Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
I тут я раптам здрыгануўся, пачуўшы прарэзлівы рогат жанчыны, якая сядзела побач са мною. У той самы момант лямпа замігцела: па скразняку я здагадаўся, што за маёю спінаю нехта прачыніў дзверы.
— Зноў ты прыйшоў? — кпліва і злосна крыкнула яна па-нямецку.— Зноў валочышся вакол дома, ты, жмінда? Ну, дык заходзь ужо, я табе нічога не зраблю.
Я крута павярнуўся, спачатку да яе, бо яна так прарэзліва крыкнула гэтыя прывітальныя словы, як бьіццам агонь вырваўся з яе нутра, а потым да дзвярэй. I яшчэ не паспелі яны зачыніцца, як я пазнаў дрыготкую постаць, пазнаў пакорлівы позірк таго самага чалавека, які стаяў перад уваходам, быццам прыклеены да
дзвярэй. Ен нясмела, як жабрак, трымаў капялюш у руцэ і дрыжаў ад рэзкіх слоў, ад смеху, які трос грузную фігуру жанчыны і на які гаспадыня за стойкаю адгукнулася паспешлівым шэптам.
— Туды садзіся, да Франсуазы,— прыкрыкнула яна на небараку, калі ён нясмела, з апаскаю ступіў крок наперад.— Ты ж бачыш, што ў мяне госць.
Яна крыкнула гэта па-нямецку. Гаспадыня і дзяўчына гучна засмяяліся, хоць зразумець нічога не маглі, але наведнік ім, відаць, быў знаёмы.
— Дай яму шампанскага, Франсуаза. Бутэльку таго, даражэйшага! — са смехам крыкнула яна і зноў здзекліва звярнулася да яго: — Калі табе яно залішне дарагое, заставайся на вуліцы, скнара няшчасны. Ты хацеў бы, нябось, бясплатна глядзець на мяне, я ведаю, табе ўсё хочацца мець бясплатна.
Доўгая фігура наведніка скурчылася ад гэтага злога смеху, спіна сагнулася, твар адвярнуўся, быццам хацеў схавацца, і рука, якая ўзялася за бутэльку, так моцна задрыжала, што віно разлілося, калі ён паспрабаваў наліць яго ў бакал. Ен усё хацеў падняць вочы на твар жанчыны, але ніяк не мог адарваць іх ад падлогі, і яны блукалі бязмэтна па кафляных плітках. Цяпер толькі, пры святле лямпы, я разгледзеў гэты змардаваны, бледны і пакалечаны твар, вільготныя, рэдкія валасы на касцістым чэрапе, друзлыя і быццам надламаныя суставы — убоства, пазбаўленне сілы, але не злосці. Скрыўлена, скранута было ў ім усё і прыгнечана, і ў вачах, якія ён раптам на момант падняў і адразу ж спалохана адвёў убок, загарэўся злы агеньчык.
— He звяртайце на яго ўвагі! — крыкнула мне жанчына па-французску і моцна рванула мяне за локаць, быццам хацела павярнуць да сябе.— У мяне з ім асабісты рахунак, з даўніх часоў, не з сённяшняга дня.— I зноў крыкнула яму, выскаліўшы зубы, быццам хацела ўкусіць.— Можаш падслухоўваць, стары скупянда! Хо-
чаш ведаць, пра што я тут гавару. Я сказала, што хутчэй у мора кінуся, чым да цябе пайду.
Зноў засмяяліся гаспадыня і другая дзяўчына, усмешка была нейкая бязглуздая. Відаць, гэта была звычайная забава, штодзённы жарт. Але мне зрабілася не па сабе, калі я ўбачыў, як другая дзяўчына раптам пасунулася да яго і з удаванаю ласкавасцю стала прыставаць з заляцаннямі, ад якіх ён спалохана ўздрыгваў, не асмельваючыся адхіліць іх; страх авалодваў мною кожны раз, калі яго блукаючы псзірк уніжана-збянтэжана 1 ўгодліва спыняўся на мне. I жах выклікала ў мяне жанчына, якая сядзела побач са мною; яна раптам прачнулася ад спячкі і іскрылася такою злосцю, што ў яе дрыжалі рукі. Я кінуў грошы на стол і хацеў пайсці, але яна не ўзяла іх.
— Калі ён перашкаджае табе, я праганю яго, сабаку. Ен павінен слухаода. Выпі яшчэ куфаль са мною. Ідзі сюды.
Яна прыціснулася да мяне ў нейкім раптоўным парыве пяшчотнасці, але я адразу зразумеў, што ён штучны, толькі каб памучыць другога. Яна ўвесь час касавурылася на яго, і мне агідна было бачыць, як ён уздрыгваў пры кожным яе руху, нібы ад дотыку гарачага жалеза да яго скуры. He звяртаючы на яе ўвагі, я сачыў толькі за ім і са страхам заўважаў, як у ім цяпер расло нешта накшталт лютасці, гневу, жадання і зайздрасці і як ён адразу ўвесь курчыўся, варта было ёй павярнуць да яго галаву. Яна ўсё мацней прыціскалася да мяне, я адчуваў, як яна дрыжыць, цешыцца з бязлітаснай гульні, і мне зрабілася не па сабе ад яе нафарбаванага твару, ад якога несла таннаю пудраю, ад паху яе друзлага цела. Каб не даць ёй наблізіцца да майго твару, я дастаў цыгару, і не паспеў я пашукаць вачамі на стале запалкі, як яна ўладарна крыкнула яму:
— Дай закурыць!
Я спалохаўся яшчэ болей, чым ён, ад такога гнюсна-
га патрабавання ягоных паслуг і хуценька паспяшаўся знайсці сабе запалку сам; але,падагнаны яе словамі, як бізуном, ён ужо падышоў да мяне крывою хісткаю хадою і хуценька, быццам баяўся апячыся, дакрануўся да стала і паклаў на яго запальнічку. На нейкі момант позіркі нашы скрыжаваліся: бясконцы сорам прачытаў я ў яго вачах і шалёную лютасць. I гэты прыгнечаны позірк знайшоў ува мне мужчыну, брата. Я адчуў, да якога ўніжэння давяла яго жанчына, і засаромеўся разам з ім.
— Вельмі вам удзячны,— сказаў я па-нямецку (яна страпянулася),— не варта было турбавацца.— I я падаў яму руку. Доўгае ваганне, потым я адчуў вільготныя кашчавыя пальцы і раптам — сутаргавы ўдзячны поціск. На хвіліну яго вочы бліснулі, сустрэўшы мой позірк, потым зноў схаваліся пад апушчанымі павекамі. На злосць жанчыне я хацеў папрасіць яго сесці з намі, і, мусіць, мая рука ўжо паднялася для запрашальнага жэсту, бо яна паспешна прыкрыкнула на яго:
— Садзіся на сваё месца і не перашкаджай нам!
Тут мне раптам стала агідна ад яе з’едлівага голасу і ад усяго гэтага нязноснага катавання. Навошта мне здаўся гэты пракурадымлены прытон, гэтая брыдкая прастытутка, гэты прыдуркаваты мужчына, гэты чад ад піва, дыму і танных духоў? Мяне пацягнула на свежае паветра. Я падсунуў ёй грошы, устаў і энергічна вызваліўся з яе абдымкаў, калі яна паспрабавала ўтрымаць мяне. Мне было брыдка ўдзельнічаць у гэтым уніжэнні чалавека, і мой рашучы адпор ясна ёй паказаў, як мала мяне спакушаюць яе ласкі. Тады яна ўскіпела ад злосці і ўжо сабралася штосьці сказаць, але ўтрымалася ад моцных слоў і раптам у парыве непрытворнай нянавісці павярнулася да яго. Ен жа, адчуваючы нядобрае, паспешліва і быццам падганяны яе пагрозлівым выглядам, выхапіў з кішэні дрыготкімі пальцамі кашалёк. Ен, відаць, баяўся цяпер застацца з ёю сам-насам і, спяшаючыся, не
мог разблытаць вузел кашалька,— гэта быў вязаны кашалёк, вышыты бісерам, якія носяць сяляне і простыя людзі. Лёгка было бачыць, што ён не прывык хутка выдаткоўваць грошы, не тое што матросы, якія дастаюць іх прыгаршчамі з кішэні і шпурляюць на стол; ён, відаць, прывык ашчадна абыходзіцца з грошамі і, перш чым расстацца з манетаю, любіў патрымаць яе ў руцэ.
— Як ён дрыжыць за свае дарагія пфенігі! Што ж гэтак марудна? Пачакай! — здзекавалася яна і зрабіла крок да яго. Ен спалохана адхіснуўся, а яна, заўважыўшы яго страх, сказала, паціснуўшы плячамі і з невыказнаю агідаю ў позірку: — Я ў цябе нічога не вазьму, пляваць мне на твае грошы. Ведаю, усе яны ў цябе палічаны, твае добрыя маленькія пфенігі, ніводнага лішняга ты не аддасі. Але толькі,— яна раптам паляпала яго па грудзях,— глядзі, каб хто не ўкраў у цябе паперкі, якія ты тут зашыў.
I папраўдзе, як хворы на сэрца раптам сутаргава хапаецца за грудзі, гэтак і ён прыціснуў бледную і дрыготкую руку да пэўнага месца на пінжаку, міжвольна абмацваючы пальцамі патаемнае гняздзечка, і, супакоены, апусціў яе.
— Жмінда! — выплюнула яна.
Але тут твар пакутніка густа пачырванеў, ён раптам шпурнуў кашалёк другой дзяўчыне,— тая спачатку ўскрыкнула спалохана, а потым зарагатала,— і кінуўся міма яе да дзвярэй, быццам ратаваўся ад пажару.
Жанчына з хвіліну стаяла ахопленая злым шалам. Потым зноў вяла апусціліся павекі, стомлена ссутуліліся плечы. Старою і стомленаю зрабілася яна ў адзін момант. Нейкая разгубленасць і няўпэўненасць адбіліся ў яе позірку, які цяпер спыніўся на мне. Нібы п’яная, якая з цьмяным адчуваннем сораму прачнулася ад дурману, стаяла яна перада мною.
— На вуліцы ён будзе хныкаць, плакаць па сваіх грошах, можа,нават пабяжыць у паліцыю, заявіць, што 258
мы яго абрабавалі. А заўтра зноў з’явіцца. Але ягонай я ніколі болей не буду. Любога буду, толькі не ягонай.
Яна падышла да стойкі, кінула на яе некалькі манетак і залпам выпіла чарку гарэлкі. Злы агеньчык зноў загарэўся ў яе вачах, але цьмяна, быццам праз слёзы лютасці і сораму. Агіда да яе перасіліла ва мне жаль.
— Да пабачэння! — сказаў я і пайшоў.
Адказала гаспадыня. Жанчына не азірнулася і толькі засмяялася хрыпла і насмешліва.
Вуліца, калі я выйшаў, была скрозь ноч і неба, суцэльная душная імгла ў затуманеным, бясконца далёкім месячным святле. Прагна ўдыхнуў я цёплае, але падбадзёрлівае паветра; пачуццё агіды растала ў вялікім здзіўленні перад разнастайнасцю чалавечых лёсаў, і я зноў адчуў — гэтае пачуццё можа парадаваць мяне да слёз,— што за кожным акном абавязкова тоіцца чыйнебудзь лёс, кожныя дзверы знаёмяць з якою-небудзь драмаю; жыццё ўсюдыіснае і шматграннае, і нават самы брудны куток яго так і кішыць гатовымі вобразамі, як гнілата бліскучымі жучкамі. Адышло кудысьці далёка ўсё гнюснае гэтае сустрэчы, нервовае напружанне перайшло ў прыемную млявасць, якая гатова была ператварыць усё перажытае ў прыгожыя сны. Я міжвольна агледзеўся па баках, спрабуючы знайсці дарогу дадому ў гэтым блытаным клубку завулкаў. I тут — мусіць, ён бясшумна падкраўся да мяне — нейкі цень вырас перада мною.
— Прабачце,— я адразу пазнаў гэты пакорлівы голас,— але вы, здаецца, заблудзіліся. Ці не дазволіце... Ці не дазволіце мне паказаць вам дарогу? Вы дзе жывяце?..
Я назваў сваю гасцініцу.
— Я праводжу вас... калі дазволіце,— адразу ж дадаў ён пакорлівым тонам.
Мне зноў зрабілася не па сабе. Гэтыя крокі побач, якія краліся, амаль нячутна, як прывід, і тым не менш неадступна, у змроку матроскага квартала выцеснілі па-
ступова ўспаміны пра перажытае, замянілі іх нейкім неўсвядомленым замяшаннем. Я адчуваў пакорлівы выраз яго вачэй, не бачыў іх, але заўважаў паторгванне губ; я ведаў, што ён хоча са мною гаварыць, але і не заахвочваў і не спыняў яго, падпарадкоўваўся пачуццю здранцвеласці, якое авалодала мною і ў якім цікаўнасць спалучалася з фізічнаю скаванасцю. Ен некалькі разоў кашлянуў, я ўгадваў яго прыглушаныя спробы загаварыць, але нейкая жорсткасць, якую таямніча перадала мне тая жанчына, цешылася з барацьбы паміж сорамам і душэўным парывам унутры яго: я не прыходзіў яму на дапамогу, а даваў магчымасць маўчанню чорнаю сцяною паўставаць паміж намі. I ўразброд гучалі нашы крокі, ягоныя — плаўныя, старэчыя, мае — наўмысна гучныя і грубаватыя, яны імкнуліся як мага хутчэй пакінуць гэты брудны свет. Усё мацней адчуваў я напружанне, якое ўзнікла паміж намі: рэзкім, немым крыкам да канца нацягнутай струны было яго маўчанне, але вось нарэшце ён парутыў яго — і спачатку з якою страшэннаю нерашучасцю! — і загаварыў: