Пра Вяллю, рыбу і рыбалку: нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхась Міхалевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 188с.
Мінск 2017
добры, і цвет зверху чорны, я ўзяла кусочак, а праглынуць не магу. Вот нешта ў мяне стала — і ўсё.
Вёска Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Станіслава Станіславаўна Гіль (дзяв. Галдыцкая), 1934 г н. (зап 2012 г.):
...А Бог яе ведае, унук бы сказаў. Гэта цяпер рыбы няма, а даўней было. Мы жылі на першым футары ад Данюшава. Дык тады надта бомбы кідалі. Яккінуць бомбу— белая вада ад рыбы. Ды рыбы былі вялікія. Мне наравіліся ментузы, шчупакі. Мой брат надта лавіў вангораў на шнуры. Дык капалі лапатай грамжы, яны надта скора ўцякалі, дык брат мяне браў, каб памагала. I ставіў шнуры, не адзін шнур. А на кожным шнуры было па пятнасці кручкоў. Ставіў і з лодкі, і так пешшу ў ваду заходзіў, знаў дзе. Цяпер няма, цяпер берагоў няма ў Вяллі, а даўней берагі былі чыстыя, бо каровы хадзілі.
Зося Антонаўна Захарэўская, 1929 г. н., мясцовая:
...Даўней рыбы хапала. Шчупак — самая рыба, толькі сухаваты. У нас было шмат зямлі, ні дзед, ні тата рыбу не лавілі, не займаліся гэтым. Можа, калі вудай. А муж мой лавіў сеткай калі-нікалі. А прыязджалі да нас рыбакі, што кідалі бомбы, вы не паверыце, — белая Вялля! Як падоймецца рыба — белая Вялля! Мой муж быў яшчэ хлапчуком (ён з Данюшава), як пачуе выбух, туды ляціць, а тыя што возьмуць — і ходу, каб не пазналі, бо забаронена было, а нашы ўжо падбіралі тую рыбу.
ВёсксіМаркаўцы (182км 328) СмаргонскагараёнаГродзенскайвобпасці
Ядвіга Ігнацьеўна Гваздовіч (зап. 2013 г, M.M.M.):
...У Маркаўцах ніколі дажджу няма! Было тут каля 40 хат, рэчка праз вёску цякла, Чорны ручэй.
... He знаем. Мы рыбу не лавілі. Рыба раней у Вяллю з мора заходзіла, ласосі, а цяпер рыбы няма, ізвініце, толькі гаўно плыве. Пусцілі трубу са Смургоні. Туды да Вяллі не падыдзеш, такі смурод. Там вода чорна зрабілася. I туг бывае, калі смурод. А людзі сядзяць з вудамі, ловяць рыбу, я гэну рыбу гадзілася б у рукі ўзяць, а не то што есці. Там усё атраўленае такое.
Ядвіга Казіміраўна Фурс (Аўгусціновіч), 1929 г. н., родам з в. Круні каля Войстама (зап. 2007 г. В.В., Л.С., Ю.У. Расш. Ю.У):
...Заточка такая, і там надта рыба залазіла. Карочэ, Вілія, там маленькая канаўка, і там азёрка такоя ёсь. Там надта заходзілі і шчупакі, і карасі, як яшчэ можна было лавіць. А мой стары рыбай занімаўся. Дык, бывала, увосень асобенна, ці вясной, паедзець туды, дык кашы вязець. Затока звалі.
Алег Гіль:
...На электроудочкн зря людй ополчмлнсь, не такой уж колоссальный вред от ннх. Это, в отлнчне от сеток, естественный способ добычн рыбы, который нмеется в самой прмроде, взять тех же скатов, электрмческмх угрей. A то, что повыбнвалм электроудочкамн всю рыбу, не согласен.
Вёска Пільцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Стэфанія Іванаўна Мусліцкая, 1931 г. н (зап 2013 г.,М.М.):
...Самая смачная рыба на Вяллі была, калі былі разводдзі, вада падымалася, а пасля ападала і рыбазаставалася, там былі вансачы. Надта смачная рыба, там у іх косткі няма, толькі адна спінка. Жарылі іх, жыру ж хватала, кабаноў гадавалі. Аалей... масладаўней куплялітолькі бутылку, можа, на пост які. I то ж не было купіць, я помню, яшчэ дзеўкай была, мы з татай ездзілі, гналі з сямення. Набіралі мяшок сямення і ехалі, тамака чалавек быў малоў ён яго. Сяменне было льняное. Са сланечніку масла ў нас не рабілі. Яшчэ быў смачны мянтуз, вангора відзела, ён як гадзіна, есці баялася. А цепер рыба тая няведама дзе дзелася. У мяне тры сыны ў Смаргоні, адзін ну такі заядлы рыбак, як прыедзе, хоць пятнаццаць мінут з вудай на раке пабудзе, дык селёта нічога не ловіцца, а тыя гады хоць кілнэ, а злове.
Якдзеці, унукі малыя былі: пойдуцьда Вяллі, а там залаты пясочак, сунуць-дуюць яго ў вадзічку, а цяпер не падойдзеш да Вяллі: балота, гразь, усё зарасло. Кароў няма, знаеце. На ўсю веску адна карова засталася.
Мы старыя ўжо, дзяржаць не можам, а маладыя не хочуць. Каб дзяржаць карову, трэба накасіць, накарміць, напаіць, падаіць. А маладыя да працы непрывычныя, ніхто не хоча. Адзін толькі чалавек ёсць: жонка памярла, і ён адзін дзяцей гадуе, і працуе, і хазяйства трымае, і агарод аполены чыста, і ў хаце чыста, і мы ў яго малако бяром.
Вёска Вайнідзеняты (172 км/338) Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Ніна Міхайлаўна Кунавіч, 1927 г. н., мясцовая (зап. 2007 г. В.В., Л.С., Ю.У Расш. Ю.У Зах. LTR 7685/177):
— Ну а рыбу людзі лавілі?
— Лавілі. Як такі быў сцішок:
Калі рыбу мы лавілі
3 нас жывых скуру лупілі.
Адганялі ад вады —
Вот было мужыком бяды.
А лавілі рыбу, хацелі рыбы, таксама ставілі тамака нейкія снарады, шукалі тут ужо такую зрыўчатку даставалі і кідалі бомбы, і сеткамі лавілі ж. I была ж і тожа міліцыя, і была ж і власць, і строгая дажа власць была. I судзілі, і лавілі.
— А чаму мужыкам бяда была?
— Бо не давалі. He давалі ж лавіць. Каму давалі рыбу сеткай лавіць?..
Ночы ездзілі на лучніцу... Смалякі палілітакія во, дыкянатады відаць ужо рыба, як паліцца.Тады б’юць васцямі, дыктожаж баяліся. Запаліш гэтыя смалякі, едзеш па рэчцы, атожаж власці было многа. Якгэны казаў... Кажды ж пільнаваўся сваей работы. Бывае, калі не зловяць, і наловяць.
Пасля вайны тут жа ж акопы па лесе ёсць. Хадзілі шукалі тэй зрыўчаткі — снарадыбылі... вымалі зрыўчатку гэну. Ітады кідалі. Яккінуць ужо ў рэчку, дык тады ж рыба падымецца. I тады ўжо лятуць усе ловяць. Ну як не зловя міліцыя, дык наловіш, а зловя, дык будзеш сядзець і год, і паўгода, і ўсяляк.
Вёска Рыбакі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
Анатоль Уладзіміравіч Дагоцкі, 1928 г н (зап. 2012 г., M.M.M.):
...А я мусіў прамышляць рыбай. У магазінах анічога не было абсалютна. Hi гваздзя. У нас пры Польшчы магазіны былі ў жыдоў. У іх у сваіх хатах. гасударственных не было. Дык пасля вайны, як гэны гаварыў, жыдоў не стала — магазінаў не стала, і ні хера не стала. А строіцца нада было. Рабіў на сплаве, на перавозе. Вазіў дрот, рубіў гвоздзі. Тут каб стаў хату разбіраць, мала гваздзей завадскіх, государственных, усе саматужна рубленыя, з провалакі. Дык мусіў лавіць рыбу, прадаваць, каб рубель які зарабіць. Пайшоў у 48-м гаду ў армію. He было яшчэ калхозаў у нас. Прыйшоў у 51-м, ужо супруга была ў калхозе. Самая смачная рыба ў Вяллі — вугор, тады налім, і была такая рыба ў нас — вансач. Гэта самыя смачныя рыбы. Ва-первых, у вугра касцей мала, і мяса ўкуснае. I ў наліма гэдак, і ў вансача. Але вот габрэі вугра і ментуза ніколі пры Польшчы не куплялі. Думалі, што чорнае мяса, пахожа на гадзюку. Дажа глядзі, я строіўся ў 1956 гаду, было зусім туга, нічога не было. А дачы былі ў нас у Перавессі. Дачнікі найболей з Мінска і Вільні, я ім рыбу прадаваў. Былі сярод іх габрэі, дык нават ужо ў 56-м гаду яшчэ ментузоў не бралі.
Рэчка была пахожа на рэчку. Памяшала меліярацыя, памялела, як сталі засухі. Пасля таго, як зрабілі Вялейска-Мінскую сістэму, не стала рэчкі. Дагэтуль Вяллёй рукавадзіла прырода: яна кожны год разлівалася па ўсіх лугах. Да мяне ў агарод заходзіла. А раз у 56-м вада да ганка даходзіла, але Рыбакі не затапіла, пару хат пасярэдзіне, ў нізіне, а Вайнідзеняты дык затапіла. Пры Польшчы ў нашых Рыбаках было толькі два калодцы на ўсю вёску. Ваду ў асноўным з ракі бралі.Там была крынічная вада! Самы вадзіліся! Праўда, мой пляменнікдва гады таму таксама злавіў сама. Вада ж была чысценькая. Травы каля берагу нікакой! Ілі жэ камешкі, ілі жэ белы пясочак. А рыбы што было! Уйма. Уйма рыбы. Мы раз злавілі 7 шчупакоў па 18 кілаграм. Сама я толькі на 6 кіль відзеў, і то яго закалоў асцямі хлопец з майго году, дыктой сом сарваўся, і яго, раненага, Данюшызлавілі. Атутты можаш прадставіць: 18 кілаграм адзін! Як гэны гаварыў, я іх вазьму толькі
палкамі, бо рукамі страх за падшчэнак чапаць. Каб цапнуў — канец, у яго зубы, як у нас пальцы, панімаеш. Рот дык вось гэткі: гусь туды ўкінеш. Спіна больш метра. Аднаго ўлажыў галавой у вялікі мяшок, а завязваў ужо па хвасце. Людзі, крамя дачнікаў, рыбу не куплялі, ды і дачніку не трэба такі вялізны шчупак. Дык гэткіх вялікіх насілі па сталовых, ну і жыдам, як пры Польшчы. У жыдоў лядоўні былі, яны ўжо калі не самі елі, дык некуды ў Смургонь, у Вільню вазілі рыбу і перапрадавалі. Гэта ж пойдзеш даўней нават з вудай — дзе хочаш за час наловіш паўвядра рыбы, на добрую жаронку хопіць ці юшку. Дык гэта вудачкай аднэй, лесакжа тады не было. Я малы быў, а ў Данюшава ў касцёле быў ксёндз, такі рыбалоў заядлы. Ён надта сек на гарох язя, і ў яго была бамбукавая вудачка з катушкай. Мы яе называлі вуда калаўроцікам. Вядома, ксёндз. Як падсячэ язя, a язь вялікі, ён яго цягне, цягне на водмель. А язь абварочваецца праз галаву — і зноў на Вяллю. Папусціць — і зноў цягне на водмель. Потым зноў папусціць, гуляе проста з ім, ды і ўсё. Дык мы не прадстаўлялі, дзе браць такую вуду. Мы ж лесу рабілі з конскага хваста, але на яго вялікую рыбіну не выцягнеш. На шчупака шпагат прадаваўся. Спецыяльны, як цяпер капронавы. Рыбы было уйма. Лавілі мы камандай: я і яшчэ адзін быў таксама з лодкай. Ведзяёй лавілі, у дзве лодкі. Была і лучніца, вунь у двары мая накра ляжыць. Палілі смалякі, смальныя дровы. Вада была, як люстзрак, чыстая і празрачная. Відаць было, гэта ж не цяпер. Але ў Рыбаках найбольш ведзяёй лавілі. Дык рыбу часта насілі па сталовых. Гэта што цяпер у Вяллі робіцца, нарасло ад гэтай гразі. Ад ВілейскаМінскага вадасховішча. Потаму што яны врэмя ат врэмені ачышчаюць, спускаюць яго. А ўсю гразь, водараслі скідаюць уніз. Даўней рака была інцярасней. I вот пагзтаму, як мы кажам, што самае інцярэснае. Самае самае інцярэснае — жыць. Нават раке інцярэсна жыць. Зараз Вялля як мёртвая, і сёлета. Глядзі, якая жарышча, а ніхто не купаецца. А даўней у жару ўсе каля рэчкі, у рацэ людзей аж кішыць. От...
... Вот гавораць людзі, сетуюць: рыбу вывелі браканьеры. Браканьеры б нікагда б рыбу не вывелі, і не вытравілі, і не вывелі. Ужо як немцы глушылі ў вайну, так ніхто не глушыў. Усё роўна рыбы было навалам, патаму што было малька. Малька было. To ж да берага падыйдзеш, станеш — да ног лезуць, цьма цьмушчая, шэрае дно. Няма малька... Пранашы Смаргоні... Былі два дзеравянныя дамы пасля вайны. Дзеравянныя, у іх не было ні вады, ні каналізацыі, нічаво. У рэчку не было ніякіх сцёкаў.
...Усялякай рыбы было. Дапусцім, шчука, окунь, да халеры было судака, лешч, язь, галаўль, платва, ну і мелкія разныя: сялява, як мы там называлі, калбы. I вугар быў. Навалам вугра было.