Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
Зінаіда Рыгораўна Мамай, 1953 г. н. (зап. 2012 г., M.M.M):
... Коля ўжо два гады як захварэў. У аўгусце 2010-га. Сам ён, Мікалай Іванавіч Мамай, з 1948-га. Радзіўся ў Швядах. Быў вялікі рыбак. У Швядах усе рыбакі, у нас не так. Хоць і плаваць, і ныраць, і ездзіць, і рыбу лавіць умеем — усё ж ля ракі жывём. Але ж на рыбу трэба ўдача. Такая ўдача, што, бывала, і нічога не прынясеш. А цяпер і ніякай рыбы няма. I рыбакоў нават у Швядах няма: ці састарзлі, ці памерлі ўсе. Умеў Мікалай лучыць,
аднаго разу і я з ім ездзіла. Ладне тады прывезлі. Ён наперадзе з васцямі, ля накры, а я ззаду веславала. Акраз вышэй заборы, па лузе вада была шырака разліта. Езділі па мелкаводзе. Дык нават вялізнага сазана забілі. Я кажу: давай яго каму ададзім, надта ж вялікі, а Коля смяецца: самі з’ядзім, гэтаж самая смачная рыба. I праўда, мяса такое смачное было, як парасяціна. Зімой самая смачная рыба — ментузы, яны нерастуюць, як холадна. Смачныя таксама судак і шчупак.
Раней усе: і мужыкі, і бабы, і дзяўчаты — умелі кіраваць чайкай. Усе, хто ля ракі жыў умелі прыс у руках дзяржаць. I маці мая умела, і саседкі. Усе. А на лучніцу толькі мы з Мікалаем ездзілі, а так толькі мужык з мужыком.
Тамара Дзмітрыеўна Сыракваш (Мамай), 1959 г н (зап. 2012 г., M.M.M.):
... Даўней у Раздорах было толькі трынаццаць дамоў. Цяпер дачы сталі будаваць. Во гэта — з райіспалкама, Касцевіча. Жылі тут Тышкевічы, Сыраквашы, Мамаі. Дажа па-стараму Тышкевічы нашу вёску завуць. За рэчкай былн Плёсы, цяпер вёска вымерла. Самая смачная ў Вяллі рыба тая, што зловіш. Учора судак папаўся, дык елі, надта смачны. Рыбу ў асноўным дзеці і лавілі, старым за работай часу не было. Хазяйства, там араць, там сена. Акрамя што плаваць, дык усе на лсдках умелі, і я з сеткамі на рыбу ездзіла. Дзеравянная ў нас была лодка, чайка. Згніла ўжо, і ту нехта ўкраў. Умела і з шастом, і з вяслом. Сеткі ставілі. Там рабіць нада ўсё правільна: чуць не так, не патрапіш — мужык злуецца, сварыцца пачынае, дык і рыбы той не захочаш.
Мікалай Іванавіч Мамай, 1948 г. н., родам з в. Швяды (зап. 2007 г. В.В , Л.С., Ю.У Расш. Ю.У. Зах. LTR 7685/177, у час сумеснай беларускалітоўскай экспедыцыі 2007 г., Вікінтас Вайткявічус, Юрась Унуковіч):
...У людзей да дваццаці кілаграм ласосі ў сваё врэмя былі. Цяпер няма. Гэта после вайны яшчэ, да вайны. I после вайны ў нас рыбы было ў Вяллі: кішэла. Кішэла рыбы. Ну, усякай. Там і лешч, і шчупак, і цырта, і бялуга, і налім, і плотка, і галаўні, і язі. Несчыслена сартоў было рыб! А цяпер абнішчацела прырода. Эта ў рэдкіх случаях, цяперка ў рэдкіх случаях можаш улучыць такую рыбу. Цяпер астаўся лешч, шчупак, ну, зімой мянтуз. Усё.
Вёска Трапалава (138 км/372) Вілейскагараёна Мінскай вобласці
Жыхарка Трапалава (імя невядомае) (зап. 2013 г, M.M.M.):
...Уся рыба была смачная, усякую лавілі, аў той, дзе касцей няма, самая смачная. Было рыбы. Ментузы, акуні і шчукі. Забілі аднаго раза ласося ля Трапалава. Са швядскімі яго лавілі, з Мамчыцам н Маркевічам. Мне мая хазяйка расказвала: «Прынёс пад раніцу, дык як глянула на рыбіну, аж спужалася. Галава роўна з маім Іванам, а хвост па зямлі цягнецца».
Ерамей Аляксандравіч Мамай, 1932 г н , мясцовы (зап. 2013 г, M.M.M.):
...Ля Слабодкі адно месца, ля ракі, дзе яма была, назва Качан-дуб. Рыбы было ранылэ Вяллі. Рака была глыбейшая, як цяперака. Я сам рыбак. у лучніцу ездзілі. У карно ўставіш накру — і паедзеш. Забівалі усачэй, жарстней, самоў. Усе самы былі пад Слабодку. Самыя вялікія рыбы ў Вялле — самы і ласосі. Ласосей мала пападалася, але пападалі. У асноўным больш гэтай палкі (палка около метра). Жарстні былі бальшыя. Зімой лавілі ментуза, як нерастваў. Ментуза лавілі ў сеткі і на перамёты, на краўжа. Пападаліся і вугры. Я сам лавіў вугроў. 3 вангораў, як варыць, знімалі кожу. У лес можна было хадзіць па картачцы. Адрабі пані — картачку дадуць. А калі пойдзеш без карткі, то ляснік наляціць, у яе быў, то злове, кошык адбярэ, то паламае. Усяк было. Дзед мой Янук, Іван Дзмітрыевіч Мамай. плыты ганяў і ў Вільна, і ў Коўна, а я не ганяў. Ён наперадзе быў, глаўны. Бо хто наперадзе, той галаву вядзець. Задніка штырнік звалі. Многа ён сцішкоў складаў, усю дзярэўню перахрысціць. Складаў сам праз сябе, нідзе не вучыўся. Рыбак на лучніцу быў заядлы. Лавілі таксама ведзяёй, шнурамі, палазамі, бучамі. Даўней у лучніцу збіраліся аж у восем лодак. I гналі падгонам рыбу. Каму як павязець, на каго пойдзе рыба. Але беражному было заўсягды лепе. Як павязёць. Аж пад Смургонь на кар’еры спускаліся, кілометраў на дзесяць,
і тады назад, уверх. Але, як кажуць: свая цяльняшка не цяжка. Лодкі ў нас кожны сам сабе рабіў усе ўмелі. Хаця былі і такія, што не ўмелі. Трэба было паняціе мець. Рака раней не такая была: баб у лодку насадзіш, вязёш — весела.
Уладзімір Фаміч Мамай, 1914 г. н , мясцовы (зап. 2007 г., В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685/204):
...Пака не перакрылі ў Вілейке, рыбы было навалам, і якой хочаш было. I вангароў, і ляшчоў і галаўнёў і язёў. Якой толька рыбы не было! I вусачоў. Разнай рыбы было.
— А раскажыце. яклавілі да вайны?
— Як лавілі? Вялі шнур такі, а на шнур маленькія вяровачкі чаплялі. На адзін KaHep — камень, і на другі канец — камень. I закідалі ў раку. А назаўтра ўжо бярэш бусак і дастаеш. Як рыба бальшая, дык тады савок такі быў, падсоўваеш: так цягнуць, дык адар-
вецца, як бальшая рыба. Тады савочак раз падлажыў і сюда.
— А як яшчэ лавілі?
— Лавілі сяляўку, яльчыка, невялічкую рыбку. На гэтага коніка, каторы прыг-прыг. I на гэта прынада. Зловіш яльчыка гэтага, і чапляеш на бальшую вуду, і закідаеш, як цяперака, блісна, ці спінінг, называецца. Дык воттады рыбку жывую начэпліваеш — і закідаеш, і закідаеш. А шчука тады хап — і ёсць. Тожа тады нада савочак, бо бальшая рыба. Па восем кілаграм шчукі былі. Такія бальшыя шчукі былі.
— А ўночы ці лавілі?
— Уночы толька ўжо трыгубіца. Застаўлялі трыгубіцу, дзе ўжо зацішша, атвойчык называлі мы. I тады спецыяльны боўт, так называецца. Боўгаеш і боўтаеш, заганяеш. Тады нада з поўчаса пасядзець, зразу не падымаць сеткі гэтай. Трыгубіца называецца. Поўчаса прайшло, тады падымаеш. 0, ёсць рыба. Во так і лавілі.
— А на лодках ці лавілі?
— На лодках — гэта вядзяя называецца. Учатырох: два цягнуць лодкі, а два дзяржаць сетку.
— А ўночы таклавілі?
— Уночы не. Толька трыгубіцай ночы.
— А з кастром ці лавілі?
— 3 кастром бывае. Але строга-настрога. Лучніца называлі. Смалякі загатаўлівалі і ночы тады, восці мы называем, па-рускі астрага, а пабеларуску восці. I вот, брат, ужо такія людзі ёсць, на якіх рыба ідзёт! Тут вёска Швяды, два былі рыбакі, што на іх рыба. Адзін гарбаты быў, калека быў, вот на яго ішла рыба! Ад гэтага шусь, а на гэтага як навязана. Стаіць, як прывязаная, — і ўсё. Чук васцямі і...
— А якая самая вялікая вам траплялася рыба?
— Самая вялікая рыба, вот дажа ляшчы, яны і цяпер пападаюцца, але як толька нарастуець, цяпер ляшча зловіш. А так такая рыба, што нікагда на вуду ні вазьмёцца, очыньжосткая рыба лешч. Такая ўжо шырокая, што засланка ў печы. Такая шырыня, але недаўгая. Даўгі толька вангор быў длінны. Па палтара мэтра вангары былі, пяць кіляграм.
Вёска Слабодка (133 км/377) Мачадзечанскагараёна Мінскай вобласці
Вікенцій (Вінцук) Пятровіч Белянкевіч, 1926 г н , мясцовы (зап 2013 г., M.M.M.):
... Мне 87 гадоў, а брату 90. Жылі ў Слабодцы тры нацыі: праваслаўныя, католікі і жыды. I гэта на 9 хат. Яўрзі зямлю паролі таксама, як і мы. Адразу не ўмелі, але навучыліся. Касілі добра, так, што соль на плячах стане. Сенакос у нас цяжолы касіць. Сівец, цвёрды такі, купінамі. Урочышча ля берага называліся Аселіца, там Заграззе, там Выган, там Палянка. У1943 гаду першы і апошні раз былі ў Слабодцы немцы: прыехалі, палавілі кур, вывелі ў лес жыдоў, застрэлілі ўсіх: і старых, і малых — і паехалі. На той старане была зямля католікаў Акушка. Была на той старане і наша зямля, аднойчы Вялля адмыла, змяніўшы русла. Даўно гэта было. Бацька мой там жыта садзіў. Кусок зямлі тады дорага стоіў. Хараіліся праваслаўныя на той старане Вяллі.
— Дык еы ж Вінцук, напэўна, католік?
— Ну і што з таго, што Вінцук? Я праваслаўны. Тут у вёске ўсе так мяне клічуць. Можна, канечна, і па крашчэнію, Вікенцій, Вікенцій Пятровіч Белянкевіч. Але ўсе прывыкшы па-простаму: Вінцук. Ці, хто хоча, Вінцусь. У лес мы хадзілі пры ўсіх уладах: мы ж лясныя людзі. Хоць у панскім лесе збіраць ягады і грыбы нельга было. Пан так загадваў. Ну і што ж, калі
злове, ну паругае, калі і штраф дасць, калі і так пусціць. Я колькі хадзіў, ні разу не папаўся, я ж у лесе жыву, хіба ж мяне пан знойдзе і злове! Ісці з кошыкам ягад ці грыбоў не баяўся, бо ў нас свой лес быў, абы не папаўся, якзбіраеш. Гарэлку пры Польшы так, як цяпер, не гналі.
— Мусіць, строга было?
— Ну штотам строга?! Калі зловяць, шэсць месяцаўтурмы. He было з чаго гнаць, бо шкадавалі зерне: трэба было кабанам, трэба было кароўцы, курам даць. Усё ж хазяйства было, трэба было карміць. He так жа пілі, як цяпер п’юць! Тады вып’е на Каляды, на Вялікдзень, тады на Сёмуху. I ўсё. Свадзьба якая, дык адна чарка кругом ходзіць. Ходзіць памаленьку. Літраў колькі вып'юць — і парадак, а цяпер трэба канамі. Кожнаму чарку, кожнаму стакан. Я рыбалкай асобенна не займаўся. Толькі што ў дзецтве. У нас у Слабодцы такіх рыбакоў не было. Але ж рыбу елі. Найсмачней гэта келба. Бярэш два, a то і тры кручкі, прывяжаж да лесы з конскага валасня, вудачку з бярозкі зрэжаш, абкарыш, забрыдзеш у ваду, а яны ідуць на муць, каля ног круцяцца. Начэпіш чарвячка — і цягай. Вудаўё таксама рабілі і з ляшчыны, але з бярозкі длінней. Бучы і сеткі болі ставілі людзі з правай стараны: Трапалава, Швяды. Было даўней рыбы ў Вяллі: язі, вусачы, галаўні, цырта, бялуга — усякай рыбы было. Пакуль вада белая была. А як затапілі вадахранілішча, вада чорная стала, густая, зялёная, і рыба адразу звялася. Цяпер вродзе зноў пачала паяўляцца. А як сойдзе вада, дык зелень, гразь па берагам, такая, што руку не адмыць. Лодкі ўсе дзяржалі. Праз Вяллю трэба, ці ў Вілейку з’ездзіць. Даўней лодку да берага прыткнуў, прывязаў — будзе стаяць. А цяпер нават замкні — украдуць. Дзе да берага прыстаў, там ужо з лодкі не выходзь. Я ў чатырнацаць гадоў пайшоў касіць, разам з бацькай, на гэтым і скончылася мая рыбалка. Трэба было балота касіць.