Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Выдавец: Мінская фабрыка каляровага друку
Памер: 32с.
Мінск 2006
АНАТОЛЬ БУТЭВІЧ
Слакі^гыя РОДАМ СКАІМ
СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІVI
УП «Мінская фабрыка каляровага друку» Мінск 2006
УДК 087.5:94(476)
ББК 63.3. (4 Бен)
Б93
Серыя заснавана ў 1999 годзе
Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту Ілюстрацыі Паўла Татарнікава
ДАРАГІ ДРуЖА!
Чарговая кніга з серыі «Сем цудаў Беларусі» прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Многія праявілі сябе мецэнатамі, падтрымлівалі развіццё навукі, культуры і мастацтва, спрыялі пашырэнню адукацыі сярод простага люду. 3 іхняга асяроддзя выйшлі таленавітыя мастакі, пісьменнікі, кампазітары. Сярод іх былі вядомыя святары, некаторыя самі далучаны да ліку святых.
Значны іх уклад у стварэнне славутых на ўсю Еўропу помнікаў архітэктуры. Напамінкам пра іхнюю магутнасць і дасведчанасць засталіся крэпасці, замкі, палацы, цэрквы, касцёлы, іншыя выдатныя збудаванні, што дагэтуль захаваліся на нашай зямлі.
А яшчэ ў іхніх дварах і маёнтках былі сабраны багатыя бібліятэкі, дзе захоўваліся не толькі каштоўныя рукапісныя і друкаваныя кнігі, але і шматлікія дакументы па гісторыі, унікальныя архівы.
Шмат сродкаў і намаганняў укладвалі магнаты ў развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Яны ажыццяўлялі шматлікія карысныя праекты, скарыстоўвалі ў сваіх уладаннях новыя формы арганізацыі працы.
Варта, аднак, прызнаць і тое, што няпростымі былі часам іхнія адносіны з падданымі, здаралася, выяўлялі магнаты непатрэбную жорсткасць, занадта захапляліся накапленнем непамерных багаццяў. Аднак у гісторыі яны засталіся найперш сваімі карыснымі справамі. Да буйных магнацкіх родаў належалі Гаштольды, Радзівілы, Кезгайлы, Осцікавічы, Кішкі, Хадкевічы, Валовічы, Агінскія, Алелькавічы, Іллінічы, Глебавічы, Глінскія, Аруцкія, Пацы, Сапегі, Тышкевічы, Храптовічы, Чартарыйскія і іншыя.
На старонках гэтай кнігі вы сустрэнецеся з прадстаўнікамі толькі сямі з іх.
Бутэвіч, A. I.
Б 93 Славутыя родам сваім : Для мал. і сярэд. шк. узросту / Анатоль Бутэвіч; Іл. П. Татарнікава. - Мн. : УП «Мінская фабрыка каляровага друку», 2006. - 32 с. : іл. - (Сем цудаў Беларусі).
УДК 087.5:94(476) ISBN 985-454-306-4 ББК 63.3. (4 Бен)
ISBN 985-454-306-4
© Бутэвіч A. I., 2006
© Татарнікаў П. Ю., ілюстрацыі, 2006
© ВТАА «Кавалер Паблішэрс», афармленне, 2006
© УП «Мінская фабрыка каляровага друку», 2006
S'
ллельклвічы, князі слуцкія
3 гісторыі нам вядома імя нацыянальнай гераіні Францыі Жанны д'Арк. А ці ведаеце вы, што на нашай зямлі таксама была гэткая ж мужная жанчына, якая за свае подзвігі можа лічыцца нацыянальнай гераіняй Беларусі?
Самы пачатак XVI стагоддзя. Няспынныя татарскія набегі становяцца ўсё больш жорсткімі. Войскі хана Баты-Гірэя даходзяць да Слуцка, па дарозе рабуюць гарады і вёскі, забіраюць мноства палонных. Татарам удалося захапіць слуцкія прадмесці. Ацалелыя жыхары схаваліся ў замку. Раз'юшаны Баты-Гірэй адступіў, але загадаў зрабаваць і спаліць Капыль, Койданава, Нясвіж, Клецк. Страшныя па-жары ў каторы раз ахінулі беларускую зямлю. Праз год татарскі набег паўтарыўся. Шасцітысячнае войска зноў стала аблогай ля Слуцкага замка.
На гэты раз галоўнага арганізатара абароны князя Сямёна Алелькавіча ў гора-дзе не было. Але памыліліся заваёўнікі ў прадчуванні лёгкай перамогі. Абарону ўзначаліла жонка Сямёна Настасся. Як і Жанна д'Арк, княгіня апранула ваенныя даспехі, загадала асядлаць каня. На чале дружыны выехала за вароты замка. У зацятай бітве не паддаліся слуцакі ворагам. Татары пачалі адступаць. А тут вярнуў-ся і князь. Каля Давыд-Гарадка дагналі яны татараў, добра правучылі нахабнікаў.
Далёка за межы Слуцка пайшла слава пра ваеннае майстэрства Настассі. Калі не стала мужа, яна працягвала адважна змагацца з захопнікамі. Ніхто ніколі не мог яе перамагчы. Апошняя няўдалая спроба татараў захапіць Слуцк адбылася ў 1521 годзе.
Пра той гераічны і ваяўнічы час знаны польскі гісторык Мацей Стрыйкоўскі адгукнуўся такім чынам:
Настасся, княгіня Слуцкая, сваіх баяр
Паслала перахапіць палахлівых татар.
Шмат іх пад Капылём было забіта
I горлам ля Пятровіч заплаціла мыта.
Дарэчы, падчас працы над гісторыяй Вялікага княства Літоўскага М. Стрый-коўскі шмат карыснага матэрыялу знайшоў у Слуцкім летапісе, які вёўся пры кня-жым двары, і багатай бібліятэцы князёў, у замку якіх працаваў два гады.
Настасся ж аддала дачку Аляксандру за вялікага гетмана літоўскага Канстан-ціна Астрожскага, парадавалася іхняму шчасцю і адышла з зямнога жыцця, пакі-нуўшы на еўрапейскіх прасторах такую памяць, што не цьмее і дагэтуль.
Вось якая гераіня жыла некалі на слуцкай зямлі. Належала яна да аўта-рытэтнага і паважанага праваслаўнага роду Алелькавічаў герба «Пагоня». А яшчэ іх называлі Алелькамі, Слуцкімі. Валодалі Слуцкім княствам, Пінскам, Капылём, іншымі землямі. Прадстаўнікі роду знаходзіліся на высокім кіеўскім пасадзе. Многія пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры, якою годна апекаваліся і падтрымлі-валі матэрыяльна.
Але галоўным горадам Алелькавічаў больш за два стагоддзі з'яўляўся старадаў-ні Слуцк, які ўпершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў». Трэцім на бела-рускіх землях атрымаў ён Магдэбургскае права. Нават калі ўдзельныя княствы былі ўжо ліквідаваны, Слуцкае княства захоўвалася ажно да канца XVIII стагоддзя.
Алелькавічы належалі да адной з магутных галін яшчэ больш старажытнай ды-настьіі Гедымінавічаў. Заснавальнікам роду лічыцца Аляксандр (Алелька) - сын кіеўскага князя Уладзіміра, унук вялікага князя літоўскага Альгерда, праўнук Гедыміна. У 1417 годзе ён пашлюбіўся з унучкай Вітаўта Вялікага Настассяй -дачкой вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітравіча і Соф'і Вітаўтаўны» Быў князем капыльскім, слуцкім, кіеўскім.
Калі ў 1430 годзе памёр вялікі князь літоўскі Вітаўт, сярод тых, каго хацелі ба-чыць яго пераемнікам, называлі і Алельку Уладзіміравіча Слуцкага. Яго ведалі як таленавітага военачальніка, разважлівага дыпламата. Разам са сваім палком і бра-тамі Іванам і Андрэем ён браў удзел у бітве народаў на Грунвальдскім полі. Аб'ядна-ныя вялікалітоўскія і польскія войскі разграмілі непераможных, як лічылася, кры-жакоў. У ліку іншых пераможцаў браты Слуцкія паставілі свае подпісы пад мірным Мельнскім дагаворам з Тэўтонскім ордэнам.
Малодшы сын Алелькі князь слуцкі і капыльскі Міхаіл быў намеснікам вялікага князя літоўскага Казіміра IV Ягелончыка ў Вялікім Ноўгарадзе. Але амбіцыі яго бы-лі большымі. Яму карцела заняць найвышэйшы пасад. Разам з Іванам Гальшанскім і Фёдарам Бельскім Алелька ўдзельнічаў у змове супраць Казіміра, які збіраўся прыехаць у Кобрынскі замак. Тут 15 красавіка 1481 года мелася адбыцца вясел-ле Фёдара Бельскага з князёўнай Ганнай Кобрынскай. Змоўшчыкі хацелі забіць высокага госця альбо ў лесе на ловах, якія ён вельмі любіў, альбо ў замку. Аднак змову вьікрылі. Князям Міхаілу Слуцкаму і Івану Гальшанскаму пасціналі галовы перад усім народам проста на плошчы ў Вільні. Фёдар Бельскі ўцёк у Маскву.
^Слуцкая зямля праславілася не толькі адважнымі воінамі ды мудрымі дзяр-жаўнымі дзеячамі. У Сабор беларускіх святых уваходзіць Соф'я Слуцкая. Дачка Барбары Кішкі і Юрыя Юр'евіча, апошняга з роду Алелькавічаў, Соф’я нарадзілася ў 1585 годзе. Рана засталася поўнай сіратой. У 15-гадовым узросце выйшла замуж за князя Януша Радзівіла. Хоць муж вызнаваў кальвінізм, Соф'я і пасля шлюбу не здрадзіла праваслаўю. Як і ўсе прадстаўнікі роду, яна падтрымлівала манастыры, цэрквы, апекавалася вернікамі, дапамагала ім. Перад смерцю свае ўладанні перака-зала мужу. Так Радзівілы сталі гаспадарамі Слуцкага княства.
Мошчь1 святой Соф і Слуцкай захоўваюцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску. I да гэтага часу яе імя аб'ядноўвае вернікаў беларускай зямлі, узвышае іх, кліча на карысныя справы дзеля дабра сваёй Бацькаўшчыны.
Дзень памяці святой адзначаецца 1 красавіка.
ЛСТРОЖСКІЯ
Астрожская друкарня. Астрожская Біблія. Астрожская школа. Астрожскі напеў. Астрожская навука перамагаць... Гэтыя азначэнні трывала замацаваліся ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага за знакамітым магнацкім родам Астрож-скіх герба «Астрога». Буйныя землеўладальнікі Беларусі і Украіны, яны паходзі-лі з пінскіх і тураўскіх князёў.
Згодна з некаторымі сведчаннямі, радавод Астрожскіх бярэ пачатак ад унука Яраслава Мудрага князя полацкага, тураўскага, вялікага князя кіеўскага Свята-полка Ізяславіча. Іншыя гісторыкі лічаць родапачынальнікам князя Данілу. Род згас у 1620 годзе, калі памёр сын Канстанціна Васіля Януш, які быў ваяводам валынскім, кашталянам кракаўскім.
Пры жыцці Януш правёў праз польскі сейм рашэнне аб утварэнні Астрожскай ардынацыі. Так называлася непадзельная ўласнасць роду, у якую ўваходзілі зямля, лясы, гарады, мястэчкі, вёскі, мануфактуры, а права на спадчыну вызначалася спе-цыяльным статутам - ардынацыяй. Пасля смерці Януша Астрожская ардынацыя перайшла да яго зяця князя Аляксандра Заслаўскага.
Сярод асветнікаў, дзяржаўных і палітычных дзеячаў найбольш вядомы і слаў-ны гетман найвышэйшы літоўскі, кашталян віленскі, маршалак валынскай зямлі, член Рады ВКЛ Канстанцін Іванавіч Астрожскі (14607-1530). Гэта адзіны права-слаўны князь, які стаў трокскім ваяводам, што супярэчыла тагачаснай практыцы, бо высокія пасады маглі займаць толькі католікі. Быў сынам Івана Васільевіча Астрожскага, празванага Красным. А праз сваіх жонак парадніўся яшчэ з двума знакамітымі родамі. Першай жонкай была княгіня Таццяна Гальшанская, другой -Аляксандра Слуцкая з роду Алелькавічаў.
Праславіўся Канстанцін Іванавіч найперш сваімі ратнымі подзвігамі. У канцы XV - пачатку XVI стагоддзя яму не было роўных у бітвах з ворагамі Княства. Больш за шэсцьдзесят перамог атрымаў выдатны палкаводзец. У 1511 годзе на Берасцейскім сейме яго надзялілі неабмежаванай уладай на час ваенных дзеянняў. Усяго два паражэнні зведаў за жыццё, якія, аднак, не зменшылі ягонай славы і вядомасці. У Еўропе Канстанціна Іванавіча называлі Ромулам, Сцыпіёнам, другім Ганібалам...
Галоўнакамандуючы карфагенскай арміяй Ганібал вядомы ў сусветнай гісторыі як адзін з найвялікшых палкаводцаў старажытнасці і знаны дзяржаўны дзеяч. I вось амаль праз дзве тысячы гадоў другім Ганібалам назвалі вышэйшага гетмана літоўскага, які гэту пасаду атрымаў у 37 гадоў, Канстанціна Іванавіча Астрожскага.