Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
— Ці былі выпадкіі пакарання за браканьерства ў Вілейцы?
— Пасадзілі за браканьерства аднаго хлопца, Васілія Шабанова. Фамілію, может, і путаю, но точна Васілій. Ён рабіў шафёрам, ён вазіў Лузіка. А Лузік быў начальнікам страіцельства этага вадахранілішча. Тожа яго Васей звалі.
I ён (Шабанаў) пользаваўся тут усімі благамі. Ну, ён быў не толькі рыбаком, у яго паднаготная была мафіёзі. Крымінала ў яго многа было. He знаютолькі якога, можа, нават звязанага с убійствамі. Но ён увесь быў у татуіроўках. Ён нікогда не раздзеваўся на людзях, нікому не паказываў. Я толькі чуў гэта ад жанчыны, з якой ён жыў, патаму што яна ў школу разам са мной хадзіла. Была ў яго, у Шабанава, жонка, але сыйшла, і ён пачаў жыць з такой Маяй Субач. Яны ў Халапах адстроілі ад арганізацыі домік двухкварцірны, ён быў дзелавы, пастроіў гараж, у якім абарудаваў самагонны апарат. Узяў ён Лузіка на вудачку, сталі яны заганяць цэмент: штожхацець — страіцелі. Але ў Лузіка быў у Мінскутакі пакравіцель Голуб. Голуб быўгенеральны дырэктар стройкі Вілейска-Мінскай сістэмы. Ну, так стала, што Шабанаў ужо і не шафярыў, а толькі і лавіў рыбу. Смела лавіў. Ён закідаў гэтыя вудачкі на правада, і дзе вадазброс, апускаў у ваду адзін провад, другі провад, а тады кантакт. I вада станавілася белая ад рыбы. Атам на вадазбросе рыбы заўсегда было мора. He знаю, хто яго прадаў і як, карочэ, яго за гэта дзела судзілі. Ці не тры гады далі.
За рыбу таксама было громкае дзела ля Сенішча. Я чуць не ўліп, як той казаў, у гэну рыбалку. Я на свадзьбу паехаў, і гзта мяне спасло. Было гэта ўжо, калі тут паявілася рыбаахрана. Хто быўтады ў рыбаахране, не прыпомню. Быў такі шафёр у бальніцы, вазіў глаўнага ўрача Владысіка, Валынец Лёня. I вось раз яны ўчатырох паехалі на рыбалку. Гэны Валынец, потом, значыць, Мішка Невар, а Мішка Невар быў тады сташыня раённага обшчэства рыбаловаў і ахотнікаў і хлопец з Малюноў, Усціновіч, тады гэтага Валынца швагра, каторы быў у міліцыі, у паспартным стале, Кавалёў ён ужо пакойны. Вот яны паехалі, каля Сенішча там цягалі
брэднем ілі чым, і налавілі там мора гэтых ляшчоў. Мора. Можа, тону, можа, паўтары. На нерэст кагда ён ішоў. Ну налавілі, прыехалі, падзялілі. Мяшкамі яны дзялілі, не то што галовамі ці хвастамі, а мяшкамі. I гэтаму Валынцу, язык мой враг, паказалася, што яму мені папала. I ён тут камута ляпнуў у аддзеле, ці не Кузаўкіну, што рыбы Усціновіч налавіў мора. А яны прыехалі раніцай і не ўспелі пасаліць у бочкі і схаваць. I гэту рыбу Кузаўкін, а я еду назаўтра рыбу лавіць туды ж на гэнае ж самае месца, а Кузаўкін ходзіць па Малюнах і рыбу забірае ў Усціновіча. Дык я яшчэ прыастанавіўся, кажу: «Сашка, што ты тут ішчаш?» Ён кажа: «Ты, мусіць, тожа едзеш лавіць рыбу? Шчас і цябе злаўлю!» А я не знаў. А ў мяне ў кузаве ляжыць невад, сядзяць пару хлопцаў са мной. Едзем у Сенішча, знаем, штотам лешч нерастуець. Я кажу Кузаўкіну: «Ну прыязжай, я буду там у Сенішчэ, у бацькі, як будзеш лавіць, так лаві мяне там». Але ж Кузаўкіну было не да мяне, ён рыбу выграбаў у Усціновіча. I ў другім месце знайшоў а тыя як узналі, што гэта Валынец іх здаў, дык і кажуць, што быў і ён са сваім шваграм з аддзела, з Кавалёвым. I ў яго ж рыба. Ну раз так заявілі, то нада ісці і да яго. Яны прышлі, а ў Валынца поўная ванна. Поўная ванна ляшча. I так ён сам на сябе наклікаў гэту бяду. I ім тады ўсім траім, і таму самаму Валынцу, далі па тры гады, і Невару— не адмазаўся, хоць у яго нічога не знайшлі. Адзін Кавалёў адмазаўся: і не знайшлі нічога, і не прызнаўся, як ні круцілі.
Прыехалі да Сенішча, я тут хлопцам кажу, раз такое дзела пайшло, трэбатолькі раз зацягнуць па-быстраму— і ходу ато пападзёмся і мы. Як зацягнулі, не можам брэдзень выцягнуць. Такляшча набілася. Адзінаццаць мяшкоў. Я гляджу, тут машына стаіць, думаю: еслі будуць ехаць, кідаем усё — і ўцякаць. А хлапцы падцягнуць чуць-чуць, ляшча ў мяшкі — і мне ў машыну кіданзць. Яшчо падцягнуць — у мяшкі, і кідаюць у кузаў. Адзінаццаць мяшкоў сразу, за адзін заход. Невад невялікі быў крылля ўсяго па метраў дзесяць. А лешч як збіўся ў затоке, там такая была трава. I яны ж тут таксама лавілі ў гэтай затоке, што злавілі, што разагналі. Ну што ж, ноч прайшла, лешч зноў падайшоў туды. Там нейкія два пацаны тожа лавілі таптухай. Таптухай нейкай цягалі і то выкідывалі. Ну мы на іх не абрашчалі вніманія. Толькі я іх папярэдзіў: глядзіце ў мяне, калі што.
Хто яны былі, я не знаў, але калі мясцовыя, то мяне то яны зналі.
Нас тожа некалі са шчупакамі хвацілі, маглі адкрыць угалоўнае дзела. А мы ваабшчэ іх «на хрэн» паслалі. Патаму што быў самы паследні дзень запрэта. Сягодня мы шчупакоў налавілі — і сёння запрэт кончыўся. У нас там было многа шчупакоў. Кагда настам міліцыя залавіла, тут усе, значыць, давольныя былі, што мяне злавілі, Пецьку Камінскага, і такі Падбярэзкі быў (Гога). Самыя байчакі аўтабазаўскія. Усе давольныя, міліцыя аж падскаківала. Тады, як яны павязлі здаваць тых шчупакоў назаўтра, атам дзеўкі ў дваццаць пятым магазіне перапалавінілі, дык усяго сем з палавінай кілаграм асталося тых шчупакоў. Дык мяшок быў, а гэтыя дзеўкі расцягнулі, ды і сама міліцыя, можа, расцягнула, і засталося сем кілаграм. Хацелі на нас наехаць, што многа налавілі. а тут аказалася, што мені чым па тры кілаграмы, і яшчэ запрэта не было, і снасцей ніякіх не знайшлі. Чым лавілі? — Рукамі лавілі, глядзім: шчупакі нечага на бераг самі з вады лезуць, ну і дасталі. I ўсё. Нічога больш не знаем. Павыпісывалі нам па трыццаць рублёў штрафу, гэныя рыбнадзоры Пецька Лаўрыновіч і Данільчык. I тут жа да гэтага дзела быў прычасцен начальнік угро, Мышко такі. Мышко занімаўся гэтым дзелам, і дайшло да міліцыі, што толькі трыццаць рублёў штрафу. Гэныя ці не заплацілі, а я — ні ў какую. Кажу: падавайце на мяне ў суд. А што суд? Усяго тры кілі шчупака, снасцей — арудзій браканьерства — няма: хай бы хоць астрога якая была ці сетка. Адны шчупакі былі ў нас у машыне. Шчупак галаву з вады вытыркнуў. я яго рукамі хоп — і сюды. Мышко тут кажа, каб не спорыць: заплаці — і ўсё будзе ціха. Я яго тады па-мацернаму паслаў. Ты ж такі браканьер, як я, як і ўсе. He хочаш паціху — тады толькі праз суд я там усё пра цябе публічна раскажу, што кожны знае, але толькі шэптам кажа. Так і не заплаціў штрафу. Мусіць, каб не скандаліць, парвалі яны тыя бумагі. Каб нада было заплаціць, то заплацілі бы,
не такія ўжо бедныя былі? але тут дзела на прынцып пайшло — чаму гэта міліцыі можна і браканьерыць і беспрыдзел рабіць?
Самую вялікую рыбіну я злавіў на дзевятнаццаць кілаграм. Гэта быў сазан. Сазана цяжка злавіць. Ён нам папаўся, гэту лесачную сетку враз бы парваў. Но ў мяне былі сеткі новыя, Сцяпан Круцько з Мурманскам связь імеў. I аттуда прывозілі бабіны нітак капронавых. Я помню, купіў на сто пяцьдзясят рублей дзве ілі тры бабіны. А ў саначыстке рабіў стары рыбак, які сам умеў сеткі вязаць. Рыбака гэтага зяць строіў хату, яму трэба было строймацерыялу. А я ж вазіў з лесазавода піламатэрыялы. Я. значыць, яму гэтыя бабіны, купіў гэтых шнуроў, усё, вяжы. А ўзамен доскі. Доскі-то нада. Я даў яму ўсё, што прасіў, дажа сто палавых дасок. Гэта па тых врэменах не сто рублеў а яшчэ дарожэ, а ён мне такіх сетак адмысловых навязаў з запасам, мэтр семдзесят высатой. Запуск быў, там як дасць шчупак — на мэтр выцягвае запас. Там. як ляшчы нераставалі, так у адзін мяшок па два-тры ляшчы заковывала! 3 двух бакоў была рэдзь, не то што ў трыгубіцы. А ніткі на рэдзь мне Каляда даваў з КБО. Тады ў КБО шылі і раманціравалі бацінкі — ніткі крэпкія. капронавыя, тожа ў бабінах былі. Бабіна стоіла тады пяць рублёў, дзяшоўка — глаўнае дастаць: нідзе не было як. Там такая рэдзь палучалася файная з тых нітак! I вааабшчэ сеткі былі крэпкія. Камінскі пробаваў парваць рэдзь рукамі — не даў рады. Так я раз учапіўся ў сук: карчоў многа пааставаўшысь на дне вадахранілішча, a мы лавілі пад Старынкамі, дыктоўсты сук ад карча адламаў. He даязджая Старынак і налева. Тактам мы нарваліся на гэтых сазанаў. I янытам буквальна нераставалі разам з ляшчом. I лешч нераставаў, і яны. Ну лешч неяк раней пачаў, мы ляшча гэнага нагрузілі, божа мой! А тут глядзім — ля лодкі як тарпеды лётаюць. Ну давай акружаць, а яны. — ну настолька яны граматныя— хто іх вучыў? Кажацца, моратолькі нядаўна абразавалася, каб яны такія граматныя былі. Заводзім сеткі, вот тут яны нерастуюць, пагналі, толькі як дэльфіны, во так (паказвае рукой) — цераз сетку. Тады думаем не. раз не так, то па-другому. Усё, глядзім. Там далей яны ізноў зайгралі. Я гавару: заводзім раз, а ззадзі яшчэ ставім заградатрад, за метраў трыццаць ад гэных сетак. Ітады мы іх пугнулі. Ну, меншыя сазаны
па сем-восем кіль заскаківалі ў першую сетку адразу. Атады гляджу: другую; кажу: ну, доўжан папасціся хоць які гад! I точна, гляджу: пераскочыў першую сетку, а ў гэну ўжо забыўся пераскаківаць. I як даў ён у гэну сетку, як ён там зарабіў, як ён там захадзіў! Там ён спутаў усё, усю сетку. А сетка крэпкая, яна яго выдзержала па поўнай. Так вот дзевятнаццаць кілаграм быў. Дліна во, як гэты журнальны стол, але ж ён во гарбаты быў і такі, як свінчо! Ну, судакоў па пятнаццаць кіль браў. Некалі аднаго каціў, каціў па сетке і не даў рады, адцапіўся, выкаціўся і паляцеў, бо ў сетку не ўлез. Ну, мне трэба было яго троху папусціць, каб ён зачапіўся гэтым вусом. Ну не скеміў, па сетке ганю, а ён, таўсты, як гэты стол, па сетке коціцца, але ў лодку не выкаціўся.
— А што зэта за рыба бялуга?
— Бялуга — гэта свінка. Яе звалі свінка, падуст. Бялуга, ці свінка, нерастуе на перакатах. Яна ў Вілейцы сабіралася проціў Бондарава, напроціў перавалкі, там быў такі перакат. Там вадакачка такая была і качала ваду на жалезнадарожную станцыю, там была башанка, падходзіў паравоз і даліваў вады. Там робіць зяць Левы Балюры. Балюра таксама быў рыбак, але не такі — знаў, як любую рыбу лавіць, але, ну не меў азарту такога. Яму абы да ракі, закінуць снасці, выпіць. Як выпіў сам ляжыць у кусце, на ваду ці неба глядзіць, а вы лавіце. А калі ўзяўся лавіць, то мне трэба штосыці дабыць.
Вілейка (110 км/400) — адзіны горад у Беларусі, дзе штогод праводзяцца кулінарныя спаборпіцтвы «Дзень судака». Аўтар ідэі, натхнялыйк, спонсар, арганзатар і галоўны суддзя кулінарнага конкурса Ігар Сямёнавіч Кіцікаў, дырэктар Вілейскага прсіфтэхвучылішча (цяпер каледжа), уякімутым ліку вядзецца навучанне павароў