Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі  Міхась Міхалевіч

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі

Міхась Міхалевіч

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
61.13 МБ
Алімпіяда Навойчык:
...Самы ўловісты быў волак. Я нават з мужыком хадзіла лавіць гэту рыбу. Былі дзве палкі, сетка і нацягнуты шнурочак — і ідзеш у раку і ловіш. Яна і ляціць. А адзін раз злавілі не нашу, прышэдшую аднекуль вялікую рыбу — акраз гэтым месцам, дзе вы лодкі збіраеце. Яна яктарганула ў сетку, дык я мужыку і кажу:
«Давай на бераг». Вялікая і смачная тая рыба была, але як правільна яе завуць, мы не ведалі; галава і рот у яе быў незычайны. Мусіць, была тая рыба з мора. Цяпер шчупака амаль звялі, і другой рыбы не засталося. A
даўней, як не было вадасховішча, сюды ў маі прыходзіла самая смачная рыба — свіння. От укусная рыба! Тут у нас даўней жарствы было многа, дык як яна і ішла касякамі на нераст, дзе жарства і каменьчыкі, дык спадніцамі лавіць можна было. Было і яльца, і шчупака, і плоткі. Смачны быў і мянтуз, але з яго трэба было шкуру здіраць — круга так адрэзаць каля галавы і сцягнуць — а там адно мяска. Лезлі ментузы ў бучы. Я нядаўна буч, зроблены з нітак, аддала чалавеку. Абручы былі драўляныя. Калі ў каго і ёсць буч, то ў Ванькі Лобача. Рака зімой, як мароз, замярзала.
Генадзь Карповіч:
...Самая смачная рыба ў Віллі — шчупак невялічкі. А яшчэ каўбун, бо тлусты. Але каўбуны ўжо былі прапалі, як водахранілішча зрабілі, на нерыст толькі заходзяць. Паследнія гады трохі паявіліся. Уся рыба з Віллі смачная, бо свежая. Восці малыя ў нас на 5 зубоў, шырынёй 10 см. А ёсць таксама і вялікія.
Паліна Іванаўна Навойчык, 1923 г. н. (зап. 2007 г, В.В., Л.С., Ю.У Расш Ю.У Зах. LTR 7685/42):
...А рыба лавілася, дык прама па вядры два налоўлівалі рыбы, пойдзе — за мінуту! Так яны, а рака палавіна была наша, палавіна — бальшавікі. Тут была Польшч, а ў іх там бальшавікі. Дык яны, можа, і скочылі тамака дзе, там на рыбе ніхто не глядзеў. «Стойце!» А яны ўцякаць сталі, дык майму брату як далі ў плячо, куля ўляцела, а во тут вылецела, а гэнаму другому — ззаду, а тут кішкі выбеглі, дык пажыў гадзіну і памёр, а мой брат выжыў.
Вёска Бакунькі (50 км/460) Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Жыхарка Бакунек (імя невядомае):
... Я сюды выйшла замуж з Аношак у 1957 годзе. Мой муж лавіў рыбу. Перш жа рыбы было многа. Ездзілі ў рыбу за Пагоста, там надта многа шчупакоў было. А цяперака няма рыбы, я не знаю. Самай смачнай рыбай былі шчупакі. I ментузы былі ўкусныя. Но гэтыя гады няма, вада ніколі не выльецца за раку. Перш жа было такое разводдзе — вада заўсёды залівала левы бераг аж у лес. Па два разы на год рака вылівалася, увесну і ў такую пару, як чарніцы збіраць. Нас чарніцы збіраць на лодке перавозіў бацька маёй сяброўкі, на той бок — вада залівала луг аж да лесу (пры-
кладна да 1 км). Рака разлівалася з дажджу. I тады ўжо, як назбіраем, на гарэ агонь раскладзём, ён як увідзіць — прыедзе на лодке і забярэць у нас ягады, і нас прывязець. Так як выліецца рака аж да лесу пастаіць тыдзень, ды як упадзець, дык у лагчынах вада астанецца, а так там ліны боўталіся. Іх можна было рукамі лавіць. Ліны таксама была смачная рыба.
А цяпер вада не выліваеца з ракі. Нават калі снегу многа, то і вады поўна, але да лесу не даходіць. Ды і гарод не топіць, толькі да плоту даходзіць. Перш скаціну гадавалі, берагі былі абкошаны, было чысценька, падцёлкі хадзілі за ракой. Яна зараз зарасце, вунь як анялой пазарастала. Перш жа не было гэткага, чыста адна рака была. А цяпер скаціну паставілі на хлеве, кормяць, а берагі зарастаюць. Перш ідзеш у раку, за раку— вада чысценькая, пясочак відаць, а цяпер гразь. Гразь, і ўсё. Абы-што зрабілася, і ўсё. Мой хлапец хоць калі ходзіць ля берагоў з вудай. Дык хоць калі і вывудзіць невялічкага шчупачка. Але няма рыбы надта. Надта многа мурашак было перш, за ногі кусалі, а цяпер нават у лесе мурашак мала.
Леакадзія Іванаўна Навойчык (дзяв. Путрыч), 1924 г. н. (зап. 2013 г.):
...Мой бацька зваўся Ясь. Па суседству жылі Рачыцкія, дзе зараз гэта хата. Жыла я тут і пры Польшы. Граніца праходзіла зусім блізка. Пераходзілі граніцу каму трэба, найбольш у Камені. У нас, у Бакуньках, было вельмі строга. На граніцэ быў вялікі лес. I зараз відаць за ракой, дзе высокі лес, гэта ўжо былі бальшавікі. I рыбу можна было тут лавіць. Самая вялікая рыба ў рацэ — шчупакі. Былі і плоткі. Рака гэта — Вілля. Красіватуг і харашо, праўда? Вокны хат глядзяць на раку, ботам юг. Зімой замярзала — і канём пераезжалі. Дровы ж з лесу вазілі праз Віллю. Лавілі рыбу волакам. Лавілі і сакам. Калі хто адзін, то мог лавіць адзінокім сакам. Самая смачная — мянтуз і шчупак. I салілі рыбу, і жарылі. Усё было так, як сейчас, яшчо, можа, і лучше. Зямля на гародзе — вось паглядзіце: адзін пясочак, але вот дзіва, расце ўсё. Неплоха расце, вось паглядзіце. А кажыцца, ні грама няма глебы. Даўней ваду з ракі пілі. I цяпер, калі
вельмі захочацца, бывае, нап’ешся, бо вада з ракі надта ўкусная. Купацца я ўмею, не так каб сільна, але так, каб паплаваць па раке сваей. Усе дзеці ў Бакуньках раней умелі плаваць. Даўней па раце лаўкі сплаўлялі. Лаўкамі у нас звалі плыты.
Здзіслаў Навойчык, 1917 г. н., мясцовы (зап. яго пляменнік Лявон):
...Сама лепей рыба лавілася на рацэ, як па ёй ішла граніца. Граніца па Віллі і Поне ішла з Саланога да Бакунек. Ад Бакунекда Саланога кілометраў 20, ну а па рацэ ўсіх 30. Польскія пагранічнікі патруліравалі граніцу, ходзячы папарна. Адна пара ішла па цячэнню, другая ўверх, потым назад. Калі яны разыходзіліся, то зручны быў момант у 10 хвілін, калі можна было на вуду налавіць рыбы. Вудоўе рабілі з арэху, кручкі рабілі з дроту, а лесу рабілі з конскага хваста. Ужо зналі, які конь спакайнейшы, каб не даў азадкам, дык у яго і рвалі па адной валасінцы. Хадзілі на рыбалку толькі хлопцы да 14 лет, бо старэйшым маглі выпісаць мандат — аштрафаваць. Хадзілі толькі па двое, каб адзін лавіў, а другі назіраў навокал. Але дзе там, у азарце абодва глядзелі на паплавок, пра тое, як цёк час, забываліся адразу — гэдак клявала. Раптам — жалнер хваць за вухо! Біць крэпка не білі. Некаторые з каравульных былі злёйшымі, дык білі і па срацэ. і дубцом, і рукой, другія дабрэйшыя — толькі болі ругаліся, але ўсе дзёрлі за вушы. Рыбу палякі канфіскоўвалі заўсёды сабе, вуды калі-некалі і аддавалі. Ля нашай вёскі неблагія пагранічнікі былі, а вось у Камене дык па двум падлеткам страляць пачалі. Уцякалі яны, дык аднаго ранілі, другога забілі.
Са стражнікамі ў Бакуньках з часам усталяваліся знаёмствы — самыя смелыя па дагавору ноччу перахдзілі на той бок, заходзліся да знаёмых, каб зрабіць узаімавыгадны тавараабмен. Магазіны ў Савецкай Беларусі былі амаль пустыя. але ўсё ж у асартыменце былі 3—4 неабходныя рэчы: спічкі. керасін, хлеб, мыла. Газа каштавала ў 3 разытанней. Спічкітаксама. Бралі загадзя прыгатоўленую каністру, а ўзамен прыносілі барахло, спірт. 3 савецкага боку прыходзілі найчасцей жулікі. якія кралі кароў, абувалі іх у лапці і вялі праз граніцу. Але і на правым баку Вяллі жулікаў хапала: адного разу ўкралі быка, павялі як бы да ракі, а потым павярнулі назад. Па заяве пачалі следства. Дык мужыкі спужаліся вобыску, сабралі з паўвёскі і талакой зацягнулі тога быка на гарышча. Калі прыйшлі паліцыянты аглядаць хлявы і пуні, то нічога не знайшлі. А быка после вобыска зноў
апусцілі на зямлю. А ўжо потым уся акруга смяялася з тых злодзеяў. Калі 17 верасня быў бой, стражнікам дапамагаў адбівацца ад бальшавікоў толькі хазяін маёнтка ў Караліна, быў сам паранены ў перастрэлцы. Астатнія, як праваслаўныя, так і католікі, ветліва сустракалі чырвонаармейцаў, з ежай у святочнай белай адзежэ.
Вёска Сцешыцы, Спас (55 /сч 455) Вілейскагараёча Мінскай вобласгіі
Віторыя Мікалаеўна Пякарская (Клемантовіч). Баба Вікця нарадзілася ў 1937 г.:
— А якая самая смачная рыба з Вяллі?
— Рака тут недалёка, самая смачная рыба — шчупак і мянтуз. У плоткі касцей многа. Самы рыбак у Сцешыцах, Шчэрба Казімір, жыве туды, пад Даўгінава.
Вёска Кумелыйчына (61 км 449) Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Алена Станіславаўна Гурыновіч, 1933 г. н.:
... Перш у Кумельшчыне не было калодзесяў, з ракі ваду і пілі, і адзежу мылі. Прорубка праб’ецца, і набярэш вады. Вада была чысценькая, фільтравалася праз пясочак. I ніхто не хварэў, і нічога не рабілася. А цяпер п’ём з калодзежаў, а ўсе гнілыя. Ракі ў нас у рацэ былі. Але ж даўней гэдак у ракунічогане кідалі інезлівалі. Карацей, даўней не гэдакбыло, боцяпер болей, чым што, рака засорана. Тады рыбу лавілі кошыкамі. Пойдзеш, кошык заставіш — і гатова, поўны сяляўкі ці каўбуноў. А зараз і ракаў не стала, і рыба памянялася. Усё памянялася: і свет, і рака памянялася. Мужык мой не любіў рыбу лавіць, а страх як любіў грыбы збіраць. А вось сын любіўрыбу лавіць. Мне з рыбы найсмачней акунь. Мянтуз — тожа смачная рыба, але акунь смачней. Лешч сухі, многа касцей, а як малы, дык адны косці. А яшчэ была даўней смачная рыба, такая круглая і даўгая, як мая ляска, каторая пішчэла. Піскун, мусіць. і звалася. Лавілі ў старарэчышчы. Але як прынясуць і вытрасуць з торбы, то крыку было! Бо яны страшныя, як гадзюкі. He ўсе людзі піскуноў маглі есці. Плотка смачная, але таксама многа касцей. Але сына ўжо няма, і бучоў не захавалася.
Іван Святоха,1939 г. н.:
...Самая смачная рыба ў Віллі — судак. Цяпер яго ёсць, як вадахранілішча зрабілі. Найбольшага шчупака, што я злавіў, на 8 кіль. У сеткі. Лавілі з дзвюх лодак сеткай, якая ў нас завецца волак. Шчас волаком ніхто не ловіць. Перасталі пасля запрэту на лоўлю рыбы. Рака і даўней у Кумельшчыне была не глыбокая, толькі вось даўней ямы былі глыбокія, а цяпер ям зусім няма. Перш ідзеш па берагу, відзіш рыбу, сейчас і рыбы няма, і не відаць дна ў рацэ. Перш хадзілі на лучніцу з васцямі, усё было відаць. Восці былі вялікія, можа на дванаццаць зубоў. I зімой хадзілі з доўбнямі — лёд жа быў чысты, а сейчас лёд такі, што нічога не відаць.
Доўбнямі білі і шчупака, і яльцаў, і ментуза. Яльцаў перш колькі было. Лавілі іх на вуду зверху на машку. Машка такая была, звалася таўкала. Яна над ракой лётае. Калі на дрэва сядзе, то знімеш — і на кручок. Калі яльца засаліць, то смачней, чым селядзец. Рыба быстра на таўкалу брала. Брала таксама і жучка-грачаніка, але не так. Лавілі язя на майскага жука і што меншы быў, палавінны. На ўсе вёскі быў самы глаўны рыбак і ахотнік з Кастык Фаня. Але ён даўна памёр. Фаня як язя лавіў бродзіў. Усе месцы знаў. Ездзіў за язём пад Караліна, там вялікай рыбы больш было. I тут рыбы было шмат, што шапкамі лавілі. Знімеш з галавы, раз — і ёсць, яе, — яльцы. Яны жырныя, і касцей меней, чым у платвы. Лавілі рыбу бучамі, сакам, таптухай з кулём. У таптуху добра лезла. Наставіш ля ціны, абтопчыш кругом, а рыба ўся ў куль. У затоках і старыцах цягалі невад. Дзе многа ціны ў затоцы, невад не працягнеш, трэба, каб чыста было. На лодке закінеш вяроўкі на другі бераг, а тады ужо з берага і цягнеш удваіх, потым саедзіняешся — і ўсё. Пападала ў невад многа, бо займаеш бальшую плошчадзь, і куль быў вялікі. На нэраст лёгка біць судака васьцямі — ён блізка да берагу падыходзіць. Там, дзе завадзі. А лешч, як нарастуе, аж вада кіпіць. I што цікава, увесь лешч пад адзін размер. Было многа і піскуноў, але я іх выкідваў на бераг, баяўся. Утраіх лавілі палазамі, удваіх цягнуць, а трэці зваўся дзед. Палазамі больш лавілі па затоках. Каля дна вядзеш, але сільна не нажымаеш, каб гразі не забрала, a то і падняць ад гразі няможна.