплавіліся ў нейкай жахліва белай пустаце. Потым ён знік.
Я мацней захутаўся ў плашч. Мяне трэсла. Толькі стомленасць адчуваў я, нейкае дзіўнае ап’яненне, без пачуцця, чорнае, пурпуровае, быццам я спаў на хаду. Я хацеў сабрацца з думкамі і ўсё абдумаць, але кожны раз падымалася гэтая чорная хваля стомленасці і несла мяне з сабою. Я ледзь дабраўся да гасцініцы, зваліўся на ложак і заснуў тупа, як жывёліна.
Назаўтра раніцаю я ўжо не ведаў, што ў гэтым здарэнні было яваю, а што сном, і падсвядома працівіўся таму, каб у гэтым разабрацца. Прачнуўся я позна, чужы ў чужым горадзе, і пайшоў аглядаць царкву, якая, як мне сказалі, славілася старажытнай мазаікай. Але вочы мае не ўспрымалі таго, што бачылі, усё болей выразна паўставала ў памяці сустрэча мінулае ночы, і мяне неадольна пацягнула на тую вулічку, да таго дома. Але гэтыя дзіўныя вуліцы жывуць толькі ўначы, удзень на іх шэрыя халодныя маскі, пад якімі пазнаць іх можа толькі дасведчаны чалавек. Я не знайшоў гэтай вулічкі. Стомлены і расчараваны вярнуўся я дадому, мяне мучылі карціны не то трызнення, не то рэальнасці.
Цягнік мой адыходзіў у дзевяць гадзін вечара. 3 жалем пакідаў я горад. Насілыпчык падняў мае рэчы і, ідучы паперадзе, панёс іх да вакзала. I раптам на адным скрыжаванні вуліц нешта быццам токам ударыла мяне, і я спыніўся: я пазнаў папярочную вулічку, якая вяла да таго дома, загадаў пачакаць насілыпчыку — ён спачатку не зразумеў нічога, але тут жа ўхмыльнуўся з нахабнаю фамільярнасцю — і пайшоў зірнуць яшчэ раз на вуліцу, на якой са мною здарылася гэтая прыгода.
Было цёмна, цёмна, як учора, і ў цьмяным месячным святле паблісквалі зашклёныя дзверы таго дома. Я хацеў яшчэ раз падысці бліжэй, але тут нешта заварушылася ў змроку. Са страхам пазнаў я ўчарашняга знаёмага; ён сядзеў на парозе і знакамі падзываў мяне падысці бліжэй. Мяне ахапіў жах, я хуценька падаўся назад, з-за маладушнай боязі, каб не ўблытацца ў якую-небудзь гісторыю і не спазніцца на поезд.
Але, падышоўшы да скрыжавання, я, перш чым завярнуць за вугал, яшчэ раз азірнуўся. Калі мой позірк спыніўся на ім, ён ускочыў, кінуўся да дзвярэй і рэзка рвануў іх на сябе. Нешта металічнае бліснула ў яго руцэ: я здалёку не мог разгледзець, манеты ці лязо нажа гэтак па-здрадніцку бліснулі ў месячным святле...
ДВАЦЦАЦЬ ЧАТЫРЫ ГАДЗІНЫ 3 ЖЫЦЦЯ ЖАНЧЫНЫ
За дзесяць гадоў да вайны я адпачываў на Рыўеры, у невялічкім пансіёне, і вось там аднаго разу за сталом выбухнула гарачая спрэчка, якая пагражала скончыцца сапраўднай сваркай са злоснымі выпадамі і нават абразаю. Болыпасць людзей не вызначаецца багатай фантазіяй. Тое, што адбываецца дзесьці далёка, непасрэдна не тычыцца іх, не кранае і іх пачуццяў; але варта нават нязначнаму здарэнню адбыцца ў іх на вачах, адчувальна блізка, як імі авалодвае азарт. У такіх выпадках людзі як бы кампенсуюць звычайную сваю абыякавасць неадпаведнай і празмернай гарачнасцю.
Гэтак было і ў нашай добрапрыстойнай кампаніі; за абедам мы вялі small talk1, мірна перакідваліся лёгкімі жартамі, устаўшы з-за стала, адразу ж разыходзіліся ў розныя бакі: нямецкая пара выпраўлялася з фотаапаратам на прагулку, дабрадушны датчанін — да сваіх нудных вудачак, англійская лэдзі — да сваіх кніжак, муж і жонка італьянцы падаваліся ў Монтэ-Карла, а я гультаяваў, разлёгшыся ў плеценым крэсле, або садзіўся за работу. Але на гэты раз мы счапіліся ў бурнай перапалцы, і калі хто-небудзь раптам ускокваў з месца, то не дзеля таго, каб ветліва развітацца, а ў гарачцы спрэчкі, якая, як я ўжо сказаў, стала пад канец вельмі бурнаю.
Падзея, што гэтак разварушыла наш маленькі застольны гурток, сапраўды была надзвычайная. Пансіён, дзе жылі мы ўсемярых, рабіў уражанне прыватнай вілы — ах, які ж цудоўны від адкрываўся з нашых вокнаў
1 Вольная размова (англ.).
на прыбярэжныя скалы! Але на самай жа справе ён быў толькі таннаю па цане часткаю вялікай гасцініцы «Палас-атэль» і непасрэдна злучаўся з ёю садам, і таму мы, хоць і жылі асобна, былі ў пастаянных зносінах з насельнікамі атэля. Дык вось у гэтым атэлі напярэдадні разыграўся вялікі скандал. На дзённым цягніку ў дванаццаць дваццаць (трэба дакладна вызначыць час, бо ён важны ў гэтым выпадку і іграе ролю ў нашай гарачай спрэчцы) прыехаў малады француз і заняў пакой з відам на мора; ужо адно гэта сведчыла пра тое, што ён чалавек са сродкамі. Ен звярнуў на сябе ўвагу не толькі сваёю элегантнасцю, але перш за ўсё незвычайна прывабным абліччам; падоўжаны жаноцкі твар, шаўкавістыя светлыя вусы над пажадлівымі вуснамі, мяккія хвалістыя каштанавыя валасы з кучаравай пасмай, якая звісала на белы лоб, мяккі ласкавы позірк — усё ў ім было прыгожае нейкай мяккай ліслівай прыгажосцю; паводзіў ён сябе далікатна, але без усякай удаванасці і манернасці. Калі ён і нагадваў з першага позірку размаляваных васковых манекенаў, якія, з франтаватаю палкаю ў руцэ, горда красуюцца ў вітрынах модных магазінаў, увасабляючы ідэал мужчынскай прыгажосці, то блізка ўражанне фатаватасці рассейвалася, бо яго нязменна ветлівая ласкавасць (вельмі рэдкая з’ява!) была натуральная і як бы прыроджаная. Сціпла і сардэчна вітаў ён кожнага, і было прыемна глядзець, як на кожным кроку проста і натуральна выяўляліся яго незвычайная элегантнасць і добрае выхаванне. Ен спяшаўся падаць паліто даме, якая ішла да гардэроба, кожнаму дзіцяці знаходзіўся ў яго ласкавы позірк або жарт, быў ён далікатны ў абыходжанні, але без ніякай развязнасці; карацей кажучы, гэта быў, мусіць, адзін з тых іпчасліўцаў, якім упэўненасць, што ўсіх зачароўвае іх ясны твар і юнацкае абаянне, надае яшчэ большую прывабнасць. На людзей у гадах і хваравітых — а іх тут было болыпасць — яго прысутнасць уздзейнічала дабратвор-
на; сваёю свежасцю, жыццярадаснасцю, пераможнай юначай усмешкай, якая ўласціва надзвычайна прывабным людзям, ён адразу ж заваяваў агульную сімпатыю. Праз дзве гадзіны пасля прыезду ён ужо гуляў у тэніс з дочкамі тоўстага дабрадушнага фабрыканта з Ліёна — дванаццацігадовай Анет і трынаццацігадовай Бланш, a іх маці, кволая, элегантная, стрыманая мадам Анрыэт, з лёгкаю ўсмешкаю пазірала, як яе дочкі-галапупкі несвядома какетнічаюць з маладым незнаёмцам. Увечары ён з гадзіну глядзеў, як мы гулялі ў шахматы, расказаў некалькі забаўных анекдотаў, доўга прагульваўся па Tapace з мадам Анрыэт — муж яе, як заўсёды, гуляў у даміно са сваім сябрам, фабрыкантам з Намюра,— а позна ўвечары я застаў яго ў паўцёмнай канторы атэля за падазрона інтымнай гутаркай з сакратаркай. Назаўтра раніцаю ён суправаджаў датчаніна на рыбную лоўлю і выказаў пры гэтым надзвычайныя веды, потым доўга гутарыў з ліёнскім фабрыкантам аб палітыцы і, пэўна, таксама паказаў сябе цікавым субяседнікам, бо праз шум прыбою чуваць быў раскацісты рогат таўстуна фабрыканта. Пасля абеду — я наўмысна, дзеля яснасці, падрабязна расказваю, як ён бавіць час,— ён зноў праседзеў каля гадзіны з мадам Анрыэт у садзе, за чорнай кавай, а потым гуляў у тэніс з яе дочкамі, гутарыў у вестыбюлі атэля з нямецкай парай. А шостай гадзіне я пайніоў на вакзал адправіць ліст і там убачыў яго. Ен паспяшаўся мне насустрач і, як бы выбачліва, сказаў, што яго нечакана выклікалі, але праз два дні ён вернецца. За вячэраю яго папраўдзе не было, але толькі фізічна, бо за ўсімі столікамі толькі і гаварылі што пра яго, і ўсе расхвальвалі яго прыемную вясёлую натуру.
Увечары, дзесьці каля адзінаццаці гадзін — я сядзеў у сябе ў пакоі і дачытваў кнігу — у расчыненае акно, якое выходзіла ў сад, раптам данесліся крыкі, усхваляваныя воклічы, і ў атэлі ўзнялася нейкая мітусня. Хутчэй занепакоены, чым зацікаўлены, я адразу ж спусціў-
ся ў сад і прайшоў пяцьдзесят крокаў, якія аддзялялі нашу вілу ад атэля; там я застаў гасцей і персанал незвычайна ўсхваляваных. Мадам Анрыэт не вярнулася з прагулкі па беразе, якую яна рабіла кожны вечар, пакуль яе муж, па завядзёнцы, гуляў у даміно са сваім сябрам, і цяпер баяліся, што здарыўся няшчасны выпадак. Як буйвал, кідаўся па беразе гэты звычайна марудлівы, грузны чалавек, і калі ён крычаў у змрок: «Анрыэт! Анрыэт!» — у яго зрывістым ад хвалявання голасе было нешта першабытнае і страшнае, што нагадвала рык смяротна параненага вялізнага звера. Кельнеры і хлопчыкібоі насіліся ўверх і ўніз па лесвіцы; разбудзілі ўсіх насельнікаў атэля, пазванілі ў паліцыю. А таўстун у расшпіленай камізэльцы кідаўся ва ўсе бакі і няўцямна, ледзь не з плачам гукаў у цемру: «Анрыэт! Анрыэт!» Тым часам прачнуліся дзяўчаткі, падбеглі ў начных кашулях да акна і сталі клікаць маці; бацька паспяшаўся наверх, каб супакоіць іх.
I тут адбылося нешта жахлівае, што амаль не паддаецца апісанню, бо ў момант празмернага душэўнага напружання ва ўсім абліччы чалавека столькі трагізму, што яго не перадаць з такой хуткасцю і моцаю ні пяром, ні пэндзалем. Таўстун неўзабаве спусціўся па скрыпучых пад яго цяжарам прыступках уніз. Ен прыкметна змяніўся з твару, які выглядаў цяпер бясконца стомленым і разам з тым гнеўным, У руцэ ён трымаў ліст.