Сэсія незалежнасьці
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 376с.
Нью Йорк 2011
6
2. Шэсьцеў Менску 24 сакавіка 1996 г.
Стэнаграма адлюстроўвае ветлівую, паважлівую дыскусію (у рэальнасьці зацятых ворагаў). Hi аднаго зьняважлівага сло-ва, ніякіх абразаў, нянавісьці ці, тым больш, грубасьці не было; зварот да кожнага, нават самы рэзкі і крытычны, суправаджаўся словамі „шаноўны”, „паважаны”, „вельмі шаноўны” і г. д. Там, дзе трэба, там была падзяка ці прабачэньне. Нават у эмацый-ных выкрыках і абвінавачваньнях „без мікрафонаў” у пачатку сэсіі, ці ў час недапушчэньня на трыбуну сакратара ЦК КПБ А. Малафеева, не прагучэла ніводнай асабістай абразы ці грубых вульгарных словаў (хаця дэпутаты часам ня тое, што крычалі, але раўлі).
Напружаньне і эмоцыі трымаліся ў пэўных рамках, не пе-раступалася мяжа прыстойнасьці. Зрэшты, так было заўсёды, і абумоўлена яно, перш за ўсё, агульным узроўнем звычаёвай культуры ў нашай краіне. Другое гэта было абумоўлена на-шым асаблівым апазыцыйным клопатам пра дачыненьні. У пар-ляманце, дзе нас дзясяткі, а камуністаў сотні, перамагчы іх у не-чьш можна было толькі іхнымі ж галасамі. Таму жорсткая (але не зьняважлівая) крытыка ў парляманце і паважлівыя асабістыя адносіны ў кулуарах такі быў прынцып нашага існаваньня і працы ў палітычна варожым дэпутацкім асяроддзі. Мы за гэтым сачылі і самы сябе кантралявалі.
Аднойчы, напрыклад, адзін наш вясёлы дэпутат публічна ў залі кінуў рэпліку зь месца, цытуючы Маякоўскага („ н не по-вернув головы качан”) ў дачыненьні да вельмі рэакцыйнага і злоснага ветэрана-камуніста, прозьвішча якога было „Качан” і які нечага ня мог уцяміць, гаворачы нам насуперак. Камуніст пакрыўдзіўся і залямантаваў: „Как не стыдно, а еіцё образован-ный чаловек”. Памятаю, што ў залі я толькі паглядзеў на калегу, і той зразумеў тут жа падышоў да М. Качана і папрасіў пра-бачэньня.
У палітыку нельга ісьці з бытавымі замашкамі. Мы не павінны былі мець сярод гэтай палітычна варожай масы яшчэ і асабістых ворагаў. Адносіны на ўзроўні асобаў мусілі быць ветлівымі і людзкімі. I гэта шмат дапамагала нам у палітычным змаганьні (як кажуць, трэба ведаць беларусаў).
3
19 жніўня, у першы ж дзень маскоўскага праімпэрскага пут-чу, Апазыцыя БНФ вывела людзей на плошчу перад Домам
ураду. Мы запатрабавалі ад кіраўніцтва ВС і Саўміну, старшыні КДБ і Міністра ўнутраных спраў выкананьня Канстытуцыі і законаў, заявілі аб неабходнасьці скліканьня нечарговай сэсіі аб прыняцьці Незалежнасьці. Тры дні на наш заклік тысячы людзей выходзілі на плошчу пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі, пашыраліся ідэі супраціўленьня камуністычнай рэакцыі, гуртаваліся вайскоўцы, якія падтрымлівалі ідэі і палітыку БНФ.
Камуністычны путч у Маскве праваліўся раптам на трэці дзень (21 жніўня). За гэты час ЦК КПБ і некаторыя іншыя пар-тыйныя структуры і асобы ўжо засьведчылі сваю падтрымку ГКЧП. Адчувалася, што ў Беларусі ідзе падрыхтоўка, намэн-клятура не хавала сваёй узбуджанай радасьці. Яшчэ дзень-два, і яны б выявіліся ўсе, падтрымалі б ГКЧП дзеяньнямі. Але тут раз і канец, правал, жорсткія заявы і ўказы Ельцына і Гарбачо-ва адносна КПСС і путчыстаў, арышт закапёршчыкаў пераваро-ту, самагубства Пугі1 і г. д. А ў Менску мітынгі БНФ, заклікі некаторых людзей граміць ЦК КПБ, патрабаваньне тэрміновага скліканьня надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савета. Ня дзіва, што камуністычнай намэнклятуры стала млосна ад страху і невядомасьці.
Наша барацьба за тэрміновае скліканьне надзвычайнай нечар-говай сэсіі Вярхоўнага Савета гэта цэлая гісторыя. Дзейнічаць трэба было вельмі хутка, пакуль камуністы ў Беларусі не апамяталіся і ў Маскве што-небудзь не перамянілася. Нас падтрымаў першы намнсьнік Старшыні Вярхоўнага Саве-та С. Шушкевіч і на 24 жніўня сэсію прызначылі. (Старшыня Вярхоўнага Савета М. Дземянцей і апаратная намэнклятура не хацелі хуткага збору).
На сэсію яны, аднак, прыехалі даволі дружна, з апушчанымі галовамі і разгубленымі тварамі. Некаторыя храбрыліся, імкнуліся ўдаваць, што нічога ня здарылася.
Задачы перад намі былі ня тое, што складаныя, незвычай-ныя. Трэба было дамагчыся, каб Вярхоўны Савет зацьвердзіў прапанаваны намі парадак дня; трэба было прыняць да-куманты, якія мы падрыхтавалі (а мы за суткі напісалі 14 законапраектаў, пастановаў і заяваў), адправіць у адстаўку старшыню Вярхоўнага Савета М. Дземянцея, яго намесьніка
1 Барыс Пуга міністар унутраных справаў СССР у 1991 г. Браў удзел у камуністычным путчы. Пасьля правалу путча застрэліўся. (З.П.)
7
3. Горадня. Жанчыны горадзенскай арганізацыі БНФ вітаюйь Незалежнасьць Беларусі.
выбар Кавалёнка падзейнічаў прыгнечана і злавесна.
Тут, адыходзячы крыху ўбок, растлума-чу, што Кавалёнак тады з’арыентаваўся хутка, дакладна і рашуча, пачаў нават у перапынках хадзіць на плошчу разам з намі і размаўляць зь людзьмі. А адной-чы, ідучы з гатэлю ў добрым настроі пасьля абеду, Кавалёнак збочыў да люд-зей, папрасіў у нейкага Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і дэманстратыўна ўвайшоў зь ім у залю. Кур’ёзам стала тое, што выпадкова ён ўвайшоў у дзьверы раз-ам з Інэсай Драбышэўскай і Аляксан-драм Лукашэнкам. Лукашэнка якраз у гэты час ужо зразумеў, што справа йдзе да аб’яўленьня незалежнасьці і голасна адмовіўся ўдзельнічаць у сэсіі (адлюстравана ў стэнаграме). Ён прагаласаваў толькі адзін раз супраць парадку дня сэсіі і, выступіўшы сумніўна
В. Шаладонава і ўвесь Прэзыдыюм, спыніць дзейнасьць кампартыі ў Беларусі і аб’явіць незалежнасьць краіны праз наданьне Дэклярацыі аб суверэнітэце статусу Канстутыцый-нага закона. Дзеля гэтага мы мусілі зрабіць дзьве рэчы: зла-маць волю намэнклятуры (выкарыстаўшы ейны страх і шо-кавы стрэс пасьля правалу путча), каб забараніць кампартыю іхнымі ж галасамі; потым перацягнуць іх на свой бок, каб аб’явіць дзяржаўную незалежнасьць Беларусі як агульную не-абходнасьць і агульную справу.
Саюзьнікамі тут у нас былі дэпутаты Дэмклюба, некаторыя дэпутаты-„незалежнікі” і „перабежчыкі”. Усяго разам з намі -каля 80-85 асобаў. Гэта менш, чым адна траціна (усіх дэпутатаў 345, зарэгістравалася на сэсіі 267). За астатнія галасы, волю і сьведамасьць дэпутатаў трэба было змагацца.
У залю мы ўвайшлі з нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам (несьлі Г. Сямдзянава, потым В. Голубеў). Мы адра-зу паставілі пытаньне аб адхіленьні М. Дземянцея ад вядзень-ня сэсіі і аб перадачы гэтай функцыі Першаму намесьніку С. Шушкевічу.
Тут узьняўся ярасны шквал крытыкі, абвінавачваньняў Дзе-мянцея (які падтрымаў ГКЧП) і ўсяго Прэзыдыюма. (У стэнагра-ме гэта, натуральна, не адлюстравана.) Крычалі без мікрафону з розных канцоў залі, але „дэцыбэлы” вытвараліся такія, што і мікрафоны былі непатрэбныя. Дземянцей як партыйны апарат-чык, прывучаны да біцьця, нэрвова тузаючыся, вытрымаў атаку, але на іншых намэнклятуршчыкаў яна падзейнічала адпаведна (нагнала яшчэ больш страху). Тым больш, што яны добра ведалі абставіны ў краіне пасьля путча, а перад Вярхоўным Саветам на плошчу БНФ вывеў дзясяткі тысячаў людзей, якія патрабавалі трансьляцыі на плошчу і дапусьціць прадстаўнікоў ад плошчы ў залю сэсіі (патрабаваньні былі задаволеныя).
Прыступілі да фармаваньня парадку дня сэсіі. Пачалі зась-ведчваць сваю пазыцыю так званыя „перабежчыкі”, якія раней памоўчвалі альбо пагаджаліся з камуністамі. Асабліва пафасна адзначыўся наш беларускі касманаўт генэрал Уладзімер Кавалё-нак. Прадстаўляючыся, ён назваў сваю парлямацкую прыналеж-насьць так: „Ад Апазыцыі!”. I аб’явіў, што ён вышаў з шэрагаў КПСС. Усе ведалі, што ён у Апазыцыю не ўваходзіў. Але гэты трук успрынялі апладысмэнтамі. На зьбянтэжаных камуністаў
аб суверэнітэце, больш не рэгістраваўся і не выступаў (гэта зна-чыць, фармальна адсутнічаў на сэсіі, каб ня быць прыналежным да яе рашэньняў).
Кур’ёз яшчэ і ў тым, што пазьней, гадоў праз 10, падлыжныя журналісты, успомніўшы гэты эпізод з Кавалёнкам, напісалі, што Лукашэнка быццам бы ўнёс разам зь ім у парлямант сьцяг незалежнасьці. Магчыма, журналісты „чэсна” хацелі дагадзіць узурпатару, але атрымалася глупства.
Дэманстрацыя патрыятызму і адзінства з БНФ у рэвалюцый-ным 1991-м не перашкодзіла, аднак, Кавалёнку пазьней (калі зьмянілася сытуацыя і пачалася рэстаўрацыя намэнклятурнай рэакцыі) гэтак жа голасна заявіць у Вярхоўным Савеце, што БНФ гэта „фашызм”, а фронтаўцы „фашысты”, сарваўшы бурныя апладысменты камуністычнай намэнклятуры2.
Зацьвярджэньне парадку і зьместу працы сэсіі заняло боль-шую палову дня. Дэпутаты-камуністы не хацелі, каб Вярхоўны Савет разглядаў пытаньне пра правалены камуністычны путч у Маскве і датычнасьць да яго камуністычнага кіраўніцтва БССР. Таму нягледзячы на перапалох, супраціў быў доўгім і ўпартым (тое можна прасачыць па стэнаграме).
Мы адразу нанесьлі ўдар па самай рэакцыйнай групе намэн-клятуры (30 галасоў), па так званых „ветэранах” вайны і пра-цы (у рэальнасьці у асноўным НКВД-КГБ), якія падтрымалі путч. Ад Апазыцыі выступіў Сяргей Навумчык і паставіў пад сумненьне факт рэгістрацыі гэтай арганізацыі. Яго падтрымаў Яўген Глушкевіч (Дэмклюб). Пытаньне стаяла, фактычна, аб выключэньні „ветэранаў” са складу Вярхоўнага Савета. (Людзі іх не выбіралі, у склад дэпутатаў яны былі ўключаны, згодна савец-кага заканадаўства, па квоце ад ветэранскай арганізацыі, а цяпер стала вядома, што гэтая арганізацыя не была перарэгістраваная ў Мін’юсьце). На момант Сэсіі не было яе перарэгістрацыі. Дэ-пугат Генадзь Майсееў (пдпісант Апазыцыі БНФ) прапануе ў
2 Філіпікі супраць Фронта былі выкліканыя тым, што Кавалёнак пасьля 1991-га прыняў расейскае грамадзянства, жыў у Маскве, у Вярхоўным Савеце Беларусі не зьяўляўся. Гэта супярэчыла Канстытуцыі краіны (і, дарэчы, прыстойнасьці). Дэпутаты Апазыцыі БНФ, згодна за-кону, запатрабавалі ад яго скласьці паўнамоцтвы народнага дэпута-та Рэспублікі Беларусь. Пасьля гэтага Кавалёнак назваў фронтаўцаў „фашыстамі”. (-З.П.)
8
сувязі з гэтым адкласьці галасаваньне па зацьвярджэньні новага псэўдадэпутата-ветэрана (ўзамен памерлага).
Інфармацыя выклікала жах і раз-губленасьць у „ветэранскай” публікі. Становішча няўклюдна пачаў ратаваць міністар юстыцыі Л. Дашук (які сам падтрымаў ГКЧП). Урэшце Вярхоўны Савет паверыў на слова Дашуку, што рэгістрацыя існуе. Нам трэба было да-лей „ціснуць” гэтае пытаньне, запатра-баваць прадставіць дакуманты і г. д. Але ў працягу дыскусіі пытаньне перабілася іншымі важнымі тэмамі, і да яго больш не вярнуліся (бо была небясьпека збо-чыць ў сьляпы завулак і завязнуць).