Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі  Міхась Міхалевіч

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі

Міхась Міхалевіч

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
61.13 МБ
Ставілі і трыгубіцы, ці, як у нас звалі, путаніцы — дзве рэдзі, а пасярэдзіне сетка. Рыба ў путаніцы, нават добра не ўчапіўшыся жабрамі, не ўхадзіла, бо не давала, путала рэдзь. Хто бывае, дык ставіў рэдзь толькі
з адной стараны на палатно, але з двух старон лепей. Рыба і адтуль, і адтуль можа папасці.
Вёска Чапелыйчына (62 км/448) Вілейскагараёна Мінскай вобласці
Канстанцін Пятровіч Чараповіч, 1921 г н. (зап. 2007 г, В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7686/78):
...Рыбы даўней было крэпка многа. Раней дык гзта наша гордасць была тут. А рэчка цяпер — і рыбы саўсім не відаць нідзе. Мутнае ўсё, забалочанае. Гэта ж мора зрабілі. А чысценькае, светленькае — ідзеш па беразе. Ну рыбы многа было.
— Ну а чым лавілі рыбу?
— Ну, як на эна ўрэмя, цяпер снасць саўсем другая. Удачку, сак такі, волак на двух жордках. Самі вязалі, самі бабы, жэншчыны, пралі, ткалі. Усёж гэта ўручную.Бродзень быў. На паясахтакіхтожа сетка. Два палазы такія загнёныя. Па затоках, ну дзе і па рацэ дзе ціхае месца. Ну і невад быў. Венцер у нас не асоба распрастранёны. Венцер, дык гэта з лазы. Бучы мы звалі. Дык, бываіць, сам мянтуз туды ўлезіць. Так устроена. Туды, а назад — не.
— А якія рыбы тут былі, як называлася рыба тут?
— Акунь, шчупак, ясь, карась, галавень. Ну вот такія. Кялбы былі. Помню, у дзецтве малы, цэлы дзень кялбы надта браліся. Такія невялікія, але ўкусныя надта.
— А якая самая смачная рыба?
— Як мне, дык мянтуз. Пад гадзкжу такі. Цёмны такі, чорны. Нада кожу знімаць з яго. Але ж рыба.
— А што з рыбай рабілі?
— Ну што?Жарылі, тушылі, хго, бываіць, і пасоліць.
— А ці капцілі?
— Пазней ужо. Пазней пачалі. To і цяпер не ўсе рыбу копцяць. Надта не было калі раней і лавіць яе. Жылі на зямлі, дык нада было на полі.... Можна было і рыбы было болей так. Але врэмя нада ж на гэта. А трэба ж ісці жаць, трэба ісці касіць, толька як свабоднае врэмя калі якое. Ну і то ж нада прыспасабленія. Ну дык пойдзеш, торбу зловіш рыбы.
Канстанцін Пятровіч Чараповіч, 1921 г. н., і Аляксандр Сяргеевіч Савіцкі, 1940 г н. (зап. 2013 г, M.M.):
...Самая смачная рыба ў Віллі — мянтуз і лінь. Смак у рыбы быў не такі, як зараз: даўней не было солі, каб рыбу саліць, і не было алею, каб яе смажыць. Рыба не свіння — на патэльню кавалак так не кінеш. Дык гатавалі рыбу ў гаршках у сваім саку ў печы. Соль была дарагая, саліць у бочкі рыбу было шкода, і свіны жыр таксама быў дарагі, і летам жыру ўжо не было. Тушыць у печы ў гаршку было сама проста і танна, амаль нічога не трэба, кропу ці траў якіх, ягад дабавіць — і ўсё. Алей быў толькі льняны і канапляны. і на ім рыбу не пяклі. Цяпер па-другому гатуюць. таму і смак у рыбы другі. He сказаць, што са спецыямі і спечаная на патэльні на алеі лепей, бо ежа, згатаваная ў печы. тая ж груца ці капуста, або той жа хлеб, выпечаны ў печы, непараўнальна смачней, чым на газавай пліце. Таксама рыбу ў печы сушылі.
Вілля памялела пасля вайны, як лясы пачалі рэзаць. Зараз гэта не рака, а нейкае непаразуменне. Вышэй Пагоста — яна канава. Зрабілі канавамі Сластоўку, Кабылянку і ўсе малыя рэчкі, што даўней неслі ваду ў Віллю. Балоты паасушалі і няма ніякага адстойніка, каб дзе муць садзілася. Уся гэта муць ідзе адразу з поля ў Віллю. Нават ракаў не стала ў рацэ. Першы раз ракаў вывелі, як прыйшлі Саветы і сталі моллю, а не плытамі сплаўляць лес. He любілі яны (ракі) кару, іх тады знішчылі. У нас платагонаў звалі штырнікі. А после як перасталі моллю слаўляць лес, у 60-70-х ракі паявіліся ў Віллі зноў. не то што многа іх было, як даўней, але ўжо пападаліся. А як зрабілі вадахранілішча, то ўсё, ракі зніклі зусім. Самую вялікую рыбіну злавілі ў Кастыках гадоў 75 назад. Рака была перагарожана бомаю, якраз вышэй царквы, напроць Яўгеля, сабралася бярвенне, затор. I вось людзі заўважылі, што адным месцам бярвенне стала падымацца, якхто боўтаеца і кратае знізу. Сказалі рыбаку аднаму, ён пабяжаў па бярвеннях і ломам ці бусаком і забіў тую рыбіну. Рыбіна была страшэнная, калі нёс на плячах, то цягнулася па зямле: больш чым паўтара метра. Тая рыбіна была тут невядомая, з мора прыйшла.
Самае вялікае і страшнае разводдзе было ў 1931 гаду. На тым берагу Віллі, напроць цэрквы была леснічоўка — усадзьба лесніка. I за ноч так паднялася вада, што яны на страсе ратаваліся. I скаціну на страху ўсцягнуў. Пачаў страляць з ружжа, і тады людзі з вёскі пачулі, агледзеліся і на лодках пачалі ратаваць.
Вёска Каспіыкі (64 км 446) Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Мікалай Мікалаевч Заяц, 1937 г н. (зап. 2007 г., В.В., С., Ю.У Расш. Ю.У Зах.):
. ..Усякай рыбы. He было вудакоў. Адзін чалавек толькі на ўсю вёску. Сто дваццаць двароў у нас вёска была. Дык адзін чалавек толька ў нас. Пойдзіць там, пяць-дзесяць мінут пасядзіць — і любой вядро наловіш. А цяпер дзе ж табе рыба? Электравуды, сеткі, во машын панаязджае— у Мінску на базары нямашака гэтулькі машын, сколькі на Вілле. Дык дзе ж рыбы будзець? Ды гэтыя — браканьераў поўна.
— А якая рыба вадзілася?
...Шчука, ляшчы, язі, платва, бялюга. А цяперусё вывелася, нямашака, адны яршы, платва. Па грам семсот. трыста. Шчупачок. Усё павыводзілі. А цяпер мора як зрабілі яшчэ гэта Вялейска. Дык ужо вада начынаець псавацца. Усё — і саляркі, і з машын, з усяга лятуць. Дык гэту рыбу гадка есці.
Віктар Іванавіч Яўгель, 1955 г н , мясцовы:
...Вялізную рыбу з мора злавілі ў Кастыках, можа, у якім 1910 гаду. А стронга лавілася ў сеткі яшчэ да 1965 года. Найчасцей яна пападалася, калі валакавалі, восенню. На дзвюх лодках. Два ўперадзе з вёсламі, такімі лапатамі, а ззаду з канцом сеткі, валакуюць. Пачыналі ад Каменя ці Сцешыц, на конях ці машыне лодкі завязуць і ўніз валакуць. Пападалася вясной бялюга, ці свіння, але яна вельмі кастлявая. А яшчэ лавілі цырту. Менець рыбы стала ў сямідзясятых. Я калі школу канчаў у 1972 годзе, мы прайшлі ад Сцешыц да Суток і толькі аднаго шчупака залавілі на паўтара кілаграма, і па нулям. Ваабшчэ рыбы не было. Хацелі злавіць на выпускны вечар. I рака была той год была мелкая-мелкая. брылі да Суток. А як стала вадахранілішча, рыбы стала столькі многа, як ніколі. Першыя гады. А потым усё меньшэ, меньшэ. Так было і на вадахранілішчы. Даўней лавілі людзі з Кастык і на лучніцу. Пад цячэнне лучыць было лягчэй. А ўжо лепш, чым Ліліі Іванаўны Мойскай: яго «панок» звалі, ніхто не біў васцямі рыбу. Ен так умеў. Еслі гразь пад нізам. мяккае дно очэнь — эта трудно забіць. А ён так: цюк-цюк;
рэзка ўперад і назад, і рыба ўжо не сходзіла. Мы з ім езділі на лучніцу, калі яму было пад 80 гадоў. Кажам, шчупак стаіць. А ён дзе-дзе, знаеш, ужо возраст, не так бачыць, і як пабачыў адразу забіў, не прамазаў, і лодку станавіць не трэба было. Ен, Мойскі, да дзевяноста гадоў не хадзіў a шустра бегаўтак, чух-чух, з бярозавай вудачкай на шчупака, сам невысокі, заўсёды ў гумовых ботах. Глядзіш — туда пабег, і ўжо пабег па берагу разам з цячэннем. Усё на жыўца лавіў. Берага былі тагда харошыя, можна было да вады падысці, асака толькі ў вадзе расла.
Цяпер самая смачная рыба — судак, а як даўней, то мне — кялбы. Хоць малыя, але іх многа, як нажарыш! I ментузы. Мянтуз летам пад каменем стаіць. Пайшоў, вілку узяў, да палкі прывязаў — і тыц пад галаву. А найбольш на нераст у бучы лавіліся ментузы. Нерастуюць яны тут вось у двух месцах, зімой у дзекабрэ. I калі рака не замерзшы, то зімой вада чыстая, відаць добра, то грашылі, і ноччу васьцямі лавілі ментузоў.
Вёска Сутокі
Канстанцін Тышкевіч (нарадзіўся 5 лютага 1806 г. у Лагойску):
«Казенная деревня Сутокн!» — громко закрнчал рулевой, когда судно проплывало мнмо большой деревнм, расположенной на правом берегу Внлнй. Я заметнл, что местные жнтелм должны былн занмматься рыболовством, так как, плывя по реке, неоднократно вндел расставленные
на ідуку прпманкн, на которых плотва, как невмнная жертва людской хнтростн, прнвлекала прожорлнвую шуку. В муках на железных крючках нз последнмх снл крутнлась. Команда моего судна заметйла на реке большую ідуку в несвойственном этой рыбе оцепененмм. Взялн её трезубцем м убеднлнсь, что эта большая ідука была обманута проделкой рыбака, проглотмла крючок н, терзаемая болезненнымн мукамм, мскала место, где могла спокойно скончаться, не подозревая, что этйм местом станет для неё лодка плывуіцего по Внлнй путешественннка. В этот день ейдё до заката солнца мы прнсталм к берегу в Сосенке» 1857 г.
(3 кнігі «Вілія і яе берагі»)
Казімір Мікалаевіч Ярашонак, 1928 г. н., родам з в. Сосенкі (зап. 2013 г):
... У Сутоках было многа хат, якіх дванаццаць-трынаццаць, усіх зняслі. Ладная вёсачка была каля ракі самай.
Вёска Сосенка (78 км/432) Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Януш Андрыеўскі, 1939 г н.:
... Самая смачная рыба — судак і шчупак.
Міхаіл Голуб, 1939 г., мясцовы (зап, 2013 г.):
...Я не рыбак, рыбу толькі на лучніцу лавіў васцямі. Спераду каза называлася.
— A вот у Асіповічах гэта прылада завецца накра.
— У нас называецца каза. Агонь раскладаеш, смалякі нада. Смаляк у лесе з карчоў дабывалі. Я на трактары рабіў. Тросам выцягнеш корч, бывае каторы сарвецца, вярхушка. Прывязеш дадому. Паколеш. Што на дровы, што на смалякі. Загатовіш тых смалякоў дзве вярсты. Вярста — мера такая, гэта зложаныя ў паленніцу смалякі вышынёй мэтра паўтара і дліной 5 мэтраў Само палена дліной паўмэтра. 1/1 за восень усе спальвалі. Пачыналі ў самую восень, у глухую восень. Каб цёмныя ночы, і тады палучаецца. I каб не было ветра, калі такі вецер, ужо не паедзеш. Панімаеш, вада каб была чыста, не рабіла. Спічку запаліш — правяраеш, спічка гарыць прама, як свечка, і ўсё, паехалі. Нагружаеш лодку. А лодкі былі пласкадонкі. Адзін стаіць уперадзе. Ну, як называецца, на адну крывульку, у лодцы, як лічылі, прымерна пяць рагацін, ці крывулек. Ён на першай, ну і заднюю не закладаеш. А так што пасярэдзіне — накладаеш смалякоў — і паехалі. Ён, каторы б’ець, — уперадзі, канчаецца гарзць — раз, падкінець. Мы ездзілі і па вадзе, і пад ваду. Лепі ехаць спачатку пад ваду, у Сутокі. Бо туды едзеш — сілы ж болей, а так на ніз спусцішся, а тады дуй, і дуй —
выдахнешся. Лодка усё ж гружоная, праедзеш кіломераў пяць, a тады абратна, вярнісяты... Часы тры-чатыры, во так. Пачыналі з самага вечара, каб толькі цёмна стала — і ўсё, паехалі. I прадстаў: едзеш во на такой глыбіне, як да стала (1.5м) — кажды каменьчык відаць. Асвяшчала. а дзе глубіна вышэй роста, то там не так, калі рыбіна бальшая — то відаць. Білі ў аснаўном з глыбіні да двух мэтраў. Я лічна забіў найбольшую рыбіну на 7 кільт а хлопцы на 19 кіль. Самая смачная рыба ў Віллі — мянтуз. а тады вансач. Цяпер ёсць смачная рыба сазан. Нічога на смакжэрэх, ці балень. Але даўней сазана не было. Вансачы стаяць на мелкай вадзе, хаця самі былі ў сярэднім па 4-5 кіль. Слухай, адзін раз быў случай: стаіць рыбіна на гэты стол. Я лодку гнаў, і быў са мной Ігнась. Ён пытаецца: «Што рабіць? Восці парве!» Я кажу: «Бог з імі, бій». Ну, ён за такое растаяніе ўдарыў за галавой ніжэй. Бах! I восці пусціў, каб рыбіна спачатку памучылась. Тут як плесканула, аж лодка задрыжала. Ручка (з сухой елкм, каб лягчэй) знікла ў вадзе. Восці ў нас рабілі на 5 зубоў. Ну лодка і праехала гэту рыбіну, далей яма была, шаста не хапае. пакуль я аб’ехаў яміну, развярнуўся, глядзім — ручка васцей тырчыць з вады. паднялі, а там вансач усяго на 4 кілі. Яны, відаць, нескалька стаялі хвост у хвост ці галава ў галаву, а мы думалі, што рыбіна вялікая. Ям было многа; самая глыбокая, дзе вада круцілася, звалася «тонь», была глыбінёй больш 5 мэтраў і другая яміна, дзе зараз остраў, звалася «цёмная бухта». М то гэта ўжо калі Вілля стала мялець. А мялець стала, як пачалі пасля вайны надта лясы выразаць.