Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
А бывае на рыбалцы, што няма шчасця, ну, не вязе, хоць плач. Трайчаком лавілі раз у Січкунах. Трайчак — гэта дзве палкі па тры метры. Тут на ланцугу, тут стойка, тут стойка і тут стойка. Адзін тут дзержыць, адзін — тут, адзін — тут, «дзедам» завецца і сетка. Раскладаецца, ахоплівае траву і сціскаецца. А тады разам падымаюць. Толькі пачалі, дык шчулак як даў — і сетку прабіў, і «дзеда» паваліў. I гузак на ўсе грудзі. і рыбалцы канец. Аперкот. Дзірка ў трайчаку на паўметра. «Дзеда» адкачалі — такрасхацеў зноў у ваду лезці. Адбіла ахвоту. Мусілі бутэльу прыкончыць не па-людскі: без смажанай рыбы і юшкі, пад казённы часцік, пад кільку.
Вёска Дубок (204 км/306) Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці
Іосіф Варабей (зап. 2013 г., M.M.M.):
— Якая самая смачная рыба тут, уДубке, на Ашмянцэ?
— Пэўна, судак і вансач. Цяпер мала іх. Бывае, пападае, зяць во налавіў. Ну, яшчэ шчука. Уперад на шнуры сам лавіў наліма. Ладзіў шнуры. На шнур бярэш дзесяць кручкоў, чапляеш грамжэй, на канцы камні як грузы і ставіш там папярок, дзе камні якія, ці там, дзе быстрэй, таксама. Лодачкай ездзілі ўдваіх. Апускалі на ноч, а раніцай з кручком едзеш. Было, пападзецца, але смярдзіць балотам, хаця касцей няма. Самую вялікую рыбы, што бачыў, — на пятнаццаць кіль шчупака. А яшчэ тут, у Ашмянцы, былі злавіўшы ментуза на 32 кілі, ну, не ментуза, а сама, ён на яго падобны. Злавілі на спінінг, гадоў з сем таму. Чалавек з Андрэяўцаў, Казік, два часы мучыўся, пакуль выцягнуў. Павязло: два пуды мяса. Якраз супроць Маткі Боскай Курганскай, дзе святая вада з крыніцы, зтой стараны Вяллі.
Эдуард Міхайлавіч Пастарнак, 1943 г. н., родам з Навасёлкаў (зап. 2007 г. В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685):
— А какая первая рыба счастлйвая?
— Толька не окунь. Еслі акуня спаймаў — шчытай, дамоў нада. Больша рыбалка не палучаецца. А шчаслівая — уся астальная.
Вёска Рымшыненты (221 км/289) Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці
Уладзімір Уладзіміравіч Вайпэховіч, 1939 г. н. (зап. 2013 г„ M.M.M.):
...Я сам не рыбак, нават вуды не маю. Але ж рыбу з Вяллі еў. Самая смачная — мянтуз, смачны, як масла. Але цяпер ментузоў няма, звяліся. Перш лавілі яго на донкі, кідалі. А потым, па смаку будзе невялікі, да кілі шчупачок. Самую вялікую рыбіну што бачыў, гэта шчупак. Рыбак з Маркунь на плячах нёс, галаву трымаў
сперадзі рукамі, а хвост па зямлі ззаду цягнуўся. Даўно гэта было, тады рыбу добра бамбілі.
Вёска Нестанішкі
Вальдэмар Пятровіч Федаровіч, 1940 г. н., мясцовы (зап. 2007 г. В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685):
— Як даўней рыбу лавілі?
— Нада мець сеткі, ці сачок, ці брэдзень. Цесць мой лавіў бучамі. А я бучы ллясці ня ўмею. Мужыкі чатыры ставілі, хго мог плясці.
— А ў якую пару лепш ловіцца ?
— Цяпер во, калі брэднем, дык і шчуку злавіў бы ў траве, яна ў траве стаіць.
— Эта ў гэты час?
— Да, ужо ёсць. Шчука ўжо да восені. Стаіць у траве, а тады вылятаець. I ловіш.
— А на лодках ці лавілі?
— He. Там, у pane, на тым баку, быў добры рыбак, ужо памёр.
— А якая рыба даўней вадзілася?
— Як цвіцець чаромуха, тады такая цырта нераставала, крупная, а тады другі раз нераставала, тады, як красуець жыта. Але ўжо болей мелкая, чорная. Атады яе адно врэмя не было, Дзе яна дзелася? Мусіць, літоўцы былі перагарадзіўшы. Сетку былі паставіўшы.
— А дзе тая сетка ў літоўцаў?
—Дзе ўпадаець Вілія ў Нёман. Там эта сепжа. Там яны перагарадзіўшы, і не пускалі эту рыбу.
— А шчупак калі?
— Шчупак нерастуе ў канцы апрэля. Разнай рыбы было. Усач такі крупны. Зімой у бучы налім лезіць.
— А як пад лёдам можна загарадзіць?
— Гарадзілі летам, а зімой прасек лунку— і дастаеш. Было, што пападуцца і патры кілаграмы.
— А русалка якая можа ў вадзе?
— Да не. Раньшэ захадзіў у Вілію ласось. Даўно. Ён ідзець на чыстую ваду на нераст. Там, у pane, дзе быстрыня. У нас быў такі заядлы рыбак. Дык агледзеў, што ідзець ласось, адну гранату кінуў, усё раўно пайшоў, другую гранату кінуў — раніў. У куст упёрся. Паймаў ён яго. Берагам там
хадзіў яўрэй, чаго яго там чорт насіў?! Падышоў, узвесілі — сем пудоў. Купіў яўрэй гэтую рыбу.
— А на смак якая рыба?
— Самая ўкусная паджарыць — окунь.
— На смак рыба на што пахожая?
— Рыба ёсць рыба. Hi з чым не зраўняеш.
— А бывала, што лавілі рукамі рыбу?
— Бывала, што летам была такая ўклейка небальшэнькая, яе лавілі карзінай. Ваду прымуціш, дык яна аж да ног лезла. Аж чорна было, карзінай зачэрпавалі.
— А пад камнем іскалі рыбу?
— Пад камнем і я лавіў, як малы быў. Цяпер не палезу, баюся. Усунуў руку, нашчупаў нешта мяккае. Думаю, налім, ён тожа любіць пад камень залезці. Я шчупаю, каб за галаву ўзяць. ён жа скользкі, яго так не возьмеш. Шчупаў шчупаў — галава тонкая. Я руку раз з-пад каменя, а ён з гэтай дыркі свісь мне на калені. Дык я выхадзіў аж на бераг. Угар. Ай, тваю макаўку, як выпрастаўся, як пашоў на быстрыню, я б яго рукамі не ўзяў.
— А нагамі ашчупавалі рыбу?
— Дзе густая трава, можна стаць на рыбу.
Вёска Буякі (223 км 287) Смаргонскагараёна Гродзенскай вобласці
Мар’ян Іванавіч Рогач, 1938 г. н., мясцовы(зап. 2007 г. В.В., Л.С.,Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685):
— Ну як даўней лавілі? Бучы ставілі.
— А вы рыбак?
— Бываець, з вудачкай сяджу.
— А як даўней ночы лаеілі. На лодках?
— Называлася вядзея. Такія як мяшок з нітак. Тут лодка і тут. А яна паміж цягнулася, толькі падымай.
— А хто сеткі плёў даўней?
— Самі. Хто рыбак, той і плёў. Наабарот, у нядзелю сетку рабілі, тады, казалі, рыба надта добра ловіцца.
— У нядзелю трэба было?
— Ага, так гаварылі. Дзяды гаварылі ў нядзелю рабіць сетку.
— А якая на смак сама лепшая?
— Угар. Кажная рыба свой смак маіць. Адной плотнае мяса, другой — рэдкае. Адна кастлівая, другая некастлівая.
— А калі якую рыбу можна лавіць? Можа, якая прыкмета была?
— Цяпер ніякай няможна. А даўней як лёд пайдзёт. з лёду шчука нерастуець. 3 лёду. Патом ялец ідзець, нерастуець. Патом окунь, тады пацяплеець — платва. А тады карась нарастуець, лін, гэта ўжо як цяплей. А як чаромха цвіціць, тады цырта нерастуець. Белая і чорная, два сарты іх ёсь. Тады паследні будзець галаваль. Жэрах — усякіх ёсь названняў.
— А як дзялілі рыбу, як наловяць?
— Па такой рыбіне, па такой, па такой. Пароўну. Я гэту вазьму, я гэту.
Вёска Маркуні (232 к.м/278) Астравецкагараёна Гродзенскай вобласці
Станіслаў Мацвеевіч Пазлевіч, 1922 г н., мясцовы (зап. 2013 г, M.M.M.):
Я ўжо селята ўсё помню, але не віжу. Хаджу яшчэ, але аслеп. Свет толькі віжу, толькі тамака, у тым баку. Самая смачная рыба — гэта вангор. Вангор па pace паўзе, як гадзіна ён. Ён на сваім жыры і распусціцца. He трэба на патэльню ані жыру. Але як жарыць. трэба кожу здзіраць. Скурай вангоравай даўней падпярэзываліся. як каму сярэдзіна баліць. Смачныя і шчупакі да кілаграму. Было раней і вансачоў. Вансачы там, дзе каменне. На лучніцу ездзілі. Вансача бі — ён не ўцякае, як шчупак. Шчупак раз — замуце і паляцеў, а вансача сячы аднаго за другім. Лучніца, знаеш, калі смалякі палілі і восці такія былі, браканьеры мелі, ганялі за іх. Сусед меў каня — паедзем. Мелі зямлю, лес — накапаем карчоў, насячом смалякоў. Прыб’ём такую казу, паложам смалякі, палім. Спусцімся ніжэй, да Яновіча. Быў хутар на тым баку Вяллі, туды заўсёды спускаліся. Цяпер няма, купілі хату. Як уз’едзеш, то рыба стаіць. Калі сячэш рыбу больш чым тры кілі, трэба пускаць восці, бо сарвецца. Самую вялікую рыбу, што засякалі, звалася болень, Пусціш восці ў ваду, а ён ходзе, ходзе, а тады клюне. Рыбы было. Восці былі — шост на пяць метраў. Як уз’едзеш, так відаць і на глыбі. Чысцюткая вада была. Ён уставе восці ў ваду і вядзець, вядзець і не так б’е — плюх! — а падводзе да яе блізка, а тады ўжо — чах! I кідае восці. А гэты носе, носе восці. пакуль не замучыцца.
Маста не было, парамы былі. На парам станавіліся два вазы. За перавоз на параме бралі 4 пуды жыта на год, ці ў завісімасці ад участка. У нас было зямлі шостая часць валокі. Валока мела шаснаццаць дзесяцін. На дзесяціне — гэта дваццаць гектараў. Парамы дзяржалі людзі, у нас такі Чайкоўскі дзяржаў. 3 Міхалішак другі паставіў парам. Нідзе работы не было. Плыты ганялі. Фабрыку на Страчы паставілі. У Міхалішках адны жыды былі, так бабы хадзілі жыдам адзенне мылі. Жыды ездзілі, анучы збіралі па вёсках. Крычалі: «Гэй, бабы, анучы да кучы!» Потым тыя анучы здавалі. Да граніцы ездзілі, селядцоў якіх вазілі, прадавалі. Сялядцы да бульбы смачней, чым рыба з Вяллі. Рыбу мы найболей жарылі ў глыбокай патэльні і тады ўлівалі малака салодкага. Закіпіць малако — і рыба гатова. Найскарэй. Во, проста: яе пачысціш, каб усё было чыста, тады адскрабеш усё чыста, тады нам сказалі прэснага малака: падаі карову, улі малака, як закіпіць малако, перавярнуць — і рыба гатова. Тлустасці дабаўлялі трохі, малака ў патэльню добра дабаўлялі, каб яна была ўся занятая. Гэта паказаў нам з Міхалішак такі жыд, Рандановіч быў. Tarawa рыбу сушылі, каторыя рыбакі салілі. Рыбу болей сушылі да піва. За Польшай літр водкі стоіў чатыры злоты. Былі бытылкі па паўлітра і былі кручкі. Кручок — паўбутэлькі, і яшчэ паўбутэлькі. I быў спірт. Але так тады не пілі. Дорага было. Самагонку гналі. Самагонку гналі, як ездзілі ў начное. На каменнях кацёл стаяў вогнішча палілі і палілі ў начлег. За Польскай у Міхалішках было чатыры паліцыянты і пяты камендант. I былі даказчыкі. Хто дакажа і злове з гарэлкай, шэйсят злотых яму плацілі. Прэмія. Панікі такія былі. Атаму, каго злавілі, давалі паўгода турмы. У Дубраўлянахтут быў маёнтак такі, туды везлі, а сядзелі ў Вільні, у Антокалі. I ў Лукішках. Да года давалі турмы.
Рыбу ў Вялле лавілі за Польскай так, не плацілі. Чаропламі лавілі, і такі бродзень быў з заходам. Бродзенем утраіх лавілі, як палазамі. Чароплы застаўлялі, а тады пачыналі пужаць, заганяць рыбу. Ставілі два чароплы, адзін шырокі на васямнаццаць, каб большая рыба заставалася, а мелач пралятала. Чароплы таксама называлі сак. Бучы ставілі вясной, як вада прыбывала і рыба ў ручаі заходзіла. Тады рабілі загарадзь, ставілі ў ручай буч, і калі вада ўбывала, то рыба надта лезла ў бучы. Пад’ёмнікаў, як на Дняпры, у нас не было. Лавілі таксама ведзяёй. Ведзяёй лавілі з двух чоўнаў. На чоўне сядзелі ўдзвух: адзін сперадзі грабець, а задні трымае адзін канец ведзяі, на другім чоўне трымаюць другі канец. Рыбы многа