Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
нравйтся плескаться с сетью: нй одйн йз владельцев берегов не препятствуетрыбакам, потаму чторыболовство в этой частй Bwiuu не составляет прйбылй. Нйже, уже более профессйоначьно ловом рыбы занймаются надвгілянскйе жйтелй; блйже кВшіьне й заВйльней, кКовно, рыба представляет статью, которая прйносйт доход, й поэтому владельцы берегов отдают йх рыбакалі в аренду. Вокруг Неменчына [Niemenczyna] еврей, арендатор такйх берегов, говорйл мне, чтонайм берега с каждой стороны рекй, в продол женйе версты, стойл каждое лето около 60рублей».
Але вілейскі краявед Валянцін Анатольевіч Рогач знайшоў у архівах дакументы, што ўсё-ткі сустракаліся і ў вярхоўях Віліі рыбакіпрафесіяналы. Так, згодна з інвентаром Маркаўскага староства 1789 г., рыбак Міхаіл Занкавіч з в. Іжа (цяпер Каралеўцы) павінен быў на працягу паўгода дастаўляць у панскі двор на адлегласць каля 50 км па 20 рыбін у месяц. У мястэчку Смургонь у сярэдзіне XVII ст. рыбным промыслам займаліся не толькі два рыбакі з вёсак Белае і Клідзеняты, але і ляснік Юрка з Васілевіч. Сярод цяглавых сялян вёскі Падвілянцы Міхалішскага маёнткаў 1683 г. былі і чатыры сям’і рыбакоў Яны, акрамя рыбалоўства ў рэках, разводзілі рыбу ў дворных сажалках, за што былі вызвалены ад паншчыны. Аб гэтым старажытным промысле напамінаюць прыбярэжныя тапонімы — Нараты, Рыбакі, Рыбчанка, Рыбчына, Шчукі, Пруды. Па інвентару Вілейскага павета за 1890 г. у Мядзельскай воласці было 11 рыбаловаў. Акрамя лоўлі рыбы, яны касілі сена на панскіх сенажацях, а таксама даглядалі панскія азяроды. Уладальнікі берагоў ракі часта аддавалі правы рыбалоўстваў арэнду.
Мне таксама пашчасціла знайсці факты з жыцця, з расповедаў. Напрыклад, пра Асінаўскае возера (правабярэжная вялікая старыца, злучаная пратокай даўжынёй 50 м з р. Вілія ніжэй в, Шведы) Уладзімір Фаміч Мамай з Раздораў (Тышкевічаў) распавёў мне гэткую гісторыю:
Асінаўскае возера з Вяллёй злучалася пратокай. Пры Польшчы ў людзей — уласнікаў участка зямлі з Асінаўкі, дзе знаходзілася гэта возера, выкуплялі рыбакі з в. Камары, гэта былі браты Занкавічы, малодшы з якіх, Андрэй (1910 г. н.), да таго ж заўзяты паляўнічы. Закуплялі гэта возера вясной дзеля таго, што ў гзтым возеры надта нераставаў лешч. Лавілі ляшча невадам, некалькі тон і, каб захаваць, перавозілі ў вялізных
бочках з вадой да сябе, у выкапаную ў балотцы грабу. Злавіць ляшча было няпроста, трэба было ведаць месцы, куды можна закідаць сетку, бо на дне мелася вялікае мноства дубоў. Грабай у нас (ніжэй г. Вілейкі) называецца. сажалка, пруд, садок. Затым з грабы, як была патрэба, бралі і прадавалі жывога ляшча да святаў фэстаў ці на патрэбу людзям — на вяселле ці хаўтуры. Да ўсіх Занковічаў, якія жывуць у Камарах, у Асіповічах ужо два стагоддзі як цвёрда прыляпілася мянушка Бульён, дадзеная якому-та іх прапрадзеду. які, вярнуўшыся з Парыжу, у 1812 г., пасля вайны, ажаніўся і на правах мужа, паснедаўшы, запатрабаваў ад маладой жонкі зварыць яму на абед не заціркі або поліўкі, ці хоць бы бацвіння, а нейкага замежнага невядомага «бульёна». Пасля таго, як ліквідавалі ўласнасць на зямлю і парабілі калхозы, у гэта возера, каб немагчыма было лавіць невадам ці трыгубіцай прышлым гарадскім людзям, мясцовыя закінулі з лодак карчоў, абкручаных калючым дротам. Можа, бухту калючага дроту ўкінулі. што застаўся з мікалаеўскай вайны. Таму на гэтым возеры сетак доўга не ставілі і лавілі толькі вудай. У перастройку з'явіліся нейкія камерсанты, якія беспакарана, задарма цягалі і кралі мароны дуб па усёй Вялле. Камерсанты нанялі трактар з тросам і павыцягвалі ўсе дубы і карчы з дна возера. Пасля таго рыба знікла.
Ускоснай прыкметай наяўнасці рыбакоў-прафесіяналаў на Вяллі, акрамя грабаў (сажалак), з'яўляецца наяўнасць у жыхароў прыбярэжных вёсак «лядовен» (ледннков) — збудаванняў для працяглага захоўвання рыбы ў цёплы перыяд года. Першая згадка пра наяўнасць у маёмасці прыбрэжнага селяніна лядоўні, пра якую я пачуў адбылася ў мястэчку
• ЛядоўняўМелі
• Лядоўняў Рымшынентах
Жодзішкі — у Антона Мізулы. Засталіся рэшткі дзвюх лядовен у Мелі ў нашчадкаў Хвалкі (Владзюка Чартовіча). Таксама захаваліся рэшткі лядоўні ў Рымшынентах.
Вальдэмар Федаровіч, 1940 г. н.,з в. Ністанішкі (зап. 2007 г., В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7686/351):
— А ці прадавалі на кірмашы рыбу?
— Прадавалі. У нас былі два рыбакі ў вёсцы, лавілі рыбу, насілі да яўрэяў у Міхалішкі. Старая яўрэйка была ў нас. Яна купляла оптам, а тады ў яе другія яўрэі куплялі. Яны ей даражэй плацілі. Яны ж дружныя, штоб яна магла пражыць, эта баба. Яны выручалі адзін аднаго.
Соф’я Сімановіч (Казлоўская), 1941 г. н., з в. Малыя Свіранкі (зап. 2007 г„ В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685):
— А вот былі такія людзі, што рыбу толькі лавілі?
— He. Рыбу толька сабе, тут у Вяльлі нямнога той рыбы.
Мар’ян Іванавіч Рогач, 1938 г. н., з в. Буякі (зап. 2007 г, В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685):
— А рыбу, можа, прадавалі?
— Самі елі і прадавалі.
— А каму прадавалі?
— Жыдам, кажуць. Вазілі мяхамі ў Міхалішкі.
— А чаму жыдам?
— Жыды багацейшыя. Вазілі на базар, туды, дзе рэчка далёка, дзе не наловіш.
— А былі такія рыбакі, што зямлю не рабілі, а толькі рыбу лавілі?
— He, не. Толькі такія, што і зямлю рабілі, і рыбалкай займаліся.
Уладзімір Фаміч Мамай, 1914 г. н., з в. Трапалава (зап. 2007 г., В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685/204):
Лебедзева — крупная вёска, як горад. Лебедзева. Там быў бедны жыдок. I толька хто прынясе рыбу прадаваць — жыды не куплялі. Нясі там... Зваўся ён Хаімка, Хаімка. Нясіце туды да Хаімкі. А яны тады ўжо ад гэтага Хаімка купляюць і дваццаць грошаў даюць яму даражэй. Ён злот заплаціў за кілаграм рыбы, а яму ўжо купляяць, ад яго жыды; жыды ад
жыда ад гэтага куплялі, але бедачок быў — ужо дваццаць грошаў даражэй давалі. I ён толька жыў з-за гэтага. Што ніхто не меў рыбы купіць, толька ў яго. Вот. А хто ні прынясе рыбы — ідзіце там, каля мосціка! Там Мэер жывець. Ён купляіць, жыды тады ад яго купляюць.
Марыя Ігнацьеўна Сідарэвіч (Вайцяховіч), родам з Рымдзюнаў, 1940 г. н., з в. Рымшаненты (зап. 2007 г., В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685/204):
— А гэта вёска рыбакоў ці не?
— He. Больш рыбакоў — эта окала Свіра.
На азёрах. У нас не.
Напэўна, на самай справе прыбярэжныя вёскі Віліі саступалі ў развіцш рыбалоўства прыбярэжным вёскам азёр басейна р. Віліі, напрыклад, воз. Вялікія Швакшты, адкуль бярэ пачатак прыток Віліі р. Страча; воз. Свір,воз. Нарач. Так,у 1904 г. напяцьвёсаклявоз. Вялікая Швакшта прыходзілася пяць падвалок, 13 ершавікоў, адзін зімовы невад і 400-500 розных сетак. На кожныя два двары (усяго 35—40 двароў) прыпадала 10-15 сетак і адзін невад, г. зн. больш, чым на воз. Нарач.
На рацэ Пуцілісаў 50 м ад воз. Свір сяляне бліжэйшых вёсак выстаўлялі звыш 200 бучоў, якімі толькі за снежань вылаўлівалі да 1000 пудоў рыбы (Труды отдела нхтнологнн, 1907). Возера Свір у канцы XIX ст. належалашасці памешчыкам, свяшчэнніку з мяст. Свір і свірскім сялянам, якія выкупілі навечна ў казны права на рыбную лоўлю ў гэтым возеры Прадпрыемца з в Гарані на воз. Свір наймаў для лоўлі падвалокаў арцель з мясцовых рыбакоў. Плаціў ім за працу рыбай, якую яны павінны былі адразу прадаць прадпрымальніку. Шырока карысталася здача вадаёмаў у арэнду, з рыбакамі таксама зачастую разлічваліся рыбай. Рыбакі вымушаны былі за арэнду аддаць ад трэці да палавіны злоўленай рыбы. Хаця разлічваліся і грашыма ад 9 да 15 руб. у месяц летам, 6 руб. зімой.
В настояіцнй момент условня аренды для рыболовческнх кооператнвов суьбектнвны, co слов моего знакомого A. В. П.: «В 2014 г. вошлн в действне новые Правнла рыболовства Республнкн Беларусь. Ранее нмелнсь формы ограннчення на установленную форму аренды, сумму аренды, а новымн Правнламн этн ограннчення отменены, н сумма аренды может раста без ограннченнй, устанавлнвается руководнтелем,
ответственным за данную сферу. Захотят — будут определять нормальную арендную плату, захотят— сделают запредельную. Меня вызвалй й предупредшш, что арендная плата для рыболовческого кооператйвавозрастает в девять раз, даже в десять. Я ответнл: “Спасйбо, не надо”. Такйм образом, в 2014 г. былн закрыты два нз оставшнхся трёх рыболовецкйх кооператавов наВйлейском водохраннлнше, одйн Первомайского ОРПК г Мйнска действовал в 2015 г. По состоянйю на 2000 г. на внлейском водохраншійше действовало 12 рыболовческйх кооператйвов».
Вядомы гісторык, наш зямляк Мікалай Улашчык, вывучыўшы архіўныя дакументы, у манаграфп «Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі» ў 1965 г. напіша, што толькі ад продажу рыбы ў 50-х гг. XIX ст. Вілейшчына атрымлівала даход у 3000 рублёў «Колькі ж можна было купшь рыбы на рубель 160 гадоў таму?» — спытае чытач. А я вам адкажу: згодна са звесткамі, запазычанымі з кнігі «Рісторйческне сведенчя о прнмечательнейшйх местах в Белоруссйй с прйсовокупленйем й другах сведенйй к нйм относяшйхся», складзенай М.В. Без-Карніловічам, выдадзенай у Санкт-Пецярбургу ў 1855 г., на месцы лоўлі пуд (16 кг) буйной рыбы каштаваў ад 120 да 150 капеек срэбрам, дробнай рыбы ад 40 да 70 капеек срэбрам. На таргах жа фунт (0,4 кг) буйной рыбы прадаваўся па7,8 капейкі, аў малы прывоз 9 і 10 капеек срэбрам, фунт дробнай рыбы 3-4 капейкі срэбрам Для параўнання прывяду тагачасную цану на «вадкую валюту» да 1851 г. Беларускія памешчыкі — уладальнікі бровараў прадавалі вядро гарэлкі ад 60 да 90 капеек срэбрам (бутэлька 0,5 л 3^1,5 капейкі), а ў горадзе адкупшчыкі (аптавікі) па 3 рублі 50 капеек срэбрам; у корчмах гарэлка прадавалася па ўсталяванай цане 2 рублі срэбрам (бутэлька 0,5 л 10 капеек). Паводле Сабанеева, найдаражэйшымі з рыб, якіх лавілі ў часы Тышкевіча на Віліі, былі балтыйскі, або нямецкі, асётр (Acipensersturio L., бялуга), які быў вельмі рэдкі, і ў Еўропе ў той час прадаваўся вельмі дорага, як музейны экспанат, — з нямецкага асятра выраблялі натуральны муляж і выстаўлялі ў вітрынах і залах рыбных крам. Далей больш за ўсё каштавалі ласось, цырта і выразуб. «По вкусу мясо сыртй прйнадлежйт к лучшйм й найболее ценным карповым рыбам. Мясо её бело, нежно, сочно й, прокопчённое, мало уступает в достойнстве й цене шемае; 6’ Днепре она обыкновенно ценйтся почтй наравне с вырезубом, а на Нёмане, как сказано, свежйй рыбец (около фунта на круг) подаётся на