Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі  Міхась Міхалевіч

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі

Міхась Міхалевіч

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
61.13 МБ
Бялюга была вялікая. Яна была як цырта ростам. Яна дзе нерастуе, яе там чорна.
Самы лепшы быў вансач. Ён з вусамі, но не гэткімі, што ў наліма. А ён белы, белая луска, ён быў самы жырны, самы ўкусны. А цяпер і шчупак укусны, патаму што няма гэтага. Мы наловім шчупака — і яго дзець няма дзе. Ездзім па сталоўках, каб узялі...
Толька вам скажу адно: як мы злавілі шэсць шчупакоў па 18 кілаграм, то яму спакойна ўкінеш у рот курыцу ці гусь, во так во. I лыкі — танейшыя троху за палец. Я адзін раз вялікага мусіў выцягваць, дык я баяўся, каб праз сетку не хапіў за руку. A то тады не асвабадзішся. Маленькі і то як учэпіцца. А гэты і скалечыў бы.
Акуня ж было навалам. Кінь жабу — да берагу не даплывець, кінь жука — да берагу не даплывець. Усё схвацяць. Гэта ўсё нарабіла хімія. А цяпер нідзе нічаво. Пілі вадзічку. У горадзе (Смаргоні) в речке, што ў Вяллю ўпадае, фарэль вадзілася. А дзе тая фарэль? Як стаў мусар нейкі плысці..._
А колькі ракаў было! Тутжа ракаў вадзілася. Травіца расла, не гэтакая, як зараз, што мячэўнікам усё заросшы, а травіца была як каўром. I кошыкам шахнеш, адзін-два ракітолькі клюшнямі лопаюць па гэтай кашолцы...
Нас з-за гэтай зямлі, жылі ж часна, не пускалі парыбачыць, прынясеш вядро рыбы, і вудачкай, не нада і снасцямі было. Пры Польшчы снасцямі б тожа крэпка не разгуляўся, патаму што берагі былі занятыя. Былі занятыя людзьмі, ці памешчыкамі, ці хто арандаваў заняўшы. I ўсё, не будзеш рыбачыць. Калі вёскі было, што нічыё, а так арандавалася. Гэта посля ўжо... сазан быў запушчаны. Пры Польшчы яго не было.
Вёска Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскаіі вобласці
Ірэна Станіславаўна Стальчынская (дзяв. Рыдзель), 1930 г н. (зап 2012 г., M.M.M.):
...Тут усякай рыбы было, ментузы былі, ласосі вадзіліся. Я сама відзела, як вялікага ласося злавілі, метра паўтара. Было гэта, можа, у 1937 годзе. ЗлавіўДудзінскі, а іхпразывалі Сачыўкавы, яныжылі праздзве хаты. Тут было шмат рыбакоў: Кудзін, Мізула Антон... Вось яны злавілі
гэнага ласося. Злавілі летам, напэўна. сеткай. Я відзела, як на дварышча ўсе ляталі і глядзелі. Дык ляжаў ён на зэдліку не менш чым метра паўтара, на ўвесь зэдлік ляжаў. Усе ляцелі глядзець. А тады ўжо неслі яго да жыдоў, тут блізка. Тут былі дзве хаты жыдоў данюшэўскіх, яны дзяржалі крамкі, яны скуплівалі рыбы. Ну, а людзі былі бедныя. вядома, пасля гэтай вайны ў 19-м годзе вярнуліся з выгнання, тут жа нічога не засталося. Дзяржалі за зебры, а хвост аж да зямлі — прадалі, грошы патрэбны былі. Мой тата, бывае вудачкай налове рыбы. дык смажылі. Але ён рэдка лавіў, не было часу, трэба было зямлю рабіць, гадаваць скаціну. Калі і лавіў, то ў нядзелю, да таго, як у касцёл ісці. Рыбакамі былі тыя, у каго зямлі не было. Бо яны толькі з рыбы і жылі. А ў нас палавіна ўчастка зямлі было, а тата адзін. Участак — шаснасця гектараў.
Адольф Мацвеевіч Рогач, 1930 г. н. (зап.
2012 г.,М.М.М.):
...Самая смачная рыба была вансач, потым сом. потым ментузы. Лавілі ментузоў пад каменнямі, небальшых. Прыйдзеш, камень падымеш, вілкай тыц — ёсць! Шнуры закідалі на грамжа. Пападалася харошая рыба. 1 вангоры пападаліся. Як дзе пасеяны гарох, дык вангоры па pace ў гарох хадзілі. Тата мой увідзеў. дык думаў — гадзін. Утраіх з трайчаком хадзілі. Ідзеш па маўры, дык шчупакоў лавілі. Каторыя займаліся, ставілі мярэжы, бучы. Мелі ведзяі, на лодках ехалі
аж пад Данюшава і далей, і пад ваду на
двух лодках, а гэныя сетку
трымалі, на пальцы вяровачка, калі што пападала, то чуваць. Васцямі
лавіць запрашчалі, але на лучніцу хадзілі. Ракаў лавілі: тут рэчка была Пілавойка, так там ракаў было шмат, усе хадзілі. Асабліва тыя любілі, як мой брат, хто ў Латвіі быў у зарабатках. Папросяць мельніка, ён стаў троху спусціць, і тады ішлі. Адзін свеціць, а другі жабу на палачцы трымае, атады цягне. Ракаў больш самі елі, а рыбу прадавалі, хто меў лодкі і лавіў ведзяёй прыезжаму яўрэю са Смургоні. У яго тут у Жойдзішак была лядоўня, і ён тады закупліваў рыбу. Лядоўню ў сваім двары меў таксама і Мізула Антон. Яго партызаны застрэлілі.
ВёскаАшмянец (202 км 308) Смаргонскагараёна Гродзенскай вобласці
Савіцкія (зап. 2012 г, M.M.M.):
...Самая смачная рыба — гэта вансач.
Рэня Махнач:
...Самая смачная рыба, дзе касцей меней. Найболей у нас — гэта вансач. А так і яльчык, і шчупачок. і акунёк. Многа цырты было, смачная, але яна кастлявая. I плотка добра.
Вёска Плавушкі (199 км/311)
Лёня Ляшчук, 1929 г. н. (зап. 2012 г, M.M.M.):
...Бацька мой, Пётра Шэмбер, сам рыбак быў. Тут даўней жылітолькі Шэмберы і Цікоты. У нас лядоўня была, лёду навозіць. Рыбу капціў і вазіў прадаваць у Смургоні. Найбольш капціў цырту. цяпер яе няма. Я яе не любіла, хоць рыба была вельмі прыгожая, ружовая, бо надта кастлівая, але капчоная — яна найсмачнейшая мужыкам да піва. А па мне, ментузы былі найсмачнейшая рыба. Пячонка ментузоў самае тое было. Тады вангоры смачныя былі. Іх ён лавіў. шнуры закідаў. Бывала, і ў сетку пападзецца вангор.
— А ласося ці елі?
— А божа ж мой, канечне, нават і сёлета ела. Ёсць тут ласосі, мой сын на вудачку злавіўшы быў. Якіх толькі рыб не было ў Вяллі, усялякіх. А цяпер во не ловіцца, відзіш.
Вёска Мель Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Гена Чартовіч (зап. 2013 г, M.M.M.):
— Якая самая смачная рыба тут была ў Мелі?
— Усякай рыбы многа было. Цепер няма рыбы. Самая смачная рыба былі вансачы. Фарэль таксама смачная, але мне не пашчасціла злавіць, а хлопцы лавілі гады два назад ніжэй Дубка, злавілі некалькі, кіль па пяць былі тыя фарэлі. Вансачы раньша былі да сямі кіль, а цяпер малыя. Жэрахі яшчэ тут ёсць, зноў паявілася келба. Цырта паявілася. Нават свінку адну злавілі. Тут, ніжэй за Дубок, трохутам пападае. Ніжэй там больш рыбы.
Уладзімір Эдуардавіч Чартовіч (зап. 2013 г.,М.М.М.):
— Тут, у Мелі, брод быў. Я не рыбак. На юшку, бывае, злаўлю, як захачу рыбы, і ўсё. Смачны мянтуз, ліны. Рыбу ўсе дзеці лавілі. А хто не ўмеў, ля ракі жывучы? Самая смачная рыба зараз скумбрыя. Даўней я лавіў вансачоў. Нават сама спытываў. Быў я малы яшчэ, а сетку ўжо насіў ля Вяллі. Нават сомікаў лавіў. Злавіў мой бацька сама тут на 32 кілі. Бродзень быў дзве палкі, шост 4 метры, ну як чарапло. Сетка метаў шэсць. Адзін далей у вады станавіцца, другі бліжэй, во так ідуць па берагу, а трэці вяроўку цягне. А чацвёрты рыбу носіць у торбе. Усе ідуць па берагу, сетка на шастах. Ну, нейдзе там папалі і выкацілі тога сама. Зразу думалі — корч. Корч... дык корч выцягнулі на бераг, а корч пачаў шавяліцца. Спачатку не варушыўся, прытвараўся, а на берагу давай скакаць. Бацька конна на яго сеў, дык падкідваў, такі дужы. Але затаўклі. Дык маёй сястры хрэсьбіны былі у 55-м, катлет нарабілі, так пажарылі, усіх гасцей накармілі. А так самую вялікую рыбу, што відзеў, гэта шчупака на 20 з гакам кіль.
— Дык a com на 32 кілі — што не рыба ?
— Com — гэта ёсць com. Пэўна, 25 кіль той шчупак важыў. Гэта з ведзяёй ездзілі. У дзве лодкі. Цяпер так ніхто не ловіць. Дзве лодкі, на пальцы сетка. У нераст ніхто не хадзіў, а хадзілі во ўлета. А Ізідор, як ён злавіў у сетку сазана, дык як парасё, глаўнае. Павесіў на слуп, дык і я хадзіў глядзець, ну таксама кіль на дваццаць быў. Красівыя былі і жэрахі, ці ганцы: іх у нас і так, і так завуць. Іх найболей у бухце, ля Белай. Я там нават чухонь злавіў.
— А ласося ці відзеў?
— А ласось — гэта што, беларыбіца?
— He, гэта такая рыба з мора, у ей перад хвастом яшчэ адзін, тлуставы плаўнік ёсць.
— Ну, такуюўдзецтвеябыўзлавіўшы. Злавіўрукамі, бо калі ледаход, ля маста ў Жодзішках лёд рвуць, а мы тут у гародзе ўсе стаім, ля берага ходзім. Увідзеў рыбіну і пайшоў за ёй па лёдзе. Дык ласося на чатыры кілі я ля ціны згледзеў. Стаіць... падышоў па крызе і рукамі ўзяў. Як прынес дамоў, аддаў маці, дык стала срака сіня, так адлупцавала. і ўсю ноч на гаросе на каленях адстоіў... Дык і не паспытаў тога ласося, і таму і цяпер не надта рыбу люблю. Ласося забаронена лавіць, ды і мы ж з хлопцамі маглі ўгануць.
Раскажу табе. У нас беларыбіца была. Бела...рыбіца. Я яе не відзеў, ну гэны Дук, знаеш, казаў. Там каля Белай гары, калі яшчэ не было лагера, якдала, натым баку, а ён на рызінавай лодцы, вотак во пайшоў. Слухай далей. Было сем братоў Лужыцкіх, адзін. ну, я не верыў пастароннія людзі гаварылі, што праўда, карочэ, ну, там пайшлі купацца ці рыбу лавіць, і відзяць: спіцьрыба. Пэўна, метрыдва. Беларыбіца, якзвалі яеўдрэўнасці. Ну і што, ён падкраўся, каб яе задавіць. Сунуў рукі пад зябры, а яна яго як зажалатам — і папёрла! Насіла, насіла, то падымець, то дадна апусціць. Тады адпусціла. Карочэ, кілаграм сто пійсяттая рыбіна была. Гэта была
бялуга. Было гэта якіх гадоў дваццаць-пятнаццаць назад. Наша баня тады аж там стаяла. Дык бялуга ці беларыбіца гэта была, я ж табе аб’ясняю. Ёсць яна яшчэ ў Вяллі. Ды я гэтага хлапца знаю, ды я яму не верыў. Ён і не расказваў маўчаў але што са стараны бачылі, расказалі. Распусціла междуробры і зажала, і ўсё: ты рукі не выпусціш, пакуль не адпусце.
А калі ўжо есці, то я толькі хітрую юшку раблю, і сам тады ем. Юшка! Чуў такую?
— Гэта, мусіць, уха?
— He, не уха, а юшка. Уха варыцца ў сагане. а юшка робіцца ў патэльні. Па-другому юшка. Бацька мой рабіў, ні маці, ні жонка не
ўмелі. Рабіць юшку павінен толькі мужык. Бярэш патэльню.. мелка сала
рэжаш.Туды цыбулькі, жарыш. Тады мукі лыжкі тры, ну якая скаварада, — туды. Тады адгартаеш, і ложыш рыбу. Паджарваеш рыбу з дзвюх старон. Тады заліваеш ваду ў гэта ўсё. кіпяціш і пры канцы спецыі. Есці трэба гарачай і з бульбай. 0!
— Які быў самы шчаслівы случай на рыбалцы?
— Было гэта яшчэ пры Полыпы, казаў мне дзед. Карочэ, паставілі яны ў Разаках сеткі. Дасталі. Язі. Адзін у адзін. Парку коней запрагаюць — і на Вільню пруць. Дзве каровы купілі. Кароватады добра стоіла. Вось што было з аднаго раза, так язёў налезла.
Тут жа Ўладзкж браў ліцэнзію (у яго лядоўня была): і яны лавілі рыбу. Прыязджаў кожны тыдзень жыд, забіраў у іх і вёз. Дык во, як зацянуць ад каменя да выспы, — пару бочак рыбы было. Напроць хаты, і ездзіць нікуды не трэба. Цягнулі такой сеткай трыгубіцай. Цяпер бы ў тую сетку ні адна рыба не ўлезла. Цяпер і ў ніякія сеткі рыба не лезе, бо няма яе. Ваабшчэ рыба прапала. Як сілікатны завод запусцілі ў Міхнічах. так рыба і прапала. А тады яшчэ і Вілейка ўсё прыкончыла. Была ж такая чыстая вада, па ўсей Вяллі дно было відаць. дажа на тры метры. Цяпер берагі пазаплывала, зрабіла балота, не пазнаць, што тут каменьчыкі былі. Сілікатны загубіў і Вілейку. Раньше за куст сядзеш — плаваюць там усялякія рыбы, краснаперкі. Чарвя да носа падводзіш, а яна панюхала — і пайшла, усё ж відаць было.