Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі  Міхась Міхалевіч

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі

Міхась Міхалевіч

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
61.13 МБ
было, але бедна жылі. Прападаць Вялля стала, як зрабілі мора для Мінска і сталі ваду перакідаць у Свіслач. Тады і памялела і стала зарастаць. Даўней пясочак быў а цяпер скрозь берагі пазарасталі, усё змянілася. Раней, за Польскай, і за немцамі, як плыты ганялі, ваду пілі з Вяллі да самай Вільні. У Вільні ваду з Вяллі піць няможна было, бо там скідвалася ўся каналізацыя, гаўно плыло. Ваду там ужо запасалі. Да Вільні гасцінцам шэйсят кілометраў а Вяллёй 180 кілометраў.
Вёска Міхалішкі (238 км/272) Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці
Альфрэда Станіславаўна Кляцоўская, 1931 г н. (зап. 2013 г,М.М.М.):
...Мы з мужам прыехалі ў Міхалішкі з Літвы працаваць у школу. Я была настаўніца матэматыкі. Муж мой, Міхаіл Андрэевіч, многа пісаў. Ен быў полупісацель. Усе бумагі я аддала Свірыду. Свірыд — быўшы дырэктар нашай школы, а цяпер работае ў Астраўцы ў газеце. Ён інфарматар па нашай атамнай станцыі.
У мяне муж калісьці, як жыў, быў рыбаком. Ездзілі мы з ім на рыбалку. Дык едзем, едзем, будуць Маркуні на Вяллі.
На мой погляд, самы ўкусны com. Сом тут быў. Мой муж і яго бацька лавілі сомікаў. Мы заўсёды былі з рыбай. Судакі — таксама харошая рыба, усягда заліўное можна здзелаць. Язь — смачная рыба. Налім харошая рыбка. Смачныя вельмі сазаны. Яны прыхадзілі сюда на остраў на нерэст. Што ўжо іх было: па восем кілаграмаў па сем кілаграмаў, я
ўсіх родственнікаў надзяляла сазанамі. Шчупачкоў заўсёды фаршыравала. Самага большага шчупака ён злавіў на восем кіль. A лавіў мой муж і яго бацька толькі на вудачку. Лодка была. Сетачка таксама была, але гэта ўжо на якую патрэбу, як раптам рыбы трэба. Была фатаграфія майго мужа з вялікай рыбінай, але яе забрала мая дачушка ў Вільню. I другая дачка ў Літве, аж пад самай Латвіяй.
Сяргей Мікалаевіч Рукойць, 1968 г. н. (зап. 2015 г., M.M.M.):
... Ракаў у Міхалішках даўней лавілі дзе востраў, яны там былі. Там такі пляж ніжэй маста ёсць. Лавілі іх пацанамі. Мусіць, калі быў у трэцім класе.
Вёска Малыя Свіранкі (247 км/263) Астравеі]кага раёна Гродзенскай вобласці
Сп. Казлоўская (зап. 2012 г.,
...Самая смачная рыба — гэта фарэль і стронга. Тады мы любілі вангора. Тады ўжо ліны і болені. Болені вялікія былі. Яны асабліва смачныя капчоныя. Займаліся капчэннем. Ліны такія тоўстыя, там мяса многа. Смачныя яшчэ ментузы былі. Раней, я сюда прыйшла, муж вунь такімі кошыкамі рыбу прыносіў. Было рыбы ўсялякай. Ездзілі з агнём і лучылі вілкамі такімі. Дык была надаеўшы гэтая рыба так, што чысціць яе і есці не хацелася.
Іван Іосіфавіч Казлоўскі (зап. 2012 г., M.M.):
...Самая вялікая рыба ў нас — ганцы ці болені. Найбольшыя былі законна на восем кіль. Былі вялікія ляшчы. Лавілі найболей на лучніцу. У накру лажылі смалякі, а як паявілася саляра, то лажылі гнілякі. Памочыш у саляры — і ў накру. Хадзілі ў адну ці дзве лодкі. Гоніш пад ваду. Баляні, як падняўся, дык ён па вярху ідзёт. Па самым вярху. Дык, бывае, кідалі ў яго асцямі, калі пашыбляешся і ніяк не можаш дагнаць. Як кап’ём. I пападалі. Кідалі за метраў восем, а найчасцей за пяць. Восці рабілі ў нас у кузні на восем зубоў. Найбольшыя ж восці былі на дзесяць і нават на дванаццаць зубоў. Але яны былі вострыя і з вусікамі. Каб не здзіраўся назад. Было ўсялякай рыбы. Ментузоў лавілі на шнуры з кручкамі. Кідаеш поперак шнур на камяні, на кручкі грамжа. Тады бусак бярэш і дастаеш. Крэпка і не хавалі адзін ад аднаго, ніхто з твайго шнура рыбу не знімаў, у нас злодзеяў не было. Фарэль вялікую лавілі, там рэчка Дуда ў Вяллю ўпадае. Даўней, як раку не спорцілі, яе надта многа было. У асноўным на кільсем-восем. He маглі адразу ўсю паесці, дыктушонку рабілі. Ужо колькі тушонкі з фарэлі паелі! На лучніцу лавілі і вансачэй. Яны так стаяць, вялікі
самы наперадзе. Другі меншы, далей меншы, і меншы, і меншы. Калі ўжо які рухнуў, то ўсе разлятаюцца. Ужо не даганяем — усе пайшлі. А як добра б’еш. то можна ўсіх падрад: першага зрываеш, тады другога, тады трэцяга. Галоўнае не прамазаць, так даць, каб не рухнуўся. А рухнецца — усе паўцякаюць. Самы, ці бусакі, чорныя былі, але рэдка. Шчупакоў мы на лучніцу не лавілі, толькі калі брэднем. Двое цягнуць: а трэці за дзеда. Зажымаеш так, зажымаеш, а тады падымаць. Шчупакоў было. Яшчэ ездзілі з малатай на дзве лодкі. Гэта сетка такая, як посцілка. Рыбаўцякае ўзад, a лодкі ідуць во так во. Гэта называецца малатай. Уперадзе грабуць, а ззаду два сядзяць з сеткай на пальцы. Еслі ўжо торгнула рыба, яны закрываюць гэту посцілку і падымаюць уверх. Дастаюць рыбу і ізноў апускаюць. У нас бабы на лодках не ездзілі, не памагалі лавіць рыбу, хаця ў другіх вёсках я пра такіх чуў. Гэта Мужалянскія, і то калі гэта было! Гэта Казлы. Цяпер у Вяллі і трава памянялася, не было ніколі такой травы. Была маўра, цвіла такая жоўценька і беленька. I ўсё. Вада чысценька. Ямы былі глубокія, да Радзёў. Там. дзе забора «Ключы». таксама глыбей было.
Зося Вітольдаўна Казлоўская, 1941 г. н.
(зап. 2012 г, M.M.M.):
...Разваленыя муры належалі некалі біскупу. Нашы Малыя Свіранкі яшчэ мясцовыя завуць Фэрма. Фэрма — другая назва, таму што тут была калісь ферма. Тут яны быкі развадзілі. Біскупытутжылі, тутбыла іх гаспадарка. Муры пааставаўшыся адхлявоў.
За Польшай можна было ў ягады хадзіць толькі ў казенны лес, а ў панскі нельга. Тут паблізу не было казённага лесу. Дык ляснік за тое. што татуня добра шыў дазваляў па знаёмству схадзіць нам у лес па ягады і грыбы. А так трэба было браць квіток на ягады. Грошы не было, так квіток на дзень давалі за шэсцьдзясят баравікоў. Шэсцьдзясят баравікоў трэба было здаць. А тады прыязджаў пан з брычкай, з сабакамі і катае тут днямі, як дзенег недабраў. Як пападзешся, мог і бізуна даць. Пан наш быў Крукоўскі, з Падольцаў, там за лесам чатыры кілометры адсюль. А Зрэнька з Палянаў, там бровар трымаў. Паны благія былі, дзе ты возьмеш харошага пана? Рыбу ж лавілі, рака не лічылася панскай. Акрамя брусніц і чарніц мы збіралі ягады з ядлаўца. Яны былі
надта дорагі, за іх атаварывалі загатавіцелі на корт, каб спадніцу пашыць якую, на платкі цвятныя. Зімой, як мароз вялікі, сцелюць посцілку, тады за верх ядлаўца прыхіляць і палкай як задаў задаў — ён і абляціць. Гэтыя ягады шлі на лякарства. Збіралі іх і за Польшай, і пасля вайны, і цяпер загатавіцелі бяруць.
Муж Зосі Вітольдаўны (зап. 2012 r, M.M.M.):
Самую большую рыбіну — мэтровую я злавіў на вуду, гэта быў шчупак.
На блясну.
Соф’я Сімановіч (Казлоўская), 1941 г. н. (зап. 2007 г., В.В., Л.С., Ю.У. Расш Ю.У Зах LTR 7685):
Як фэст быў у нас фтарога іюля, так тады лавілі рыбу, усё хадзілі... у нас завуць яе «бблені» такая... не знаю як гэта... можа, ганец ці як?.. па-кніжнаму?.. Такая... бальшыя яны! Круглы рот.
Вёска Мужылы (250 км/260) Астравецкагараёна Гродзенскай вобласці Стэфанія Антонаўна Бабіч (дзяв. Войшка), 1933 г н. (зап. 2013 г., M.M.M.):
...У Вяллі ўсялякай рыбы ёсць, а самы смачны — ласось. Ён вялікі расце. У майго брата ў Міхалішках свадзьба была, дык аднаго хапіла. Двацаць пяць кіль быў. Мяса харошае, такі ўжо смачны, што і не расказаць. Ну, шчупакі тады, бо вугра я не люблю, надта ён страшны. Вансачы былі, тожа надта ўкусныя. Калісці рыбы было, і рыбакі сеткамі лавілі поўныя лодкі. А цяпер ні людзей, ні рыбы, на 21 хату мы, дзве бабы, і трэція — сям’я. Цяпер травяць, рыба патравіўшыся.
Вельмі смачныя ментузы, помню, яшчэ дзед мой на шнуры лавіў. Лавіў рыбу і тата, помню, той рыбы былі поўныя цэбры. Самая смачная красная рыба, пэўна, ласось і ікра. Помню, ікры як наварым! Лавілі раней сеткамі. А цяпер стала строга, не дай бог, самаго зловяць. А вудай нічога цяпер, акрамя плотачкаў маленькіх, і не зловіш.
Вёска Тартак Астравецкага раёна Гродзенскай вобласгц
Вацлаў Блажэвіч, 1947 г. н., мясцовы (зап.
2015 г.,М.М.М.):
...Да таго, як зрабілі вадахранілішча, самымі смачнымі рыбамі на Вяллі былі вангор, налім і цырта. Балень красівы, але ўсё ж не такі смачны. Цырта харошая капчоная. Толькі што касцістая. Вансач — смачная рыба, асобенна той, хто ведае... Сама лепшая для прэзентаў, даюць за ікранога вансача самыя вялікія грошы, стараюцца закупіць у нераст: хто пракурору, хто цёшчы, хто начальніку. Як гэны казаў, хто ведае, а хто не ведае, а ікра ў вансача ў нераст калі-нікалі ядавітая. Выходзіць так, што самая смачная рыба тая, што зараз няма на Вяллі, бо звялася. Само сабой, смачныя стронга і ласось. Стронга, як і цырта, хутка мяняе цвет на берагу, калі засыпае, як зловіш.
Александр Вайлававіч Кірпа, 1957 г. н., родам з в. Варона, жыхар в. Бярозаўка (зап. 2015 г.):
... Самая смачная рыба — налім. Люблю боленя, гэта па-беларуску, a па-руску яго завуць жэрэх, а ў Альхоўцы за Міхалішкамі яго завуць ганец. Галаўлі і ляшчы вялікія тожа нічога сабе, не сказаць, што самыя смачныя. Блажэвіч Вацлаў з валанцёрамі на рэчцы Тартачцы ложыць перад трубой запруду з камення, падымае ваду, каб кумжа магла прайсці на нераст па трубе. Яго бацька быў у Тартаку мельнікам. Як дарогу рабілі, перагарадзілі рэчку, ваду пусцілі ў трубу. А так трубы не дастае, бо высока. Тартачка пачынаецца ля Трокінікаў, пад Быстрыцай. У Тартаку ў 1975 годзе фільм пра вайну здымалі, хлопцы мясцовыя немцаў ігралі. Дык пераадзетыя ў салдат-немцаў пайшлі па хутарах
з аўтаматамі шуткі шуціць, прасілі: «Матка, шнэль масла, сала. яйка, шнапс», — і людзі вяліся, давалі самагонку і закусь.
Вёска Перавознікі (Быстрыцкія) Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці
Яніна Іванаўна, 1926 г. н. (зап. 2013 г., M.M.M.):
...У Перавозніках было трыццаць шэсць хат. Наша вёска вядома з шаснаццатага стагоддзя. А побач, у Ліпнішках, ёсць курганы і капішча, дык зусім то месца старадаўняе. Тут быў паром, перавозілі праз Вяллю. Перавозілі даўней не за грошы, а плацілі на сяўбаванне. Зерне давалі. Тры пуды трэба было даць на год. Паром быў трохі ніжэй за нашу хату. Там і зараз ідзе дарога на гару. Дарога была на Кемелішкі. Звязваліся з Астраўцом. Ну, і Вільня ж недалёка, і многія нашы працавалі ў Вільні. Бліжэй да Вільні было праз раку ісці. Акрамя парома, кожны ў Перавозніках трымаў лодку і перавозіў людзей, і ровар, вядома ж не дарма. А калі ехаў на возе, то ўжо трэба было на пароме.
Ірэна Мятліцкая (зап. M.M.M.):