Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
Баба Вікця і Рычард:
... Я яшчэ малая была. Прачнулася раніцай, выйшла з хаты, чую — гвалт стаіць. Гляджу — уся, чуць не ўся Сосенка сабра-
лася на беразе Віліі. Бабы — хто хрэсціцца, хто моліцца, хто лямантуе, бо па рэчцы носіцца ці то цмок, ці то чорт. Тады адзін рыбак схапіў восці, у лодку — і забіў. А гэта ў сома вялікі каршун спікіраваў, усадзіў кіпцюры і заграз. A com пачаў тапіць яго. Як забілі тога сома, то на 45 кіль быў.
Казімір Мікалаевіч Ярашонак (Казік), 1928 г. н., мясцовы (зап. 2013 г.):
...У Сосенцы даўней былі Андрыеўскія, Голубы. Ярашонкі. Ярэзаў было многа.
У Соснцы на гэтай старанежылі каталікі, на тую старану найбольш яўрэі. 3 камення мураваная будыніна там засталася дагэтуль, кузня. Там рабіў каваль Ярашонак. Ён з'ехаў у Польшч. Мост праз Вілію прастаяў усю вайну, спалілі партызаны за месяц. як нашы прыйшлі. Мусіць, не пускалі Красную армію. Добры мост быў, зроблены ледарэзы сперадзі. Купалля ў нас не было, ведзьму не палілі. Самая смачная рыба — гэта мянтуз.
Судака да вадахранілішча ваабшчэ не было. Ну, на вудачку, каўбункі зваліся. Усякія рыбы смачныя. Усач быў. сільва была харошая. Яе зловіш і на жыўца — шчупака лавілі. Ракаў было. Казаў бацька, яшчэ пры Польшчы, адзін тут каня заводзіў праз раку і брыў назад, а ён праходзіў, сом. Дык ён на яго аброць накінуў і лег на яго. I ён яго ўцягнуў да маста. Сюды, глыбака было. I ён астанавіўся. Дык вёскай усёй агні рабілі, лавілі, тры пуды быў. Забілі асцямі тады. А яшчэ бацька расказваў: ездзіў па Сутокі, там была яма, Цёмная бухта. Глядзім: стаіць рыба, і крылля. Дык гэны пытаецца: біць будзем ці не? Ну, так рашылі біць. Ну забілі. Дык, аказваецца, быў шчупак, ён казаў на колькі кілаграм, а я забыў стаяў нейдзе пад вярхом, і каршун у яго когці ўпусціў, а ён забіў каршуна і з каршуном хадзіў як цмок які. Так спужаліся.
Вёска Рыбчына на р. Ілія пры ўпадзенні ў Віллю
Піліп Адамавіч Гаўрылік, 1923 г. н., мясцовы (зап. 2012 г.):
...Рыбчына да вайны была вялікай вёскай, болі чым 120 двароў.
Рыбчына была праваслаўна-евангелісцкая вёска, мусіць самая старын-
ная на Вілейшчыне. У асноўным праваслаўныя і бабтысты, толькі адзін каталік быў. Рыбчанскія мужыкі былі адмысловымі плытагонамі. А пры Польшчы ганялі плыты і жанчыны. Рыбу спецыяльна для ежы плытагоны не лавілі, толькі калі задавіць якую, а так на лоў часу не было: работа ёсць работа.
Самая смачная ў Рыбчына рыба — гзта мянтуз, бо мяккі. Яны
• Сустрэча рыбчан на ліесйы роднай вёскі. Сёмуха, 1997 г.
бальшынство ў норах жылі. Мая хата над берагам была, пайшоў я аднаго разу купацца. I ў беразе нура там. Дык туды руку — і выцягнуў вось такога ментуза. Чуць выцягнуў я яго з нары. Каля метра быў. Я не рыбак, але
бродзень меў, усё ж пры рацэ жыў і як да свята якога, мы з пляменнікам шлі па вазерам, па старыцам. Дыктам і карасі, і шчупакі, але невялікія. Я адзін раз на карася наступіў брод брыдучы, ну такі карась, во што лапаць. Дзяржу пад нагой, тады сагнуся, боўць — і дастаў.
Раіса Канстанцінаўна Соніч (Рудась):
...Часам дзеці самі забяспечвалі сябе абедам. Два чалавекі трымалі за ражкі вялікую хустку, а трэці заганяў у хустку рыбу. Больш за ўсё любілі яльца. Потым смажылі яго ў лазні на керагазе. Мы жылі дружна, хваляваліся адзін за аднаго, суперажывалі. He было ніякай зайздрасці. Можа, таму, што зайздросціць не было каму.
Мікалай Філіпавіч Япыновіч, 1944 г. н., мясцовы (зап. 2011 г.):
...Рыбу загатаўлялі пад восень — у ваду ўжо не залезеш, дык на лодках. Лодка, лодка і ведзея такая. Лавілі на Віллі ведзеяй. Што злавілі, раз — і ў бочку. Пад гнёт. Кішкі не выпускалі, луску не абчышчалі, груз наверх— і ўсё. А смак быўтакі, што німа з чым параўнаць: і цяпер хочацца.
Дык вось дед мне расказаў пра вялікую рыбіну. Прыгналі скаціну на вадапой. Жара, лета. Гэта часоў у дванаццаць; скаціна заходзе ў раку і да двух часоў у вадзе стаіць. Атут сом. Ен да авечкі сунуўся і застраў. Тут людзі яго вілкамі запаролі. Дыкдзед казаў, штомусілі калёсы распускаць.
I to хвост яшчэ па зямле цягнуўся. Болі чым чатыры метры быў той сом, калі везлі, то хвост па зямлі цягнуўся.
Яшчо скажу такое. Да вайны і ў 1936 годзе наша гарэла вёска. Рыбчына. 38 дамоў ураззгарэла, а было 110 дамоў ау1946гаду 30 дамоў згарэла. Зайшоў вецер как раз, як падняўся віхор, бура — за кіламетр адносіла броўны.Такі віхор падняўся. Іскра і пайшла. Мама расцяралася, а мой дзед, бацькін бацька, узяў мяне на рукі і пайшоў у поле. Ну, мы не згарэлі. I вот тады гвалт, гвалт, і ўсё. Пасля гэтага праз год у Слабадзе шум такі і гвалт чуваць. На Віліі. А там рыбіна ішла праз мост. Там брод быў ужо пры мне — малому ў пояс. Там ніхто пешшу праз Віллю не ішоў а пераязджалі ці на лодках, ці на калёсах, конь ужо ішоў. Там рыбіна такая ішла, усе паднялі шум. Нашы падумалі: Слабада гарыць! Такі гвалт стаў. Пахапалі хто вёдры, хто бусакі і паляцелі на помач. Білі тую рыбіну, білі, ды не забілі. Восці і вілы ламаліся. Ад Слабады да усця, дзе наша Ільянка ўпадае, ну, метраў 800. Гналіся за ёй. Тая рыбіна туды — шах, а там вір — і канцы ў воду. Ніхто пасля той рыбіны не відзеў.
Вёска Рабунь Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Вера Сцяпанаўна Галко (Пахомава), 1935 г н.:
...У Рабуні раней была адна рака — Арпянка, яна на лузе ў Віллю ўпадала. Да Віллі цягнўся красівы луг. Было надта добра. Колькі было да Віллі — не скажу, але калі разлівалася вада, рака даходзіла да самай вёскі. Дзеці лёталі купацца да ракі. А ў рыбу мой мужык не хадзіў пакуль мора не зрабілі, не было надта лодак у Рабуні, людзей. Тады ўжо ўсе пачалі рыбу лавіць.
Судніковіч:
...Наліма, ці ментуза, мы звалі калека, бо ен быў без лускі, нейкі мядліцельны.
Аляксандр Іванавіч Ляшкевіч, 1941 г. н., родам з в. Баяры, настаўнік біялогіі:
...Яз Баяр, праз Пахомава хадзіў у Рабунь. у школу. Праз Вілію — ці раздзеўся, ці любы ў лодку бярэ. Пахомаўцы лодкі мелі. Крыкнеш — і абязацельна перавязуць.
...У Рабуні была рэчка Арпянка, прыток Віліі, надта ў ёй было яльцоў. Есць такая рэка Грэзніца, упадала ў Вілію ля Сосенкі, там млын стаяў. Так вот мы пачынаючы адтуль — якая там таптушка невялічкая, і насцёбаем, пака ўпадзе ў вусце, там затока такая была, па торбе рыбы зловім. Мы ж карміліся з гэтага. Я ў Кавалі прыходжу да друга, маці ставіць гаршок у печы — кажа хлопцы, а варыць то няма чаго, пасля вайны. Пака закіпіць вада, мы ўжо злётаем і зловім рыбы. Яльцоў і шчупакоў. Толькі плоткі не лавіліся ў гэнай рэчцы.
...Тады надта келбоў было ў Віліі. Я пакуль з Рабуні, са школы прыду дамоў пешшу. а праз Вілію пераходзіў ля Пахомава, ад келбоў аж дно чорна, дык хлопцы лавілі такой штучкай-волакам іншую рыбу, так яны зацягнуць і мне адразу цэлы кош наловяць і я з ім дамоў іду. Асноўная сетка ў нас была яльцоўка, ачко на два санціметры. Але сеткі тады рэдка ў каго былі. Вясной, як нераст ідзе, іх у асноўным ставілі. А так у народа асноўная прылада была сак-таптуха. У жніўні месяцы тады рыба ідзе да берага, у траву. Ну вот адзін застаўляе, а другі траву топча. А ў аснаўном рукамі лавілі. Яна не баіцца. У траве, у дубах я сам во гэткіх ментузоў даставаў. Сямідырка — гэта была мінога. Яны ёсць марская і ручавая. Іх многа было ў Ілле, ну яны после нераста гінуць. Іх лічынкі — грамжы — белыя, іх як насадку на рыбу капалі, на шнуры і донкі. А марскіх, што на паўметра, я не бачыў, пры мне ўжо не заплывалі. У Ілле не было цырты, ёй нада чыстая, чыстая вада, а была свінка, ці падуст.
...Рабуньскіххлапцоў дразнілі, заводзілі перад бойкай — «Братцы рабунцы, Слабада гарыць!» I звалі іх, рабуньскіх, усе вароны. Былі таксама «Паняцічкія шнарукі», «Рэдзькаўскія худэркі» —так тады звалі людзей.
...У Віліі ёсць руччавая фарэль-стронга, а ласось прахадная рыба. У Сосанцы, казалі людзі, што вясной паяўляўся ён (ласось). Ну цяпер не паявіцца. ГІеракрылі Вілію. Ну, пра ласося гаварылі пасля вайны. Справа ўся ў тым, што там лёд рвалі, каб мост захаваць у ледаход. Сапёры кідалі
ўзрыўчатку. Пасля вайны гэта. Так воттам вродзе ласосей трохі... вродзе паяўляліся. Ну я сам не відзеў, так чуў.
...Мы ў аснаўном на Віліі лавілі рыбу рукамі. Мой швагра і сын. Воттут раней, каля стройдеталей за час цэлаю выварку акунёў накідаем і налімаў во гэткіх во. Тут дубы былі такія. Мной апісаны ўсе ўрочышчы ад Сцешыц да Гліннага і тыя, што ўжо схаваліся ў вадасховішчы, заплылі вадой, усё я прайшоў гэта. «Тубершчына», «Алены», «Селякова», «Падмлынок», тут «Крапіўніца» была. «Паташня», «Норт» — гэта дзе зараз вадазброс, дзе былі Вольшына і Лазырцы. «Ляшнае». Вельмі глыбокае месца было ў Віліі пад Пахомавым. Усё гэта апісана, усе прытокі абышоў рэчку Кабылянку, такую знаменітую. Высокі пахомаўскі бераг і зараз відаць з дарогі, праз вадасховішча, напроць Рабуні. А там было Пахомава, дванаццаць, можа, хат, а была царква і самы бальшы фэст на Спаса — з усіх вялікіх вёсак з'язджаліся. з усяго наваколля. Хадзілі крэсным ходам.
Вёскі Малмыгі і Сенішча
Мікалай Іванавіч Саўчыц, 1944 г. н , родам з в. Сенішча:
...Чым я лавіў? Найбольш сеткамі, рукамі лавіў — туды ў кусты залез, ці ў карчах. Пісталетам троху пробаваў. Ну ён мне нешта не панаравіўся. Я рыбу з пісталетам мала лавіў. Некалі яшчэ Трус Іван Міхайлавіч пакойны (прадсядацель гарсавета) і Каляда там прывезлі пісталет для падводнай ахоты. Ну, Каляда Мікалай Іванавіч, ён пасля вайны з пісталетам ездзіў па нечым, не знаю па якіх дзялах, упаўнамочаны, а тады прадсядацелем райсаюза быў, а тады, як пагарэлі ў райсаюэе яго паплечнікі, яго после перакінулі дырэктарам на мебельную фабрыку. Дык я проста з гэтым пісталетам лазіў: Вілія ж была красавіца, вада чыстая. Дык я некалькі такіх язёў забіў. Нават глушыў рыбу. Бамбіў рыбу найбольш пад Сенішчам Пётр Астрэлін з такім Валынцом, тожа ў цюрме рабіў, месны чалавек з Лазарцаў, цяпер Вольшына завецца, як адсялілі. Пётр Астрэлін у 1961 ці 62-м гаду быў паследні начальнік Вілейскай цюрмы, як яе закрывалі. Дык яны ўсягды, было ж у іх гэтага
аманалу; а я заўсёды ля Віллі тарчэў бо і я участвавал інагда. Так я всё врэмя іх лавіў, Астрзліна гэтага і з Валынцом. Яны бамбяць, ну а я ўжо лаўлю, дастаю рыбу.
...Сто грам тола хватала, каб падняць яму. Ну, места, дзе глушыць, выбіралі ямы. Калі яма невялікая, то сто грам і многа. Пяцьдзесят хватала, во так вот.