Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Выдавец: Мінская фабрыка каляровага друку
Памер: 32с.
Мінск 2006
Але не адно сам князь стаў шанаванай постаццю вялікалітоўскай зямлі. Яго сын Канстанцін Васіль не менш праславіўся ў галіне культуры. Нарадзіўся ў ста-ражытным Тураве, якім Астрожскія валодалі з 1508 года. Стаў адным з багацей-шых магнатаў Княства. Багацці, аднак, траціў з розумам.
У валынскім мястэчку Астрог, што над ракой Гарынь, заснаваў першую на Украіне славяна-грэка-лацінскую акадэмію, дзе вучыліся і дзеці праваслаўных. Акрамя абавязковых прадметаў навучэнцы грунтоўна займаліся музыкай і харавы-мі спевамі. Вось чаму ў свой час быў шырока вядомы так званы астрожскі напеў.
На ўласныя сродкі Канстанцін Канстанцінавіч стварыў пры Астрожскай акадэміі друкарню. Тут Іван Фёдараў годна прадоўжыў традыцыі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны. Яго выданні з'яўля-юцца каштоўнымі рарытэтамі, захоўваюцца ў многіх еўрапейскіх бібліятэках. Найбольш вядомай стала першая кірылічным шрыфтам надрукаваная поўная Біблія, названая Астрожскай. Цяпер на месцы друкарні стаіць помнік у выглядзе разгорнутай кнігі. Сярод вядомых асветнікаў на яе старонках значыцца про-звішча Андрэя Рымшы - беларускага паэта, заснавальніка жанру панегірычнай паэзіі. Ен выдаў тут на беларускай мове паэтычны твор «Храналогія» - першы друкаваны каляндар.
Канстанцін Канстанцінавіч меў цесныя сувязі з рускім князем Андрэем Курб-скім, які ўцёк з Масквы ад цара Івана Грознага і жыў у падараваным яму Крэўскім замку. Астрожскі выступаў за ўмацаванне праваслаўя на беларускіх і ўкраінскіх землях, падтрымліваў праваслаўныя брацтвы, заснаваў школы ў Тураве і Слуцку.
Другі сын Канстанціна Іванавіча Астрожскага і Таццяны Гальшанскай Ілля (Эліяш) пашлюбіўся з Беатай - прыёмнай дачкой князя Андрэя Касцялецкага і Кацярыны Тэльнічанкі. У сапраўднасці Беата была пазашлюбнай дачкой караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога з роду Ягелонаў. Аднак нядоўгім аказалася сямейнае шчасце. Менш як праз год Ілля памёр. У Беаты нарадзілася дачка Альжбета Астрожская, якая мела ў жыцці шмат розных прыгод, авантур і непамыснасцяў, за што была названа Чорнай княгіняй.
А Іллю мо Бог пакараў за тое, што адмовіўся выканаць бацькоўскі наказ. У свой час Канстанцін Астрожскі заключыў шлюбную дамову з князем Юрыем Радзі-вілам, якога за ваенныя заслугі называлі Пераможцам, літоўскім Геркулесам. Дачка Юрыя Ганна павінна была стаць жонкай Іллі. Аднак заўпарціўся малады Астрожскі, адмовіўся ад свайго магчымага шчасця. I вельмі радаваўся, калі кароль польскі Жыгімонт Стары вызваліў яго ад гэтага абавязку. А мо кароль ужо тады вырашыў, што ажэніць Іллю са сваёй пазашлюбнай дачкой Беатай? Адказу на гэтае пытанне няма...
Да Сабору беларускіх святых залічаны князь Фёдар Астрожскі. Быў ён чалавекам вялікай адвагі і высокага аўтарытэту. Ад свайго бацькі Данілы, які актыўна адстойваў незалежнасць Княства, атрымаў велізарныя па тым часе багац-ці. Але неўзабаве змяніў свецкае жыццё на келлю манаха. Пад імем Феадосія жыў у Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе і пахаваны. Дзень памяці адзначаецца 24 жніўня.
3 РОДУ ГАДЬШАШЖІХ
Каб хто толькі ведаў, як трапятала сэрца семнаццацігадовай Соф'і Гальшан-скай, калі ў лютым 1422 года яна стаяла пад велічнымі скляпеннямі Навагруд-скага касцёла. Ярка гарэлі свечкі, урачыста гучалі святыя песнапенні, на ўсю моц званілі званы. Поруч з князёўнай стаяў сямідзесяцігадовы Ягайла. Калісьці ён быў вялікім князем літоўскім і жыў у Крэве - непадалёк ад Гальшанскага замка. Сёння ж Ягайла - кароль польскі і ў былую сталіцу Вялікага княства Літоўскага прыехаў павянчацца са сваёй абранніцай.
He ад таго лякалася Соф'я, што муж вельмі стары. He баялася, што давядзецца пакінуць маці, сясцёр, дзядзьку Сямёна Друцкага, у якога пасля смерці бацькі Андрэя Гальшанскага яны выхоўваліся. He тое палохала, што шлюбавалася з прадстаўніком старадаўняй і магутнай дынастыі Гедымінавічаў. Адчувала адказ-насць перад заснавальнікамі свайго роду...
Пасля смерці Свінтарога на вялікі пасад літоўскі, жамойцкі, новагародскі і рускі заступіў ягоны сын Скірмант. Скірмантаў сын Гілігін княжыў на зямлі літоўскай і рускай, пакуль не памёр. Затым княжыць пачаў Гілігінаў сын Раман. Калі Раман памёр, разышліся пяць яго сыноў княжыць у розных землях. Сярэдні Гальшан пайшоў за раку Вяллю.
Гэта і быў той далёкі продак, якому зямля гальшанская сваёю назвай абавя-зана. Сярод прыгожых гор знайшоў Гальшан гару найпрыгожую, што над ракою Вільняй. Збудаваў там горад і назваў яго сваім імем - Гальшаны. А калі ехаў аднойчы на ловы, убачыў у пушчы гару яшчэ больш прыгожую ды велічную. I спадабалася яму, і пасяліўся ён там, і на той гары над ракою, што Караблём называлася, учыніў горад. I перанёсся туды, і там пачаў княжыць. I назваўся князем Гальшанскім...
Так паведамляе пра заснаванне Гальшанаў у XIII стагоддзі і паходжанне князёў Гальшанскіх Хроніка Быхаўца.
А Соф'я разумее, як цесна перапляліся лёсы прадстаўнікоў яе роду з іншымі, нібыта векавечныя дрэвы моцнымі галінамі і магутнымі каранямі ў яе язычніцкіх барах. Вялікі князь літоўскі Вітаўт, напрыклад, меў другой жонкай Ганну - сястру Івана Гальшанскага. Трэцяй Вітаўтавай жонкай стала дачка Івана Улляна.
Гэта Вітаўт высватаў для Ягайлы маладзенькую Соф'ю Гальшанскую. I нічога, што чацвёртая жонка ў караля, бо ранейшыя памерлі. Затое менавіта беларусінка нарадзіла сыноў Уладзіслава і Казіміра, якія сталі першымі ў дынастыі Ягелонаў. Гэта ім належалі каралеўскія пасады ў Польшчы, Венгрыі і Чэхіі.
А яшчэ раней, калі польскія паслы прапаноўвалі Ягайлу за жонку маладзют-кую (усяго дванаццаць гадоў!) і самую прыгожую ў Еўропе каралеву польскую Ядві-гу, на агледзіны ў Кракаў выправіўся Соф'ін дзед Іван Гальшанскі. He ведаў ён, іпто тым самым пракладвае дарогу ў польскую сталіцу і сваёй унучцы.
Дзве сястры было ў Соф'і. Старэйшая Васіліса выйшла замуж за князя Івана Бельскага, адна з дачок якога пашлюбілася з прадстаўніком роду Астрожскіх. Меншая Марыя стала жонкай малдаўскага гаспадара Эліяша.
^
Іван Гальшанскі меў за жонку дачку князя Міхаіла Чартарыйскага. Стаў актыўным прыхільнікам Вітаўта, дапамагаў яму ўмацавацца на пасадзе ў Вялікім княстве Літоўскім, уваходзіў у Раду ВКЛ. Быў намеснікам Вітаўта ў Кіеве, першым кіеўскім ваяводам. Пазней узначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Вялікага Соф'ю, якую сын князя Дзмітрыя Данскога вялікі князь маскоў-скі Васіль выбраў сабе за жонку.
Сямён Іванавіч Гальшанскі быў намеснікам Вітаўта ў Вялікім Ноўгарадзе. Кажуць, за тое, што кіраваў надта жорстка і сурова, яго называлі Лютым. А мо за тое, што браў актыўны ўдзел у барацьбе паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутаві-чам за вялікі пасад у Княстве? Ці мо з-за таго, што ў 1432 годзе ў Ашмянах рыхтаваў змову супраць вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, намерваўся забіць яго? Дьт не ўдалося задуманае. Схапілі змоўшчыкаў, пакаралі, а Сямёна Лютага ўтапілі ў Заход-няй Дзвіне ля Віцебска.
А вось у Іванавага сына Аляксандра не склаліся адносіны з Вітаўтам. Уцёк ён у Масковію, атрымаў там у валоданне Пераяслаў. А разам з гэтым і прозвішча Ня-люба. Мо за тое, што неўзлюбіў сваю родную зямлю?
Пачынальнік галіны князёў Гальшанскіх-Дубровіцкіх унук Сямёна Лютага Іван Юр'евіч у 1481 годзе быў пазбаўлены жыцця за ўдзел у змове супраць вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка. А ягоны бацька Юрый быў сярод тых, хто калісьці насуперак жаданню польскага караля арганізаваў абранне Казіміра на гэты высокі пасад.
Унук Івана Юр'евіча князь гальшанскі і дубровіцкі, стольнік літоўскі Сямён стаў апошнім прадстаўніком роду Гальшанскіх па мужчынскай лініі. Пасля яго смерці ў 1556 годзе ўладанні былі падзелены паміж сёстрамі, Гальшаны перайшлі да Сапегаў.
Аднак не падумайце, што адно ваявалі і гінулі Гальшанскія. Гэты старажытны праваслаўны княскі род герба «Гіпацэнтаўр» быў магутным і знакамітым у Вялікім княстве Літоўскім. Ягоныя прадстаўнікі займалі высокія дзяржаўныя пасады, выконвалі пасольскія функцыі, былі прыхільнікамі навук. Да Сабору беларускіх святых належыць Юліянія, дачка Юрыя Сямёнавіча. Яна памерла ў 16 гадоў і пахавана ў Кіева-Пячэрскай лаўры, якую падтрымлівалі многія Гальшанскія.
А пра жыццё і дзеі роду нагадвае выдатны помнік палацава-паркавай архі-тэктуры - Гальшанскі замак, што ў Ашмянскім раёне. Дагэтуль захоўвае ён дзівос-ныя і непаўторныя легенды пра былых гаспадароў, здзіўляе і палохае наведнікаў сваімі незвычайнымі прывідамі.
ГАШТОЛЬДЫ
Калі ў 1440 годзе змоўшчыкамі быў замардаваны ў Троках вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч, паўстала пытанне аб ягонай замене. Кароль поль-скі Уладзіслаў III Варненьчык у якасці свайго намесніка адаслаў у Вільню роднага брата Казіміра. Але насуперак волі караля група магнатаў на чале з Янам Гаш-тольдам вырашыла па-свойму. Яны падпаілі польскіх гасцей і ноччу 29 чэрвеня ў кафедральным касцёле абвясцілі 13-гадовага сына Ягайлы і Соф'і Гальшанскай вялікім князем. Казіміру ўручылі Гедымінаў меч і ўганаравалі мітрай.
Ян Гаштольд стаў апекуном і выхавацелем малалетняга гаспадара Княства, a фактычна кіраваў дзяржавай ад яго імя. I не хацеў, каб Казімір станавіўся і ка-ралём польскім. Калі ж Ягайлавіч заняў і гэты вышэйшы пасад, Ян аказаўся ў апазіцыі. Тады кароль адабраў у яго родавую рэзідэнцыю Геранёны Мураваныя. Ды Казімір, як і бацька, меў добрую душу. Ён пакінуў Яна віленскім ваяводам, пасада якога лічылася адной з важнейшых у Княстве. А ўжо без Казіміра вярну-ліся да Гаштольдаў і Геранёны.
Гісторыкі адзначалі, што Ян быў паслядоўным праціўнікам інкарпарацыі Вялі-кага княства Літоўскага ў Каралеўства Польскае. У гэтай справе ён актыўна пад-трымліваў Вітаўта. Пасля смерці вялікага князя Ян узначальваў апазіцыю кара-лю, дабіваўся адхілення яго ад улады на карысць то Міхаіла Кейстутавіча, то Радзі-віла Осцікавіча, то свайго зяця кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча, замужам за якім была дачка Яна Марыя. Удзельнічаў у заключэнні Мельнскага дагавора з пе-раможаным у Грунвальдскай бітве Тэўтонскім ордэнам.
Ян толькі адзін з прадстаўнікоў магутнага магнацкага роду Гаштольдаў, які пазней стаў графскім. А яшчэ называлі іх Гастаўтамі, Гастоўтамі, Гоштаўтасамі. Калі ў 1413 годзе на Гарадзельскім сейме першыя 47 баяр ВКЛ прынялі гербы вядомых польскіх родаў, сярод іх быў і Ян. 3 таго часу Гаштольды карысталіся гер-бам «Габданк». У XIV-XVI стагоддзях яны займалі высокія дзяржаўныя пасады ў ВКЛ і Польшчы, валодалі мноствам маёнткаў на землях усходняй Літвы і заходняй Беларусі. Былі сярод іх выдатныя гаспадарнікі, духоўныя асобы, ваяры, дзяржаў-ныя дзеячы, многія сталі вядомымі мецэнатамі.