• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі  Міхась Міхалевіч

    Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі

    Міхась Міхалевіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 188с.
    Мінск 2017
    61.13 МБ
    ... Судакі акружаюць малька, і пачынаецца жор. Я раз злавіў судачка на 800 грам, так у ім было дваццаць шэсць акунькоў унутры. Прэдстаўляеш, аны як малька акружылі, брухі набіваюць, набіваюць. Шчупак не так есь.
    ... Міногу я толькі раз злавіў у таптуху. Во гэткую (50 см). Улезла шчупаку у жабры, была ўпіўшыся, мы яе кінулі сразу. Злавілі тут, прама ў Вілейскім парку, сразу дзе Первамайская ўпіраецца ў раку. Было гэта ў саплівым дзецтве, у 69-м гаду, мне былотрынаццаць гадоў. Злавіў я яе з Кунавічам Толей. Помнішь, ад старога малаказавода ў Вілію ручаёк упадаў, дык у раёне гэтага ручайка. Там такі каменны перакат быў. Ніжэй была «Лысіна Паца» і «Глінка» а напроціў была баржа затопленая.
    . Я самага бальшога шчупака злавіў на 14 кг 600 г, судака на 10 кг 100 г, жэраха на 6 кг 750 г, фарэль на 800 г. Марскую фарэль, ці кумжу, злавіў не я, проста на мяне казалі: «А знаеш, Раман Ц. н у Глінным у 2011 г.».
    ... Самага большага ментуза застрэліў на дзве кілі, дзе Трусава плаціна. Бацька мой казаў яму, што плаціне будзе кірдык, ён гідролаг у мяне. Ён (Іван Спірыдонавіч Чарапан, 1924 г. н.) адразу, як прыйшоў з фронту, паступіў на мецеастанцыю тэхнікам, кончыў дзесяць класаў вячэрняй школы і паступіў у БГУ, потым быў глаўным інжынерам, начальнікам і ўсякім там. Тут у парке быў гідралагічны мецеапост, там рабіў наблюдацель дзядзя Міша, каторы два разы мераўтэмпературу вады ўрацз і пісаў мелам на такім шчыце — шыльдзе. Раніцай у восем часоў і вечарам у восем часоў. Міхаіл Ефімавіч Усцінаў яго фамілія, ездзіў на матацыкле. Усе дзеці ўгаварывалі яго напісаць тэмпературу болі чым 18°С. Купацца даўней дазвалялася толькі калі вышэй 18°С, і былі некаторыя такія дзеці паслухмяныя, што калі было 17,9°С, то ўжо не купаліся і вярталіся назад дамоў. А тут ёсць такая Леанардаўна, фамілія Занкавіч, то казала, што як немцы прыйшлі, то тожа ваду замяралі і мецеаслужба была. Яе там бацька — Леанард — працаваў. Таксама трос апускалі, каб памерыць шырыню — 95 метраў была шырыня. Ен дажа адседзеў у лагерах пры Сталіне за тое, што замеры рабіў на Вялле, за пасобнічаства немцам. Калі ж стаў апраўдвацца, што рабіў не дзеля немцаў, а для людзей, што жывуць па берагам, дзеля прагнозу разводдзяў на Вяллі, так адзін з «тройкі» прапанаваў адразу расстраляць, але, дзякуй богу, неяк абышлося, не забілі! А як выйшаў — прынёс дарагі нямецкі інструмент абратна на мецеастанцыю, у яго захаваўся, немцы аставілі, не забіралі, як адступалі. Ён яго схаваў каб не выкарысталі як вешчдок. У майго бацькі ад здзіўлен-
    ня чуць вочы на лоб не вылезлі, калі прымаў прыборы. Расказаў, што ў лагеры таксама была нейкая дзікая таёжная рака, але толькі ўспаміны пра сасновыя берагі Вяллі з залатымі выспамі. жаданне пабачыць іх ізноў дапамаглі яму неяктам выжыць, ды ўменне лавіць рыбу, неяк не прапаў. Шырыня Вяллі ў Вілейцы не менялася, як казаў мне бацька, да 1973 г. была 95 м. там, дзе быў трос, пакуль не зрабілі плаціну, хаця пасля вайны рака сільна абмялела.
    Вёска Красны Беражок Вілейскага раёна Мінскай вобласці
    Уладзімір Андрэевіч Уладыка, 1969 г. н , мясцовы:
    Самыя смачныя рыбы — гэта лінь, мянтуз, келба.
    Яго маці Аляксандра Георгіеўна Уладыка (дзяв. Валынец), 1938 г. н., мясцовая:
    Самая смачная ў Віліі рыба — гэта мянтуз. 3 яго шкуру здзярэш — і на патэльню. і не трэба ніякага жыра — на сваім пячэцца. Мы з братам Лёнькай (1943 г. н.) іх кожы дзень лавілі. там. дзе сваі драўляныя ад маста былі, усе з гэтага так і жылі. Даўней Вілія далей ад засценка цякла, і там быў мостда брукаванага гасцінца. Яшчэтаксама смачныя галаўні і вугры. Вугры па pace паўзлі, як вужакі, толькі даганяй і кідай у мех, хто не баіцца. Я баялося іх лавіць. I прыходзіла на нераст нейкая смачная рыба з мора. Яе лавілі ноччу, на лучніцу. васцямі. Ha нос лодкі пачэпяць карбідную лямпу, выплывуць на сярэдзіну ракі — і рыба сама ішла на свет. Гэта цяпер завецца наша вёсачка Красны Беражок— нейкая польская пані, як карту састаўлялі, назвала гэта месца Чырвоны Бжэжак, па футару, які стаяў далей, дзе цяпер пабудавана станцыя чыгункі, а сапраўды даўней вось тут быў засценак, які ўсе звалі Раманіха. Мне мая бабуля расказала, а ёй яе прапрабабка, адкуль такая назва пайшла. Жыў тут калісь мой далёкі прапрапрапрапрадзед Раман з дзвюма фаміліямі Валынец і Новаш. Далі яго бацьку ці дзеду зямлі тут, як учасніку, пасля нейкай вайны. Той быў ваяр прышлы, аднекуль з Валыні, і паставіў ён тут засценак. Так вось той Раман ганяў плыты ў Коўна, спачатку разам з жонкай, надта спрытная яна была. А як звалі — ніхто не помне. А ёй стала трэба дзяцей даглядаць — у іх было сямёра, дык стаў Раман ганяць плыты з таварышамі. Даўней сем’і вялікія былі, не было абортаў — сколькі дзяцей палучылася і Бог даў, столькі і гадавалася. Аднаго разу пагналі яны з таварышамі позна,
    увосень плыты, і ён там зваліўся ў халодную ваду, аж пад Коўна. 3 таго захварэў, азяла яго гарачка, мусіць запаленнё, і ён там у Коўне памёр і нейдзе там пахаваны. А жонцэ трэба ж было неяк адной дзяцей падняць, і яна не толькі змагла сама зямлю абрабляць і касіць, а яшчэ пачала ў восень і зіму рыбу лавіць у Віліі і прадаваць — і ў Вілейку, і па карчмам. Развозіла сама на белым вале. I ўсе ў Вілейцы і дзе далей сталі ведаць пра ўдаву плытагона, і празвалі яе па мужу — Раманіхай. а засценак на берагу Віліі так сама сталі зваць Раманіхай. I цяпер, хто яшчэ вілейскія каранныя. то яшчэ завуць гэта месца Раманіхай.
    A. В. К., раней, у маладосці, браканьерыў, таму не раскрыў сваё імя:
    ...Было это в 60-х. Глушмлм браконьеры рыбу за «Лесной сказкой». Бросмлн взрывное устройство неудачно — не сразу сработало, его теченмем снесло под железнодорожный мост. А тут как раз скорый Ленннград-Калмнннград по мосту шёл. Рвануло на отмелн, брызгн высоко вверх. Машмннст-фронтовмк пз Россмм сразу за мостом, не доезжая о.п. «Красный бережок», сделал экстренную остановку, обьявнл по радмосвязн «Воздух»: «Всем пассажмрам покннуть вагоны!» — нсам первый метнулся с паровоза в лес. Думал, началось (как раз был каркбскмй крнзнс). Машпнпста вплейскне пассажкры, кто в поезде ехал, догналн м обьясннлн, что это не война, тут завсегда так: просто глушат рыбу. Убеднлн вернуться назад н продолжнть двмженме. Поезд постоял, постоял — м пошёл дальше. Мнлнцмя по данному факту делала облаву, еле ногн унеслн.
    Вёска Гліннае Вілейскага раёна Мінскай вобласці
    Субач, 1975 г н., мясцовы (зап. 2013 г.):
    Туттолькі Субачы ў Глінным. Любая рыба з ракі смачная, любая шла. Самая смачная — налім і ракі. Многа ракаў было пад піянерскім лагерам «Лясная казка». Потым прапалі.
    Іраіда Канстанцінаўна Дзяруга (Субач), 1937 г н. (зап 2013 г.):
    ... Рака пачці не змянілася, толькі русла, дзе сцяна зусім ужо падыйшла да вёскі. Найбольш лавілі шчуку, платву, ляшча на нераст. Быўтут калхоз Суворава. Жылі з гародаў, саджалі бульбу, капуста была свая, цыбуля свая. Нічога на трудадзень не зараблялі: ні хлеба, ні грошай, — таму ў калхозе ў нас былі толькі жанчыны, а мужыкі на работах у горадзе. Жылі таксама з лесу. Хто дровы прадаваў. Мой бацька быў бондарам, аж у Маладзечна на работу ездзіў. Зарплата была 37 рублёў. А мама пенсію палучала калхозную аж 12 рублеў. Насмешка.
    Самая смачная рыба была мелкая, уклейка ці сяляўка. Папа на лодке пойдзець, сетачкай наловіць яе і ў гаршок, тушылі разам з маркоўкай і цыбуляй. Была ў нас і трыгубіца для большай рыбы. Месца, што вышэй па Вяллі, дзе быў луг, звалі «норт». Зараз лес вырас на «норце».
    Ірына Пятроўна Субач, 1935 г. н.:
    ...Норт зваўся востраў, там два русла зліваюцца. Гэта русла пракапалі з Краснага Беражка, бо там рака рвала бераг і ужо да хаты падходзіла. I тады рака павярнулася, размыла і стала на нас ісці. Вунь Субача Лёнькі паўхлева ўжо падмыла рака і хаты чуць засталося.
    Жылі з лесу і ракі, рыбу лавілі. Ягады, грыбы. Даўней ягады не здавалі, сабе бралі. Брусніц цэлы цэбар вадой залівалі, ато і бочку. Клюквы многа загатаўлівалі. Тут даўней панскі лес быў. Талоны па ягады ў лес бралі ў пана. А дровы кралі. Калі каго без талона ляснік лавіў, то ягады адбіраў — і ўсё. Рыбу па-ўсякаму лавілі. У рацэ жылі рыбы. Пасля вайны найчасцей глушылі. Як пачалі глушыць, так і рыба паісчэзала. Гібла і вялікая, і мелач, уся. Самая смачная рыба — гэта, наверна, сом. Людзі сама надта хвалілі, а я-то не пробавала. Окунь смачны, і ментузы. А найчасцей лавілі і елі шчупакоў. А адзін год ішла ў нас, казалі, рыбіна велічынёй з лодку. Расказала мне пра гэты выпадак мая свякроўка, Марыя Пятроўна
    Субач, яна з 1900 году, а казала мне ў 1958 годзе. А здарылася гэта, як яна замуж ішла, нейдзе ў 1926 ці 1927 годзе. Тую вялізную рыбіну ўсёй вёскай лавілі. А яе бацька быў асноўны рыбак. Казалі, што яна з мора ішла. Страшна бальшое нешта шло з мора. Усе хвасталіся: і хто відзеў яе, і хто лавіў. Але пабаяліся яе лавіць. Упусцілі.Так яна і далей пайшла. У Глінным усе ўмелі лавіць рыбу. Лавілі даўней рыбу ў аснаўном таптухамі.
    Вёска Асіпавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці
    Уладзімір Мікалаевіч Цітоў, 1950 г. н , мясцовы (зап. 2012 г):
    — А ці лавіў хто рыбу ў Асіпаеічах на Вяллі? Якая самая смачная рыба?
    — Я сам рыбалкай не ўвлякаўся, а ў Асіпавічах рыбакоў было мора, лодкі ўсе мелі. I Валынец Міша, Жэнька Валынец, і Субач Пеця — Грэк, і стары Руль — Субач Рыгор, і Маліноўскія. Ай, тут рыбакі ўсе. Пагуда Міша быў шалёны рыбак. Жывы застаўся толькі Пеця Субач, з 1948 года, — вунь у жоўтым доме. Самая смачная рыба — судак. Я хоць не рыбак, а лодку меў. Аднаго разу шоў я з вяслом длінным сабе на чайцы і згледзеў
    рыбіну, ці нешта такое, у усці нашай Спорні з Віллёй. А пры лодцы якраз ляжалі восці. Я лодку развярнуў назад, думаю, калі рыбіна — дык занясу кату. Тыц— і неяк папаў — і ў лодку. А яна як пашчу адкрыла — там зубы такія, што са страху чуць назад тую рыбіну не выкінуў. He знаю, што за рыбінатакая, а мяне нехта з берага згледзеў. Пытае: «Штотам рабіў?» Аў мяне была штармоўка. Я ёю накрыў, але не хапіла: хвост тырчыць. Што ж рабіць? Кажу: «Рыбу нейкую ўзяў, паглядзі, што за яна». Ён палядзеў зразу кажа: судак. Ну, рыбак! Надзесяць кіль. Кажу рыбакутаму: «Мусіць, яна на вадазбросе пазваночнік паўрадзіла, а я вось падабраў». Большай я ніколі не ўлавіў.