Сэсія незалежнасьці
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 376с.
Нью Йорк 2011
Зь Кебічам у перапынках удавалася перакінуцца толькі кароткімі рэплікамі. Ён быў заклапочаны, але настроены прыхільна, дэманстраваў думаньне пра лёс „рэспублікі” і ўлады (і, адпаведна, сябе самога). I гэта была тады не паказуха. 3 дзяржаўнага кіраўніцтва ён, бадай што, адзіны, які імкнуўся ацэньваць падзеі больш-менш рэалістычна.
У адным зь перапынкаў Кебіч падыходзіць да мяне, дае ар-куш паперы з тэкстам і кажа: „Вось паглядзіце, можа, якія заўвагі будуць. Зьбіраемся прапанаваць Вярхоўнаму Савету”. Гэта быў праект пастановы Вярхоўнага Савета, падрыхтава-ны Саўмінам „Аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці Беларускай ССР”.
14
Істотных заўваг па праекту Саўміна ў мяне не было. Гэта быў патрэбны дакумант, але я западозрыў, што могуць падмяніць пытаньне аб Дэклярацыі прыняцьцем гэтай пастановы, і сказаў пра гэта Кебічу. Ен запярэчыў і запэўніў, што падтрымлівае наданьне канстытуцыйнага статусу Дэклярацыі як аснову незалежнасьці.
Падтрымка Кебіча і пазыцыя Саўміна тут была істотнай, і, безумоўна, аблегчыла нам шлях да кан-стытуцыйнага афармленьня незалежнасьці краіны. Прыняцьце пастановы, прапанаванай Саўмінам, паказала б дэпутатам большасьці накірунак, куды трэба ісьці. Але каб гэты накірунак канчаткова сасьпеў у іхных галовах, патрэбны быў час на до-брую дыскусію.
Дыскусія, тым ня менш, была ня лёгкай. Яна ня стала для нас адным толькі перамож-ным шэсьцем, але крок за крокам, цаглінка за цаглінкай выбудоўвалася ўсё ж сытуацыя пера-важнай падтрымкі незалежнасьці і разуменьня яе неабходнасьці. Было нават некалькі асэнсаваных выступаў з боку камуністаў.
Шушкевіч убачыў, што і камуністы, і ўрад (Кебіч) сасьпелі ўжо, каб прыняць рашэньне аб незалежнасьці. Паводзіны яго сталі больш памяркоўнымі, але пытаньня незалежнасьці ён усяроўна сур’ёзна не ўспрымаў. Пазьней, праз сем гадоў, ён будзе апраўдвацца і скажа, што, маўляў, ня верыў, што гэтае пытаньне пройдзе, што дэпутаты прагаласуюць за незалежнасьць і, што калі ўсё ж прагаласавалі, тое стала для яго нечаканасьцю. (Гэта ў інтэрв’ю газэце БДГ ад 27 ліпеня 1998 года, цытату зь якога прыводзіць у адным з артыкулаў Сяргей Навум-чык: Сяргей Навумчык-Зянон Пазьняк. Дэпута-ты Незалежнасьці. Варшава, Нью-Ёрк, Вільня, 2010 г., стар. II6-117.)
Аднак гэта ўжо пазьнейшае апраўданьне. На справе выглядала інакш. Шушкевіч і ў канцы сэсіі быў не зацікаўлены, каб станоўча вырашыць пы-таньне пра канстытуцыйны статус Дэклярацыі аб суверэнітэце. Пасьля прыняцьця законаў аб дэпартызацыі, аб маёмасьці КПБ (КПСС) і ЛКСМБ ён кажа, што можна перайсьці да наступнага пы-таньня аб „саюзным дагаворы” (пра якое так стараўся ўпачатку). Але ў залі ўжо ўсе разумелі, што разглядаць яго немагчыма, няма сэнсу, бо зьмяніліся палітычныя абставіны.
Зразумеў гэта па-свойму і Шушкевіч і раптам пачаў казаць, што „фактычна другога пытань-ня парадку дня не існуе”, бо ён, Шушкевіч, ня ёсьць старшыня Вярхоўнага Савета, ня мае пра-ва падпісваць дагавор, і таму ўсё трэба адкласьці „дзеля кансультацыі ў Маскве” і г. д. і т. п., і пась-ля доўгай тырады кажа: „Давайце заканчваць нашу працу”. Тады яму з залі падказваюць, што заста-лося галоўнае пытаньне, дзеля якога ўсе сабраліся. Тады Шушкевіч нібы прыпомніў: „Не, пачакайце, мы дойдзем да гэтага. Я проста гавару, інфармую вас”. I далей так будзённа, прыхапкам: „У нас
11. Выступае Сяргей Папкоў (ТБ)
12. Выступае Юры Беленькі (ТБ)
13. Выступае Сяргей Навумчык (ТБ)
15
ёсьць праект... „Аб наданьні статуса канстытуцыйнага закона Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце” і г. д.
У чым зьмест гэтага лёгкага „цырку” пра „заканчэньне пра-цы”? Шушкевіч некалі казаў, што вучыўся сьпікерству ў тага-часнага саюзнага „сьпікера” і кручкатвора Анатоля Лук’янава (які быў, фактычна, разам з ГКЧП). Тое-сёе ў прыёмах вядзень-ня сэіі Шушкевіч у яго пераняў, падыгрываў псіхалогіі апарат-най намэнклятуры.
У Менску ўжо быў вечар, дэпутаты з правінцыйнага началь-ства стаміліся (хутчэй бы скончыць сэсію ды ў гасьцініцу ці дадому, ды ўзяць шкалік пасьля напругі). I таму ў некаторых ёсьць жаданьне хутчэй прагаласаваць, не ўдаючыся ў дэталі і справе канец. Псіхалогія добра вядомая ў некаторых дэпутатаў-камуністаў. Шушкевіч гэта ведае, і як бы незнарок падыгрывае такім настроям, абуджае жаданьні.
Які вынік таго можа быць? Альбо хутчэй прагаласаваць „за”, альбо проста заваліць праект да другога чытаньня, альбо (што звычайна рабілася) адкласьці назаўтра. У любым выпад-ку падказкі Шушкевіча гэта сімуляцыя нерабочай абстаноўкі, магчымасьць для маніпуляцыі.
Але на гэтай сэсіі нічога нельга было адкласьці, не існавала ніякога „другога” чытаньня. Неабходна было вырашыць задачу нацыі, вычарпаць парадак дня, нават калі б прышлося праца-ваць цэлую ноч.
„Лёгкі лук’янаўскі цырк” аднак працягваецца: „Вы захоўваеце гэтую прапанову?” зьвяртаецца Шушкевіч да Апазыцыі (як быццам гэта нешта такое так сабе, што можна не захоўваць і зьняць). Далей прапаганда супраць незалежнасьці працягваецца ў той жа лук’янаўскай манеры: „Вы ведаеце, кан-стытуцыйная большасьць патрэбная нам. Я б хацеў зьвярнуць вашую ўвагу, што вельмі цяжка гэтае пытаньне, нават пры са-мых станоўчых адносінах, вырашыць...”
Гэты прыём мы заўважылі ўсе. Сяргей Навумчык (у кнізе „ Сем гадоў Адраджэньня альбо фрагмэнты найноўшай бе-ларускай гісторыі (1988-1995). Варшава-Прага, 2006 г., стар. 62) так ацэньвае паводзіны С. Шушкевіча: „Казаць та-кое было ані ў якім разе нельга, бо значная частка дэпутатаў пры галасаваньні (па любых пытаньнях) кіравалася эмоцыямі і была схільная падтрымаць пазыцыю таго, хто вёў сэсію (не істотна, быў гэта Дземянцей, Шушкевіч, ці вёў сэсію нехта з намесьнікаў). Цяпер жа, пасьля двух дзён нэрвовага напру-жаньня, дэпутаты папросту былі стомленыя, і нехта мог па-думаць: „Ну, калі гэта не рэальна, дык навошта галасаваць?” (Адсотак тых, хто не галасаваў ці „ўстрымліваўся” таксама заўсёды быў значны)”.
I сапраўды, хоць атмасфэра ў залі значна палепшылася ў наш бок (у бок канстытуцыйнага аб’яўленьня незалежнасьці), тым ня менш, трэба было асьцерагацца, каб справу не ўскладнілі нейкія непрадбачаныя выпадковасьці. Нельга было дапусьціць. каб галасаваньне адбывалася праблемна, каб, скажам, не хапа-ла б некалькі галасоў, і трэба было б нешта перафармулёўваць. Лепш за ўсё, каб галасаваньне было аднадушным.
Інтуітыўна я адчуваў гэтае напружаньне, і пасьля сумніўнага выступу Шушкевіча зразумеў: трэба тэрмінова ратаваць становішча.
Я ўсьведамляў, што неабходна рэагаваць імгненна і паставіць на карту ўсё. Выступаў экспромтам, зьвяртаючыся да ўсіх, як да землякоў, казаў пра неабходнасьць незалежнасьці Беларусі і пра тое, чаму гэта трэба вырашыць цяпер, паказваў на нязьменнасьць імпэрскай палітыкі Расеі, казаў пра ілюзію
дэмакратыі ў гэтай краіне, пра прагматычную палітыку Ель-цына і расейскія інтарэсы, пра небясьпеку нашаму нацыяналь-наму існаваньню, калі мы самы не скарыстаем магчымасьць і ня вызначым свой лёс9.
Мушу адзначыць, што тады ў Беларусі пра імпэрскасьць Расеі і падвойнасьць яе „дэмакратаў” яшчэ не гаварылі і нават ня думалі. Некаторыя з дэпутатаў Дэмклюбу закруцілі насамі, што ня быў мной ухвалены Ельцын (сьвятая на той час карова абстрактнай савецкай „дэмакратыі”). Але гэтая іхняя нездаволе-насьць ня мела тут ніякага значэньня. Нам трэба было забраць усе галасы парляманцкай бальшыні, стварыць адзінства ў залі і завершыць змаганьне з бляскам. А ў гэтым выпадку трэба было проста ўратаваць незалежнасьць.
Фартуна, нарэшце, рэальна павярнулася да нас тварам. Пась-ля майго выступу яшчэ захоўвалася нейкі час цішыня. Потым слова папрасіў М. Мачуленка. Якраз немалаважна было, што скажа ён.
„Паважаныя народныя дэпутаты! Паважаныя дэпутаты-камуністы, пачаў Мачуленка. -...Тое, што адбылося на гэтым тыдні, рэзка зьмяніла сытуацыю. I ў гэтым пляне я стоадсоткава падтрымліваю народнага дэпутата Пазьняка і прапаную тут жа, зараз жа прагаласаваць за тое, што ён сказаў...”
Імгненна ўклініўся Булахаў: „Паважаныя народныя дэпута-ты,... мы парушаем Канстытуцыю рэспублікі...”
Але працэс за незалежнасьць ужо пайшоў хваляй. У падтрым-ку адзін за адным сталі выступаць дэпутаты камуністычнай намэнклятуры. Выступіў Кебіч, які таксама сказаў: „Павінен заклікаць вас... прыняць такі закон”.
Сымптаматычным быў выступ дэпутата Міхаіла Жэбра-ка (першы сакратар Ваўкавыскага райкаму КПБ (КПСС), той самы, які ў час путчу некалькі дзён перад гэтым зьбіраўся нас расстрэльваць). Ён сказаў гэтак: „... Калі мы сёньня ня пры-мем такі закон, тое, што прапануе Зянон Станіслававіч Пазь-няк, то трэба прыняць тады рашэньне аб уваходзе Заходняга краю ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Іншага выйсьця няма. I Беларусь ня будзе існаваць, таму што тады Беларусі абсалютна ня будзе. Я ў гэтым перакананы і прашу падтрымаць і пры-няць гэты закон.”
Нарэшце пасьля ўсяго пачутага здалося. што старшынству-ючы на сэсіі Шушкевіч канчаткова ўсё зразумеў (дайшло, што ўсе за незалежнасьць), і адразу выступіў: „Шаноўныя народ-ныя дэпутаты, я здыму некаторыя пытаньні. Я да ўчарашняга дня, як вы ведаеце, таксама лічыў, што гэта будзе некансты-туцыйнай зьявай (намёк на фразу Булахава (З.П.), што мы зробім нейкія юрыдычныя складанасьці і г. д. Але чакаць не-магчыма. Таму я лічу, што неабходна прыняць не пастанову, a закон Беларускай ССР аб наданьні канстытуцыйнага статусу Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР”.
Як кажуць, здаўся „апошні з магікан”. У залі было вялікае хваляваньне. Яшчэ абмяркоўвалі шэраг пытаньняў, якія мы абрынулі на Вярхоўны Савет (у тым ліку і пытаньне аб дэнансацыі так званай „саюзнай дамовы” 1922 г.). Але гэта ўжо для ўсіх было зашмат (і ня так важна), і мы ня сталі на-стойваць, каб не загубіць дасягнутае нацыянальнае адзінства з сьмяротнымі ворагамі. партыю якіх мы перад гэтым спынілі, a яе велізарную маёмасьць забралі ў дзяржаву. Наперадзе было лёсавызначальнае гістарычнае галасаваньне.
9 У Дадатку даем перадрук гэтага выступу, паколькі ў адбітку стэнаграмы тэкст няякасны і цяжка чытэльны. (З.П.)
16
7
Спачатку трэба галасаваць, каб прыняць праект „за асно-ву” з удакладненьнем, што прымаецца канстуцыйны закон. Зарэгістравана 265 дэпутатаў, Прыступаем да галасавань-ня. Шушкевіча не пазнаць: „Я вельмі прашу не хвалявацца, сыпле ён скарагаворкай. Прашу ўсіх народных дэпутатаў сесьці на свае месцы і захоўваць той добры парадак, які ў нас захоўваецца ўжо больш чым гадзіну” і г. д.