• Часопісы
  • Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі  Міхась Міхалевіч

    Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі

    Міхась Міхалевіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 188с.
    Мінск 2017
    61.13 МБ
    А цырта — яна плоскінькая. Яе тры сарты. Грачанка, другая... ужо забыўся. Адзін сорт даходзіў да кілі. А другі і трэці сорт па паўкілі. Адна ў адну. Мелкаватая, от... Невялічкая такая расла. Касцістая. Але калі тушонку з яе зрабіць, то смачная. Добра скапціць. Жырная рыба, але надта касцей у ёй. У ведзяю добра лезла. Цырта і бялуга нагладка звялася, нават на зелле не знойдзеш. А пярвей на заборах яе, як гаворыцца, што кашы было. На заборах нераставала. Забора — гэта дзе шыбкая вада, дзе каменне. Ішла на нераст у першых чыслах апрэля. Пачынала так восьмага. Аляксей трыццатага, а яна ў першых чыслах. Ад пагоды, канешне, але прыблізіцельна так. Як сопла, то пярвей дзень, два. Пярвей, мне-то не прыходзілася, а старыя людзі гаварылі: жакі ставілі, дык у жакі бялугі так налазіла, што выкачывалі на бераг, падняць не маглі. А цяпер звялася на нагладка. Чаму? Дзе янадзелася, я не панімаю. Ці там, гавораць, дамбу зрабіліўЛітве, цідзетамака. Нешта гавораць. Няма яе. Дыкузяцьжэрахаў там, дзе забора шум у Нарачанцы, ля млына — аж кіпела вада. Кішэла яе.
    Кажуць, і вангор смачны, але я калі яго забіваў то не браў. Аддаваў напарніку. Мы іх многа не забівалі, тут не сталіца іх, але вангораў было. Былі яны больш у Нарочы і ніжэй па Вяллі. Кажны раз, як паедзем туды —
    хоць аднаго заб’ем. Якдам васцямі— ажкруціцца. Я кажу: «Геня, забірай», бо я яго жудзіўся. Мне здавалася, вот гадзюка, і ўсё. Hi за што браць не буду. Есці я яго не буду. Аднаго як даў у Нарочы ў камень, дык і адламаў восці. Гляжу — круціцца, дык узяў запасныя восці, чах — і палажыў. Запасныя восці заўсягды бралі. А тады прыехалі дамоў браць, выкідваць з горкі: будзем дзяліць рыбу. Я як узяў яго, а ён як крутане ў руцэ, дык я і восці кінуў. Дык я кажу: бяры ты і знімай гэтага гада, і дамоў бяры. Аднаго ў Нарочы відзёў, дык вось такога. Але восці былі блага наточаны, прытупіліся аб каменне. Я, яшчэ ад’язджаючы, папытаўся ў напарніка: «Восці добра наточаныя?» Ён кажа: «Нармальна, восці як шыла». Ну, я не глянуў: нармальна дык нармальна. А вангор той вялізны быў наводаль, трэба было біць на ўсе восці. Дык не прабіў яго. Толькі папхнуў яго. А там быў вангорышча. Як дуга ў кані. Надта шкадаваў з таго няўдалага ўдару, хоць ён мне не нада быў той вангор, але б напарнік паядаў бы.
    Восці на сазана і вусача трэба каб сільна прочныя былі. У яго зверху пяротакое, калі восці хілаваценькія, і зверхудаць, дыктак пайдзёць. Табе восці зробе во гэдак, разагне, зуб ад зуба. Рукамі так не разагнеш. I не возьмеш яго, як ён махане. Сазан — сільная рыба, божа мой. Як дасі ў сазана, што на паўпуда ці болі, —трэба пускаць восці. Калі не пусціш — сазан такі сільны, што можаш і ў рацэ быць з ім. Так рване, што не ўстаіш, такая сіла. Пусціў — хай гуляе. Што, асцявідла дліннае. Адляціць метраў на дзесяць, во як да яблані, і стаіць. I асцявідла стаіць. А тады ўжо млеець, асцявідла на бок, выварачваецца хвост, як лапата. Тады пад'едзеш, другімі васцямі шарах — і ўсё, у чайку! Я многа лавіў шчупакоў вялікіх забіваў. Цяпер няма з кім, не ловім цяпер рыбы.
    Вансача было многа ў Нарачанцы, гэта ж такая мошчная рыба. Я адну ноч аж дзевятнаццаць штук узяў. Усе былі па пяць кілаграмаў адзін шэсць кіль быў, толькі адзін маленькі — на два. Я паважыў. Старыкі казалі: былі вансачы па паўпуда, а я большага, чым шэсць кіль, не забіваў. Стаяў вансач дзе, як мы гаворым, самы люфт, дзе цячэнне, каля камянёў. Дзе вада б’ець. Пачці ўсё цячэнне зліваецца туды. Куды вада пайшла з усёй ракі. Мы такое месца завём люфт. Там такія каменчыкі, дно чыстае. Каждый каменчык відаць, дык добра тады і яго біць. Бярэш папраўку на цячэнне і б’еш. Ды ездзіць умелі — я табе на любым цячэнні на чайцы стану — і рабі, што хочаш. Прэсам упруся і прыстану. Паддзяржу, калі нада паддзяржаць. Буду стаяць, як угару еду. Лодка будзе толькі віхляць троху.
    Я на донкі не лавіў, гэта толькі дзядзька мой лавіў на шнуры. Шнуры ён рабіў ад мейсца, якія яму нада, дзе лавіць будзе, і на дванаццаць кручкоў і на чатыры. Дзе які камень акруціць трэба. Рыбы многа лавіў. I вангары браліся, і ментузы браліся, і галаўні, і язь.
    Чайкі ўмеў рабіць мой брат Коля, у Раздорах. Цяпер бальны. Ён быў вадзяны чалавек. Ён пярвей рукамі налоўліваў болей,чым сеткай. Паехалі яны раз са старыкамі яшчэ. Я ўжо, можа, егдзіў, а можа не егдзіў: ён за мяне на тры гады старэйшы. А жара стаяла. Паехалі ўніз у ведзяю. Нет рыбы. Як усіроўна ў рацэ няма. Ну, злавілі яны па пару кіль, ну, ерунда. Тады ён на старых рыбакоў гаворыць: «Палезу я пад каменне». А там, ніжэй Нарачанкі, месца ёсць, камень на камні. Гаварыў, ёсць такія норы ў каменнях, што чалавек увесь туды залезці можа. Такія падходы. Апасна і лезці: можаш ці крануць, ці што, ды цісь — і ўсё. Ага. Ну, палез пад каменне. Дык ён з аднаго каменя адзінаццаць вусачоў во гэткіх дастаў. А быў адзін бальшы, дык абняць не мог. Мацаў, мацаў яго — ніяк. Думаю, паганяю і меншых, і гэтага не злаўлю. Узяў выпхнуў яго, ідзі, кажа, а меншых усіх падаставаў. Ён тады праславіўся, што рукамі болі налавіў, чым у ведзяю старыкі. Быў такі і Пеця, тожа Мамай, няма ўжо, пакойнік. Баніфат яго празывалі. На «Зеніце» рабіў, клей БФ пілі, дык празвалі Баніфат. Дык тожа надта ўмеў рукамі лавіць. Дык яны ўдвух у вадзе рыбу дастаюць, выкідаюць, а мы па беразе ходзім збіраем. Па вязанцы, брат, налавілі. Плоць і акуні, плоць і акуні. От іх было пад каменнем! А накра вунь ляжыць. Ляжыць, ёсць.
    Леанід Іванавіч Мамай, 1951 г. н , мясцовы (зап. 2013 г, M.M.M.):
    ...На лучніцу гналі рыбу звычайна ад Швядоў да Мамаёў, да отмелі. Той бок пад Мамаямі сільна глыбока было, мы там васцямі рыбу ганяем і да Мамаёў, там отмель была. Назва той отмелі была Акушка. На тым баку быў хутар, там жыў чалавек Акушка. Католік ён. паляк быў. А там, пад Трапалава, заліўнушка: рака і возера ёсць. Возера прыроднае. Там пярвей рыбы многа было. I брэднямі, і таптухамі там лавілі. Пры-
    спасобу для лучніцы, дзе ложуць смалякі, у нас і старыя людзі, і мы завём накра. Каза ніколі не звалі. У лодке пяць адсекаў, іх раздзялялі ўпругі.
    У нас лепшы рыбак на вуду быў стары рыбак, зваўся Цыган. Ён знаў, дзе ў якім адвоі які ёсць шчупак — ці малы, ці вялікі. Заядлы рыбак быў. Пярвей рыбы было многа. Яму нашто сеткі былі: ён на вуду наловіць. Плоць, язёў галаўнёў. Было ўсякай рыбы. Васцей у нас усялякіх. Меншыя, большыя. Была рыба такая, што нам ламалі восці. Слабенькімі васцямі не возьмеш. Вусач які ці сазан які во гэтыя (наш стандарт: шырыня — у дзве пядзі, дліна — у пядзю, асцявідла з ёлкі — чатыры метры) іто згінала рыба. Еслі сазану ў якое месца даць упярод, дык гатова: разгінала і гэткія восці. Забіць рыбу можна на любой глыбіне, еслі ўвідзіш і не прамажаш. Але, відаць, рыба да двух метраў. Бучы раней з дубцоў рабілі, а потым з металу, з дроту. Шкура з вангораў крэпкая, у нас для цапоў шла, што хлеб малаціць. Гужы рабілі. Гэта цяпер капрон, а даўней людзі выдумываліўсё з прыроды. Сёлета ў Колі ўкралі лодку. Яго ўжо няма — і лодку ўкралі. Папёрлі. Дзяўчына шукала — дзе ты найдзеш! Я гавару: «Усё ўжо», гавару. I ў Лёшы ў Трапалава, майго таварышча, таксама лодку ўкралі, пагналі. Кажды год крадуць. Кажды год. Гоняць туды ў кар’еры гэныя, пад Белую. Гэта валацугі, п’яніцы. Пытаюца, напрымер: «Табе лодка нада?» Ты рыбак. Ён гавора: «Нада. Дам пару літраў гарэлкі — прыганіце». Вот так. Яны кожны год крадуць. Для злодзея замка няма, замок для чэсных людзей, перарэжа ланцуг — і ўсё, пагнаў лодку. Лодкі рабілі жэлацельна з яловых дасок. Лягчэйшая. Я-то адну лодку зрабіў і з сасны. Мне дзядзька панімаў, падабраў. Глаўная, каб ардзелі не было. Дзе ардзель — прэе, гніе. Ардзель — гэта дрэва такое краснае. Яно маментам прэе. Так-то яно цвёрдае дрэва, але не даўгавечнае, не прочнае. Тая лодка з сасны мне служыла дваццаць сем гадоў. Дваццаць сем гадоў я глядзеў за ею. Сасна боліходзе, якёлка. Гэтасмала, нетакгніе. Ну ясмаліў прапітываў кожны год. Як лодка служыць, завісіць ад досак. Як якія доскі пападуцца. I як ты яе будзеш глядзець. Які ты будзеш хазяін для яе. Еслі год прасмаліў, два не прасмаліў: ай, яшчэ не цячэ, яшчэ не трэба — ну дык ерунда. Як будзеш жалець.
    Асінаўка будзе ўбаку, справа, перад Нарачанкай. Блізка ля ракі Алянец. Аж туды мы, браток, на рыбу спускаліся: аж ніжэй Алянца. На лучніцу на гэту. Там такія ліна праз раку ёсць (Данюшава), а далей той ліны мы ўжо не спускаліся. Вот. Там ужо рыбы было — божа мой мілы! А там кар'еры, яна як вылезе з кар’ераў! Як ноч харошая бывае і ўвосень цёпла — усё,
    радамі рыбы йшло! Рыбы — во — жарсні па пяць, па шэсць кіль, ляшчы па дзве-тры кілі. Мы з таварышам, як заехалі ў адзін закутак у Чарапана, там пярвей порам хадзіў, мне старыя рыбакі гаварылі. Ага... ў закутак як загналі, дык, муся, во такіх штук з дваццаць, і ты знаеш, як не пайшло нам — дык і нічога мы не забілі. Чайка мая чуць ідзе, становіцца, во па гэтуль вады, а яны яе абмінаюць з бакоў. Дык я кажу таварышу (яго ўжо няма, пакойнік); «Ты ж забі хоць аднаго», гавару. А ён усё большага выбірае, глядзіць на рыб як зачараваны. Я тады вылаяўся матам: цісні, хоць аднаго, кажу, тваю маць! Тут паўзе штук з пяць яшчз. Дык ён даў, аднаго на шэсць кіль палажыў, забілі. А там іх дваццаць, a то трыццаць, можа, было. Гэта як пайдзёць рыбалка, адно паглядзець прыгожа. Вот як пайдзёць, брат. Бывае і нічога, нікак. Нешта вот у такі час гэта было. Дык там ужо рыбы было — ай-я-я-я-я! Але ж далёка, папробуй чайку прыгані пад ваду тады. I ганялі, такі інцярэс быў. Ласосей не толькі васцямі білі, а нават у ведзяю нашы рыбакі злавілі. Я тады яшчы не быў рыбак, яшчэ пацан быў. На васямнаццаць кілаграм быўтой ласось. У ведзяю. Злавілі яго месцам, як мы завём, Котра. Гара вялікая, за паўкілометра да месца, дзе Нарачанка ў Вяллю ўпадае. He даязджаючы Котры злева тожа ёсць спрытненькае высокае месца, тожа гара, тут яны і злавілі, чуць не на павароце так, ласося вось на васямнаццаць кіль. Ну і, казалі, нехга на восьці забіў ля Трапалава яшчэ большага. Сазаноў вось па восем кіль я многа, без шчоту забіваў а ласось рэдкая рыба была.
    Вячаслаў Міхайлавіч Маркевіч, 1935 г. н., мясцовы (зап. у 2007 г., В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7686/169):