• Часопісы
  • Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі  Міхась Міхалевіч

    Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі

    Міхась Міхалевіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 188с.
    Мінск 2017
    61.13 МБ
    ...С удачкай рыбы была многа лавілі. Места харошыя былі такія, называлі «атвоі». Так называлі па-местнаму.
    На маю бытнасць, я яшчо пацаном быў да арміі, забілі ласось такі. Трыццаць кілаграм. Гэта ноччу. Дык так во яго як кінулі асцямі, дык он нескалько палак зламаў гэтых. Паймалі, а тады дзялілі. А цяпер рыбы няма.
    Генадзь Лісцэвіч, 1924 г. н., і ягоная дачка Марыя Захава, 1955 г. н. (зап. 2007 г, В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7686/179):
    ...Абыкнавенную рыбу ачышчалі, засалівалі. Яна паляжыцьдзень-два, а патом яе ў печ. У печ. He на воздух, каб мухі там сядзелі, а ў печ. Яна рабілася такая там — і косці можна было есці, і ўсё.
    Вёска Асінаўка Вілейскагараёна Мінскай вобласці
    Соф’я Васільеўна Шаюк, 1931 г. н. (зап. 2013 г., M.M.M.):
    ...Цяпер у Асінаўцы нікога няма, засталіся тры хаты, а астатнія — дачнікі. Мамай, Чайкоўскі і Шаюк. Чайкоўскі з Шылавіч. Хараніліся мясцовыя ў Гануце. А мужа я пахараніла ў Аляксеевым Перавозе.
    Польшчы я не памятаю, мне было ўсяго восем гадоў. Помню як праз сон, хата добрая была. сад быў і яблыні, і дулі, кветкі былі. Суніцы і лес быў ля Вяллі, залатая выспа. Помннэ толькі добра, як нас вывозілі на Казахстан. Дыкгэта помню. Вывезлі ўтую стэп кругом. Замярзай. Бацька лесніком быў пры Польшчы. Мы з сястрой маленькія, маму, дзеда старога вывезлі. Дзед паромшчыкам у Швядох быў. He ведаю за што. Ну быў у сям'і адзін дзядзька фуліганчык. Яктолькі вайна кончылася, такмы назад і вярнуліся да роднага поля. Разабраліся: не нада нас было вывозіць. Дакументы мы потым у архівах правяралі. He падляжалі. Бацька ж наш быў на вайне, ваяваў з немцамі. Спачатку на польскай, з польскай папаў у рускую. А з рускай вайны папаў у плен тады. I там пагінуў. Гэта после прыйшло ізвяшчэніе на Шакжа Базыля. Дакумент. Вярнуліся, а хата наша была ўжо занята, там вучыцялей у Швядох сялілі на кватэры. Я ўжо была пад дзевачку, пятнаццаць. He было грошы, каб сукенку купіць, так мама насіла шчаўе прадаваць аж у Маладзечна пяшком. Болей як дваццаць кілометраў. Праз Вяллю на лодке. Лодка была. А не — на паром у Швядох. Так з лесу, з грыбоў, ягад толькі маглі тое-сёе купіць. Мама памерла маладая, у 1950 годдзе кінула нас, маладых, у зямлянцы, у дзеда. Выжылі. Аднавяскоўцы не далі з голаду памерці: дапамагалі насеннем, ядой, усім, чым маглі. Нашы людзі тады добрыя былі. Замужвыйшла, чатырохдзетак нарадзіла. I цяжка было гадаваць. Ніхто не калыхаў. I ў калхоз хадзіла, і кожны трудадзень вырабляла. Падумайце, гэтажчацвёра дзяцей! Майму тожне далі спраўкі, хацеўна работу, дыктожа мусіўу калхоз. А после, добры Голуб (дай бог яму здароўя! Пакуль жыву, буду за яго маліцца. Здароўя ў яго ўжо няма, памёр, але ж ёсць яго дзеці, унукі, каб ім вялікая-вялікая дабрата была), ён даў мужу спраўку, тады паспарт палучыў. В обшчэм, пайшоў на работу, вырваўся з калхозу. У Вялейку ездзіў. Як на рабоце, дык нейкую ж капейку палучыць. Ужо дзеці падрастаць сталі. Я не пайду ў калхоз — дзеці за мяне хадзілі. Хлапец, во, Віцька, ездзіў на кані, сена грабіў бульбу аборваў, думаў маме каб хоць які рубль далі.
    ...Сын, якяшчэжыў і рабіў, быў на кацельне, любіў рыбачыць. Часта рыбу прыносіў, а якую — я не знаю. Я яе пачышчу і пажару. Рыба, яна ўся смачная. якая б ні папалася. А Віце, сыну майму, у рыбалцы шчасціла з дзецтва: мы лодку сваю мелі. ён з маленства на Вяллі быў.
    — А што такое шчасце?
    — Ну, што такое шчасце? Шчасце, што выйшла замуж. Чатырох дзяцей нарадзіла, выгадавала. Што ўнукаў дачакалася, вадзіла сваімі сцежкамі ў грыбы, ягады. што паказала ім Вяллю з Катлы. Як ідзеш з Асінаўкі на зліянне Нарочы і Вяллі, на берагу самая высокая гара называецца Катла. Што Бог памагаў, аднаго разу чуць не ўтапілася сама, і ўнука выратавала. Усегда толькі з Богам. Што мужык, ён не быў, як той казаў, алкаш. Выпіць любіў трохі, і я з ім разам вып'ю капачку. Во пражыла колькі гадоў разам. Шэйсят болі чым шэйсят. Мой Анатоль старэйшы быў на восем гадоў. Пасціў, гадаваў мяне пяць гадоў. Гэта не было там, каб скарэй на фігу. Вот так. Туды вобме. патанцуе. Навучыў танцаваць, усё. Вот такое было, а такога не было, як цяпер. Як гэта ўжо сам дабравольна, і то лёўхі не чуваць. Весела пражылі. Людзі ідуць, заходзяцца, ніколі не мінаюць, госці. радня адны за другімі штотыдзень едуць то адведаць, то на рыбалку, то на паляванне — усіх прымаю, як было чым. Кілбасы былі, сала, яйкі, рыба з Вяллі. Апарат у лесе быў. Нават сыр прынясеш і яблыка да хлеба, а калі мёду чуць зверху — няма смачней да гарэлачкі. А калі юшкі зварыш, дык душа пяе. Як магла прынімала. Цяпер ужо няма чым. Карову дзяржала. Сена цяжка касіць. 3 работы прыдзе, касу ў рукі — і касіць. Накосе, а мы тады самі і з дзяцьмі грабём, цягаем. Кабаноў пару кармілі. А цяпер толькі кот і сабака засталіся. Яшчэ летась былі ў мяне куры і 30 вутак, дык з лесу прыйшоў шашок. Усіх кур паеў, падушыў, і пару вутак задушыў. I няма каму яго злавіць. Дык я тады іх узяла і сама засякла, дзецям параздавала, і ўсё. А цяпер усе хочуць на гатовае, каб нарыхтавалі ўсім. Дзе ж ты нарыхтуеш — мір народу. Усе з вёскі пайшлі, каб панамі быць. А зямлю ніхто не хоча рабіць. А што, не праўда?!
    Вёска Шыкава (пры ўпадзенні Ушы ў Вяллю) Мачадзечанскага раёна Мінскай вобласці
    Мілюк, 1961 г. н., мясцовы (зап. 05.06.2013):
    ...Я тут радзіўся, з дзецтва ўсю жызнь на Вяллі рыбу лаўлю. Цяпер жыву ў Маладзечне, сюды да бацькі прыязджаю, яму 82 гады. Даўней
    разнай рыбы было, пакуль раку не перагарадзілі. Платва, краснапёрка дажэ захадзіла. Самая смачная рыба — гэта галаўль. Іх раней лавілі на перамёты, на страказу. Станавіліся з два чалавекі прыбрэжныя праз раку, адна леса ў дзве катушкі, пасярэдзіне папавадок на метр, і пускалі на страказу ці майскага жука, пападаліся не толькі галаўлі ці язі, нават жэрахі да 10 кіль. Зараз такім спосабам тут ніхто не занімаецца.
    Шыкава стаіць на Вушы, але дзеці хадзілі купаца сюды, на Вяллю, таму што вада была куды цяплейшая. Намнога цяплей. Але гэта было перад вадахранілішчам, калі ў Вяллі купацца яшчэ можна было. Тады і Вуша таксама была глыбейшая і чысцейшая. Ракі былі. А дно ўсё было ў ракушках-пярловіцах — зайсці босаму страшна было, можна парэзацца. Ракаў лавілі цэлымі кошыкамі, як мне 6-7 гадоў было. Дык і рыбу, а у нас у Вушы ў асноўным быў ялец і платва, кошыкамі лавілі. Праязжае трактар праз раку дык за ім валной рыбу нават на бераг вынасіла дажа. Вот гэта дык рэчка была!
    Антон Васільевіч Мілюк, 1931 г н , мясцовы (зап. 2013 г, M.M.M.):
    . ..Даўней у Вушы рыбы было — рукамі лавіць можна было. Кошыкам рыбу лавілі. Уся яна смачная была. I вокуні, і ляшчы, і шчупакі. У Вушы ментузоў не было, ментузоў лавілі ў Вяллі. На Вушы тут толькі ў канцы была яма, і то заплыла. На лодке на лучніцу ездзілі ў Вяллю, я не біў, я быў упраўляюшчы. I ведзяёй лавілі. Самую вялікую рыбу відзеў тую, што не выцягнуў. Во такая таўшчыня ў шчупака была ля хваста (разводзіць рукі на 30 см). Была ў мяне вуда добрая, двухжылка. I ўзяўся ён у мяне на Вяллі, пад Вяжуцямі. На глыбіне. Дык да берага шоў харашо, а тады як стаў бокам упірацца, як абярнуўся, дык там хвост во гэткі, ну, мусіць, на паўтоны шчупакбыў, хе-хе... (Смяецца.) Адкультакі прыйшоў невядома. Была ў мяне лодка, а цяпер і лодкі няма, і Вушы няма, і Вяллі няма, ўсё згадзілі. Вушу з усіх бакаў згадзілі: і з вёсак, і з Маладзечна — усё гаўно ў раку скідаюць. Рыбы зусім не стала, калі якая вясной зайдзе, якая платвічка— і ўсё. Ды яе нідзе рыбы няма. Вяллю перагарадзілі, згадзілі.
    Вада стаіць, грэецца, цвіцець, гразная, коням не дасі. Даўней вада ў Вяллі была халаднейшая, чыстая.
    Вёска Заскавічы Маладзечанскага раёйа Мінскай вобласці
    Уладзімір Міхайлавіч Калачык (зап.
    2013 г.,М.М.М.):
    ...ТутТапчактакі ўнас быў. Тут недалёка, за Шыкавам, паміж Віліяй і Ушой, там была такая трошкі забалочаннасць. Патаму яе называлі Тапчак. Так прыходзілася, што ў гэтым Тапчаке мы маглі нават рыбу злавіць, у тым балоце. Як Вялля разлівалася, туды рыба заходзіла. Там была смачная рыба: піскуны, ці ўюны, іх лавілі бучамі з лазы плеценымі. Як я толькі ў Заскавічы прыйшоў, то там рыбы было многа. Для мяне самая
    смачная рыба рачная — гэта лешч. Мы яе з Валодзем Сапачом, як падружылі, сядзем на лодку, запалім корч — і асцямі білі. Ласося і фарэлі тут было мала, іх болей было ніжэй, пад Нарач. Тут аснаўная рыба была лешч. Угра мала было, ён таксама самы смачны. Быў і вансач, і сазан, але больш пападалі ляшча і шчупака. Па затокам былі і самы.
    Вёска Паддубок Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці
    Віктар Антонавіч Сапач (зап. 2013 г., M.M.M.):
    ...Колькі адсюль да Вяллі? Я некалі камень вазіў дык спідометрам на машыне замерыў: 700 метраў. Месца гзта завуць Паддубок, а афіцыйна гэта Заскавічы. Тут усе лодкі мелі і дяржалі на Вушы. А рыбу лавілі на Вяллі. Самыя смачныя рыбы лешч, жэраспень і вангор. Вангора больш на шнуры лавілі, хаця і ў лучніцу пападалі. Па вясне на грамжа ментуза лавілі. 3 сетак
    былі трыгубіцы, па закуткам Вяллі ставілі, былі ведзяі, палазы. Усё было. I венцеры, і жакі, і бучы. Восьці ў нас рабілі на восем зубоў.
    — А ці лавіў хто ласося?.
    — Гэта, я яшчэ пацаном быў, і мой бацька Антось, гэта яшчэ за польскім часам было, паехаў за каменнем, думаў нейкі фундамент рабіць. I гэтым месцам, як мы завём, Чортаў мост, пачаў пабарабаніць там, і відзеў: пайшло нешта там вялікае на той бок, на мялі ганяе рыбку. Ён піхнуўся, a былі такія крукі, ці капачы. Дык ён піхнуўся на тый бок — і там ласось. Дык трыццаць дзве кілі ласося. Было гэта ў 1938 ці 1937 годзе. Ласось — гэта ж ого! Нават не спрабаваў гэта, вельмі дорага, занеслі жыдам за грошы. Пра гэты случай дажэ ў польскіх газетах было «Антося і з ласося». Нельзя ж было лавіць, але жзлавіўтакую рыбіну, не спецыяльнаж асцямі ці сеткай. Пры Польшчы апасна было рыбу сеткай лавіць, трэба было тайна, нічога нікому не казаць і паказваць, бо маглі даць тры дні турмы, калі зловіць паліцэйскі з пастарунка. Хадзіўтут, лавіў рыбакоў без ліцэнзіі — і туды, у турму, у Беніцу. Бывала, і на нядзелю.
    Ужоўколькі раз ісцёксрокдаўнасці зтогадня, прайшоў дыкпрызнаюся. Я гадоўдваццаць назад на лучніцы толькі на чатыры кілі ласося забіў.