Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
Раку найперш спорціла няўмелая меліарацыя. Нейдзе ў 60-х. Проста гоне напрамую гэту смугу. Пярвей па берагам паўсюль залаты пясочак быў цяпер да берага не падыдзеш. Траву на берагах ніхто не выкашвае, у вадзе да пояса таксама трава. Самыя вялікія ямы на Вяллі былі ў канцы Вушы, тады як завуць Котра, тады ля Алянца, «за дэкурнамі», у Залессі проціў вадакачкі,
— А ці лавіўхто сама?
— Самоў тут не лавілі, чуў, два гады таму назад у кар'еры на Белай злавілі сама на 32 кілі ў сетку.
Чуў пра Тапчак, гэта за Шыкава. Назва такая там Тапчак, там Чортаў мост, там Рапка, там Кацёл (гэта ўсё па Вяллі). Ёсць у лесе Чорнае возера. Туды пад Нарочу. Праз Шыкава як праедзеш, дык будзе развілка, бярыцелявей. Пайшлі, пайшлі, якмы называем, праз Чортаўмост, будзе Тапчак. УТапчаку хвойнылес, рэдка відаць, там аддыхаюць; ідалей гэтай дарогай і на гару, і з гары зайдзіце на Чорнае возера. Мусіць, гэта было старарэчча Вяллі.
Вёска Алянец Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Лёня (зап. 2013 г, М.М.М.).
...Я, Лёня, з 1951 года, тут у Алянцэ нарадзілася. Цяпер, як кароў не стала, зарасло ўсякай благой травой ды лазой. А раней на беразе быў заліўны луг з кветкамі. А раней такі пясочак быў чысты, мяккі, а цяпер адны наносы. Вялля змялела. Тут чуць ніжэй быў і цяпер ёсць вялікі вір, дзе ўсе топяцца. Там, у віры жылі самы — самая смачная рыба на Вяллі. Многа іх было даўней, а вы
што іх у Вілейцы не спытывалі? Сом, канешне, рыба злая, магла і чалавека раніць. Злыя яны. Як малая была, часта з бацькам хадзіла на рыбалку вудачкамі. Бацька падыме рана-рана. Лавілі на чарвя, шыціка і жоўтага жучка-грачаніка. I донкі ставіла. Пасля сама найлепш налім і шчука. Наш Русланчык, як нежанаты яшчэ быў, злавіў шчупака вялікага. Нёс праз плячо, а хвост па зямлі цягнуўся. Хадзіла глядзець на таго шчупака.
Вёска Залессе (156 км/354) Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Сяргей Іванавіч Верамейчык, навуковы супрацоўнік музея-палаца Залессе, аўтар кнігі пра Міхала Клеафаса Апнскага, цудоўны экскурсавод, мастак:
...Акрамя Агінскмх, Залессе праславіў і граф Канстанцін Тышкевіч. Я мару, што тут, на павароце Вяллі, ля вадакачкі будзе ўстаноўлен помнік, які ўшануе кнігу «Вілія і яе берагі» і яе знакамітага аўтара, нацыянальнага героя, постаццю якога ганарыцца беларуская інтэлігенцыя, графа Канстанціна Тышкевіча. Помнік павінен быць у відзе стылізованнага вялізнага рыбалоўнага кручка.. тырчашчага з ляпы шчупака. Бо менавіта тут, ля Залесся, як апісана гэта ў кнізе «Вілія і яе берагі», вялізны шчупак, адкусіўшы жылку разам з кручком, сарваўся з вуды графа Тышкевіча. Гэты шчупак яшчэ. пэўна, ёсць у рацэ, яшчэ не злоўлены.
Андрэй Міхайлавіч Зімніцкі, 1967 г н., мясцовы (зап. 2015 г, М.М.М.):
...Яз вудай не, не рыбак, каб сеткай — другое дзела, а так рыбалка не маё. Я жыў на самой Вяллі, наш дом там, дзе вадакачка, за заборам. Я там і нарадзіўся. Дзед там мой жыў з бабай. Зімніцкі Мікалай Мікалаевіч. Ён лавіў бучамі. Была старыца Вяллі, Калодаўка звалася і выцякала ў Вяллю. Ён там бучы і ставіў пастаянна. Меў дзве лодкі, адну на Калодаўцы, другую на Вяллі. Першае маё знаёмства з акунём было: я яго ўхваціў голай рукой, а ён, пер’я раскрыўшы. і прапароў пачці наскрозь далонь. Дзецкая рука, што ж ты хочаш... Было гэта яшчэ да школы.
Для мяне самыя смачныя рыбы — акунь, карась. Плотку не, не люблю, ляшча не люблю, надта касцісты. Вот налім — да. Бацька мой, Мішка, некалі тут самоў лавіў. Самы самыя смачныя. Лавіў самоў спінінгам, пападаліся. Помню, вялікія былі. Шчупакоў лавіў. Так што даўней самыя смачныя рыбы — сом, налім і акунь. Цяпер ужо стала і Вялля пераплюйка, і рыбы ў рацэ амаль не стала. Цяпер ловяць на Карце і на Бухце.
Праз Залессе ідзе гэта рэчка Кужэц, яна ўпадае ў бухту, якую цяпер зрабілі. Як ісці з Залесся на Міхнічы, напісалі на масту Драй, а на самай справе яна называецца Кужэц. Была Драй і на трасе Мінск-Вільнюс, дык памянялі на Кужэц, яна спрадвеку Кужэц была. Бераг на той старане Вяллі напроць вадакачкі завецца Лугавыя, далей Студзянец, ніжэй па Вяллі — Ардзея. Раней была Карта такая, гара намытая. Я прыйшоў са службы ў арміі — замест яе стала Бухта. Во цяпер, у асноўным, на гэтай бухце, што першая за Міхнічамі і на Белянскай, там за Белай яшчэ большэ ёсць. Белянская называецца, ці возера Белае. Вадакачка стаяла, качалі ваду на станцыю для паравозаў. Цяпер закансервіравана, а так усё ў рабочым стане. Там вугальныя катлы паравыя.
Вёска Студзянец, ці Ракі, Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Мікалай Дзмітрыевіч Драмлюк, 1939 г. ні яго жонка (зап. 2013 г., M.M.M.):
...Гэта вёска Ракі. Другія кажуць Студзянец. За паследніх 50 год, з 1962 году, Вялля вылілася толькі два разы аж сюды, аж да гэтых самых варот. Выйдзеш са двара — і сразу на лодку, і пайшоў на работу. Рыбу ў нас не надта лавілі. Вось пойдзець другі, зловіць таптухай, ці чым, ці што на адзін раз. A то так, каб на продаж, не было ў нас такіх рыбакоў. Толькі для сябе. Самы смачны шчупак, наверна, і карась красны. Атак не было ў нас такіх рыбакоў.
Падыходзячы да лавы, уступае ў разгавор муж жанчыны:
... Ты чыста ўсё ім не расказвай, наводным лнэдзям. Можа, следавацель які? I прыбраны так спецыяльна.
Мікалай Дзмітрыевіч:
— Якое табе дзела да рыбы?
Жонка Мікалая:
— Ён рыбы не лавіў, і не знае, як лавіць.
Мікалай Дзмітрыееіч:
— Ну добра, рыба рыбай. Лес кругом, хго хазяін той — той так і верне. Вось узяць рыбу. Тутака брат мой старэйшы і сусед, 29-га года, яны дружылі. Рыбы набілі. Ну бацька кое-што нажарыў, вот. Прыйшлі партызаны, вот, ешце — людзі ўсё ж. Ну, праўда, усё ж людзі, хай ядуць... Паелі. Усё. Ёлкі-палкі, тут скора — прыходзяць немцы. На бацьку: «Каго
ты карміў Дзмітра?» А як сказаць ім, што стары баяўся: прыходзяць-то ўсе з аружыем — як ты не дасі, не пакорміш? Застрэляць. Быў тут такі Ярашэнка, мусіць, партызан быў. А можа, паліцай. Вывеў бацьку: «Яму капай!» Бацька яму капае. А я ў рызінавых ботах. Выкапаў бацька яму, ён яму рулю наставіў за тое, што партызан пакарміў. Во як цяпер помню. Стаіць. Наставіў ужо біць бацьку. Немагу, от... (Плача.) У рызінавых ботах, сам хаваюся ў гэтыя боты. Ляцім з братам ратаваць бацьку. А гэты там быўчалавек: «Штодзяцей сіраціць!» Драп за ствол — і адвеў. Я маленькі яшчэ быў, гады чатыры, боты па зямлі цягнуў а запомніў, як елі тую рыбу. Смакякі, кажаш... Смакне ў рыбе, а ўтым, ці шчыра яечалавеккаштаваў. Якую з’еш з душой — то тая і будзе самая смачная.
Жонка Мікалая:
— А родны дзядька прадаў. Такая парода.
Мікалай Дзмітрыевіч:
— Травы многа, але сіл няма касіць, — звёў я кароў у тым годзе. Конь застаўся. Цяпер можна жыць: дзеці вял ікія, пенсію палучаю, а так, як успомню...Дзве лодкі ходзюць. во трэцюнэ зрабіў яшчэ не смаліў пойдзем пакажу. Лодка з сасны на пяць крывулін. А крывуліны з ёлкі. Ёлка раскладаецца. Корань раскладаецца, а сасна не раскладаецца, шпілем ідзе ў зямлю. Зараз невялікую ёлку нетаўстую шчыпіш — і рэж. У ляпу — і пажаласта! Некатарыя жалезныя цяпер крывуліны ставяць, але — ай! не тое. Вясло зробіш. Раней шостам — шосты былі даўгія, метраў па шэсць. Такая глыбіня была, вы ж відзіце, як упала вада. Як карчы сталі ў нас падрываць, паявілася і ў нас узрыўчатка. Тады гэтага ў бутылку з-пад шампанскага — і сталі глушыць. Бывае, як вальнець, — белая Вялля. Во рыбы было: цяпер хоць гадуй — столькі не будзець. На лодках мужыкі стануць, пасабіраюць, пасабіраюць, а я стану далей, дзе мелка, і пераймаю.
Самая смачная ў нас рыба — вугар. Яго, як стаіць ля камянёў, і рукой можна злавіць, толькі слізкі, як вужака. Самую вялікунэ рыбіну на восем кіль злавіў А ваабшчэ я не рыбак, ніякіх рыб не ведаю, мне вочы ад смалякоў на лучніцы не дыміліся, не слязіліся. Ой, было рыбы, ой, было! А бывала, лодка з лодкай. Бывае, лодкі з Заскавічоў з Прудоў рыбу гоняць па цячэнннэ, а тады пад цячэнне, ну і мы гонім, і як аслепнеш гэтымі смалякамі. Яны едуць, ты едзеш — як улупіш накра ў накру! Цемната, усё... (Смяецца.) Вярні туды, вярні туды — шыш. Накра ў накру адзін аднаго. Глядзіш,
каб лодка не загарэлася. Біцца не біліся. але ругаліся. Што ж, ты не мог павярнуць? А ён: «Я не ўспеў». Вярнуць павінен той, хто з вадой ідзе. Ім лягчэй. У таго, хто пад ваду прэімушчэства. Во як мы жылі.
У мяне ў хлеве многа гадоўжыве вужака. Яйкі ложыць пры сцяне. Дзе навоз, дзе кабыла, дзе цёплае месца, там яйкі свае адкладае. I прама так вылажыць — прырода з прыродай: у кабылы, вунь, калені заднія, праўда? Ужо не стане на яе, і роўненька каля сцяны. А выходзяць во такія маленькія — і праз парог у хлеве і ўцякаюць. А куры бедных: бах-бах-бах! Клююць куры, ім няма як у лес уцячы. А яны не врэдныя. Жаб душаць (я сам відзеў), і з ножкамі — у рот. Як магніт. Пішчыць жаба.
Вёска Рудня Смаргонскага раёна Гродзелскай вобласці
Вялянціна Мікалаеўна Нікіфарава, 1932 г. н„ мясцовая (зап. 2007 г., В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7686/195):
— Як даўней рыбу лавілі?
— He так, як цяпер, што ставяць трыгубіцы, вудачкі. А пярвей во: шнур закіне, а не — во. пойдзе ў Вяллю, сетачкі якія.
— А шнур перакідалі з берага да берага?
— He. Цяпер завуць донкі, а раньшы звалі шнур. Я хадзіла з папам, капалі грамжы. Такія ладныя чарвячкі. Ён на шэсь... на шэсь... таку адно места начэплівае. Тады і закідае, дакуль дакіне. Раніцай ідзём смотрым, і мянтузіка зловім. I вангор, хоць небальшы, усё, што пападае. Папа мой быў, ён рабіў... ён дзяржаў порам, ён перавозіў. У нас быў свой порам.
Марыя Сцяпанаўна Захарыч (Зялёнка), 1922 г н , мясцовая (зап 2007 г„ В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7686/206):
— А рыбаков много было?
— He знаю. He. А пры Польшчы не давалі лавіць рыбы. Вудачкай можна было, а паехаць на лучніцу — гэта няможна было. Міліцыя лавіла. I цяпер няможна.
Вёска Клідзеняты Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Яўгенія Пятроўна Івашка (дзяв. Каспяровіч), 1935 г. н. (зап. 2012 г., M.M.M.):
... Самая смачная рыба з Вяллі была судак, а цяпер самая смачная — жывыя карпы з крамы. Рыба павінна быць свежая. ці з ракі, ці сажалкі, ці з крамы.
Вёска Перавозы Смаргонскія
Яня Марцішонак (зап 2012 г, M.M.M.):
...Цепер у Вяллі рыбы няма. А вось калі мы тут набылі хату і пачалі жыць, то мой мужык быў самы заядлы рыбак калі не на ўсю Вяллю, то на ўсю акругу. Марцішонак Станіслаў Францавіч. Няма ўжо. Быў ён з 1947 года. Яны лавілі рыбу мяшкамі. Тут толькі было рыбы, што страх. Але ж лавілі падпольна. Вось тут затока, чуць правей. Бяруць трайнік. Кінуць, а яны ідуць праміком — ліны. А калі не йдуць, то мяне бралі за дзеда. Калі ногі не дастаюць да дна — павісну на гэным калку... ха-ха!.. а яны мяне цягнуць трайніком. А вось тут было столькі ляшчоў бялугі, ну і платвы. А платвы было! Помню, мы купаліся перад дажджом, а тады ўзялі нейкую сетачку і ўзялі з ім удваём, раз працягнулі ўздоўж берага. Дык узялі цэлую сетку платвы. Едзе на лучніцу, знаеце, што такое лучніца? Бо зараз забыліся, і ніхто не ведае гэткі лоў. Ноччу гэта лавілі. Гарэў касцёр на лодке, і яны васцямі білі рыбу. Мяшок наловяць — і до, ён не браў, бо мы рыбу не елі. Ён страх любіў толькі лавіць, а есці рыбу не еў. Ну, затое ў любой отраслі ў яго быў блат. Усе дзверы былі адчынены: і пракурора, заўмага, і дохтара. А потым мы самі выкапалі сажалку і запусцілі малька, пачці флягу. А было палаводдзе, бераг знясло, і ўся рыба пайшла ў Вяллнэ. Акрамя ліна, якога было мора, людзі хвалілі і вансача. Лавілі і угра, але нямнога. He ведаю, ці смачны, бо я яго не ела. А раз вангор уцёк: яны лавілі, а я хадзіла насіла торбу, і там была такая маленькая дзірачка. А мяшок, каб лягчэй насіць, я цягнула па вадзе. I ўцёк, сам вялікі, а дзірачка малая. А помню, у магазіне казалі, ёсць тут магазін у Смургоні ля царквы, яго завуць «Спасіба Гітлеру», такі магазін. А чаму? А таму, што ў савецкі час там абслужвалі ўдзельнікаў вайны дзефіцытам. Так там прадавалі капчонага вугра. На савецкія дзеньгі капчоны вугор каштаваў надта дорага, адзінаццаць рублей. Гэта былі вялікія грошы на той час. Хай сабе, мой добра палучаў, пад чатырыста рублёў — вадзіцелем на «КамАЗе». I вось купілі мы гэтага з магазіна вугра; прынеслі дамоў, а ён такі жырны, і запах