Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
— Вярніце ўсіх,— сказаў ён кіраўніку персаналу ледзь чутным голасам.— Вярніце людзей, нічога не трэба. Жонка пакінула мяне.
У гэтага смяротна параненага чалавека хапіла вытрымкі, нечалавечай вытрымкі, каб не паказаць свайго гора перад натоўпам людзей, якія з цікаўнасцю ўтаропіліся на яго, а потым, спалоханыя, збянтэжаныя, засаромленыя, адвярнуліея ўбок. Ен захаваў яшчэ толькі сілы, каб прайсці, ні на кога не гледзячы, у чытальню і патушыць там святло; потым мы пачулі, як тоўстае,
грузнае цела з глухім стукам апусцілася ў крэсла, і да нас данесліся гучныя, роспачныя рыданні,— так мог плакаць толькі чалавек, які дагэтуль у жыцці ніколі не плакаў. I гэтае стыхійнае гора ўзрушыла ўсіх, нават самага нязначнага з нас. Ніводзін кельнер, ніхто з прыцягнутых цікаўнасцю гасцей не асмеліўся ўсміхнуцца або сказаць спачувальнае слова. Моўчкі, адзін за адным, быццам засаромленыя гэтым знішчальным выбухам пачуццяў, пракраліся мы ў свае пакоі, а там, у цёмнай чытальні, сам-насам з сабою, усхліпваў прыбіты горам чалавек, пакуль адзін за адным тухлі агні ў доме, поўным шэптаў, шоргатаў і ўздыхаў.
Зразумела, што такая падзея, якая прагрымела ў нас на вачах, моцна ўзрушыла людзей, прывыклых аднастайна і бесклапотна бавіць час. Але хоць прычынаю тых бязлітасных сутыкненняў, якія ўзніклі за нашым сталом і ледзь не прывялі да ўзаемнай фізічнай абразы, і з’явіўся гэты дзіўны выпадак, сутнасць спрэчкі была ў глыбокіх рознагалоесях, у сутыкненні процілеглых поглядаў на жыццё. 3-за нясціпласці пакаёўкі, якая прачытала ліст, скамячаны і кінуты ўсхваляваным мужам у бяссільным гневе на падлогу, стала вядома, што мадам Анрыэт паехала не адна, а па дамоўленасці разам з маладым французам (сімпатыі да якога ў болыпасці цяпер хутка меншалі). На першы погляд не было нічога дзіўнага ў тым, што гэтая другая маленькая мадам Баварьі пакінула свайго тоўстага правінцыяла-мужа дзеля элегантнага маладога прыгажуна. Але ўсе ў доме былі збіты з панталыку і абураны весткаю, што ні фабрыкант, ні яго дочкі, ні нават сама мадам Анрыэт ніколі раней не бачылі гэтага лавеласа, і, выходзіць, дастаткова было двухгадзіннай вячэрняй прагулкі па набярэжнай і адной гадзіны за чорнаю каваю ў садзе, каб схіліць трыццацітрохгадовую прыстойную жанчыну на другі ж дзень пакінуць мужа і дзяцей і памчацца следам за зусім незнаёмым маладым чалавекам. Гэты, здавалася б,
відавочны факт быў аднагалосна адкінуты нашым застольным гуртком; усе ўгледзелі тут вераломства і хітры манеўр палюбоўнікаў: само сабой зразумела, мадам Анрыэт ужо даўно была ў тайнай сувязі з маладым чалавекам, і гэты сэрцаед з’явіўся сюды, толькі каб канчаткова дамовіцца аб уцёках. Зусім немагчыма, казалі ўсе, каб сумленная жанчына пасля нейкіх дзвюх гадзін знаёмства раптам збегла па першым поклічы. Дзеля забавы я пачаў спрачацца і энергічна абараняў магчымасць і нават імавернасць такога раптоўнага рашэння ў жанчыны, якая, знемагаючы ў шматгадовым нудным шлюбе, у душы гатова паддацца перпіаму смеламу націску. Mae нечаканыя пярэчанні хутка зрабілі дыскусію агульнай: асабліва спрачальнікі ўвайшлі ў азарт, калі абедзве сямейныя пары, як нямецкая, так і італьянская, з проста-такі зняважліваю пагардаю пачалі адмаўляць coup de foudre1 як бязглуздзіцу і пошлую рамантычную выдумку.
Няма патрэбы ўдавацца ў падрабязнасці бурнай спрэчкі, якая цягнулася ад супу да пудынгу; за табльдотам дасціпныя толькі сапраўдныя жартаўнікі, а доказы, да якіх звяртаюцца ў гарачцы выпадковай застольнай спрэчкі, пераважна банальныя і прыводзяцца спехам, без абдумвання. Цяжка таксама растлумачыць, чаму наша спрэчка так хутка пайшла ў такім з’едлівым напрамку; думаю, тут сыграла ролю міжвольнае жаданне абодвух мужоў выключыць магчымасць такога легкадумства і такой небяспекі для сваіх жонак. На жаль, яны не прыдумалі нічога лепшага, як запярэчыць мне, што гэтак можа гаварыць толькі той, хто разважае пра жанчын адно па выпадковых, танных халасцяцкіх перамогах; гэта ўжо крыху ўзлавала мяне, а калі ў дадатак немка пачала аўтарытэтным тонам павучаць мяне, што
1 Каханне з першага позірку; літаральна — удар малан-
кі (фр.).
бываюць сапраўдныя жанчыны, а бываюць і «прастытуткі па натуры», да якіх, на яе думку, належыць і мадам Анрыэт, цярпенне маё лопнула, і я ў сваю чаргу перайіпоў у наступ. Я сказаў, што толькі страх перад уласнымі жаданнямі, перад дэманічным пачаткам у нас прымушае адмаўляць той відавочны факт, што ў пэўны момант свайго жыцця жанчынаю авалодваюць таямнічыя сілы і яна траціць свабоду волі і разважнасць, і дадаў, што некаторым людзям, мабыць, падабаецца лічыць сябе больш моцнымі і чыстымі, чым тыя, хто «лёгка паддаецца спакусе», і што, па-мойму, куды больш сумленна робіць жанчына, якая свабодна і палка аддаецца свайму жаданню, замест таго каб з заплюшчанымі вачамі ашукваць мужа ў яго ж абдымках, як гэта звычайна мае месца. Вось прыкладна тое, што я гаварыў, і чым шалёней нападалі другія на бедную мадам Анрыэт, тым з болынаю гарачнасцю я яе абараняў (што, папраўдзе, не зусім адпавядала майму ўнутранаму перакананню). Mae словы, як уколы рапірай, закранулі за жывое абедзве сямейныя пары, і яны нязладжаным квартэтам так люта накінуліся на мяне, што стары дабрадушны датчанін, які глядзеў на нас, нібы суддзя з секундамерам у руцэ на футбольным матчы, быў вымушаны час ад часу перасцерагальна пастукваць костачкамі пальцаў па стале: «Gentlemen, please»1. Але гэта дапамагала толькі на хвіліну. Адзін мужчына, чырвоны як рак, ужо разы тры ўскокваў з-за стала, і яго жонцы толькі з вялікім намаганнем удавалася супакоіць яго; карацей, яшчэ некалькі хвілін — і наша дыскусія скончылася б бойкаю, калі б місіс К. раптам не праліла алею на бурныя хвалі нашай спрэчкі.
Місіс К. , паважаная, пажылая англічанка, з беласнежнымі валасамі, па маўклівай дамоўленаеці была ганаровы старшыня нашага стала. Яна трымалася вельмі
1 Панове, прашу вас (англ.).
прама, была аднолькава ветлівая з усімі, гаварыла мала, але з прыемнаю ўвагаю прыслухоўвалася да ўсяго, што гаварылася навокал — ужо адно яе аблічча ўздзейнічала на ўсіх дабратворна: ад яе павявала спакоем і арыстакратычнаю стрыманасцю. Яна ні з кім блізка не сыходзілася і ў той жа час выказвала кожнаму знакі ўвагі; пераважна яна сядзела з кнігаю ў садзе, часам іграла на раялі і толькі зрэдку далучалася да кампаніі або ўдзельнічала ў жывой гутарцы. Яе прысутнасць амаль не заўважалася, і, аднак, мы ўсе міжволі падпарадкоўваліся ёй. I цяпер, як толькі яна загаварыла, нам стала вельмі сорамна, што мы так шумна і нястрымана паводзім сябе.
Місіс К. скарыстала паўзу, якая настала пасля таго, як немец рэзка ўскочыў і тут жа, пасля жончыных угавораў пакорліва сеў на сваё месца. Яна раптам падняла свае ясныя шэрыя вочы, неяк нерашуча Ьаглядзела на мяне і потым дзелавіта і выразна па-свойму ўдакладніла тэму нашай спрэчкі:
— Значыцца, калі я правільна зразумела вас, вы лічыце, што мадам Анрыэт... іпто жанчыну можна ўцягнуць у нечаканую авантуру, што яна можа рабіць учынкі, якія за гадзіну да гэтага ёй самой здаліся б немагчымымі і за якія яе нельга вінаваціць?
— Я ў гэтым перакананы, васпані.
— У такім разе вы адмаўляеце ўсякі крытэрый маралі, і любое парушэнне маралі можна будзе апраўдаць. Калі вы сапраўды лічыце, што crime passionnel1, як кажуць французы, не злачынства, то выходзіць, што дзяржаўнае правасуддзе наогул лішняе. Тады без вялікіх намаганняў — а вы з душою абараняеце сваю справу,— дадала яна з усмешкаю,— можна знайсці пачуццё ў кожным злачынстве і апраўдаць яго гэтым пачуццём.
Яна гаварыла спакойна, амаль весела, і гэта так спа-
Злачынства, выкліканае пачуццём (фр.).
дабалася мне, што я міжволі пераняў яе дзелавіты тон і адказаў паўжартам-напаўсур’ёзна:
— Дзяржаўнае правасуддзе вырашае такія пытанні, бясспрэчна, стражэй, чым я: яго доўг — ахоўваць грамадскую мараль і добрапрыстойнасць, і гэта вымушае яго асуджаць, замест таго каб апраўдваць. Я ж, як прыватная асоба, не лічу патрэбным браць на сябе ролю пракурора: я аддаю перавагу прафесіі абаронцы. Мне асабіста больш прыемна разумець людзей, чым судзіць іх.
Ясныя шэрыя вочы місіс К. з хвіліну не адрываліся ад мяне; яна марудзіла з адказам. Я падумаў, што яна не ўсё зразумела, і ўжо сабраўся паўтарыць ёй свае словы па-англійску, але яна зноў стала задаваць пытанні з дзіўнаю сур’ёзнасцю, быццам экзаменавала мяне.
— Няўжо, па-вашаму, не ганебна, не агідна, калі жанчына пакідае мужа і двух дзяцей, каб пайсці ўслед за першым стрэчным, не ведаючы нават, ці варты ён яе кахання? Няўжо вы сапраўды можаце апраўдаць такія легкадумныя і бесклапотныя паводзіны ўжо не вельмі маладой жанчыны, якой хоць бы дзеля дзяцей належала паводзіць сябе з большаю годнасцю?
— Паўтараю, васпані,— адказаў я,— што я адмаўляюся тут судзіць або асуджаць. Вам я магу шчыра прызнацца, што я крыху перабольпіыў — бедная мадам Анрыэт, канечне, не гераіня, нават не шукальніца прыгод, і менш за ўсё смелая, палкая натура. Наколькі я яе ведаю, яна ўсяго толькі пасрэдная слабая жанчына, да якой я адчуваю пэўную павагу за тое, што яна знайшла ў сабе мужнасць аддацца свайму жаданню, але яшчэ болей я адчуваю да яе жаль, бо не сёння-заўтра яна будзе вельмі няшчасная. Тое, што яна зрабіла, было, можа, неразумна і, бясспрэчна, неабдумана, але ні ў якім разе нельга назваць яе ўчынак нізкім і подлым. Вось чаму я настойваю на тым, што ніхто не мае права пагарджаць гэтай беднай няшчаснай жанчынай.
— А вы самі? Вы ўсё гэтак жа паважаеце яе? Вы не
робіце адрознення паміж прыстойнай жанчынай, з якою вы гаварылі пазаўчора, і тою, другою, якая ўчора ўцякла з першым стрэчным?
— Аніякага. Так, аніякага, абсалютна аніякага.
— Is that so? 1 — міжволі вырвалася ў яе па-англійску; відаць, размова надзвычайна яе цікавіла. Пасля кароткага роздуму яна зноў запытальна паглядзела на мяне сваімі яснымі вачамі.
— А калі б заўтра вы сустрэлі мадам Анрыэт, скажам, у Ніцы, пад руку з гэтым маладым чалавекам, прывіталіся б вы з ёю?
— Канечне.
— I загаварылі б з ёю?
— Канечне.
— А калі... калі б вы былі жанатыя, вы пазнаёмілі б такую жанчыну са сваёю жонкаю, як быццам нічога і не адбылося?
— Канечне.
— Would you really? 2 — зноў спыталася яна па-англійску, і ў яе голасе прагучаў недавер і здзіўленне.