Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
завецца ў нас сані, Дзе дык завуць палазы. Застудзіўся я з-за тых саней, мачавы пузыр і цяпер баліць. Набродзішся па гэтай ваде халоднай. Як быў малы, лавіў рыбу на вуду, на чарвяка і на шнуры, на грамжа.
Сяргей Лазар, 1979 г. н., родам з Маладзечна:
Теперь в Плёсах остался однн дом, было два, так недавно сгорел. Его купнл новый хозянн, так спалнлн. В 90-м году я вндел на Внлнй большого сома. На школьных каннкулах был у бабушкм у Варвары, мамнной мамы (девмчья фамнлмя Лазарь). Пошлй на луг, там где большне дубы. Сначала мы с другнмн детьмн думалй, что это бревно. Прнсмотрелнсь — сом, метра полтора, ткнулн палкой — точно сом, ушёл на глубнну. Дед мой Фома не был рыбак, но сеткн былй.
Сяргей Мікалаевіч Мінкоўскі, 1955 г н. (зап. 2013 г.,М.М.М.):
... Майго дзеда звалі Габруковіч Дзмітрый Пятровіч, 1900 года нараджэння, радзіўся ў Плёсах. Габруковічы аснавалі гэту вёску. Мой дзед не быў рыбак, але ж у яго былі невад 25 метраў, была таптуха вялікая, на ямах у рэчцы лавіць вялікая, тры лодкі. Ну, таптуха, знаеш, што такое? Таптуха ёсць малая, дзеці ёй раз-раз-раз, дзе ў старыцы, a то вялікая — не падымеш, рабёнкам не падымеш.. Ямы на Вяллі... на яму ставілі пад лазо-
вы куст таптуху — і тады мужыкі гоняць. Вяслом ці палкай вялікай давай боўтаць. Быў венцер, во два крылы і куль такі, і кагда вясна ілі так дзе ставілі, і рыба туды заходзіла, а назад ужо не. Венцер — нешта пахожае на буч, толькі больш усавершэнстваванае, з нітоў, з сеткі: крылля і задняя часць як буч. Расстаўляліся крылля, і тады ўжо ў чарнільніцу заходзіла рыба. Была трыгубіца: гэта сетка, каторай перагаражывалі, трайная ілі двайная. Самае інцерэснае, што мой дзед снасці меў, а рыбалкай не займаўся, меў так на ўсякі выпадак ці якую патрэбу. Ну, хадзіў у рыбу калі з суседам на свята. У дзеда было многа зямлі, паны папрадавалі, прэдвідзя сітуцыю, трэба было абрабляць. У дзеда ведзяі не было, ведзяя была ў бабкінай сястры, у Тышкевічах, яе муж быў кузнец, яго фамілія ІУІамай. Ен быў і рыбак, і паляўнічы. У яго была ведзяя. Ён, што цікавае, з жонкай удваіх і лавіў. У Тышкевічах былі Мамаі, Занкавічы, Сыраква-
шы. Занкавічаў многа ў Швядах. Тых Занкавічаў, што жылі ў Камарах і Тышкевічах, празывалі Булёны.
У шасцідзясятых рыбы маглі лавіць у Плёсах нямерана. Вот сколькі б яны хадзілі, столькі б і лавілі, но не было жаднасці да гэнай рыбы. Яны паймаюць вот два разы з’есці — і до, пайшлі. Калі ўжо замнога паймалі, то рыбу сушылі ў печы: халадзільнікаў не было, а ніхто сушонунэ рыбу тады не еў. Любілі рыбу з вады. Наваткарасёўдзяржалі ўвялікіх цэбарах, во гэткіх, па тоне. I вот яны сядзяць там да маразоў, пакуль не пачынае замярзаць гэты цэбар. Пачынае троху карась усплываць — зарэжуць і ядуць. Дык я первы раз буквальна паняў прымаўку «рыба згніе з галавы», бо сапраўды рыба жывая, зарэжуць, вот пачысціць, а мозг у яе ўжо нежывы. Рыба яшчэ жывая, а мозг не жывы. А тады, як зіма, возьмуць з цэбра астаткі, пасушаць у печы, раней не так сушылі: не вялілі, а сушылі, як грыбы, печ вытапяць — і раз. Насушаць тых карасей — і ў торбу. Яны вісяць, вісяць, ніхто яе не еў, возьмуць, стаўкуць, як камбікорм, і свінням дабаўлялі.
Самыя смачныя рыбы з Віллі — судак, акунь, мянтуз, яльцы, язі. Даўней смачны быў вансач, вялікая рыба, яго лавілі, каб на вяселле падаць. Вусачэй лавілі сеткамі — гэта ж свадзьба, трэба было. У Плёсах у 60-я гады нікога не было, дач не было, у Слабодке ці Акушках, дзе былі асаднікі, зусім нікого не было — так лавілі смела. Келба смачная, раней сколькі келбаў было. У раку заходзіш — яны па нагам так вот лёталі, пяткі шчыкаталі, з ног цыпкі абгрызалі. Лавілі і сырту. Але сырты ў Вяллі было мала, болыл усяго было ў Прынце, на Нарачанке, ля млына. Там мужыкі ў мае, як яна ішла з мора, проста яе на жывадзёра лавілі, выцягвалі за бок. Дык складалі ў бачонкі — столькі той сырты было. Счас берага сталі заросшыя, а раньшэ гліна была і матылічнік, такі чорны. Цэлы іюнь матыліца была, яна падзенка ці як называлася. Такія дырачкі, і там такія чарвячкі беленькія і з чорнай галоўкай, і гэта ж іюнь (жор рыбы быў), яна ў канцы іюня вылятала, на Яна. Даўней былі ў кожнага каровы. Весь луг да Даманава выкашвалі, збіралася мужыкоў. Што звазілі ў гумно, што ставілі ў стагі. I тады вясной, як Вілля разліецца, усё да Даманава было заліта. Усё заліта вадой, мора вады. Мора птушак, мора рыбы. Рыба нерастуе, гэта яе колькі было, я не знаю. Кагда вада спадала і аставаліся лужынкі (там малька было!) — вёдрамі чарпай: там кішыла. А ніхто не лавіў. После высыхала, і рыба гінула. Гэта столькі было рыбы на нераст.
Выходзілі на лодках мужыкі на нераст — ставілі трыгубіцы, але тожа ніякага фанатызму не было. Паймаюць там сколькі (паесці), пажарыць — і ўсё. Вяллі не стала факцічэскі, як зрабілі Вілейскае водахранілішча. Яна ж зусім другая Вялля стала. Вялля была вездзе ля Плёсаў глыбокая, Вяллю нідзе не пяройдзеш. Каб гэта з аднаго боку былі неколькі брадоў. Там напроць Камароў брод, а так еслі з аднаго боку мелка, то з другога будзе больш глубокая Вялля. Вада была такая чыстая, яе піць можна было. Чысценькая. Аляксей Перавоз два хутары і цяпер застаўшыся, ля Слабодкі. Там, дзе кладбішча наша, родственікі захаронены. Дзедаў брат, дзве сястры бабкіны пахаронены, і маці там пахаронена. Там інцярэсна, там Вялля такая сама па сабе красівая: высокія берага сасновыя. Мамаі сюды — гэта ж сказка. На Нарачы няма такой красаты, як па Вялле ідзеш. На лучыну ездзілі лавіць. Ужо старэйшыя, малых не бралі. На лодцы, калі вада праясняецца, наябр дзе-та. Лучыну на насу палілі, і тады бальшыя рыбы: вот калолі іх астрагой. Але тожа так, без фанацізма. He было фанацізма, яе можна было столькі налавіць, што я не прадстаўляю сабе. Але людзі былі как-та тады не жадныя. Всё-такі атнасілісь к этаму па-другому, рыбалка была не як дабыча ці нажыва. Прыедуць, гэта ж Плёсы была Мясоцкі сельсавет, а бацька жыў у Лебедзеўскім. Дык другі раз прыедуць старшыня з Мясоцкага сельсавету рыбу палавіць, але як прыедуць. Возьмуць невад: дзед дае — бяры невад. Пацягаюць гэты невад. Пажараць рыбы, наловяць. Віна вып’юць, пасядзяць на берагу, пагавораць, адпачнуць, Паехалі, тожа. А тады, зараз, бацька прыедзе адсюль, са сваім, Лебедзеўскім старшынёй сельсавета. Тожа пацягаюць невад па старыцах, і тожа зловяць, і напякуць рыбы, і атдахнуць. Былі старыцы глыбокія. Такі случай быў. Пацаном, малы, на рыбалку на старыцу прыхаджу. Раз — вудачку закінуў. Вада чыстая. I віжу: такія вялікія рыбы ходзяць, ну, акуні, платва там вялікія. I не бяруць, я віжу, майго чарвяка ў вадзе. Я думаю: прыцягну сетку гэту, падлажу, закіну, а яны як зойдуць у сетку, я падыму. I гэту сетку што таптуха такая вялікая, можа, метры два ў дзіяметры і такая высокая — палка высокая — метры чатыры. Ямы такія
вялікія былі на Віліі, што мужыкі бралі на лодкі гэту, раз таптуху аж уніз, а другія палкамі: раз! раз! раз! — пад лазовы куст ганялі. Так я паваліў гэту сетку, а падняць — дзе ж я падыму! Пацаном быў. He здужыў. Многа інцярэснага было, рыбы многа было. На старыцах явар рос, а там плотачкі ходзяць, хозяць, ходзяць, як у акварыуме. Сначала кошык возьмеш, кошыкам ловіш, а навучыўся кошыкам —тады ўжо сеткай вучышся лавіць. Ракаў я не лавіў а ў 1967 гаду злавіў балотную чарапаху. Прыехаў да бабы на канікулы вясной, і да рэчкі іду. гэта апрэль месяц. Да ракі не дахаджу, і такая як балоцінка, ну, апрэль, ранняя вясна. Яна: раз-раз-раз — у траве, глядзь, — чарапаха! Я за чарапаху — і дамоў прынёс. Дзед — раз — усё: цэбар налілі вады, упусцілі гэту чарапаху. Жыла гэта чарапаха ў цэбары, хоць бы ёй што. А тады Васілька такі быў учаснік вайны, ён кулямётчык, паляўнічы. Дзеду нешта нагаварыў, нагаварыў, што пан пускаў чарапаху да пані, і яны ўзялі і гэту чарапаху спалілі. Па цемнаце сваёй гэты нешта нагаварыў пра пані. Дык балотную чарпаху... яна ў Краснай кніге цяпер. Якая была прырода чыстая! Угалок у Плёсах дзікаваты быў, прыдзеш раніцай на рыбалку. на канікулах. і ўвечары. Прыходжу раз, такі быў паварот. дзе старыца злівалася з Віліяй. яма там агромная. Старыца была незаросшая. Там Вілія такую дугу робіць, месца гэта завуць Высокі бераг. Я стаю — выплывае рыба, можа, усач, можа, што вялікая, метра паўтара. Я сваю вудачку кідаю ёй, а яна не рэагіруе. I вот яна, як цень. — раз! з глубіны выходзіла берага і — раз! туда, назад. Тады яшчэ відзеў сільна вялікую рыбу, усача. Яго спецыяльнадля свадзьбы адлавілі ў 1967 годзе. Балея рыбы. і усач ляжыць. Тожа, можа, паўтара метра. У нас самая рыба была усачы і ментузы. Каб ласося ці сама злавілі — не чуў. На бульбу вараную лавіў вялікіх язёў. Лепш чым матыліца нажыўкі ў нас не было: цэлы іюнь не яе лавілі. Лавілі вялікіх яльцоў. Многа ляжала дубоў па Віліі, і пад гэтымі дубамі хавалася рыба. А раз дзядзькі кінулі аманала. Шашкі, імі карчы рвалі. Пад Даманава пайшлі, як кінулі, а вір круціў — фантан вады, можа метраў трыццаць. — ні адной рыбы. а тады падышлі яны. А я пацаном балтаўся. Вось гавораць: ідзе вялікая рыба. там малой не будзе. I праўда — уся вялікая была, сама меншая на кілю, і ніводнага малька не забіла той шашкай. Мелачы не было. Казалі мне (зап. у 2016 г.), што цырту селёта вясной лавілі на перакаце на Нарачанке, каля Ялажычаў, як ішла жывадзёрам, злавілі нямнога, можа штук пятнаццаць. Ды яшчэ раз столькі ж язей злавлі.
Вёска Раздоры (Тышкевічы) (127 км/383) Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Мікалай Іванавіч Мамай, 1948 г. н., родам з в. Швяды (зап. 2007 г., В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685/177, у час беларуска-літоўской экспедыцыі 2007 г., Вікінтас Вайткявічус, Юрась Унуковіч):
...Бальшой рыбы не вядзецца на Вяллі. Ну якая гэта рыба? Тамка васямнаццать кілаграм, там дваццать. Ну вот шчупак, напрымер. Такія: кілаграм шчупак. Ну дык што ж? He сказаць, што гэта вялікая рыба. А адно врэмя агледзелі людзі сама, як у нас тутгавораць, надзесяць пудоў. Com. Сом — рыба бальшая. Расцець бальшая. I гэты сом, адно врэмя, ёсць такі футарок Даманава, у
людзей было многа гусей, і выпускалі гусей, і прападалі гусі. Сом лавіў гусей. I думалі на суседзей. Ты на мяне думаеш, я на цябе думаю. Тады давай гаварыць: ну, па очарадзі будзем пасвіць, глядзець. Ну нехта ж крадзе гэтых гусей! I відавочна, у вачах гэнага чалавека, катораму очарадзь прышла пасвіць гэтых гусей, сом заглаціў гэтую гусю. I тады людзі доўгае врэмя баяліся лезці ў раку, не зналі што да чаго! Гусей хапаў. Ну дзесяць пудоў! А ў пудзе — шаснаццаць кілаграм. А потым, там недзе каля жалезнадарожнога маста, у рацэ ёсць завадзі такія, мелкаводзіе такое, і яны яга ніяк не лавілі, а ён зайшоў у гэту мелкаводзію — і чэй ён быў, чыя была ўдача — агледзеў! Во так не ловячы і рыбу злавіў на ўсю вёску. Дзесяць пудоў — гэта дзесяць кошыкаў мяса!