Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі  Міхась Міхалевіч

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі

Міхась Міхалевіч

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
61.13 МБ
Пётр (Пётра) Пятровіч Белянкевіч, 1923 г н , мясцовы, памёр у 2015 г. у в. Слабодка (зап. 2013 г., M.M.M.):
Ці пры Польшы, ці пры Саветах, каб добра жыць, трэба было працаваць. He будзеш рабіць, будзеш п’янстваваць — нідзе не будзе толку. Я не рыбак, хоць каля ракі жыў. Ну, лавіў, бывае, акуня, плотку. Бывае, язя, што пападзецца на чарвяка.
Вёска Мамаі (129 км/381) Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Мікалай Ільіч Мамай, 1933 г. н., мясцовы (зап. 2013 г.):
Мамаі — мая радзіма. Самы рыбак у Мамаях быў Міхалюк, хатка яго яшчэ стаіць. Ён пракцічэскі адзін і быў, бо другім не было калі займацца гэтай рыбалкай за працай. Міхалюком яго празывалі, а фамілія была Мамай. Ён лавіў толькі на вуду, сеткамі не займаўся. Было ў яго вудзілішча дліннае, не такое, як сейчас, суцэльнае. Вудоўі рабілі найбольш з бярозы, ляшчыны і пад’ялоўца. Пад’яловец на канчык ставілі. I вот ён, еслі махане, а рака шырокая, так вось ён мог перакінуць аж на той бок. Цапляў каніка, ці гэтага грачаніка. Гэта ў яго лоўкасць такая была. Як спецыяліста крупнейшага. Ніхто іншы не мог тога жучка — грачаніка запусціць на жылцы гэтак і перакінуць аж на другі бок ракі. А леску ён вязаў з конскіх валос. Ну колькі там дліной валасіна, а звіць, звязаць такую даўгую і вуділішчам як пусціць — і ляціць гэты самы конік аж пад бераг. А ён плывець пасрадзіне ці пад гэтым берагам. Плывець з аднім вяслом такім маленькім. А помніце, тады была такая рыба, ялец. Во гэткая ўкусная! А гэты ялец ім іспользаваўся як жывец на шчупака. Тагда ж не было блёсен, спінінгаў. Ялец быў лепшы жывец, таго ж келбуна ён не браў, гэта толькі я ці хто другі бралі келбуна за жыўца, і то калі з берага лавілі на вуду. У Міхалюка быўтакі маршрут: уверх, дзе Качан-дуб. Качандуб — тамтакое месца ёсць каля Тышкевічаў. Там рыба была, зтога боку. He такая рака была, як сейчас. Ямы былі глубокія. I ён ўжо заплывець, і плыве адтуль, налавіўшы, можа, пяць, можа, десяць шчупакоў на вязцы, счапіўшы за лодкай. Вязка была з металу ці тоўстай драціны, во так сагнута і акуратна да вяроўкі прывязана. Бо вяроўку шчупак перакусе. Яны ў вадзе на вяроўцы так і цянуцца, у той вадзе, дзе жылі. Шчупакі тады бальшыя былі, во гэткія. Ну на кіль па пяць былі. Калі браць самыя смачныя рыбы ў Вяллі, то гэта быў вусач, галавель, вангор і мянтуз. Вангораў я сам лавіў вясной на шнуры. На адным канцы камень, і на другім камень, шнур, і на кручкі крамжа вешалі. На адным шнуры да дваццаці кручкоў чапляў. Кручкі раней — гэта было багацтва. Рабілі самі з провалакі меднай. Трохі клепанеш, зарэжыш. I гэты кручок разгібаўся. Цяпер і кромжэй не відаць. У Мамаях у кожным дварэ была свая чайка. Ставілі шнуры з чайкі. Во так вот разлажыў сюды кручкі, патом плывеш, ну, как абычна, на гэты бок, а то ж вада цячэ быстра, каб не спутала. Так вот перакінуў
вечарам прымерна, а раніцай зняў. Вясной, калі вада ўпадала, бралі добра ў асноўным вангор і мянтуз. Вангора цяжка было выцягнуць, яны вялікія былі, хвастом пад лодку чапляліся, кручкі разгіналі і часта ўхадзілі. А яна слізкая такая, круціцца.У нас, дзяцей, не было добрых навыкаў, як яго не ўпусціць. А ўжо калі выцягнуў, то бягом ад радасці на гэту гару. Вот я быў у Літве, відзеў як прадавалі там вангораў, але чаму з іх не была знята кожа? Можа, хіба гэна былі капчоныя. А ў нас з вангора адразу снімалі кожу і тушылі ці жарылі. Такі быў тут заведзены абычай.
Ласося я не лавіў, гэта больш рыбакі са Швядоў. Лавілі глубокай восенннэ на лучніцу, у некалькі лодак гналі сюды рыбу да Акушкі. Тут мелка было. Назва Акушка пайшла ад чалавека, што жыў, хутар там быў такой. Тыя людзі к палякам аднасіліся, не знаю, ці жывець там хто. Патой старане ракі ўся іх зямля была, і лес і поле, ад таго і назва. Тактам, у Акушке, забілі ласося. Але гэта рыба марская, рэдкая, я яе не знаю, вось вусача добра знаю, галаўля добра знаю, ментуза добра знаю, ну, шчупака. Бялугу знаю, белая такая рыба, рот унізе, невялічкая, але смачная рыба. Ой, многа яе было! Помню, да бацькі неяк прыйшлі партызаны. Былі ў яго знаёмыя, ён ім кое-што так дзелаў. Паламаюць гзту стрэльбу, прыдуць: зрабі, пачыні. Бацька па дрэву ўсё мог рабіць. Прыйшлі вечарам, далі нейкае цаўё пачыніць і папрасілі чайкі на рыбу з’ездзіць. Іх было трое, заплылі пад Качан-дуб. Кінулі ўзрыўчатку, прывезлі поўную лодку. Што-та ўзялі з сабой, а астальное нам. Была гзта цырта. Лета, халадзільнікаў не было, солі не было. Што маці прыдумала: клала ў печ і сушыла. Насушылі пару мяхоў. Бульба ёсць, рыба ёсць — можна і жыць.
Пётра Салавей, 1935 г. н., мясцовы (зап. 2012 г., M.M.):
...He было такога рыбака на вёске, як стары Міхалюк. Ён мог лодкай не ўпраўляць, шчупакоў навязваў — і цягнулі. Ён знаў, калі ехаць, куды ехаць, на што і дзе лавіць. Ён быў мужык стопрацэнтовы. Ён да рыбы і да баб — гэта ўжо ў яго першая спецыяльнасць. 3 ног да галавы глядзеў бабу... He было больш такіх ядавітых да баб у Мамаях. А цепер і Мамаёў няма — усе бежанцы. папрадавалі хаты дачнікам.
Аркадзя Салавей, 1950 г. н., мясцовы (зап. 2012 г., M.M.):
... Тады рыбы было. Пойдзеш на вудачку — і то пяць шчупакоў зловіш. A то дзесяць шчупакоў сарвецца — і ніводнага не зловіш. Самыя смачныя былі келбуны малыя, як пажарыш... Акунь вкусны, тады мянтуз, тады вугры. Судака раней мала было...
Ныралі з пісталетам, у хлапцоў старэйшых бралі. Поўная рака рыбы была. Пад любы корчык занырнеш —там кішыць рыбы. Пісталеты былі самадзельныя, з рамы ад ровара, прорэзь дзелалі. Ручку самадзельную. Ілі кап’ё рабілі, трызубец: палка, і на канцы нацягнутая рызінка. Нацягнеш рукой на палец — бах — і ўсё, ёсць! I так калолі, найболей вусачэй. Яшчэ цырта была і бялуга, такая белая рыба. Як зрабілі вадахранілішча, то не стала іх. Няма іх цяпер у рацэ.
Вёска Швяды (140 км 370) Вілейскага раёна Мшскай еобласгр
Леанід Іванавіч Мамай, 1951 г н., мясцовы (зап. 2012 г, M.M.):
— Кажуць. што ў Швядах самыя лепшьія рыбакі былі?
— Ну, якія там лепшыя! Лавілі ведзяёй патроху. У дзве лодкі. Васцямі ласося забіў ля Трапалава Алёшаў бацька, мусіць. На дваццаць, а мо і болі кіль быў той ласось. Лавілі тады з агнём. Як вада была чыстая. Цяпер ніколі не паедзеш, вада карэлая. Цяпер Вялля не рака, а канава. Саўсем не тая рака была. Ямы скрозь былі па тры. па чатыры метры. Болей, можа, не было. Хаця былі і віры падхадзяшчыя, болей за пяць метраў. А так, дзе і мелка, брады былі. На конях пераязджалі, дзе брады былі. Пад’езды да ракі былі. А цепер жа ў раку бяда ўлезці. Во гразі з берага! Дно толькі на сярэдзіне. А з берага — бяда ў раку ўлезці. А якая вада карэлая зараз, зялёная... А была такая чыстая, што пілі з ракі. У канцы жніўня зайдзеш на высокі бераг, дык відаць было, як вансачы на дне па ямах стаяць. He стала ні ям, ні вансачэй.
Цяпер жа ўсё заросшы. Цяпер жа дзіка ўсё зрабілася. Даўней скаціна была, выядала траву, усё выбівала. Усё харашо было ля берага, усё
было чысценька. Зара ўдавы пладзіцца будуць. Ужо і выкашываеш усё харашо — учора сяджу на ганку — во! паўзе во-о гэткая, еці яё маць.
Я кажу: «Куды паўзеш?» Палкай вярнуў, пайшла. Я кажу: «Я цябе не хачу відзець». Я гаджуся на іх глядзець. Вужака. Хужэй гадзюкі ў вёсцы. Сёлета вунь у Асінаўцы ў падворышчы чалавека ўкусіла. Гадзюка. Ну, у падворышчы. Такое пашло: скаціны няма, зарастае ўсё, усё дзічэе. I рака дзічэе. Усё.
Калі шлі на лучніцу, то кідалі жрэбій, каму дзе ісці. Палачкі зробіш — і цягні. Каму карацейшая, каму даўжэйшая. Каму правы бераг, каму левы, каму сярэдзіна. Больш рыбы забіваў той: хто быў ля берага. Было, ішлі ў пяць чаек. 3 ведзяёй спускаліся ўніз па цячэнню. А з лучэннем ішлі і ўверх, і уніз, разніцы няма. Ну, канешне. калі на ніз, як мы завём, плывеш па цячэнню, і рыба ідзець, скарэй нарвешся на рыбу, але ж забіць можа горай. А ўгару і падажмеш тады. На свайго партнёра кажаш: «Не чапай, не чапай, блага яшчэ ідзець». Ці жаспень, ці якая вялікая рыба. Дык тады, панімаеш, жмеш яго, жмеш. Ён ідзець шыбчэй — і ты шыбчэй, ён цішэй — і ты цішэй. Ён скора морыцца. Тады ідзе ў бераг, прыастанаўліваецца, прыастанаўліваецца. Тады пад'язджаеш, падкладываешся, падкладываешся (рэзка няможна), ён — жых! — і пайшоў! Але каб ён так прыблізіцельна быў, ійці і ійці, думаець, а я за табой, за табой. А тады, калі яму ўжо няма куды, відзіць агонь, тады ўжо падкладываешся, ну ўжо тады ты — шарах іё. На васцях палка была даўгая, метры чатыры. Што ж, калі палка кароткая — гаўно, рака ж глыбокая была. Восцямі біў і з воздуху, і з вады, як справішся — рыба ж не чакае. Бывае, як укопанная стаіць. Бывае, ляціць — б’еш, калі справішся. Усяляк бывала. Я лічна раз сазана забіў на пуд. Мы тады ў адну ноч тры штукі забілі. Але астатнія невялікія — кілаграм на пяць. Цяпер у мяне смалякоў поўнае дварышча. Прыкаціў калодку — тутсасонку рэзалі, такмне смалякаддалі. Смалякоў тых у мяне ужо няма дзе дзяваць. А раней гора было смалякоў дабыць, леснікі не давалі, старыя пні ўпотай карчавалі, выкапвалі, і тое месца ўсё чысценька прыбіралі, каб не пазнаць, дзе пень стаяў. Скока гадоў усё хачу з’ездзіць, ды вада ўсё карэлая, карэлая, карэлая. I нічога не здзелаеш. А накра напагатове, вунь ляжыць на дровах. I чайка спраўная, прасмоленая.
Калі лавілі ведзяёй, дык па вадзе ці борту «чайкі» вяслом няможна было ляпаць, каб не пудзіць рыбу. Трэба было ўмець кіраваць лодкай ціха.
Мы ні барты, ні вёслы аўчынай не аббівалі, толькі шост. Усе рыбакі ўмелі, злаўчыўшыся, ціха ездзіць, каб кропля з вясла не ўпала. Пра мяне адзін стары рыбак казаў як я яшчэ вучыўся: «Лёня так едзіць, як на Вялікдзень сонца грае. Так едзе, харашо, атлічна». Самая смачная рыба — рачны сазан. Нет укуснейшай рыбы. Яго трэба абычна, па-вясковаму, проста жарыць. Красата. Яго еслі нажарыш, еслі чалавек не рыбак, а так, як я, іх, вялікіх, у сярэднім па восем кіль забіваў, часам па шэсць, пяць, а яны вялікія ёсць: па сорак кілаграм другія забівалі, дык яго нажарыш, як не рыбак, скажаш: «Ну рыбу еш». Дык другі скажа: «Якая дзе рыба? Гэта ж мяса, якая рыба! Такое мяса цёмнае». Сільна ўкусная рыба. I жэрах укусная рыба. Яна красівая і ўкусная. А што вы думаеце, лешч не ўкусны? Еслі лешч больш за тры кілаграмы — няма ўкуснейшай рыбы. Канешне, калі во — ляшчоўк, так там косць. Ну еслі два-тры кілаграмы — ого-о рыба! Божа мой, якая ўкусная. Мянтуз тожа харошая рыба, касцей нету. Судакі тутака пярвей былі: тожа смачныя. Вот, як мы празывалі, бялуга і цырта такая. Бялуга была больш чым цырта. Бялуга такая таўстая рыба, але яна з касцямі. Кастлівая рыба. 3 кілютакая, можа, крапчэй. Рыла як у свінні. Круглаватая, белая рыба.