Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Выдавец: Мінская фабрыка каляровага друку
Памер: 32с.
Мінск 2006
У мястэчку Вішнева (цяпер Валожынскі раён) Іахім заснаваў металургічны завод. Упершыню на беларускай зямлі была збудавана доменная печ. Сыравінай служыла руда з мясцовых балот, лясы давалі драўняны вугаль. Амаль сто гадоў вы-плаўлялі тут метал, з якога выраблялі сельскагаспадарчыя прылады, абсталяванне для млыноў, рэчы для штодзённага ўжытку.
Былыя земляробы, якія сталі металургамі, дасягнулі такога майстэрства, што нават на экспарт ішла прадукцыя вішнеўскіх плавільшчыкаў. А калі спатрэбілася, вольналюбівыя майстры кавалі зброю для паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі.
Як усебакова здольны чалавек і таленавіты арганізатар, Іахім на працягу ўсяго жыцця надаваў асаблівую ўвагу развіццю адукацыі. Быў актыўным стваральнікам Адукацыйнай камісіі, 20 гадоў працаваў у яе складзе. Практычна камісія стала першым у Еўропе міністэрствам асветы. Акрамя таго Іахім заснаваў Варшаўскае таварыства сяброў навук, пераклаў і напісаў сам не адну навуковую кнігу. Стварыў «Памятку пра род Літавораў-Храптовічаў ад першых звестак да 1795 года».
Усё гэта не замінала Іахіму займацца важнымі дзяржаўнымі справамі. Ен быў міністрам замежных спраў Рэчы Паспалітай, шасціразовым паслом на сейм, мар-шалкам Трыбунала Вялікага княства Літоўскага, вялікім сакратаром, падканцле-рам і апошнім канцлерам Княства.
: Л » « I < і
pr»?
аш№ йнЦлег
Мш^ AITaW хглптош
Ужо адно гэта заслугоўвае таго, каб далучыць Іахіма Храптовіча да кагорты выдатных людзей беларускай зямлі. Але ў памяці людской ён застаецца найперш стваральнікам найбагацейшага прыватнага кнігазбору, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай «Бібліятэка Храптовічаў».
Пры ім Шчорсы сталі адным з прыцягальных культурных цэнтраў Еўропы. Па праекту італьянскіх дойлідаў замест старога драўлянага палаца быў збудаваны ба-гата аздоблены мураваны палацава-паркавы ансамбль. Спецыяльны будынак узвялі для бібліятэкі. Госці не хавалі здзіўлення, калі знаёміліся са старажытнымі рука-пісамі, каштоўнымі геаграфічнымі картамі, унікальнымі матэрыяламі па гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Кніжныя зборы былі даступныя студэн-там, людзям простага паходжання.
Нават па мерках еўрапейскіх сталіц Шчорсаўская бібліятэка магла лічыцца унікальнай. Каля 10 тысяч выданняў займалі спецыяльна абсталяваныя залы. Не-каторыя сведчаць, што кніг было не менш 20 тысяч. Іахім збіраў іх падчас замеж-ных вандровак, некаторыя каштоўныя заходнееўрапейскія старадрукі набыты ім з бібліятэкі рымскага кардынала Імперыяле. Беражліва захоўваліся творы саміх Храптовічаў: чатырохтомны рукапіс «Прамовы Яна Храптовіча Навагрудскага кашталяна...», гісторыя роду і родавы архіў.
Калі ў 1812 годзе Іахіма не стала, справу бацькі прадоўжыў сын Адам. Ён вучыўся ў Францыі, стаў ганаровым членам Віленскага універсітэта. Сваім коштам утрымліваў школы ў Нягневічах і Шчорсах. Шчорсаўскую школу наведвала больш за 250 вучняў. Заняткі праводзіліся на англійскі манер па метаду вядомага педагога Джона Ланкастара.
Адам працягваў пачатыя бацькам зямельныя рэформы. Спагадліва адносіўся да сялян, адмяніў цялесныя пакаранні, зменшыў павіннасці, стварыў своеасаблівыя касы ўзаемадапамогі, загадаў зачыніць многія шынкі. He забываўся і пра біблія-тэку, папаўняў яе старадрукамі. Пісаў гістарычныя артыкулы.
У 1784 годзе па дарозе ў Нясвіж Шчорсы наведаў польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Ён быў у захапленні ад бібліятэкі і таму, верагодна, падарыў ёй калекцыю рэдкіх геаграфічных карт.
Пазней клопат пра кніжныя зборы перайшоў да пляменніка Іахіма рускага дыпламата Міхаіла Храптовіча-Буцянёва. Бібліятэка існавала амаль два стагоддзі. У 1913 годзе яна перададзена Кіеўскаму універсітэту, а шмат што з кніжнага збору разышлося па розных еўрапейскіх і расійскіх установах.
ЧЛРТЛРЫЙСКІЯ
Да вядомых родаў, чыя дзейнасць не абмяжоўвалася выключна беларускай зямлёй, належыць княскі праваслаўны род Чартарыйскіх. Нашчадкі вялікага кня-зя літоўскага Альгерда Гедымінавіча карысталіся гербам «Пагоня». Родавы маён-так знаходзіўся ў Чартарыйску, што на рацэ Стыр Луцкага павета. У канцы XVI стагоддзя сталі католікамі.
Пачатак роду паклаў сын Альгерда Канстанцін. Сын Канстанціна Васіль, які знаходзіўся пры двары караля польскага і найвышэйшага князя літоўскага Ягай-лы, пакінуў пасля сябе сыноў Івана, Аляксандра і Міхаіла. Гэта яны арганізавалі ў 1440 годзе змову супраць вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча. Як і многія іншыя, лічылі, што кароль паводзіць сябе надзвычай жорстка, не апякуецца інтарэсамі Княства. Вырашылі пазбавіць яго жыцця. Да Чартарыйскіх далучыліся ваяводы віленскі Доўгірд і трокскі Лелуш.
Была ноч перад Вербнай нядзеляй. Жыгімонт Кейстутавіч знаходзіўся ў малельні свайго Старатрокскага замка, Даўно ўжо князь нікому не давярае, жыве насцярожана і адзінока. Толькі прыручаная мядзведзіца можа свабодна хадзіць па пакоях. Але і яна не адчула ніякай бяды. А небяспека была ўжо блізка. Пад покры-вам цемры ў Троках з'явіўся абоз з сенам - ажно 300 падвод. На кожнай хавалася па пяць воінаў. Адны заехалі на двор, іншыя акружылі замак. Аляксандр Чартарыйскі і кіеўскі баярын Скабейка падышлі да капліцы. Дзверы зачынены. Чартарыйскі заўва-жыў любімую каралеўскую мядзведзіцу, і здагадка прыйшла адразу. Князь пашкра-баў па дзвярах пазногцямі - як мядзведзь. Жыгімонт загадаў адчыніць. Чартарыйскі і Скабейка ўвайшлі ў малельню. Што і як там адбывалася, пра тое дагэтуль спрача-юцца гісторыкі. Адно вядома - душа князя адляцела на неба.
Пачалося следства. Ад пакарання Івану давялося хавацца. I толькі вялікі князь літоўскі Казімір Ягайлавіч дараваў яму. Іван вярнуўся на Валынь, служыў пры два-ры вялікага князя Свідрыгайлы. Аляксандр жа ўцёк у Маскву. Там далучыўся да Дзмітрыя ПІамякі, які быў у сварцы з вялікім князем маскоўскім Васілём II Цём-ным, сынам Соф'і Вітаўтаўны. За жонку Аляксандр узяў дачку Шамякі княжну Марыю, Атрымаў пасад намесніка ў Пскове, пазней у Вялікім Ноўгарадзе. Аднак ад прысягі маскоўскаму князю адмовіўся, вярнуўся ў Княства. Ад яго пайшла лагой-ская лінія Чартарыйскіх.
Міхаіл пасля забойства Жыгімонта з'ехаў у Венгрыю. Меў асаблівы давер ад караля польскага Уладзіслава Варненьчыка з роду Ягелонаў, выконваў яго адказ-ныя даручэнні. Калі кароль згінуў у бітве з туркамі ля балгарскай Варны, Міхаіл вярнуўся на свае землі.
Перакрыжаваныя шлюбы параднілі Чартарыйскіх з многімі вядомымі родамі. Напрыклад, дачка віленскага кашталяна, падканцлера Вялікага княства Літоў-скага Казіміра Чартарыйскага Канстанцыя ў 1720 годзе стала жонкай генерал-лейтэнанта польскага войска Станіслава Панятоўскага. Неўзабаве яны набылі маён-так Воўчын - цяпер вёска ў Камянецкім раёне. На многія дзесяцігоддзі ён стаў цэнтрам палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця.
^^У^
Тут нарадзіўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Канцлер Вялікага княства Літоўскага Міхаіл Фрыдэрык Чартарыйскі збудаваў у Воўчыне ў стылі барока велічны ансамбль-рэзідэнцыю на 36 пакояў. Шматлікія водныя аздобы надавалі палацу падабенства да французскага Версаля. У палацы працавала капэла, выступалі вядомыя артысты, музыканты, паэты, мастакі. У Воўчыне гасцілі міністры, паслы, іншыя вядомыя людзі з усіх краёў.
Чартарыйскія маглі прэтэндаваць нават на каралеўскі пасад. Гэткую прапанову атрымаў Адам Казімір Чартарыйскі. Але ён адмовіўся на карысць свайго стры-ечнага брата Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Права на высокую пасаду Адаму давалі грунтоўная адукацыя, выдатныя палітычныя якасці і арганізатарскія здольнасці. Сам ён нарадзіўся ў Гданьску, за жонку меў багатую дачку паморскага ваяводы графа Яна Ежы Флемінга Ізабэлу Дароту. У яе гонар бацька назваў пабуда-ванае ля Ваўкавыска мястэчка Ізабэлін.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай маёнткі Адама Казіміра апынуліся ў Аўстрыі. Ен з'яўляўся фельдмаршалам аўстрыйскага войска. Аднак трапіў у палон да князя Іосіфа Панятоўскага, стаў падданым Польшчы, яму даверылі пасаду мар-шалка варшаўскага сейма. Калі пакінуў палітычную дзейнасць, жыў у Пулавах (цяпер Люблінскае ваяводста). Займаўся літаратурнай і тэатральнай крытыкай, палітычнай публіцыстыкай, пісаў камедыі. У 1817 годзе з’ехаў у Галіцыю, а Пула-вы аддаў сыну Адаму.
Адам яшчэ ў дзяцінстве, якое праходзіла ў Воўчыне, марыў здзейсніць тры вялікія справы: напісаць багатырскую паэму, атрымаць перамогу ў вялікай бітве і ўратаваць Польшчу. I дабіўся свайго. За ім замацавалася слава вядомага дзяржаў-нага і палітычнага дзеяча, бібліяфіла, асветніка. Стварыў Адам і свае літаратурныя творы, сярод якіх кнігі мемуараў «Бард польскі», «Мемуары князя Адама Чарта-рыйскага», «Жыццё Юльяна Урсына Нямцэвіча».
Як і іншыя Чартарыйскія, Адам вельмі любіў падарожнічаць, наведаў шмат замежных краін, Падтрымаў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Пасля паразы ў якас-ці добраахвотнага палоннага разам з братам паехаў да Кацярыны II, каб вярнуць адабраныя ёю ўладанні. Наладзіў прыязныя адносіны з расійскім імператарам Аляксандрам I, стаў яго блізкім дарадцам,
Быў паслом Расіі ў Сардзініі. Меў план адраджэння Вялікага княства Літоў-скага і Каралеўства Польскага ў іхніх ранейшых межах. З'яўляўся міністрам замежных спраў Расіі, членам Дзяржаўнага савета, сенатарам.
3M6GT
Алблькдвічы, князі слуцкія 3
Лстрожскія
7
3 роду Гдльшлнскіх
11
Гаштольды
15
Хддкевічы 19
Хрдптовічы
23
Чдртдрыйскія
27
Літаратурна-мастацкае выданне «Сем цудаў Беларусі» Бутэвіч Анатоль Іванавіч Славутыя родам сваім
Адказны за выпуск Г. П. Касцялецкая Мастацкі рэдактар К. У. Хацяноўскі
Падпісана да друку 06.03.2006. Фармат 60x90 1/8. Папера афсетная. Гарнітура школьная. Друк афсетны.
Ум.-друк. арк. 4,0. Улік.-выд. арк. 3,9. Тыраж 2000 экз. Заказ № 2063.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: W УП «Мінская фабрыка каляровага друку».
Ліцэнзіі: ЛВ 02330/0056953, ЛП 02330/0056853 ад 30.04.2004.
Рэспубліка Беларусь, 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.