Сэсія незалежнасьці
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 376с.
Нью Йорк 2011
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК
НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Зянон Пазьняк. СЭСІЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. Выданьне: “Беларускія Ведамасьці”,
Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Варшава-Нью Ёрк-Вільня, 2011. 376 с., іл., (Фармат А4). Наклад 1000 асобнікаў. У кнізе аўтарскія артыкулы, матэр'ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года), на якой аднагалосна была аб’яўлена Незалежнасьць Беларусі, шляхам наданьня Дэклярацыі аб суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона і спынена дзейнасьць камуністычнай партыі (КПБ-КПСС).
Кніга разьлічана на гісторыкаў, палітыкаў і шырокага чытача.
ISBN 978-9955-578-15-4
UDK 323(476)(091)
Ра 454
Zianon Pazniak. SESJA NIEPODLEGtOSCI.
Wydawnictwo: „Wiadomosci Bialoruskie”, Towarzystwo Kultury Biatoruskiej na Litwie,
Warszawa-New York-Wilno, 2011. 376 s., il., (Format A4,). Naklad 1000 egzemplarzy. W ksiqzce zostaly zebrane autorskie wspomnienia i analiza historyczna, material i stenogram nadzwyczajnej piqtej sesji Rady Najwyzszej Biatoruskiej RRS 12 kadencji (24-25 sierpien 1991 r.), na ktorej jednomyslnie zostaty przyjQte przepisy konstytucyjne o niepodleglosci Biatorusi i zakazana dzialalnosc part'd komunistycznej (KPB-KPZR).
Ksi^zka moze bye interesujaca dla historykow, politykow oraz dla czytelnika powszechnego.
(jQzyk biatoruski i rosyjski).
ISBN 978-9955-578-15-4
UDK 323(4761(091)
Pa 454
ДА ХХ-й ГАДАВІНЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ
(25 жніўня 1991 25 жніўня 2011)
(Фота з тэлевізара)
Вярхоўны Савет БССРу 1991 г.
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК
С Э С I я
НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Артыкулы, матэр'ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года)
Варшава-Нью Ёрк-Вільня „Беларускія Ведамасьці”, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве 2011 г.
UDK 323(476) (091)
Pa 454
П a д з я к a.
Аўтар выказвае шчырую падзяку
Спадару Сяргею Папкову і спадару Віталю Пузачу за тэхнічную дапамогу ў працы над гэтай кнігай.
Падтрыллка.
Кніга аддрукаваная пры грашовай падтрымцы „Беларускай Фундацыі імя Раллуальда Траўгута” ў Варшаве (асноўны фундатар), а таксама на сродкі аўтара.
ISBN 978-9955-578-15-4
© Зянон Пазьняк
ПРАДМОВА
Угэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі
Незалежнасьці Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэ-жымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім аба-вязкам.
Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыкулах і публікацыях, напрыклад, у кнізе „Дэпутаты незалежнасьці”. Варшава-Нью Ёрк-Вільня, 2010 г. (напісанай сумесна з С. Навумчыкам).
Гэтае апісаньне і апавяданьне пра Сэсію Незалежнасьці адметнае тым, што зроблена чалавекам, які быў непас-рэдным ўдзельнікам Сэсіі і ўсіх тых падзеяў, якім дэпу-таты БНФ надавалі адпаведны змагарны і пераможны кшталт. Як кіраўніку Апазыцыі БНФ мне, бадай, ці ні найлепш вядома, як распрацоўвалася і ажыцьцяўлялася стратэгія і тактыка Сэсіі Незалежнасьці, калі было дасяг-нута, здавалася б, тэарэтычна немагчымае. Але практы-ка і вывераная палітыка перамаглі тэорыю і прывялі да выдатнай і гістарычнай перамогі здабыцьця рэальнай незалежнасьці Беларусі, заклалі грунт пабудовы незалеж-най дзяржавы Рэспублікі Беларусь.
Кніга складаецца зь некалькіх частак. Уступны артыкул-аналіз і ўспамін аўтара. За ім зьмешчаны факсімільны друк самых стэнаграмаў (усіх 4-ы сшыткі). У канцы да-ецца „Дадатак”, дзе друкуюцца зьвесткі пра выступоўцаў на сэсіі, фотавыявы дэпутатаў Апазыцыі БНФ (дэпутатаў Незалежнасьці) у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня (травеньі 990 9 студзеня 1996 гг.). Зьмешчаныя перадрукі некаторых выступаў і артыкулаў (гэта выклікана вельмі дрэннай якасьцю друку арыгінальных старонак стэнагра-мы), пададзены таксама архіўныя фота з 90-х гадоў.
Стэнаграмы былі надрукаваныя ў фармаце А-5 з істотным памяншэньнем памераў тэксту. У гэтым выданьні тэкст стэнаграмы павялічаны да памеру А-4 дзе-ля зручнага чытаньня.
26 сакавіка 2011 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
5
СЭСІЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
1
алоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але
напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Мен-ску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача -суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі.
11 траўня 1990 года Сойм БНФ зноў заявіў, што галоўнай палітычнай мэтай Фронта зьяўляецца незалежнасьць краіны. У канцы траўня гэтага ж года адбылася агульнафронтаўская канфэрэнцыя „Незалежная Беларусь” з удзелам фронтаўскіх дэпутатаў усіх узроўняў. Канфэрэнцыя пацьвердзіла курс на не-залежнасьць Беларусі.
У траўні-чэрвені 1990 года Фронт падрыхтаваў важны да-кумант Праект Дэклярацыі аб суверэнітзце Беларусі. Дэпутаты-фронтаўцы дамагліся пастаноўкі гэтага пытаньня ў Вярхоўным Савеце БССР. Быў зроблены даклад старшыні Фрон-та ў парляманце, адбылося абмеркаваньне тэксту фронтаўскай Дэклярацыі. Некаторыя дэпутаты-камуністы ад нечуванай тэмы апынуліся ў стане псіхічнага паралічу. Ім здавалася, што сьвет (іхны сьвет, створаны імі) пачынае валіцца, яны ня ў стане былі ўспрымаць новую рэальнасьць. Пры галасаваньні камуністы дружна завалілі наш праект.
Але неўзабаве, менш чым праз месяц, прыняць падобную дэклярацыю ім рэкамендавала Масква. Гэта было няўклюднае палітыканства М. Гарбачова прыняцьце ў савецкіх рэспубліках фармальных пустых дэклярацыяў аб суверэнітэце, і потым на гэтай падставе абнавіць Савецкі Саюз, заключыць новую саюз-ную дамову і зачыніць такім чынам (як у Маскве спадзяваліся) пытаньне аб незалежнасьці.
Дэпутаты-фронтаўцы аднак выдатна скарысталі гэтую ініцыятыву Гарбачова. Яны дружна пайшлі працаваць у парля-манцкую камісію па падрыхтоўцы праекта дэклярацыі і склалі добры патрэбны тэкст, які ўдалося ў асноўным адстаяць у няроўнай барацьбе з камуністычнай парляманцкай большасьцю і прыняць (дакладней, прымусіць камуністаў прыняць) неабход-ны для Беларусі дакумант. Пры гэтым нам прышлося ўжываць розныя мэтады і прыёмы парляманцкага ўзьдзеяньня: дыскусіі, прапановы, уплывы, вэрсіі, контравэрсіі і незразумелую для камуністаў псіхалягічную тактыку (аж да імітацыі абструкцыі і выхаду з залі). Урэшце Апазыцыя БНФ свайго дамаглася: не дазволіла выхаласьціць тэкст і падштурхнула апанэнтаў яго прыняць у прынцыпе на аснове фронтаўскіх палажэньняў. (Пра гэта гл. Зянон Пазьняк. „Дэклярацыя першы крок да незалежнасьці. ” Варшава, Нью-Ёрк, Вільня, 2010 г.; Сяр-гей Навумчык „ Сем гадоў Адраджэньня альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995). Варшава-Прага, 2006 г., стар. 29-38).
Дэклярацыя сыграла вялікую ролю ў падрыхтоўцы незалежніцкага думаньня ў грамадзтве. Людзі сталі абмяркоўваць тое, што пры бальшавіках было забаронена. Станавілася відавочным, што рэальная незалежнасьць Беларусі гэта толькі пытаньне нядоўгага часу.
2
У жыцьці ў мяне было шмат падзеяў і перажываньняў, якія ўрэзаліся ў сьвядомасьць назаўсёды. Але сярод іх 25 жніўня гэта зьява надзвычайная, бо азначала (як мне здава-лася) ажыцьцяўленьне сэнсу існаваньня тут, у гэтым сьвеце, у Беларусі. Ведаю, што гэта ня толькі асабістае ўспрыняцьце. Так адчуваюць многія з нас, дэпутатаў Апазыцыі Народнага Фрон-ту.
Калі зараз пачынаеш аналізаваць хаду ўсёй нашай 200-гадо-вай гісторыі пад расейскім заборам, то бачыш, што ў жніўні 1991 года на працягу некалькіх дзён стварыліся ўнікальныя магчымасьці свабоды. Таталітарная імпэрыя (СССР) дала слабіну, трэснула ва ўнутранай барацьбе за ўладу. Трэ-ба было імгненна і рашуча скарыстаць гэты час, пакуль зьвер не апамятаўся. Дзеля гэтага патрэбна была разумная, арганізаваная і легітымная сіла, якая мела права вырашаць. Усе краіны (Эстонія, Латвія, Летува, Украіна і інш.), што мелі такую сілу, скарысталі момант. Скарысталі момант і мы. Ад-нак у нас шанц быў найменшы, практычна, яго амаль не было. Дэнацыяналізаванае грамадзтва, антыбеларуская, антынацыя-нальная камуністычная партыя ўлады (ва ўсіх астатніх краінах кампартыі не былі цалкам антынацыянальнымі) і суадносіны сіл нацыянальнай свабоды і камуністычнай рэакцыі раўняліся ў нас у парляманце, як адзін да дзесяці. Вось такія зыходныя дадзеныя барацьбы.
Усялякая логіка і арыфметыка паказвала, што франтальнае змаганьне (нават ва ўмовах страху і разгубленасьці апанэнтаў пасьля правалу камуністычнага путчу) прывядзе да паразы, уся-лякае камбінатарства, дыпляматыя і кампрамісы тым больш да ганебнай паразы. Нельга перамагчы ў парляманце, калі суадносіны 1 супраць 10. Быў толькі адзін шлях і правільнае выкарыстаньне моманту гэта атака на іхны страх, дэманстра-цыя рашучасьці і сілы, і адначасна імкненьне перацягнуць бальшыню на свой бок хоць на момант, хоць на кароткі час (бо патрэбныя былі галасы), каб здабыць галоўнае незалежнасьць краіны. Магчымасьць свабоды вісела ў паветры. Ад выбару тактыкі тут залежыла амаль усё. I галоўнае было не нарабіць памылак.
Сухая стэнаграма не перадае ні эмоцыяў, ні атмасфэры, ні таго напружаньня, якое існавала ў залі. Шмат падзеяў і заяў, якія не фіксаваліся праз мікрафон як выступы, натуральна, у стэнаграме таксама не адлюстраваныя (я не кажу ўжо пра на-пружаную кулуарную працу, дыскусіі, размовы, абмеркаваньні).
He перадае стэнаграма таксама вельмі важнага, менавіта: тону размовы, асаблівай афарбоўкі выступаў, якія ў эмацый-ных абставінах маюць значэньне. Натуральна, не адлюстравана тое, што гаварылася без мікрафона але ўплывала на агульныя паводзіны.
Затое ў стэнаграме добра відаць форма і этыка дыскусіі паміж ярымі апанэнтамі, частка якіх усяго пару дзён таму рых-тавала наручнікі, закратаваныя вагоны і расстрэлы для іншай часткі дэпутатаў, а некаторыя (напрыклад, камуніст Міхаіл Жэбрак) нават у вочы казаў, што нам, фронтаўцам, ужо канец, і будзе расправа. (Дарэчы, зьвернем увагу на ягоны выступ за незалежнасьць у канцы сэсіі, пасьля перамогі нашай тактыкі.)