Сэсія незалежнасьці
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 376с.
Нью Йорк 2011
Істотную шкоду тут рабіў таксама Станіслаў Шушкевіч, які на працягу ўсёй сэсіі стараўся заблытаць, загаварыць пытаньні, пастаўленыя Апазыцыяй БНФ і адвесьці размову ў бок, пераключыць на
4. 24 жніўня 1991 г. Пачатак Сэсіі Незалежнасьці. Гаворыць Зянон Пазыіяк. Побач Валяпцін Голубеў; са сьцягам Вольга Галубовіч. (Кінакадр)
іншыя тэмы. Ён быў вельмі актыўны ў гэтай разбуральнай пра-цы (тое добра відаць у стэнаграме). Характэрны ягоны праём, які сінхронна падтрымліваў старшыня Камісіі па заканадаўству Д. Булахаў, гэта перанесьці актуальнае пытаньне на наступ-ную сэсію. Мы часам дзіву даваліся ягонай вынаходлівасьці су-праць нашай пазыцыі.
Ад камуністычнай намэнклятуры больш-менш апамятаўся толькі Міхаіл Мачуленка другі сакратар гомельскага абкама КПБ(КПСС). Ён і ўзяў на сябе ролю нефармальнага лідэра ўсёй іхняй парляманцкай бальшыні на гэтай сэсіі. Астатнія былі раз-губленыя, напалоханыя і няўпэўненыя. Сакратары ЦК КПБ В. Ціхіня і А. Камай сядзелі ціха. Ціхіня ўвогуле не падаў голасу на сэсіі.
Найбольшы супраціў Апазыцыі БНФ (прытым пасьлядоўны, амаль на працягу ўсёй сэсіі) аказалі ўсё ж дзьве асобы: Станіслаў Шушкевіч і Дзімітры Булахаў. Шушкевіч сумбурна і шматслоўна супраціўляўся прыняцьцю нашага парадку дня сэсіі, падтрымліваў намэнклятуру і выкручваўся, як толькі мог. Асабліва абсурднай выглядала ягоная прапанова ўключыць у парадак дня пункт аб „саюзным дагаворы” у той час, калі СССР ужо, фактычна, разваліўся на нашых вачах, а дзейнасьць КПСС ужо спынілі ў Расеі. Шушкевіч разам з часткай слаба ду-маючай намэнклятуры гэтага яшчэ, відаць, не разумеў і клаўся касьцьмі, каб на сэсіі разглядаць і рухаць наперад пытаньне аб заключэньні новай дамовы пра СССР.
Былі моманты, калі пытаньне аб парадку дня здавалася ўжо падвісала ў паветры. Тады некалькі разоў на працягу сэсіі да мікрафона падыходзіў Яўген Глушкевіч (асоба блізкая да ідэяў БНФ, адзін з кіраўнікоў Дэмклюбу) і пагражаў, што зьвернец-ца да людзей на плошчы. Адзін раз нават паведаміў, што на плошчы створана нацыянальная гвардыя і „ўжо запісалася 300 чалавек”3, то каб намэнклятуршчыкі спынілі тут сабатаж сэсіі і
3 „Нацыянальная гвардыя” сапраўды была створаная на плошчы ў колькасьці адной тысячы чалавек. Але пазьней, пасьля абвяшчэньня незалежнасьці яна была распушчана Народным Фронтам. Удзельнікам яе прапанавалі ўступаць у БЗВ (Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў), якое было створана 20 жніўня на другі дзень путчу. Нацыянальная гвар-дыя арганізавалася на плошчы стыхійна, дзеля бягучага моманту. Клю-чавыя пазыцыі захапіла там агентура КГБ, што таўклася на плошчы
не спакушалі лёс. Гэта дзейнічала. Тым больш, што Глушкевіч быў, як кажуць, са „сваіх” у мінулым першы сакратар аршан-скага гаркама КПБ(КПСС) і загадчык адздзелу Віцебскага аб-кама4.
У гэты ж час на сэсіі адбыўся даволі важны інцыдэнт, які паўплываў на паводзіны камуністаў. У пэўны момант (як мне здалося, нават без дазволу старшыні сэсіі) да трыбуны важна пасунуўся надзьмуты першы сакратар ЦК КПБ А. Малафееў. (Ён быў народным дэпутатам СССР і таму прысутнічаў на сэсіі. Нагадаю, што за саветамі першаму сакратару ЦК нале-жыла, фактычна, уся непадкантрольная народу ўлада ў краіне). Дэпутаты Апазыцыі зрэагавалі імгненна, і з усіх канцоў залі з крыкамі „прэч” кінуліся яму напярэймы (і наперадзе ўсіх Галіна Сямдзянава). Малафееў падтрымаў ГКЧП і рыхтаваў путч у Беларусі. На той час ён выглядаў злачынцам, адыёзнай фігурай. Усе дэпутаты большасьці Вярхоўнага Савета паўскоквалі зь месцаў і стаялі разгубленыя. Да рукапашнай, дзякуй Богу, не дайшло. Да Малафеева нават не дакрануліся, але з трыбуны сагналі, і ён рэціраваўся.
Вось тут у намэнклятуры адбыўся яшчэ адзін істотны надлом. Іхняга, такога недатыкальнага, важнага вярхоўнага начальніка пагналі з трыбуны, як цюцьку, ці як бамжа, і ён патаптаў на сваё масца. Увесь аўтарытэт і вага яго тут жа зьнізіліся ў гэ-тай сытуацыі ў іхных вачах амаль да нуля. Яны ўбачылі, што ніякай абароны і ніякага заступніцтва ня будзе. (Дарэчы, калі б мы бесперашкодна дапусьцілі выступ у Вярхоўным Савеце вярхоўнага начальніка намэнклятуры, які абвінавачваецца ў галоўным злачынстве, то, не сумняваюся, вельмі ўскладнілі б сабе далейшую барацьбу на сэсіі. Намэнклятура, адчуўшы пад-порку, магла б пачаць больш актыўна і неразважна ўсёй сваёй масай супраціўляцца.)
між людзей і „размавляла” ламана па-беларуску. Фронт, маючы БЗВ, не плянаваў ствараць паралельных структур і пасьля 25 жніўня ліквідаваў гэтую стыхійную самадзейнасьць. (З.П.)
4 Яўген Глушкевіч ад самага пачатку Вярхоўнага Савета трымаўся блізка каля Апазыцыі БНФ, дрэйфаваў, як кажуць, у бок дэмакратыі і нацыянал-камунізму. На „Сэсіі Незалежнасьці” ў 1991 годзе займаў рашучую прафронтаўскую пазыцыю. У апошнія гады дзейнасьці Вярхоўнага Саве-та перайшоў на бок Лукашэнкі. Цяпер ужо не жыве. (З.П.)
9
5. Гаворыць Лявонці ЗАаневіч (ТБ)
Ні Шушкевіч, ні Булахаў, аднак, не ацанілі належным чынам гэтага ўдару па камуністах і працягвалі надалей заблытваць пытаньне і тапіць нашыя прапановы па парадку дня. Булахаў плёў розную надуманую юрыдычную казуістыку (якая ня мела ніякага значэньня ў тых палітычных абставінах), а Шушкевіч вар’іраваў свае дэмагагічныя прыёмы, паўтараючы пра „зго-ду” усіх у Вярхоўным Савеце (у пытаньнях, дзе згоды на магло быць). Практычна, атрымлівалася, што Шушкевіч сходу і р’яна адстойваў пазыцыю камуністаў (сутнасьць якой была захавац-ца ва ўладзе).
Абгрунтаваньне прапаноў па парадку дня ад Апазыцыі БНФ і крытыку супраціву намэнклятуры па даручэньні фракцыі зрабіў Валянцін Голубеў. Змаганьне з камуністамі на Сэсіі гэта была барацьба логікі з дэмагогіяй.
Асабліва ярасны супраціў пазыцыі Фронту праявіўся пры абмеркаваньні пытаньня аб увядзеньні ў парадак дня праекга канстытуцыйнага закона аб наданьні Дэклярацыі аб суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закону. Вядучую ролю апанэнта тут зноў прадэманстраваў С. Шушкевіч. Супраціўляючыся разгля-ду пытаньня пра незалежнасьць, ён пераўзыходзіў часам само-га сябе. „Гэта на мяжы бязглузьдзіцы, нэрваваўся Шушкевіч, наданьне канстытуцыйнага статуса Дэклярацыі БССР гэта пярэчыць самой Дэклярацыі!” I далей: „Адразу надаць канстыту-цыйны статус гэта проста немагчыма. Мы зробім хаос у нашай дзяржаве.” (Стар. 7, 13 бюлютэнь 2).
Нам тады не было часу думаць аб матывах ягоных такіх паводзінаў, трэба было змагацца з яго пазыцыяй. Шматслоўны і актыўны супраціў Шушкевіча статусу незалежнасьці часам прымаў нейкія адчайныя формы. Ён пачынаў гаварыць несусь-ветныя глупствы, ні трохі не праймаючыся адмоўнымі ацэнкамі, сьмехам і кпінамі ў свой адрас. Вось, напрыклад: „Паважаныя народныя дэпутаты! Я хачу ўнесьці як намесьнік Старшыні та-кую прапанову. Давайце ўключым пункт, у гэтых жа дужках, аб паскарэньні, аб мерах па паскарэньні рэалізацыі палажэньняў Дэклярацыі. Бо аб наданьні канстытуцыйнага статуса гэтага нельга ўключаць, А паскараць рэалізацыю Дэклярацыі трэба.” (Стар. 13 бюлютэнь 2).
„Як можна паскараць прававы акт? Зьдзекваліся з такой прапановы дэпу-таты-юрысты. Яго трэба рэалізоўваць” (Стар. 20 бюлютэнь 2). „Прапанова дэпутата Шушкеаіча абсалютна непрый-мальная, суха канстатавалі дзіўную пра-панову іншыя дэпутаты. Гэта тое самае, што галасаваць за ўсход сонца ў шэсьць гадзін раніцы”. (Стар. 16 бюлютэнь 2).
(Увогуле ў той час (1990-1991 гт.) С. Шушкевіч быў гэтакім сумбурным непрымальнікам незалежнасьці Беларусі. У інтэрв’ю для друку казаў, што неза-лежнасьць гэта „жарт” („Навіны БНФ «Адраджэньне»”, 3, 1991), стараўся падтрымліваць дэмагогію М. Гарбачова і пры аказіі ўкалоць БНФ, які выцягнуў яго ў палітыку і на вяршыню ўлады.)
Улічваючы, што добрая палова камуністычных дэпутатаў слаба арыен-тавалася ў канстытуцыйнай сытуацыі, гэтакае гаварэньне з трыбуны кіраўніцтва Вярхоўнага Савета было вырабленай пра-пагандай супраць незалежнасьці. Нават некаторыя разумней-шыя намэнклятуршчыкі не ўспрымалі такой таннай дэмагогіі.
Дэпутат Уладзімер Гаркун, напрыклад, выразна сказаў, што пытаньне пра канстытуцыйнасьць Дэклярацыі трэба ўключаць у парадак дня. Дарэчы, калі меркаваць па вазе ўплыву, то слова Гаркуна было важнейшым за ўвесь слоўны сэрпан-тын Шушкевіча, бо Гаркун быў для намэнклятуры „свой”, a Шушкевіч толькі абслуга, чужак, які падладжваецца.
Словам, незаўважна для Шушкевіча і Булахава, лёд скрануўся, маса прыгнечанай намэнклятуры здрыганула-ся, імпэт асобных супраціўленцаў і актывістаў вычарпаўся, і неўзабаве мы іх даціснулі, парадак дня быў, нарэшце, прыняты ў значнай ступені такі, на якім настойвала Апазыцыя БНФ.
4
Зноў узьнікла пытаньне пра адстаўку Дземянцея, задэкляра-ванае намі ў самым пачатку сэсіі. Дземянцей не павінен быў весьці паседжаньне Вярхоўнага Савета. Функцыі сьпікера мусіў узяць на сябе першы намесьнік С. Шушкевіч.
Выступаючы з гэтым патрабаваньнем і бачачы імпэт Шушкевіча супраць нашай палітыкі і ягоныя стараньні на ка-рысьць намэнклятуры, мы разумелі безвыходнасьць становішча. Іншых рэальных варыянтаў не было. Дземянцей не павінен быў застацца на пасадзе. I тут мы пайшлі б на ўсё. Нават запрасілі б у залю народ з плошчы, каб людзі вынесьлі яго, абшчыпана-га, на руках, бо інакш мы на сэсіі не перамаглі б5. Справа ня ў „шэрай” асобе Дземянцея і яго экзатычным словаблудзтве (у стэнаграме ягоныя сумбурныя выступы папраўленыя і пачыш-чаныя, відаць, па просьбе самога Дземянцея. З.П.) Справа ў яго палітычнай віне і няўхільнасьці расплаты. Расплата павінна была адбыцца. I гэта стала б дэманстрацыяй нашай сілы перад напалоханай намэнклятурай. Інакш мы іхнюю масу маглі б не зламаць.
5 Па нашым патрабаваньні, як ужо адзначана ў тэксьце, на плошчу была выведзена аўдыётрансляцыя сэсіі. Людзі на плошчы слухалі, што адбы-валася ў залі Вярхоўнага Савета. (З.П.)
10
Так што замена Дземянцея на Шушкевіча гэта не была замена „быка на індыка”, а неабходны крок для ажыцьцяўленьня перамогі, што б там Шушкевіч ні вытвараў. (Яго, дарэчы, на-мэнклятура за „свайго” не ўспрымала, як ён перад ёй ні слаўся. У будучыні, аднак, мы атрымалі ад ягонага сьпікерства такі галаўны боль, ад якога яшчэ і нашчадкі збавіцца ня могуць.)6
Ha М. Дземянцея ціснулі, каб сам пакінуў пасаду. Ен упарціўся, як толькі мог, хаця ўжо, як я пісаў, здрыганулася нешта ў залі. Для мяне паводзіны Дзе-мянцея былі добра зразумелыя, ведаючы яго сэрвільную натуру і камуністычныя парадкі ў сістэме партыйнай улады. На старшыню Вярхоўнага Савета яго прыз-начыла і правяло Бюро ЦК КПБ (як звы-чайна гэта рабілася за саветамі), і Дзе-мянцей ня мог самавольна адмовіцца ад пасады бяз санкцыі партыйнага началь-ства.