Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
салярка, змешаная з бензінам, каб святлей было), ставіш на накру — і ўсё. Вот так. Відаць было ўглыб на метры два. А копаць-то ўся — на морду. Как негр. Вочы красныя. Гэта смех і грэх. Вродзе бы памыўся, дык так закопціцца твар, вродзе вымыешся, а дзе брові і расніцы — астаецца, дык дзеўкі смяяліся. Так сначала маўчалі, думалі: чаго ён красіцца? А я ў бухгалцерыю заходзіўся, даверанасці браў. Я быў і шафёр, і снабжэнец. Тоня кажа: «Пеця, а чаму ты красішся?» Усяклі. Добра тады, у 60-я ні ў нас, ні за бугром не было паняцця пра Канчыту Вурс. За гэтым мастом, помню, едзем з Лёнькай назад, а база, як я шчытаю, была тут, каля Спорні. Лодку я астаўляў тут і флягі з саляркай. Нешта во такое белае стаіць. Ну, я як стаяў — і шахнуў. I ты знаеш, чую толькі: «хрась!» — нешта храснула. Прысок зламаўся. Зламаўся прысок, выцягваю — васцей няма. Зламаўся прысок мой. Началі мы круціцца: дзе, што, к чаму? Замуціла, пакруціліся, а восці згубіліся. Тады на трэці дзень ужо чалавек з Лішчавіч сказаў. Адзінаццаць з палавінай кіль. Вансач. Гаворыць: «Я перабрыдаў (сенакосы ж былі тут, гэта цяпер нет). Перабрыдаў — плывець уверх брухам, і восці тарчаць. Так вот адзінаццаць з палавінай кілаграм усач». Ён звесіў дажэ, но, свалата, восці не аддаў. Самыя лепшыя восці былі на дзевяць зубоў. Восем — не. дзесяць — не, вот трэба дзевяць. У мяне двое яшчэ захаваліся, я імі сколькі сазаноў перапароў.
Няпісаны закон быў у Асіпавіч. Што калі возера, затока ці старарэчча натваёй зямлі — ты сюды рыбу лавіць не лезь. Жакі — уперад жа не было капрону гэтага, рабілі з нітак: лён, пянька; вісяць, сушацца (гэта пры мне яшчэ было). На кустах. Таму, што ноч прастаіць, вынуў, значыць, рыба ўлезла — забраў. I сушыць жак трэба, іначэ згніець. У вадзе гніець. Дзе ловіш, дзе ставіш, там і вісела. Я так і рабіў, як усе. Скажу табе, і ніхто не краў. Паняція не было. Усе зналі, што гэта тваё. Нават калі калхоз зрабілі, яшчэ доўга па няпісанаму закону жылі, граніцы зямлі, якую адабралі, ведалі і паважалі. У нас так было. Эта цяпер: што паставіў — адразу забяруць, і я ўжо забіраю. навучыў калхоз красці, патаму што маё, і не маё — усё забіраюць. He вернеш ні зямлю, ні адвечныя звычаі. Так вось — высахла, вечарам едзеш, паставіш. Утрам зняў (рыба ж яна ідзець найбольш ноччу), падняў, пасушыў. Цяпер капронавыя, дыкможаждзяржаць гурцы гадамі.
На вуду я таксама лавіў. Конскі волас: два-тры пляцеш, звязваеш, a кручок быў з школьнай цетрадзі, са сшытка вынімалі скрэпачку. Зубамі скруціш, ну, а штоб засечка была — аб камень шмаруеш. Інструмента ж не
было ж. Чарвяка нацэпіш, бывала, пяць келбаў зловіш на аднаго чарвяка. А после і па два кручкі вешалі, як леска і кручкі з’явіліся ў прадажы. Келбы была самая смачная рыба, цяпер іх няма, звялі, а ўперад іх было, божа мой! Яна невялічкая, з палецтаўшчынёй, а цяпер прапала. Тады акунь — тожа яго на палку, попелам абсыпеш, спячэш на агні вогнішча — смаката. У попеле качалі, бо солі ж не было, дык хоць такая. Паджарыў — і ўсё. Чысціць не трэба, шкура сама злазіла. Таксама пацаны і з келбай рабілі. А на патэльні даўней рыбу жарылі на сале. Дадому прынясеш, госпадзі, маці паджарыць. Плотка вясной нармальная, смачная, а летам горкая плотка палучалася. Смачныя шчупачкі. Ножыкі вотакія, ай сколькі іх было! Божачка! Ляшчы зваліся ад врэмя, калі нарастуюць. Вот цепер павінны быць «мікольнікі», таму што ідуць на нераст на Міколу. «Юр евікі» — на Юр’я ішліляшчы. Яны, пасуцідзела, адзінакавыя, нупростапародатакая, можа, раньшэ, можа, позжэ. Я табе магу расказаць, як яны нераставалі. Вот, бывала, нераставалі на першае Мая. Лешч нераставаў. Бываець, сёмага мая. Гэта завісіць ад пагоды. Уперад пагода более-менее была адзінакавая, а цяпер відзіш якая. А тады адзін год у мяне, палучылася, сазан нераставаў. А сазан нерастуе пасля дзясятага чэрвеня. 3 васцямі я хадзіў, хадзіў: чах! Выцягваю, думаю, сазан, а там лешч, і было гэта дзе-та пятнаццага іюня. I я ляшча, і з ікрой! Ну. Вот і ўгадай. Очэнь позна, ужо сыпаны.
— А якую ты самую вялікую рыбу відзеў?
— Без мяне Будка з Мішам, ну, з кумам з маім, ну, гэта сама, на пуд забілі во тут, ля порама. Ласося я не відзеў а чуў, што тут былі. Гдзе-та тут во. Мне сказалі, што ікра, як гарох, вялікая. Дзе-та тут, ля Белай гары, у нашым раёне. Але было гэта гадоў дваццаць назад, мусіць, у 1995 гаду. Касута ты знаеш дзе, там жа такая рэчка харошая была. Стронга лавілася там і харыус-падляпень. У рэчцы, што ідзе праз Куранец, і цяпер стронга ёсць. У Куранецкай рэчцы Пэлла фарэль ёсць. I ў Спорні нашай Асіпавіцкай сторонга таксама ёсьі Очэнь рэдка, но ёсь. Стронга — самая смачная рыба, яна невялічкая, но ёсь. Я кілаграмовую злавіў.
— А што гэта за рыба бялуга?
— У бялугі во такая морда, нос быў. Hoc во такі (паказвае). А цырта была — не ўспееш яе злавіць, як толькі яна пагібаець, заміраець, адразу цёмная становіцца. Палосы, палосы ў яе ідуць. Удоль цёмныя палосы тады ідуць. Я многа лавіў яе ў Ялажычах (Нарачанка). Сеткі ставіў там.
Я ўсюды пабываў. Цырта ідзе навалам. Месца там есь, парог «Шум», метраў пяцьсот ніжзй маста. Самыя вялікія віры тут былі — «страла», глыбіні мэтраў шэсь-восем. Тады пад мастом. Як стары жалезнадарожны мост быў там было дзе-та метраў пад дзесяць глыбіні. Панімаеш, вымывала пад мастом. Ну, а тут астанія ямы някрэпка вялікія: пяць-шэсць метраў глыбінёй. Болыл не было глыбіні. Тут дажа прама, як спускаешся з ракі, я дажа ныраў. А як ныраеш, аж вушы давіць — гзта ўжо чатыры-пяць метраў глыбіні. Еслі ўжо ў вушах. I калодзец быў тут нейкі. У Вяллі быў калодзец. Расказвалі, і я нырнуў праўда, дастаў гэтага калодца. Ну, прама як спускаешся знізу, з Белай гары, і калодзец быў. Адкуль ён — я не знаю. Я стаяў на гэтым калодцы. Быў зроблены зруб. Я сам відзеў гэта, табе як чалавек гавару. Як нырнуў і стаў на зруб, я стаяў на гэтым зрубе. I перад гэтым мне хлопцы гаварылі: зруб стаіць! Дык я не паверыў. Сам нырнуў яшчэ. Праўда, я после не знайшоў гэнага месца — ужо замыла. He буду. У мяне сын чуць не ўтапіўся там. У Мікалаеўскую вайну прама ад Асіпавіч да Смердзяі быў мост, дзе порам. I яшчэ мост быў напроць Даманова. Там яшчэ і зараз стаяць сваі. Я ўдзіўляюся: нашто было рабіць праз увесь луг, гэта ж столькі трэба было пяску навазіць, ты прадстаў. Можна ж было вышэй ці ніжэй.
Я з’ездзіў за жыццё, мусіць, пяць лодак. Першая была б/у, дасталася мне яшчз пацаном. Скора згніла. Лодка жыве, як глядзіш. Вось ты за ёй глядзіш, столькі гадоў і будзець. Можыць і дваццаць гадоў лодка адслужыць, а можа і за чатыры гады згніць. Сначала мы смалой смалілі, тады после атработкай. Уперад жа масла было, божа, сколька хочаш. Зімой, восенью выцягваеш, каністру масла прынясеш дваццаць літраў, абліваеш яе і — лампай паяльнай грэеш, аж каб кіпела яно. Змазаў — і ўсё. Пятую лодку паследнюю, у мяне ўкралі. Нядзелю не пабыла, спёрлі — і канцы ў воду. Раней ля Белай гары, у затоцы «Равучка», заўсёды лодкі стаялі. Прадстаў, што чатырнаццаць лодак было ў Асіпавіч, і так стаялі не замкнёныя.
Люташы — ты такое слова чуў? А я з люташаў яшчэ жыта вазіў з хлопцамі. Яно на гэтай старане Вяллі. Цяпер там во такія сосны стаяць. А я вазіў жыта ў снапах.
Анатолій Васільевіч Маліноўскі (Будка, Манюка), 1929 г. н., мясцовы:
... Быў даўней у Асіпавічах звычай, няпісаны закон, як паводзіць себе на рацэ і балоце, у лесе:
— не стаў буч не ў сваю старыцу, не ў сваё месца:
— не трасі не свой буч ці сетку;
— не заходзь з вудай наперад (ніжэй па цячэнню) бліжэй чым за 20 мэтраў ад рыбака, што першым заняў месца. Калі абходіш. ідзі ціха, на воддалі ад берага, каб не відзець вады. Вітайся не ўголас, проста кіўні галавой. Размаўляй шэптам. Таго, хто трос не свае бучы і сеткі ці знімаў вяршкі брагі ля апарата: каралі жорска. Злодзея як бы ненаўмысна запрашалі прыняць удзел у рыбалцы самыя аўтарытэтныя і лепшыя рыбакі са сваей жа вёскі: гэта была чэсць. Атады дзе-небудзь на сярэдзіне Віллі лодкі збліжаліся, на злодзея зверху накідвалі сеткі і казалі: «Калі ж табе сваіх сетак не хапае, так хопіць нашых, ужо рыбы табе хопіць наўсягда, аж сам карміць рыбу будзеш». I кідалі за борт. Калі чалавек пападаў першы раз і пачынаў прасіцца, то, падзяржаўшы над вадой, астаўлялі жыццё, але прашчоны быў вінен кожнаму ўдзельніку гэнай рыбалкі-правілкі. Мусіў выканаць адно пажаданне. Другі раз ужо ніколі не даравалі. Таму, калі хто з рыбакоў тапіўся ў Вяллі, заўсёды цікавіліся, пры якіх абставінах знаходзілі тапельца, ці не запутаўся ненарок у сетцы.
Любіцеля зняць вяршкі з брагі лавілі і апускалі галаву ў брагу, каб піў, ажзахлынуўся. Тапіць да смерці —то адразу нетапілі, адкачвалі: з аднаго разу адбівала ў злодзея ахвоту хадзіць да апарата.
Калі ж на паляванні ці па грыбах усё ж набрыў у лесе на апарат, на якім ідзе гонка, мусіш там застацца. Трэба рабіць, што скажуць, і разам пакаштаваць гарэлкі. Ніколі ў такім разе не ўцякай. Будзе хужэй, бо потым знойдуць. Тут не кажы, што няп'юшчы. Трэба піць ад душы, пакуль не станеш п’яны. Бо калі піў і рабіў гарэлку разам —то парука. Значыцца, не пойдзеш дакладаць у міліцыю.
Калі на паляванне сустрэў незнаёмага са стрэльбай — ніколі не падыходзь, не ідзі насустрач прама на яго. Як убачыў — стань. Калі ёсць сабака — вазьмі на шворку. Глянь, куды ён ідзе. To ты звярні ў другі бок. Абміні.
Тутэйшыя больш памяркоўныя, чым «васточнікі», ніколі адразу за шкоду не помсцяць, чырвонага пятуха на хату не пускаюць. Прама ў вочы
нічога благога ніколі адразу не скажуць. А вот лазню ці пуньку пагадзя спаліць могуць. Пра гэнага казалі: нішто сабе чалавек, не благі, але і гаўно, лазня тры разы гарэла.
Вёска Плёсы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці
Аркадзь Трафімавіч Капуцкі, 1947 г. н., мясцовы (зап. 2012 г., M.M.M.):
...Летам у Алясеевам перавозе быў брод, на кані можна было праехаць, да таго ж быў да сямідзясятых гадоў паром. Вясной жа, да пабудовы вадасховішча, Вялля разлівалася так, што Плёсы заставаліся на востраве, тады ўжо толькі на чайцы можна было прабрацца да Вялікай зямлі. Раку ніколі Вілія не звалі, а толькі Вяллёй. Усіх, хто жыў насупраць. на правым берагу, звалі завельцамі. Дзяцьмі купаліся і плавалі ў рацэ кожны дзень. Ваду пілі прама з ракі. Зойдзеш на цячэнне па калена — і п'еш. Усе дзеці ўмелі і плаваць, і ныраць. Ныралі з адкрытымі вачамі, бо вада была чыстая і празрыстая. Нават ігры такія былі. калі кідалі які-небудзь прыметны камень на дно, і хто першы знойдзе яго. Кожны гаспадар меў сваю чайку, так звалі лодкі. Кіраваць лодкай вучыліся з маленства, я ж у школу хадзіў на чайке, спачатку ў Камары: там у хаце была пачатковая школа, а после другога класа вучыўся ўХаляніна: там на школе вісела шыльда з назвай «Камароўская 7-класная школа». Пераедзеш праз Вяллю, замкнеш на замок чайку — і пайшоў на заняткі, а потым назад. Зімой пераходзілі раку па льду, абавязкова з палкай у руцэ. Рыбалкай амаль не займаліся, бо былі бедныя і найбольш жылі з лесу (трэба было збіраць грыбы і ягады: чарніцы і брусніцы). Найбольш жылі з грыбоў і ягад. 3 іх былі грошы, а рыба — толькі паесці калі. Раньш за лісічкамі ў Плёсах нават не нагібаліся, бо не лічылі іх за грыбы. У Мамаях, праз рэчку, была грыбаварня, тут жа на месцы можна было здаваць, баравікі былі самыя даражэйшыя. Я хоць ля ракі радзіўся, рыбак не очэнь, але невадок палазы і бучы меў бо жыў усе ж на рацэ. Вудачкай не любіцель. Вот Фама быў рыбак. Добра невадам цягаў. А мы толькі калі бывае невадам зацягвалі, бывае ўтраіх лавілі сеткай, яна