Сэсія незалежнасьці
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 376с.
Нью Йорк 2011
42. Анатоль Кастэнка (не дэпутат; камандуючы БВА)
43. Міхаіл Качан (КПБ-КПСС)
44. Вячаслаў Кебіч (КПБ-КПСС)
45. Уладзімер Кулакоў (КПБ-КПСС)
46. Уладзімер Курбаеў (КПБ-КПСС)
47. Мікалай Крыжаноўскі (Апазыцыя БНФ)
48. Генадзь Лавіцкі (КПБ-КПСС)
49. Аляксандар Лукашэнка (КПБ-КПСС)
50. Генадзь Майсееў (падпісант Апазыцыі БНФ)
51. Віталь Малашка (Апазыцыя БНФ)
52. Анатоль Малафееў (не дэпутат; 1-ы сакратар ЦК КПБ)
53. Анатоль Мардашоў (КПБ-КПСС)
54. Валеры Мацюшэўекі (КПБ-КПСС)
55. Іван Машко (КПБ-КПСС)
56. Міхаіл Мачуленка (КПБ-КПСС)
57. Сяргей Навумчык (Апазыцыя БНФ)
58. Анатоль Новікаў (КПБ-КПСС)
59. Яўген Новікаў (Апазыцыя БНФ да 1993 г.)
60. Зянон Пазьняк (Апазыцыя БНФ)
61. Сяргей Папкоў (Апазыцыя БНФ)
62. Аляксандар Паруль (падпісант Апазыцыі БНФ)
63. Аляксандар Пазюмка (КПБ-КПСС)
64. Сьцяпан Пісарэвіч (КПБ-КПСС)
65. Ігар Пырх (Апазыцыя БНФ)
66. Віктар Радамысьльскі (Дэмклюб)
67. Яўген Радзецкі (КПБ-КПСС)
68. Пётра Садоўскі (Апазыцыя БНФ)
69. Васіль Саковіч (КПБ-КПСС)
70. Аляксандар Сасноў (падпісант Апазыцыі БНФ)
71. Дзімітры Сівіцкі (КПБ-КПСС)
72. Васіль Сінчылін (КПБ-КПСС)
73. Міхаіл Скарынін (не згуртаваны)
74. Сяргей Слабчанка (Апазыцыя БНФ)
75. Уладзімер Станкевіч (Апазыцыя БНФ да XI. 1992 г.)
76. Міхаіл Сукач (падпісант Апазыцыі БНФ)
77. Дзімітры Сыракваш (КПБ-КПСС)
352
78. Алякеандар Сьпіглазаў (Дэмклюб)
79. Аляксей Сьцепаненка (КПБ-КПСС)
80. Галіна Сямдзянава (Апазыцыя БНФ)
81. Іосіф Сярэдзіч (Дэмклюб)
82. Лявон Тарасенка (Дэмклюб)
83. Г. Тарнаўскі (не дэпутат; Пракурор БССР)
84. Мікалай Тоўсьцік (КПБ-КПСС)
85. Васіль Трафіменка (КПБ-КПСС)
86. Алег Трусаў (Апазыцыя БНФ)
87. Раман Унучка (КПБ-КПСС)
88. Уладзімер Феакціетаў (не дэпутат; сябра працоўнага страйкама)
89. Павел Холад (Апазыцыя БНФ)
90. Альфонс Цішкевіч (КПБ-КПСС)
91. Васіль Чэпік (КПБ-КПСС)
92. Васіль Шаладонаў (КПБ-КПСС)
93. Васіль Шачак (падпісант Апазыцыі БНФ)
94. Аляксей Шаўнін (КПБ-КПСС)
95. Алесь Шут (Апазыцыя БНФ)
96. Станіслаў Шушкевіч (Дэмклюб; КПСС)
97. Уладзімер Ягораў (не дэпутат; Міністар МУС)
3 а ў в а г і
1. Выступіла 97 асобаў з 265 (як правіла, па некалькі разоў). Гэта 36 адсоткаў ад усіх зарэгістраваных дэпутатаў.
2. Дзеля выступу на сэсіі запісалася вельмі шмат дэпутатаў. Але ня ўсе здолелі выступіць з прычыны скарачэньня дыскусіяў агуль-ным рашэньнем.
3. У стэнаграме не адлюстраваны надзвычай рэзкі выступ Паўла Холада (Апазыцыя БНФ), які выступаў без мікрафона і выступ не запісаўся на магнітную стужку фанаграмы.
4. У стэнаграме (стар. 290, бюлютэнь №4) ў час дыскусіяў успамінаецца прозьвішча „Трусаў” без звароту па імені. Маецца на ўвазе дэпутат Іван Трусаў (КПБ-КПСС).
353
ДЭПУТАТЫ АПАЗЫЦЫІ БНФ
D-6 Аксаміт Мікалай Уладзімеравіч
D-7 Алампіеў Віктар Пятровіч
D-8 Антончык Сяргей Антонавіч
D-9 Баршчэўскі Лявон Пятровіч
D-10 Беленькі Юры Адамавіч
D-12 Гермянчук Ігар Іванавіч
D-13 Голубеў Вялянцін Фёдаравіч
D-11 Галубовіч Вольга Мікалаеўна
D-14 Грушавы Генадзь Уладзімеравіч
354
D-l 7 Заблоцкі Уладзімер Мікалаевіч
D-18 Зданевіч Лявонці Ульянавіч
D-19 Какоўка Віктар Фёдаравіч
D-20 Крыжаноўскі Мікалай Кірылавіч
D-21 Малашка Віталь Аляксеевіч
D-22 Маркевіч Мікалай Мікалаевіч D-23 Навумчык Сяргей Іосіфавіч
355
D-27 Садоўскі Пётра Вікенцьевіч
D-28 Слабчанка Сяргей Іванавіч
D-29 Сямдзянава Галіна Георгіеўна
D-30 Трусаў Алег Анатольевіч
D-31 Холад Павел Ігнатавіч
D-32 Шут Аляксандар Аляксандравіч
ДЭПУТАТЫ АПАЗЫЦЫІБНФ У ВЯРХОЎНЫМ САВЕЦЕ XIIСКЛІКАНЬНЯ (1990-9.01.1996.). Здымкі дэпутатаў зробленыя вясной 1990 года.
Рэпрадукцыі з даведніка „НАРОДНЫЯДЭПУТАТЫ РЭСПУБЛІКІБЕЛАРУСЬ. ДВАНАЦЦАТАЕ СКЛІКАНЬНЕ”. МІНСК, „БЕЛАРУСЬ”, 1992.
356
ВЫСТУП ДЭПУТАТА 3. ПАЗЬНЯКА НА АПОШНІЛЛ (ВЯЧЭРНІЛЛ) ПАСЕДЖАНЬНІ СЭСІІ 25 ЖНІЎНЯ 1991 Г. (ВЫДРУК СА СТЭНАГРАМЫ)
Пазыіяк 3. С.: 51 хачу зрабіць некалькі заўваг па гэтым пытаньні, паколькі тут у залі выступалі некаторыя дэпута-ты, у прыватнасьці, дэпутат Лукашэнка, які проста заблытаў гэтае пытаньне.
Справа ў тым, шаноўныя калегі, што зараз мы ўступілі ў прынцыпова новую сытуацыю. Усе рэспублікі вакол нас аб’явілі аб сваёй нацыянальнай дзяржаўнай незалежнасьці. У тым ліку ўчора гэта зрабіла Украіна. Практычна, пытань-не аб Саюзным дагаворы здымаецца на нейкі тэрмін. Саюз існуе толькі намінальна. I калі ў гэтай сытуацыі мы ня пры-мем адпаведнага закона аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, мы трапім у вельмі кепскае становішча. Таму што тыя рэспублікі, якія вакол нас, яны будуць разьвівацца (і разьвіваюцца) як нацыянальныя дзяржавы на прынцыпова новай аснове. Яны ідуць да рынку, у іх будзе больш мабільная эканоміка, і мы трапім у непасрэдную залежнасьць ад гэтых рэспублік. Тым больш, я ў сваім дакладзе гаварыў (а я дастаткова добра знаёмы з расейскай дэмакратыяй на працягу многіх гадоў) і з усёю адказнасьцю магу сказаць, што на ўсходзе ў нас фармуецца маладая агрэсіўная імпэрыя ў форме дэмакратыі. Тыя дэмакраты, якіх мы добра ведаем, не прызнаюць фактычна нас як нацыю, яны не глядзяць на нас, як на асобную дзяржаву і на асобную тэрыторыю, а глядзяць на нас, як на вотчыну, на якую яны маюць пэўнае права.
На вялікі жаль, гэта так. I менавіта зыходзячы з гэтых меркаваньняў, я неаднойчы выказваўся і пісаў аб тым, што я сумняваюся ў дэмакратычным характары будучай Расеі. Таму што асноўны прынцып дэмакратыі гэта прызнаньне права нацыі на самавызначэньне. Калі ў грамадзтве існуе імпэрская мэнтальнасьць, дасягнуць дэмакратыі поўнасьцю вельмі цяжка. I тыя высновы, якія мы можам зрабіць зараз, сутыкаючыся з палітыкай з Усходу, прыводзяць нас да думкі, што зараз нам, каб выратаваць наш народ, нашу эканоміку, абавязкова патрэбны дзяржаўны суверэнітэт. Тыя хуткія тэмпы, якімі зараз пойдуць разьвівацца дзяржавы, якія заснаваны на нацыянальнай незалежнасьці, яны прывя-дуць да таго, што іхняя эканоміка высмакча з нашай рэспублікі рабочую сілу, высмакча тавары. I калі ў нас ня будзе сваёй валютнай сістэмы (а мы можам яе мець толькі тады, калі будзем мець нацыянальную незалежнасьць), мы трапім у вельмі цяжкае эканамічнае і залежнае становішча. Ужо Расея некалькі тыдняў таму паведаміла (Ельцын паведаміў) аб тым, што зьбіраецца павысіць цэны на нафту. Гэта быў у пэўнай ступені шантаж нашай рэспублікі. I ён быў ня першы раз.
Калі мы ня будзем мець нацыянальнай незалежнасьці, мы ня зможам свае рэсурсы, свае ўсе сродкі, свае вынікі працы ўкладваць на дабро нашага народа і нашай дзяржавы, мы ня зможам супрацьстаяць гэтай палітыцы. А яна будзе, і будзе абавязкова.
Мы ўступаем у новы стан дзяржаўных узаемаадносін. Таму, шаноўныя калегі, я вельмі вас прашу, паколькі палітычная абстаноўка зьмянілася рэзка і хутка, і некаторыя з нас не пасьпелі яе адразу ацаніць, я заклікаю ўсіх дэпутатаў зараз ацаніць гэтую абстаноўку самым належным чынам. Таму што ўсялякае замаруджваньне пойдзе нам на шкоду.
Ня трэба баяцца, што тут, як казалі некаторыя дэпутаты, узьнікне Альбанія, Куба, Карэя. Нічога падобнага. Працэсы, якія пайшлі ў нас, нават ход нашай сэсіі, пацьвярджаюць: яны неабарачальныя, яны ідуць на карысьць нашаму грамад-зтву. А суверэнітэт дасьць нам магчымасьць стаць свабоднымі і незалежнымі, дасьць нам магчымасьць разьвіць тыя асновы, якія мы закладваем, ідучы да рэформ. Я прашу вас паставіць гэтае пытаньне і вырашыць яго сёньня. Бо заўтра можа быць позна. Нас тут ня вельмі многа, і патрэбна канстытуцыйная большасьць. Таму я рашыў выступіць перад вамі, і, можа, для некаторых было гэта нечаканым. Але я дастаткова добра ведаю, якія ўзаемаадносіны ў тых маладых структурах, якія зараз нараджаюцца. I калі мы спаткаемся зь імі потым, не падрыхтаваўшыся, мы проста апынемся ў невырашальным стане. Дзякуй за ўвагу.
Старшынствуючы: Дзякую. Калі ласка, восьмы мікрафон.
Мачуленка М. А. (Ельская выбарчая акруга №207, Гомельская вобласьць.): Уважаемые народные депутаты! Уважа-емые депутаты-коммуннсты! Мы с вамн последовательно отстанвалн ндею той Декларацнн о сувереннтете, которая в конечном нтоге была прмнята Верховным Советом. Мы с вамн также последовательно отстанвалн нден заключенмя Со-юзного договора на обновленной основе. To, что пронзошло на этой неделе, резко нзменнло снтуацню. й в этом плане я стопроцентно поддержнваю народного депутата Позняка н предлагаю здесь же, сейчас же проголосовать за то, что он сказал. Спаснбо. (Апладысменты.)
357
УРЫВАК 3 КНІП «ДЭПУТАТЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ»
УНУТРАННАЯ ЭТЫКА,
△АЧЫНЕНЬНІ I ТАКТЫКА НА ПЕРАМОГУ
Яшчэ большая ўвага надавалася ў Апазыцыі БНФ дачыненьням паміж сабой. Істотнымі былі некалькі пазыцыяў. Перш за ўсё аб’яднаць наш энтузіязм у канкрэтнай працы дзеля дасягненьня мэты і ажыцьцяўленьня задач. Тут мусілі быць прыярытэты і пасьлядоўнасьць у працы. Але галоўнае плянаваць, рыхтаваць і рабіць трэба было так і тое, што забясьпечвала б нам перамогу, ці хаця б частковы посьпех. Усімі спосабамі трэба было дасягаць перамогі і не дапускаць паражэньняў (інакш мог узьнікнуць псіхалягічны параліч). Гэта я разумеў даўно, як кажуць, і розумам і ску-рай. Перамога важнейшая ўмова пасьпяховага змаганьня. Перамога (тым больш над такой фармальнай масай і коль-каснай магутнасьцю, як намэнклятурна-камуністычны дэпутацкі корпус) патрабавала сілы, давала нам сатысфакцыю, упэўненасьць у сабе, за што б мы ні браліся. Апазыцыйны Давід гатовы быў зьвярнуць горы. Лічу вялікім нашым так-тычным дасягненьнем, што мы адразу, з ходу пачалі перамагаць, крушыць, блытаць, раскідваць гэтую намэнклятурную закасьнелую масу, не даючы ім апямятацца.
Але самая вялікая праблема асабіста для мяне была ня ў тым, як арганізаваць Апазыцыю і пабудаваць працу дзеля перамогі. Самая вялікая задача была арганізаваць самога сябе. Мяркую, што кіраваць, скажам, влікім савецкім заво-дам у пэўным сэнсе прасьцей, чым кіраваць партыяй. Там ёсьць Закон, тарыфы, субардынацыя, працоўная дысцыпліна, кантракт, зарплата і г. д. Любога парушальніка можна паставіць на месца, альбо звольніць. У партыі, і тым больш, у парляманцкай Апазыцыі, няма абсалютна ніякіх рычагоў улады і ўплыву, акрамя набыцьця аўтарытэту і ўменьня ўзаемадзейнічаць зь людзьмі, якія такія ж, як і ты, валодаюць роўным статусам. Вось гэтым узаемадачыненьням мне прыходзілася вучыцца ўвесь час.