Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
— А што былі карокія вёслы?
— Кароткія вёслы былі для вядзеі. Што ж, бальшое вясло — не дай бог, стукнуў па барту— спужаеш рыбу. Як некаторыя няграматныя абшывалі вясло ці мехам, ці што, каб толькі аб борт не стукнуў. Тут жа людзі такія:
толькі стукні — цябе затаўкуць. He дай бог, лешч калі ідзе на нераст, ён жа чуе, стая адразу заверне. Так яно ці не так — не ведаю. Я не рыбак. Каб не стукаць. вясло абшывалі аўчынай. He ўсё вясло, а тое месца, дзе грабеш, цяжэй толькі грабсці. А граматныя не абшывалі. ён ніколі вяслом не стукне. Гэта толькі навучыцца на вядзею, навічкам. А так нашто, ён як знае, ніколі ўжо не так не зробе. Знае, як падвярнуць, як затрымаць, як зрабіць: спецы.
— Як даўней называлася ўрочышча ля Вяллі?
— Даўней у Лібіна быў вір шалёны, называўся Страла. Быў ен перад лібінскім бродам, толькі ў левую старану. Там са старарэчча выцякае канава, дык за метраў трыццаць быў той знакаміты вір Страла. Надта там круціла: калі ўжо папаў — не супраціўляйся, не выграбеш: наадварот, апускайся ўніз з цячэннем, тады жывы застанешся, толькі выкінець цябе метраў праз дваццаць ці болі. Толькі каб не расцяраўся і саабражаў, нада ўсягда ныраць на ніз і вочы не закрываць. Тады ж вада была празрачная, дубы былі відаць, рыбу. После мора стала не так. У Дрывасеках высокі бераг Вяллі завецца Белая гара. I за Дрывасекамі, там, дзе канчаецца Белая гара, пачынаецца Ясьбішча. Аж да Даманава — гэта Ясьбішча. Адалейужо пачынаецца Шыпачова. Гаратакая падХаляніна пачынаецца: там аддахнуць харашо. На мястах, дзе былі лугі, зрабілі пасадкі леса. Што на той старане., што на гэтай. Аж да Даманава. Каля Даманава была гара высокая, і з яе біла крыніца, але пракраціла, высахла. А на той гарэ зараз маладзечанцы зрабілі кладбішча для сабак і катоў. Хароняць, зроблены і названія іх. I на гарэ быў есцествены ключ. А на гары раслі адны дубы. А яшчэ вялікая крыніца была, ля вярбы, там, дзе канава з рыбхоза ідзе ў Віллю. Ад жалезнага маста да Даманава пяць ручаеў даўней упадала ў Віллю злева: з Бабровых азёр, тады з старарэчча., з азёр у Глухой, дзе заходзіць рыба, тады ўпадае ручэй з рыбхоза. і з старарэчча ля Даманава. Але цяпер, я хадзіўшы, вада перасыхаець, не йдзець у Вілію.
Мая фамілія русская, мой бацька з Маскоўскай вобласці. Быў у вайну у партызанах, а пасля асвабажджэння іх 19 чалавек аставілі для барбы з бандзіцізмам. Ён адсюль, пяшком удоль жалезнай дарогі хадзіў у Маладзечна. Машыны былі толькі, калі выязжалі на ліквідацыю. Так і астаўся. Жаніўся ў 1947 годзе.
Аляксей Субач «Макараў», 1947 г. н., мясцовы:
...Пеця Грэк быў болей рыбак, яго старыкі бралі з сабой, Толя Маліноўскі (яго вясковыя мянушкі — Будка, Кукалоў ці калі Манюка). Ён са старыкамі хадзіў. Я лавіў рыбу пастаянна, але ж не так. Даўней уся рыба была ўкусная, гэта цяпер нейкім балотам ваняе. Вся рыба была вкусная. Ну самая смачная — ментузы, ці налімы. У нас у аснаўном быў шчупак, карась, акунь, уся рачная рыба. Была такая рыба, у нас бялуга называлася, а ў Каралеўцах паехалі — ані
называют свінка. А свінка і бялуга — гэта адно.Так і цырта на яе падобна. Так ёсь тры назвы ляшчоў. Бо лешч-то адзінг а тры разы нерастуе ў гаду. Аўсянікі — нераст, як авёс каласіцца, і іншыя — гэта па народным прыметам. Как только начнёцца альха лопаць — ужо знай: платва нерастуе. Як чаромха цвіцець — лешч пайшоў. Відзіш Кукалава, на тым баку Віллі, пад Даманава, пад Круглай гарой. Тут Кукалы ёсь, іх быў сенакос. На Кукалаве бальшое возера. Ён купіў сенакос, і папалася возера. Пасля гэтага ўжо яго вадаём. Гэта яго. Хаця другі кажа: сенакос сенакосам, а возера не яго. Тожа было такое. Але найбольш кажды рыбачыў на сваім возеры. Вось такі Дыдра быў, царскі афіцэр. Вот як з Белай гары з’язжаеш, первае гэта возера. Гэта яго. Во, лодка стала, ніхто да яго не лез. Во Жэнька Шклют — гэтта ўжо чуць дальшэ. У каждаго было сваё возера, гэта старыцы. I ніхто не лез, ні жакі не трос, патаму што быў такі звычай, і везде рыбы хватала. Вот мы сабіраемся, пяць чалавек. Бацька мой, зяць, дзядзька і сасед. Пяць таптух. Таптуха — гэта куль і палка, сак такі бальшы. Вот гэта старыцу бяром пяці і цянем. У каво-та есць, так. Ну і пачынаем муціць большэ-большэ рыбы, большэ рыбы. Усё, налавілі. Кожны налавіў добрую торбу. До. Усё. До. Адзін сказаў: до, усё. Патаму што ты рыбу прынясёш, халадзільнікаў не было; машын нет, нікому ты не аддаш. А цяпер бы... Нада з'есці за два дні гэту рыбу. Всё хлопцы: до, і ідзём дамоў. Хадзілі раз на тыдзень, як толькі нядзеля прыходзіць — і пайшлі цепаць. Свята, нядзелька, выхадны, у будні ж дзень дзе ты пойдзеш.
Працаваць трэба ад цямна да цямна А свята — і пайшлі на рыбалку. Як толькі цяпло стане, часоў удзесяцьтак і пайшлі. I былітакія людзі бедныя, як пачынаўся калхоз, што штаноў адзець на рыбу не было. Бывае, хто так ужо надзенецца, што яйцы відаць. Бедната такая была. Лавілі таксама ўтраіхсанямі ці крыгаў. Тут і тутбылітакія палазы, ззадудзед, сходзяца... раз — і ўсё. Лавілі броднем. Бродень 14-51.
Пётр Субач (Пеця Грэк), 1948 г. н., мясцовы:
...Напроціў Язбішча, натойстаране Вяллі, урочышча называецца Гарадок. Дзе цяпер выцякаець ручай. Пракапалі. А раньшэ рэчка з рыбхоза цякла гаразда вышэ. Гэта як началі асушаць балота гэта, тады толькі туды працягнулі. Атак яна ішла, дзе паром быў кагда-та. Ты ў курсе. Тады пачалі капаць ад кладбішча, ад Смярдзейскага. Там журавіны хадзілі сабіралі кагда-та. Там адна хата была кагда-та, перад пераездам. Гэта кладбішча ля дарогі, дзе крэст французскім салдатам, палёгшым у напаляонаўскую вайну, аднавілі, дык у добрае разводдзе, я на лодцы, аж да самай дарогі на лодцы сам егдзіў. Сам егдзіў, такія разводдзі Вяллі былі. А адзін год Вялля ў разводдзе тут, дзе твой гарод, працякала. Вось тут цякла, аш патуль, я яшчэ тады зусім пацаном быў. Мы з Мішам Карыцька з аднаго года, з 48-га, а калхоз у Асіпавічах стаў тут у 49-м. Я да калхоза радзіўся. Яшчо, аб’ясніць табе, свайго каня помню. Дык майго каня ўгробілі быстра. На спадаровым кані дык яшчэ бульбу аборваў. У бацькі і зямля, і лес быў свой — усё адабралі. Панімаеш, Лішчавічы і Баранцы былі пад панам, а Асіпавічы ад гасударства, то есць плацілі налог — і ўсё. Гэта мне расказвалі. А во тут во, дзе Спорня ўпадае, то тут раньшэ Спорні не было. Спорня раньшэ выцякалатам, вышэй, дзе цяпер «ванючка» цячэць. Там яна цякла, гэта пры мне яшчэ было, ну як ужо не цякла, а яшчэ пятляла. Яе не спрамілі, яна, мусіць, сама прарвала.
Бацька казаў, што палякі за рыбалку дзяўблі мазгі толькі так. He давалі лавіць. He. Проста лавіць — лаві. Бацька мой тожа спецыяліст па рыбе быў, глушыў. Пераксілінам глушыў. I вот расказваў. Каля маста жэлезнадарожнага неўспелі закінуць, а паліцыя на конях была, і гаворыць: гэтыя хлопцы засталіся ўдваіх, а я, гаворыць, на той бок рвануў. Ну, відаць, хто-та ўжо палякам падсказваў. Гаворыць, рвануў праз раку. Гаворыць, вымачыўся — і бягом дамоў, дамоў прыпёр — на мацеру: давай быстрэй перадзявацца. Скінуў гэта мокрае ўсё, укрыўся. He ўспеў толькі ў краваць
легчы — ужо паліцыянты тут. Ну і што — сам сухі, а галава-то мокрая! Як не дазнаваліся: «Чаму?» — «Памыўся, сплю!» I не дакажаш. Усё. Во як. Атыя ўспелі так ушыцца ў лес ці балота, што не знайшлі, уцяклі. I тады за рыбу ганялі. Мы ж уцякаць прывычныя: у нас у Асіпавіцкай школе фізруком працаваў яшчэ як быў маладым, Сапея, яшчэ як не стаў рэкардсменам, то нашы хлопцы не саступалі яму. Ды хлапец Карыцькаў— Валодзя наш, асіпавіцкі, таксама добра ў футбол бегаў і ў «Чарнаморцы», і ў Мінскім «Дынама», аж за зборную Беларусі. А глушылі туг рыбу заўсягда. Тады не тол, а піраксілін быў. Я-то яго не відзеў адкуль яго бралі, я табе канкрэтна не скажу, вот шнура-то не было. Дык вот крушыну, выталківаеш сярцавіну, порах дымны мяшаеш з вуглём (гэтатожа апасна было), туды напіхаеш, во такі з пядзю кусок, чмырк — і ўсё, і ў ваду. Бучы з дубцоў вязалі. А мярожы — гэта сеткі — тожа вязалі з нітоў. Невад — гэта той самы брэдзень, толькі крылля бальшыя. Ідзець куль адзін, дзе-та метры чатыры. Вось на ўвесь стол гэтай бяседкі. I крылля. Брэдзень меншы. Брэдзень удваіх цягнулі па старыцы: адзін па аднаму берагу, другі — па другому, і невад тожа ўдваіх цягнулі. Лавіл і ведзяёй, на лодках, тожа пераегдзіў, але мне не вязло. Еслі я паеду з ведзяёй, то ніколі рыбы не злаўлю. Вось такое няшчасце. Усе егдзяць, ловяць, а толька я паеду — і ні халеры не зловяць. Вот так вот.
— А на лучніцу?
— А-а-а... я перасек столькі, мора рыбы! На лучніцу спрыт маю. Да лучніцы мяне прывучыў Лёнька Валынец, муж Зінкі Царыцы. Яшчэ цяпер жыва яго сястра Рэня. Ён, Лёнька, быў за мяне намнога старэйшы. А сярод старэйшых рыбакоў лепшым у Асіпавічах быў Руль (Субач) Рыгор. Твой сусед, ён надта любіў лавіць зімой. Лавіў ён больш вудай. Тады Паўла Міронькаў (Валынец), бацька Наташы, што за Афганам, ён самы большы спец быў лавіць зімой. У Асіпавіч найбольш былі Субачы, Валынцы, Маліноўскія і Пагуды. Занкавічы — «булёны» былі там у Камарах. Даўней іх у Асіпавіч не было. Пра Лёньку: так вот у Вілейке не было арганізацыі, дзе ён не пабываў. Ён такі быў мужык: добра, добра — і на начальніка: пайшоў на ..., я найду сабе работу. Тады ж работы было — пажалуйста, дзе хочаш, там рабі. Ён усё ўмеў: і работу рабіць, дзе качагарам, дзе сваршчыкам, дзе грузчыкам, і ўмеў сеткі і бучы вязаць і ставіць. А вось васцямі біць не было ў яго спрыту, а ў мяне, мусіць. перадалося ад бацькі, ці найболей ад бабкі маёй. Яна ў 15-м гаду, як рускія пагналі немца, пачула — крык стаіць
з тога краю вёскі, ад Спорні. Скеміла — значыць, рускія салдаты ідуць. Схапіла вілы, заляцела ў хлеў і так удала чахнула кабану пад лапатку, што той адразу і лёг, нават не віснуўшы. Троху прыкапала гноем. дзверы адкрыла ў загарадке і хлеве, быццам бы кабан збёг, і хуценька назад у хату. А тут зараз і салдаты. Прыходзяць у хату, хрысцяцца па-нашаму на ікону, здароўкаюцца і кажуць: «Пойдём, хозяйка, в сарай». А ўхлеве ўжо пуста. ну і не знайшлі тога кабана. Шкода было біць яго да Каляд, дык хоць самі з’елі.
Пайшоў я першы раз з васцямі на лучніцу ў гадоў дванаццаць. Узяў мяне з сабой Косця Дзянісаў, на чатыры гады старэйшы. Ён з васцямі стаяў, а я лодку гнаў, а тады памяняліся, даў папробаваць. Палучылася і ўсё. Дзела ў том, што ў вадзе палучаецца праламленне, палку вродзе бы тыкаеш, б'еш па рыбіне, а яно міма, там у вадзе праламляецца. Нада ўгадаць і выбраць мамент такі. Натрэніраваўся — палучалася, бывае, ўперадзе, бывае, збоку, бывае, ззаду, бывае, на дне, бывае, у паўвады, а бывае, і кідаеш, як кап’ё. I кідаў з лодкі за два-тры метры, і пападаў. У асноўным ляшчоў. Ай, у нас пакуль не было гэтага вадахранілішча, была рыба, як зрабілі — рыбы не стала. На лучніцу мы звычайна егдзілі пад ваду. Аж да Вілейскага маста. Пад’язджаем. «Стой! Страляць буду!» — крычыць з маста часавы-ахраннік. А Лёнька тожа ахраннікам быў там. Ён ўжо па голасу пазнаваў і таксама крычаў у атвет: «Я табе, Мікола, зараз стукну, крычыштытут“стой’’». Аахраннікусіроўна крычыць: «Стой!», але ніколі не пульнуў. Мы лодку разварачваем — і паехалі назад. У запрэтную зону, што была з берага агароджана, ад маста не заходзілі, не наглелі. Каб дайсці ад Асіпавіч да Вілейскага маста і абратна, трэба было загрузіць поўную лодку смалякоў. Дык гэта добра, і смех і грэх, вот сёння з’егздзілі, прыязджаю дамоў — мне на работу нада, і на Мінск ехаць, а Лёнька-то выспіцца. Прыязджаю вечарам дамоў — сядзіць, ждзець мяне. Паехалі. А пагоду на лучніцу выбраць знаеш як цяжка, трэба, каб ціха было. Каб чуць вецер — усё, не паедзеш, бо не відаць рабіць. Дык пагода выбірала нас. Бывае, дзень. два. ён ужо трэці, а я кажу: «Лёня, я не магу. Я не высыпаюся». Еду на Мінск. Астанаўліваюся, мыюся, каб не заснуць. Панімаеш, устаўшы ўжо чалавек, а ён — ну і што, нічога і ведаць не хачу, сёння рыба ловіцца. Ты прадстаўляеш, па тры начы падрад не спаў. А калі з смалякоў перашлі на салярку (па прынцыпу керагаза: круг выразаеш трубу-саракоўку, асбест закладваеш, бачок, самацёкам паступае туды