Сэсія незалежнасьці
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 376с.
Нью Йорк 2011
Атмасфэра ў залі зноў накалілася да мяжы. Упартасьць Дземянцея ўжо лама-ла цярпеньне апазыцыйных дэпутатаў. Зьявіліся нават ідэі падзяліць Вярхоўны Савет і стварыць паралельны. Актыўны Глушкевіч у чарговы раз прыстрашыў намэнклятуру: „Калі мы ня вызначымся напрацягу гэтых дзьвюх гадзін (гэта зна-чыць, да перапынку З.П.), паралельная структура будзе створаная. Зараз ужо фармуецца нацыянальная гвардыя... Мы абяцалі народу парадак, але далей так існаваць мы ня будзем. Думайце!” Пра гэта ж казаў В. Голубеў, С. Антончык і іншыя дэпутаты Апазыцыі.
Мне таксама на працягу Сэсіі пастаян-на прыходзілася выступаць і ўкліньвацца ў розныя пытаньні, ведаючы, што намэн-клятура будзе ўважна прыслухоўвацца, каб лепш зразумець, чаго мы хочам і што будзем рабіць.
Зусім зьбянтэжыў намэнклятурных сакратароў і апаратчыкаў выступ аднаго зь іх, які паведаміў, што толькі што на плошчы адбьшося „фнзнческое наснлне” над сакратаром ЦК КПБ дэпутатам това-рышам В. Ціхінем. Па яго словах, людзі Ціхіню зьбілі. Мы ўсе пра гэта нічога ня ведалі і маўчалі. Па залі прабег шум, нібы трывожны ветрык. Нехта спрабаваў
6 Маецца на ўвазе найперш паваротны 1992 год, калі Шушкевіч сыграў адказную ролю ў ан-тызаконнай забароне рэфэрэндуму пра новыя выбары і зьмену ўлады. Улада ў выніку заста-лася ў намэнклятуры і ў савецкай каляніяльнай адміністрацыі. Шлях Беларусі да свабоды і дэмакратыі быў прыпынены. (3. П.)
11
8. Дыскусія. Выступае Зянон Пазьняк.
(Фота з тэлевізара)
абурацца, нехта пачынаў круціцца. Сытуацыю праясьніў Сяргей Навумчык, які супакоіў намэнклятуру тым, што ніхто Ціхіню, маўляў, ня рушыў, яго проста абплявалі.
Гэта была праўда. Калі Ціхіня ішоў у Вярхоўны Савет, на яго кінуліся нястрыманыя людзі, каб адлупіць, але дружыньнікі Фронту, стаўшы ланцугом і ўзяўшыся за рукі, не дапусьцілі рас-правы. Тады на Ціхіню пачалі здалёку пляваць, і сакратару ЦК крыху з таго дасталося.
У сваім выступе ад Апазыцыі напачатку сэсіі я канстатаваў, што камуністычная намэнклятура вядзе да зрыву пытаньняў, пастаўленых на сэсіі, і заклікаў людзей і ўсе прадпрыемствы Беларусі рыхтавацца да ўсеагульнай забастоўкі.
Тое ж ад страйкама пацьвердзіў Сяргей Антончык. Гэта ўсё вісела над абставінамі ў залі.
Патрэбны быў тэрміновы перапынак і кулуарныя пера-мовы, бо абстаноўка імкліва нагняталася, і разумнейшыя намэнклятуршчыкі шукалі выйсьця.
5
Пасьля перапынку, перамоваў і кансультацыяў было аб’яўлена, што Дземянцей ідзе ў адстаўку сам. Усё стала зразумелым. Дземянцея здалі, і маса пачала трашчэць. Тым ня менш, ні Шушкевіч, ні Булахаў яшчэ не зразумелі, відаць, што намэнклятура пачала франтальна адступаць, і працягвалі блытаць пытаньні. (Дарэчы, без рашэньня Малафеева Дзе-мянцей ня здаўся б, і вопытныя намэнклятуршчыкі гэта разумелі.)
Дземянцею далі апошняе слова. Гэта бьшо „нешта”. Гучэў такі крыклівы сумбур, якога рэдка даводзілася чуць7. У пэўным моман-це ён пачаў быў узбуджаць у прысутных жаласьць да сваёй асобы, казаў, што ваяваў у партызанах і ў 14 гадоў быў паранены ў нагу, закасваў нават калашыну і паказваў усім голую лытку. (Нехта зь нездаволенай ветэранскай намэнклятуры пры гэтым бурчэў, што ў 14 гадоў „гэта яго сабака за лытку абарваў, смаркача”.)
Пасьля выдаленьня Дземянцея з кіраўніцтва Вярхоўнага Са-вета мы спрабавалі яшчэ зьняць В. Шаладонава і ўвесь Пры-зыдыюм, але тое ўжо мела меншае значэньне. Гэтыя задачы не ўдалося давесьці да завяршэньня. Вярхоўны Савет прыступіў да палітычнай ацэнкі путчу і датычнасьці да яго кіраўнікоў КПБ (КПСС) у Беларусі. Потым перайшлі да пытаньня аб забароне ў Беларусі дзейнасьці КПБ (КПСС).
Як толькі С. Шушкевіч пераняў чыннасьці сьпікера, ён адразу выказаў шэраг блытаных прамоваў пра згоду, дэмакратыю і кан-стытуцыйны парадак, сказаў пра свой сорам за ўсіх дэпутатаў, што не далі выступіць першаму сакратару ЦК КПБ А, Малафее-ву і неўзабаве запрасіў яго на трыбуну.
Апазыцыя БНФ выйшла з залі. Але нас ужо другое зьяўленьне Малафеева не бянтэжыла. Дземянцей зьняты, пера-лом абазначыўся, і сагнаны раней Малафееў цяпер, як кажуць,
7 У стэнаграме ягоны выступ заменены напісанай і адрэдагаванай пра-мовай. Ізноў жа, відаць, па ягонай просьбе. Дарэчы, дэпутаты мелі права карэктаваць у стэнаграме свае выступы і прамовы. Але мала хто гэтым карыстаўся. 3 дэпутатаў Апазыцыі БНФ, бадай, ніхто. Давяралі супрацоўнікам сакратарыяту ВС. А З.П.)
12
9. Дыскусія. Выступае Аляксандар Шут. У пэрспэктыве ля мікрафона Мікалай Крыжаноўскі (ТБ)
„ня той герой”, каб нешта паправіць. Ды і сам ён добра такі ператрусіўся. Сытуацыя ўжо пахілілася ў наш бок.
Як аказалася, прамова Малафеева (нягледзячы на спробу вы-глядаць салідна) гэта была ўжо цяпер праграма капітуляцыі, якая толькі ўзмацніла нашыя пазыцыі, бо стала знакам для капітуляцыі намэнклятуры. Па-першае, Малафееў вымушаны быў наступіць на „горла ўласнай песьні” і некалькі разоў сказаў, што Беларусь „ідзе да сваёй самастойнасьці”. Напярэдадні нашай сэсіі Міхаіл Гарбачаў заявіў пра роспуск КПСС, і, каб уратаваць скуру, Малафееў агучыў наступнае: „Учнтывая то обстоятельство, что республнка начннает прнобретать свой су-вереннтет не на словах, а на деле, мы сегодня посоветовалнсь с партнйным актнвом н прншлн к выводу, что компартня ре-спублнкн должна выйтн нз КПСС”. Далей ён сказаў пра пляны зьезда, на якім павінны быць прыняты праграма і статут новай камуністычнай партыі ў Беларусі.
У заключэньне, разумеючы, што камуністам канец, ён гэтак салідна паведаміў, што трэба пайсьці насустрач і падтрымаць дэ-партызацыю на прадпрыемствах і ўстановах. Сказаў пры гэтым, што ён „совершенно чнст перед людьмн”, і важна аддаліўся.
I ўся б гэтая ілюзія прыстойнасьці, магчыма, пры ім і застала-ся, калі б вострая на язык Г. Сямдзянава не сапсавала яму ўсю „абедню”. Улучыўшы момант, яна паведаміла дэпутатам гэтакім варкуючым голасам: „Я хачу скласьці свае прабачэньні спадару Малафееву ў сувязі з тым, што я стала на трыбуне грудзьмі на яго абарону. (Гэта калі праганялі Малафеева, і Сямдзянава пер-шая. З.П.) Я думала, што ён, як прыстойны чалавек, вырашыў
на трыбуне пакончыць жыцьцё самагубствам, як робяць пры-стойныя людзі ва ўсім сьвеце. А ён аказваецца, хацеў аб’явіць аб тым, што пераходзіць у іншую партыю. Таму я лічу, што мы павінны даць прынцыповую ацэнку і абавязкова забараніць дзейнасьць злачыннай арганізацыі ў рэспубліцы.”
Малафееў пачынае сапсьці і няўцямна глядзець на Сямдзя-наву. У гэты час узьвіўся, як вуж, Міхаіл Мачуленка: „Я кате-горнческн протестую протнв выпадов, протнв глумлення над лнчностью, а тем более народного депутата СССР товарнта Малофеева. II прошу вас, Станнслав Станнславовнч, выдворять авторов подобных выпадов за пределы этого зала.”
Тут дэпутат-поп, інтэлектуал і віція Віктар Радамысьльскі8 (выступаў на баку Апазыцыі БНФ) і кажа яму гэтак збоку, што
8 Віктар Радамысьльскі, які ўвесь час дэманстраваў прафронтаўскую пазыцыю, скончыў дрэнна, выявіўшы сваю залежнасьць ад КГБ.
У 1994 годзе, у час прэзыдэнцкіх выбараў, у рашаючы момант (за дзень да галасаваньня) ён выступіў па тэлебачаньні супраць канды-дата ад БНФ. Бліскаючы залатым крыжам на жываце, падораным яму даверлівымі аўстралійскімі беларусамі, ён прамаўляў нечакана для ўсіх яго прыхільнікаў паклёпніцкія словы пра „фашызм” Пазьняка і „всего Фронта” (тыповыя ярлыкі камуністаў і КГБ), заклікаў не галасаваць за лідэра „предателей н фашнстов”, які „ввергнет страну в кровь н войну” і г. д. (Успамінаю прыблізна. З.П.)
Народ адвярнуўся ад Радамысьльскага (які ў той час быў вельмі папу-лярны сваімі дэмакратычнымі прамовамі на мітынгах і ў парляманце). Пра здраду казалі яму ў вочы, а на вуліцы плявалі ўсьлед. Пасьля гэ-тага ўчынку Радамысьльскі псіхалягічна заламаўся, ніколі больш не выступаў у Вярхоўным Савеце і потым цалкам зьнік з публічнага жыць-ця. (-З.П.)
13
10. Дзпутаты Апазыцыі БНФ прагапяюць з трыбуны 1-га сакратара ЦК КПБ(КПСС) Анатоля Малафеева, які падтрымаў маскоўскі путч (ГКЧП). Зьлева на пярэднім пляне Галіна Сямдзянава не дае яму падыйсьці да трыбуны.
„вздор говорнте, уважаемый депутат Мачуленко. Ннкто не мо-жет нн выдворнть, нн арестовать, нн даже дотронуться до на-родного депутата, согласно закона”.
„Уважаемый духовный отец! зазьвінеў звонкім голасам Ма-чуленка. Вы бы вообіце не заннмалнсь полнтнкой.”
Усё гэта паказвае, як намэнклятуры і яе нефармальнаму лідэру на сэсіі Мачуленку пачалі здаваць нэрвы, як іхныя рэакцыі і вы-пады рабіліся ўсё больш неадэкватнымі і роспачнымі.
Пры разглядзе пытаньня аб КПБ выявілася, што ў яе нават няма статута, і яна не зарэгістраваная ў Мін’юсьце, а значыць дзейнасьць яе незаконная. Гэта стала сюрпрызам нават для партыйнай намэнклятуры, і зваліла іх, як сказаў бы сьвятар Радамысьльскі, „в унынне”. (Трымаючы ў руках абсалютную ўладу, навошта ім быў той статут і Мін’юст. Аж аказалася, што трэба было.)
Здаецца, ужо ўсе ўбачылі, што надыходзіць катастрофа для КПБ. Усе, акрамя, як ні дзіўна, Шушкевіча і*Булахава. Аднак у пэўным моманце іхняя палавіністая пазыцыя тут ужо перастала ўплываць.
Адзіную сур’ёзную саступку, якую нам прышлося зрабіць, гэта замяніць у фармулёўцы слова „спыніць” на слова „прыпыніць”, а потым, з падачы Шушкевіча (дарэчы, у тых абставінах, талковай), на словазлучэньне „часова прыпыніць”. Мы пагадзіліся, ведаючы, што іут камуністам усяроўна будзе капец (як кажуць, няма ў палітыцы больш пастаяннага, чым ча-совае).
Такім чынам, дзейнасьць КПБ у Беларусі, а заадно і кам-самола (ЛКСМБ) былі прыпыненыя ў выніку галасаваньня
дэпутатамі Народнага Фронту, Дэмклюбу і самой палітычна і псіхалягічна раздушанай камуністычнай намэнклятуры.
6
Нарэшце, падышлі да сэнсавага пытаньня ўсяе сэсіі аб незалежнасьці краіны. Яшчэ калі вырашалася пытаньне аб спыненьні дзейнасьці КПБ (КПСС), мы вялі ўсю магчымую ку-луарную працу шукаючы напалоханых „саюзьнікаў”, каб неяк скруціць і пагнаць гэтую масу ў адным накірунку. Капітуляцыя Малафеева ўжо спрыяла павароту намэнклятуры да незалежнасьці. Гаварыць з Шушкевічам было бяз сэнсу толькі трага часу, для яго незалежнасьць гэта „новая саюзная дамова”. Здавалася, што ён часам не разумеў што тут робіцца (дакладней, разумеў нешта па-свойму). Аўтарытэтам у намэнклятуры, найперш, быў Кебіч, бо ўсе яны (іхныя вобласьці і раёны) залежылі ад фінансаваньня і ад разьмеркаваньня Саўміна. Рычаг быў моцны.