Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
была настолькі набожная, некалі знайшла святы камень, а я ішла замуж. Тут, за рэчкай, быў першы дом на перакростку, ну, яго ўжо няма, на тую сторану. Свякроў жа была, мужык быў, і вот Анеля як мяне палнзбіла ну і прышлада мяне, каб я ёй нейкія бліны спякла. Ну, я буду пячытыя бліны, а для чаго яны, ужо за нейкі камень. Найшла нейкі камень у Віллі — след анёла. Сабралася мужчын, выкапала гэты камень, выцягнула з ракі, і мужчыны ўкацілі ў гэту каплічку. На камяні быў нейкі слядочак, нешто было. Яна так яго засцілала, так прыкланялася яму, малілася і ўсё, гэта Анеля. А мне тыя гэтыя бліны даліся, гэта ж не цяпер, а тады! Я тут нейкіх яблыкаў нарэзала нескалька штучак, нейкага цеста развяла, ды развяла рэдзінька, ну што — у печы. Божа, — кажу, мама, на свякроў — дзе ж гэткія бліны зраблю? Во якая работа. I ніхто не знае, дзе пасля разгрому капліцы дзелася Анеля, дзе яна пахаронена. Перастала хадзіць па хатах.
Вёска Шыленцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
Зінаіда Разумееўна Мікульская, 1934 г. н., родам з в. Бярозкі:
. ..Вілля во якая стала: я падыду — і ўжо транту якую не папаласкаю. Дзе мосцік роўна берагоў, вады было. I рыба была ўсякая. А цепер не падысці, усё заплыло, зялёнае. Палавінкі няма. I бабры тут былі, закапалі ўсё. Пачыналася во з гэтага балота.
У Віллі лавілі шчуку, ведаю такукі рыбу. Каплічка стаяла, тут, ля дарогі, пасля як разбурылі і каменне цяпер пасцягвалі трактарамі, места гэта парасло травой. Я праваслаўная, каплічка была каталічная.
Вёска Кромавічы (2 км/508) Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
Мікалай Іванавіч Лынько, 1921 г. н. (зап. 2006г, В.В.,Г.З. Расш. Ю.У
Зах. LTR 7685/350а):
... 3-пад зямлі б’ець ключ, а ўсюды ўжо бальшая рэчка. Кілометр сюды ці паўтара. Усякая рыба была.
Алена Анатольеўна Усціновіч, 1961 г. н., мясцовая (зап. 2015 г., M.M.):
. Мая і дзевіч’я фамілія Ўсціновіч. У маёй мамы была фамілія Чарныш. У Кромавічах цяпер нікога нет, а было хат сорак. Карэнныя фаміліі Батура, Чарныш, Скаромік, Сіняўскія. Вёска праваслаўная. Да вайны хараніліся ў Вілейцы (деревня за 3 км), а пасля ў шасцідзясятых гадах зрабілі сваё кладбішча ў Кромавічах. Купалле спраўлялі, палілі вогнішча пад лесам. Там такая паляна была. Цяпер ужо нідзе не паляць. На Троіцу пад бэлькі падтыкалі бярозкі-май. Можа, на Купалле і палілі май на вогнішчы — не памятаю. Да Вялікага Поля ад нас кіламетр. Там, дзе пачынаецца Вілія, чатыры вёскі: Шыленцы, Вялікае Поле, Дзяружкі і Кромавічы; з двух старон рэчкі — адна школа, магазін. Ля Шыленцаў, ля Віліі была каплічка. Яе студэнты разграмілі, пакралі там іконы. Гэта як бульбу капалі, разграмілі гэту каплічку. Я яшчэ малая была вельмі. Гэта было можа які семсят шосты год, не помню. Анэля была, каплічку даглядала, начавала па людзям. Дажа і месца таго, дзе каплічка была, і няма ўжо, я не магу сказаць, дзе яно. Цяпер і да рзчкі не дойдзеш, бо там бабры і там балота. Еслі мы там дзецьмі купаліся ў той Віліі, там усё ў нас было чыста, то цяпер там не падысці да рэчкі нідзе. Там была глубіна і па тры, і па чатыры мэтры, было дзе купацца. Там такія віркі былі, што, ф’юць — «з ручкамі», взрослыя хаваліся. Рыбы было ўсякай. У асноўным гэта былі галаўні, шчупакі, келбы і сяляўкі. Келбы былі невялікія, але смачныя. Цяпер ніякай, мусіць, рыбы няма, толькі колюшка. Мы больш шчуку лавілі, асцямі, у нас з вудачкамі ніхто не сядзеў. Усе толькі асцямі лавілі. А рукамі лавілі галаўнёў. Там цяпер адны бабры і бабровыя хаткі. Бабры — гэта злодзеі, яны забалочваюць берагі. Цяпер нічога няма. Цяпер ужо чаплі завяліся, раньшэ ў нас ніколі чапель не было. А два года назад пайшла да рэчкі — о-о-о-о —там дзве чаплі стаяць. Цяпер і людзей няма, адны звяры. Сядзіш на лаўцы — заяц пабег, ёжык пайшоў.
Вёска Вілейка (6 км 501) Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
Вольга Макараўна Лях, 1924г н., мясцовая:
...Усе завуць мяне Волька. У Вілейцы было 73 хаты. Нарадзілася я ў 1924 г. на футары Мядзель за 3 кілометры адсюль, у старану Хацені. У Вілейцы пашла ў першы клас у школу. Было тут многа Шынкевічаў. Ляхі былі. Дзяцей было ва ўсіх памногу — па шэсць, па сем. Раку звалі Вілля. Даўней у Віллі лавілі ракаў. Я сама баялася, а лавіла сястрычка мая. Яны, гэтыя ракі, абычна жылі там нейдзе пад берагам. Дык яны рукамі іх даставалі. Рыбу лавілі на вудачку. Усякія былі — платва была. Вілля і тады не такая ж вялікая была: але чыстая. А цяпер жа гэтая бабры заглушылі яе і ўсё. I канчаецца наша рака. А такая рэчка была. А так нічаго не рабілі тут нашай рацэ — ні міліарацыі, не спрамлялі...
...А яшчэ мой папа сплаўляў плыты ў Вешках. Дык рэчкажтады была шырокая. Тут у нас у Вілейцы не такая шырокая, як была ў Вешках, цяпер зарасла саўсем. Ён сплаўляў лес сколькі там паложана кілометраў, a потым далей другія людзі гналі...
...Нашай царкве лет чатырыста. Паначалу яна была касцёл, а патом ужо перастроілі на цэркву. У Вілейке цяпер адны праваслаўныя, католікаў ураждённых няма, ёсць адна прышлая. Пры Саветах царкву закрылі, прыйшлі немцы — і зноў адкрылі.. Бацюшка прыязджаў з Мільчы сюды, кілометраў за дзесяць, к нам служыў, і на прастольныя святы. Ад нашай Вілейкі ў пяці кілометрах была граніца польская, а мы былі бальшавікамі, калхознікамі, звалі гэдак. Як пры немцах адкрылася граніца, нашы людзі туды хадзілі, каб купіць што. прыабрэсці з яды. Зярно якое, голад жэ быў. Там жа аднаасобнікі былі, за Польшчай жылі, былі багацей. Ездзілі да радні і мы аж у Мядзельскі раён, там былі маміны дваюрадныя. Нашы прадзеды былі з Мядзелынчыны, купілі тутзямлю, таму футары пасёлак такі і называлі то Мядзельшчына, то Мядзель...
...Спачатку мы жылі аднаасобна, а потым сталі ўсё абагуліваць у калхоз. Мне было пяць годзікаў, а запомніўся мне наш конь. Жарабок быў
чорны, добра помню, а тут лысы, дык уцёк з гэнага калхозу. А мама абняла яго галаву, гэдак цалавала і плакала. А папа ўжо ўсё абагуліў: і каня, і ўсю скаціну, і прылады здаў, усё ж трэба было здаваць. Ну і папа быў такі рабацяшчы, хоць няграматны быў, звалі яго Макар Фёдаравіч Кулеш. I не змог ён быць пасля таго, не змог ён жыць у калхозе. Дык ён выйшаў, а тады ж многа раскулачывалі, хто быў багацейшы, убіралі. Заставаліся такія, такія-сякія. Але ж вось як-та не раскулачылі, і цяпер мне часта прыходзіць у галаву якто нас не выслалі. Ен апяць купіў коніка, апяць купіў усё, што нада ў хазяйстве. Апяць. I далі зямлю самую благую, пясчаністую...
...Спаліў Вілейку ў вайну карацельны атрад. Вродзе і чулі, што ёсць такі атрад, не знаю, дзе стаяў. Ну і ішоў да нас, мы
пачулі стрэлы ля кладбішча. Мы тады сталі ўсе ўцякаць, маладзёж. Нашы радзіцелі — папа з мамай, брацік, чатыры годзікі, і дзве мае сястрычкі. Пабеглі ў лес, пад Бягомль. А немцы з сабакамі многіх палавілі, каго, як мяне; адправілі ў Германію, а маму з малым брацікам і сястрычкай пагналі назад у Вілейку. Людзей, якія засталіся ў дзярэўні і каторых паймалі пры ўцёках, сабралі ў нашым двары. наш дом быў самы крайні ў Вілейке. I вы знаеце, хто то ж быў прэдацель тут у дзярэўні? Па спіску немцы вызывалі. фаміліі людзей, сем'і — расказалі — і іх тады пагналі ў пуню на самым канцы дзярэўні. Туды іх сагналі трыццаць два чалавекі —там цяпер стаіць памятнік. Там іх стралялі і палілі. Нявінных. Наверна, быў той чалвек такі прадажны, у дзерэўні жыў, можа, хто што зрабіў ці сказаў яму што ці глянуў не так.
Унічтожыў тых, каго не залюбў. Некалькі старычкоў забілі, якія ніякага дачынення не мелі да партызанаў. А аднаму на лбу звязду выразалі. Ой, не магу дажэ думаць. Думаю, Госпадзі, — ай-ай-ай! — за што?
Вёска Вешкі (8 км 503) Бярозкаўскага с/с Докшыцкагараёна Віцебскай вобласці
Ніна Трафімаўна Шустоўская (дзяв. Рудкоўская), 1936 г. н., мясцовая:
... Хадзілі мы з маім мужам у рыбу, як ён кавалерам яшчэ быў. Лавілі, ну як называюць шчупакі, пападаліся, ну плоткі. Дзеці бегалі, дык у бучы лавілі і проста ціскалі рукамі ў траве. Цяпер ужо Вілля зарастае. Так пра Нестара Сакалоўскага знаю, і ён яшчэ родсцвеннік нам, а дзе быў дом, так не скажу, не памятаю. Плыты вязалі пад канец вёскі і лес ганялі.
Зося Кандратаўна Несцяронак (дзяв. Сакалоўская), 1934 г. н.:
...Мая мама, Зося Аляксандраўна, была Нестару дваюрадная сястра, а тата мой Сакалоўскі Якаў Кандратавіч, з 1910 г. Мужык мой з Юрылава. Пяць дзяцей у нас, усе раз’ехаўшыся. Вешкі да 39 года былі ня ў Польшчу. Вілья даўней была глыбокая, усе купаліся, а я не ж ня ўмею і вады баюся. Рыбу лавілі. Шчупакі былі самыя смачныя. Карасі былі сладзенькія, але многа ў іх касцей, а так сладзенькія. Маленькую рыбу нават сын мой лавіў кошыкам. Было і рыбы і ракаў. Ракаў варылі і елі. А потым чаму тут рыбы не стала? Во тут во недалёка, там на пагурку з аміякамі былі балылыя бочкі. Амміяк лілі гэта ўжо пры саўхозе. Спачатку тут калхоз быў а потым саўхоз. Бочкі там
палажылі, ля Вілейкі радам, але на гэтым баку, сюды да нас. Гэтыя бочкі ўзарваліся, і ўсё ж у раку пайшло. I ўсё, пасля таго няма рыбы, няма ракаў.
...Мой папа быў дзясяцкі, прымаў лес. Ганялі ў Вялейку. Ганяў на плыты. I каля берагоў ішл і, гналі. У іх былі такія длінныя шасты — бусакі. Бусакамі ад берага адганялі і пяшком. Гналі баланс — ну гэта такія, як дровы прадаюць. Звалі моллю, як цяпер на дровы рэжуць, па 2 мэтры. Быў моль і даўжок. А даўжок — гэта каторы страіцельнае дрэва. Вада была чысценька, пілі ваду людзі з ракі, а ў нас з крыніцы бралі. Вілья памялела і стала зарастаць ужо як перасталі па ёй лес ганяць, як не стала скаціны. Скаціны было поўна. Было людзей, я помню, толькі баб 45 прыходзіла ў брыгаду на работу. А цяпер засталося дзве бабы на стаканніку, адна ўжо зусім ня ходзіць, а другая на калках ходзіць, і там відаць жаўтаваты дом — гэная такая, як і я.
... Сакалоўскіяжылі зажытачна, многа зямлі было, кароў, быкоў было. Там авечак было. I вот празднік быў і на Вяліканне ўсе пайшлі ў цэркву. У Вялейцы была царква. Пайшлі яны ў Вілейку ў царкву. А быў іхні бацька стары. А даўна ж толькі люлькі курылі, самасадам напіхалі. А папірос не было. Самасад сеялі, крышылі. I гэты стары пайшоў есці даваць, закінуў з люлькі ў сена агню. Пакуль з царквы прыйшлі, усё згарэла. Усё згарэла, уся скаціна, усё пагарэла.