Сэсія незалежнасьці
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 376с.
Нью Йорк 2011
Атмасфэра ў нашым асяроддзі была заўсёды дзелавая і сяброўская. У нас ніколі не было павышэньня голасу, крыклівых гарачых спрэчак (прыкмета крызісу і недзеяздольнасьці калектыву). Як правіла, выказваліся розныя думкі, але, практычна, заўсёды прыходзілі да адзінага рашэньня. Мы прыслухоўваліся адзін да аднаго. Скажам, да мяне падыходзілі і казалі, што ў час маіх выступаў не павінна быць металу ў голасе, гэта адмоўна ўплывае на намэнклятуру („вот, смотрнте, он же днктатор”). Прышлося ваяваць з „металам”.
Аднойчы, яшчэ ў пачатку працы Вярхоўнага Савета, адзін наш дэпутат, выступаючы вусна з трыбуны, дапусьціў некалькі памылак, замест арыгінальнага выказваньня атрымаўся ляпсус, які ў зале заўважылі і нават засьмяяліся. Тады (адзін на адзін) я сказаў гэтаму сябру, каб ён цэлы месяц не выступаў у зале, нідзе і ніяк (бо трэба, каб пра выпадак забыліся), а праз месяц каб падрыхтаваў пісьмовы выступ (калі захоча, маўляў, можа паказаць яго мне) і пасьля гэтага пачаў бы выступаць.
Усё так было і зроблена, з адпаведнымі карыснымі высновамі. Сутнасьць у тым, што няўдала выступіць у Вярхоўным Савеце (ды яшчэ выклікаць сьмех) магчыма было (як паказала практыка) толькі адзін раз (гэта агульнае псіхалягічнае правіла, дарэчы). Пры паўторным правале такога дэпутата ўжо сур’ёзна не ўспрымалі. Ствараўся адпаведны „вобраз” (імідж). Ён „прыклейваўся” да чалавека. Паправіць становішча было вельмі цяжка, практычна, немагчыма. Шмат якія „гаваруны” ў савецкім парляманце зрабілі сабе псіхалягічнае „харакіры” з-за няўемнай цягі да непадрыхтаванага гаварэньня (калі яны выступалі, іх ўжо ніхто не ўспрымаў). Мы гэта бачылі і ўважліва ставіліся да сваіх слоў. Калі выступалі дэпутаты Апазыцыі, у залі цішэла, усе слухалі.
Вельмі важна, што ў дэпутацкай Апазыцыі БНФ не было сварак і ўнутраных канфліктаў. Дух сяброўства, прыўзьняты настрой, павага, дзелавы падыход гэта была тыповая атмасфэра ў нашым асяроддзі. (Яшчэ і гумар, але пра гэта я тут не кажу.) Як я ўжо пісаў, з „адыходнікамі”, здраднікамі і асобамі з прыкметамі агентуры мы, асабліва не згаворваючы-ся, расставаліся спакойна, цьвёрда і непрыкметна, так, што гэтага амаль не заўважылі іншыя.
Нашыя непрыяцелі былі зацікаўленыя, каб у Апазыцыі існавалі канфлікты, скандалы, каб не было адзінства, каб мець нагоду яе прынізіць і т. п. Мы ўсё гэта выдатна разумелі і былі вельмі ўважлівымі да сытуацыі і дачыненьняў.
Уваходзячы ў парляманцкую залю, мы ўжо былі падрыхтаваныя да выступаў і да пэўных дзеяньняў дзеля той ці іншай задачы. Але ў межах пастаўленай задачы заўсёды была творчая імправізацыя нашых дэпутатаў. Бо ўсяго нельга было прадбачыць, і сытуацыя часта мянялася. Нашая Апазыцыя не была так жорстка скаваная і павязаная рыгарысты-кай, як у клясычным (скажам, у брытанскім ці канадзкім) парляманце. Тады б мы нічога не зрабілі. Але, разам з твор-чым падыходам, заўсёды ў нас была дысцыпліна, актыўнасьць, бачаньне залі, імкненьне ўплываць на сытуацыю. Калі ж раптоўна зьяўляліся нейкія новыя акалічнасьці, то паводзіны, тэмы, выступы рэгуляваліся праз старшыню Апазыцыі і потым хутка ўдакладняліся ў перапынку, на кароткай зборцы дэпутатаў.
358
HE ПАМЫЛЯЦЦА I ПЕРАМАГАЦЬ
Наша стратэгія перамогі дазволіла нам распрацаваць і адпаведную тактыку дзеяньняў і паводзінаў дзеля ажыцьцяўленьня гэтай стратэгіі. Улічваючы важнасьць падзеяў, якія адбываліся хутка, сканцэнтравана, часам нечакана і ўлічваючы нашу дэпутацкую малалікасьць, вельмі важна было ў гэтым пераменным працэсе гісторыі вызначыць да-кладнае месца і дакладны час прыкладаньня нашай сілы. Гэта ўжо амаль мастацтва, але і яно нам удавалася. Найбольш характэрны прыклад гэтаму якраз спыненьне дзейнасьці КПСС у Беларусі і здабыцьцё незалежнасьці. Нам удалося не спазьніцца з сэсіяй Вярхоўнага Савета і дамагчыся яе адразу (праз два дні) пасьля путча (а прышлося менавіта да-магацца). У залю мы ўвайшлі зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Гэта істотна. Камуністы павінны былі адразу зразумець, што ўвайшла перамога і новая незалежная Беларусь.
Тут таксама ўсё ад пачатку было прадумана. Сьцяг ў залю ўнесла Г. Сямдзянава, а ў Прэзыдыюм яго па маёй прось-бе занёс і паставіў В. Голубеў. (Г. Сямдзянава дапамагала там замацаваць сьцяг.) Тады ж, калі стала зразумела, што сэсія можа пайсьці ў бок і не па нашым сцэнары (бо камуністы пачалі абмяркоўваць сьцяг, які яшчэ ня быў афіцыйнай сымволікай), я папрасіў В. Голубева забраць Сьцяг і паставіць у нашым 1-м апазыцыйным сэктары. (Усе гэтыя этапы адлюстраваныя на фота.) Мы тут жа ўзялі ініцыятыву ў свае рукі і паставілі пытаньне аб зьняцьці М. Дземянцея з па-сады Старшыні Вярхоўнага Савета.
Істотным таксама быў бурны напор на Прызыдыюм і на Дземянцея з першых жа секундаў сэсіі. Намэнклятуршчыкі павінны былі адчуць, што мы можам іх разарваць (пад сьценамі парляманта стаяла 30-40 тысяч людзей). Памятаю, што Павел Холад крычаў без мікрафона і роў, як труба Архангела.
Калі б мы празявалі эпізод з выхадам да трыбуны сакратара ЦК КПБ А. Малафеева, у нас, напэўна, узьніклі б пра-блемы са спыненьнем дзейнасьці КПСС. Ня мае значэньне, што казаў бы гэты першы сакратар (прамоўца зь яго быў ніякі). Істотна было тое, што калі б яму ў той сытуацыі далі выступаць, гэта стала б знакам для намэнклятуры, што КПСС яшчэ ліпіць і што „ня ўсё страчана”. Таму нашыя дэпутаты зрэагавалі імгненна, і з усіх канцоў залі кінуліся на-пярэймы Малафееву. Яго адагналі ад трыбуны, не далі выступаць. (Малафееў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і пачуваўся нахабна, думаў, што ўсё будзе, як некалі.) Далейшы працэс сэсіі пайшоў па нашым раскладзе.
Тое самае (момант часу) перад галасаваньнем за незалежнасьць, калі ўсё вырашалі секунды, і трэба было знайсьці рычаг і выступіць, каб падштурхнуць усю дэпутацкую бальшыню да рашучага выбару.
У мяне было адчуваньне няпэўнасьці ў залі. Агульны настрой быў за незалежнасьць, але ветэраны партыі і НКВД пры любых умовах былі б супраць, і калі б да іх далучылася яшчэ нейкая частка савецкіх, то можна было б не на-браць 2/3 галасоў (канстытуцыйную большасьць). Вельмі невыразна паводзіў сябе сьпікер Шушкевіч. Складвалася ўражаньне, што ён не зацікаўлены ў станоўчым галасаваньні і падтрымае тых, куды хісьнецца воля і нават настрой дэпутатаў. Апошняя яго рэпліка перад гістарычным галасаваньнем мяне проста зьбянтэжыла і ашаламіла, яна была нібы падказка не галасаваць. Словаблудзтва было, відаць, не ад злой задумы, а хутчэй ад сумбуру думак (які потым даўся нам у знакі). Трэба было імгненна нешта зрабіць, заставалася секунда-дзьве.
Я ўзяў слова і паспрабаваў зьвярнуцца да нацыянальнай годнасьці і прагматычнага інтарэсу савецкіх дэпутатаў, паказ-ваючы агрэсіўную сутнасьць палітыкі з усходу і намякаючы на „сьвятую” тады карову часовай маскоўскай дэмакратыі Барыса Ельцына, які патэнцыйна стаяў за гэтай палітыкай і якога не любіла косная беларуская партнамэнклятура. Здаецца, я ўгадаў іхныя думкі, яны сталі выступаць у падтрымку незалежнасьці, і прытым дастаткова абгрунтавана. Стрэлка рашучай гатовасьці ў зале перад галасаваньнем пайшла ў гару.
Галасаваньне было пераважным. За незалежную Беларусь прагаласаваў, практычна, увесь Вярхоўны Савет. Чуліся апладысменты. Гэта была радасьць, ад якой займала дух (пра гэта гл. Сяргей Навумчык. Сем гадоў... с. 62, 63).
Істотная прычына, чаму колькасна малалікая, але энэргічная дэпутацкая Апазыцыя БНФ здолела адразу перавярнуць той Вярхоўны Савет і навязаць яму сваю палітыку, была ня толькі у выключных якасьцях гэтай Апазыцыі, ня толькі ў савецкай асаблівасьці і парляманцкай адсталасьці таго Вярхоўнага Савета, але і ў тым выдатным факце, што, змагаю-чыся, Апазыцыя БНФ не нарабіла памылак, якія падарвалі б яе сілы, ці выключылі б з барацьбы, ці скампрамэтавалі б перад выбаршчыкамі. Малалікая структура ў варожым асяроддзі не магла памыляцца ў істотных пытаньнях. Інакш яе тут жа растапталі б. Памыляцца магла парляманцкая бальшыня, ёй гэта менш небясьпечна. Посьпех для нас заключаўся ў парадыгме: не памылыцца і перамагаць. Сакрэт якраз у тым, што нам гэта ўдалося.
Зянон Пазьняк
(Крыніца: Сяргей Навумчык-Зянон Пазьняк. Дэпутаты Незалежнасьці. Нью Ерк, Вільня, Варшава, 2010 г., стар. 67-76)
359
ЛЛАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Амінь.
Божа ўсемагутны, адхіні напасьці ад Бацькаўшчыны нашай Беларусі, захавай на вякі вечныя край вольным, зямлю плоднай, як маці вагітная, паветра чыстым, ваду зда-ровай, нетры непарушнымі, каб цешылася з ласкі Тваёй усё жывое: і чалавек, і птушка, і жывёліна, і рыба, і малая казурка.
Ойча Нябесны, дабраслаў люд беларускі як у краю, так і далёка па-за яго межамі. Захавай ад варожага ўціску, вайны, голаду, мору, агню пякельнага, патопу, д’ябальскай сілы чарно-быльскай, а таксама ад брацкай нязгоды.
Дабраслаў на еднасьць і ўзаемадапамогу люд беларускі ў кожным месцы зямлі Тваёй, накіруй на шлях дабра і справядлівасьці, спа-гады да блізкіх і далёкіх нашых.
Памажы нам захаваць у сэрцах веру нашу і славіць Сьвятое імя Тваё на сьвятой мове на-шай роднай беларускай.
Дай спазнаць літасьць Тваю, выбач нам грахі нашыя: злабу і гультайства, распу-сту і хцівасьць, а роўна ж і абыякавасьць да лёсу Беларусі і да гора людзкога. Адвядзі нас ад спакусы, здрады і нявернасьці, крывой прысягі, слоў аблудных і іншых учынкаў, што губяць душы нашы і нясуць сорам Краю наша-му. Сьцеражы нас, Божа, ад грэху халуйства, ад прыніжэньня годнасьці Бацькаўшчыны і нашага народу беларускага.
He карай нас бяспамяцтвам і ня дай забыц-ца сьвятой мовы нашай беларускай, гісторыі і традыцыяў нашых, а дай сілы і шчырасьці з адданай любоўю і пашанаю прымнажаць спрадвечнае і высокароднае, што стварылі да нас продкі нашы.
Божа магутны. Божа літасьцівы, пашлі нам сілы і цярпеньня ў стараньнях нашых аб росквіце і волі Бацькаўшчыны нашай і дай нам бязьмерную любоў, каб мы бясконца любілі сьвятую Беларусь, і захавай яе нам на векі вечныя.
Амінь.
360
Д-37. Перад пачаткам 2-га Зьезду БНФ 23-24 сакавіка 1991 г. Курс на незалежнасьць Беларусі. У цэнтры ў першым радзе Васіль Быкаў.
(Фота з газэты)
Д-38. Горадзенская ветзранская арганізацыя Беларускага Народнага Фронту. 9 траўня 1994 г. Горадня.