• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славутыя родам сваім  Анатоль Бутэвіч

    Славутыя родам сваім

    Анатоль Бутэвіч

    Выдавец: Мінская фабрыка каляровага друку
    Памер: 32с.
    Мінск 2006
    46.61 МБ
    Аднак і ў адной сям'і не абыходзілася без непаразуменняў. Ян лічыўся кіраў-ніком вялікалітоўскай апазіцыі. А яго сын Марцін - ваявода кіеўскі, а пасля трок-скі, маршалак земскі аддана служыў каралю польскаму Казіміру Ягелончыку. Калі супраць караля была выкрыта змова, Марцін аказаўся сярод тых суддзяў, хто аддаў Міхаіла Алелькавіча і Івана Гальшанскага на смерць. He дапамаглі нават сваяцкія повязі: першай жонкай Марціна была дачка Сямёна Гальшанскага, а другой - дач-ка Юрыя Гальшанскага.
    Згодна з летапісам, пачынальнікам роду лічыцца Крумпа - гетман літоўскага князя Ердзівіла. Пасля пераносу сталіцы ВКЛ у Вільню Крумпа стаў першым вілен-скім ваяводам. Ад ягонага сына Гаштольда і пайшоў знаны праваслаўны род. Гаш-тольд быў закаханы ў каталічку Бугацкую і, каб узяць яе за жонку, мусіў памяняць веру, атрымаў імя Пётр.
    Гэта ён запрасіў з польскай зямлі ў Вільню першых манахаў-францысканцаў, пабудаваў для іх кляштар і касцёл святога Крыжа. Калі ж манахі загінулі пакут-лівай смерцю, прывёз новых і ўзвёў для іх касцёл святой Дзевы Марыі.
    Мястэчка Геранёны, якое цяпер у Іўеўскім раёне, называлі і Гаштольдавымі, і Мураванымі. Пасля Яна імі валодаў ваявода новагародскі, полацкі, трокскі і ві-ленскі, канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд. Рана страціў бацькоў, выхоўваўся ў сваёй бабулі Ганны Гальшанскай. На пачатку XVI стагоддзя ён збудаваў у Геранёнах бага-та аздоблены і магутны замак. У 1529 годзе атрымаў тытул графа, а Мураваныя Геранёны пачалі лічыцца графствам.
    Альбрэхт стаў прызнаным палітычным дзеячам Княства, актыўна змагаўся за яго самастойнасць. Належаў да самых багатых землеўласнікаў, меў вялікія надзе-лы ў Трокскім, Віленскім, Луцкім, Ашмянскім, Менскім і іншых паветах. Варта адзначыць і такі цікавы факт. Кароль польскі дазволіў яму карыстацца пячаткай з чырвонага воску, узвялічыўшы такім чынам да статусу каралеўскай асобы, бо ўсе іншыя мусілі ўжываць зялёны воск. Выхаванец Кракаўскага Ягелонскага універ-сітэта, Альбрэхт спрыяў таму, каб група падлеткаў з яго родных Геранёнаў трапіла на вучобу ў гэтую прызнаную ў Еўропе навучальную ўстанову. Ён арганізаваў шко-лы ў Геранёнах і Трабах.
    He аднойчы змагаўся з крымскімі татарамі. У 1505 годзе адбіў іхні напад на Но-вагародскі замак. Часта знаходзіўся ў атачэнні караля пры вырашэнні важных дзяржаўных спраў і дыпламатычных місій. Браў удзел у стварэнні першага Стату-та Вялікага княства Літоўскага 1529 года. Яшчэ пры жыцці заказаў сабе над-магілле, якое ў стылі рэнесансу выканаў для Гаштольдавай капліцы ў Віленскім кафедральным касцёле італьянскі майстар.
    Сёння бадай што ўсе ведаюць Барбару Радзівіл як жонку караля польскага і вя-лікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. I мала хто звяртае ўвагу, што спа-чатку яна была замужам за ваяводам новагародскім і трокскім, членам Рады ВКЛ Станіславам Гаштольдам - сынам Альбрэхта. 18 мая 1537 года ў касцёле ў Геранё-нах з удзелам многіх еўрапейскіх гасцей адбыўся шлюб 30-гадовага Станіслава і 17-гадовай Барбары. Яе бацька - кашталян віленскі, вялікі гетман літоўскі князь Юрый Радзівіл - даў дачцэ такі багаты пасаг, што спатрэбіўся не адзін дзесятак коней, каб усё дабро перавезці ў Геранёны.
    Пасля смерці Станіслава Гаштольда ў 1542 годзе не толькі замак і ўсе багацці, a нават ягоная жонка Барбара Радзівіл дасталася каралю. Род Гаштольдаў згас.
    хлдкшічы
    Ёсць у Баранавіцкім раёне вёска з незвычайнаю назваю Новая Мыш. Амаль 600 гадоў таму лічылася нават горадам, была буйным абарончым, эканамічным, палітычным і культурным цэнтрам. Меўся тут велічны драўляны замак на рацэ Мышанка. Праз Мыш праходзіў адзін з галоўных гандлёвых шляхоў Вялікага княства Літоўскага. Таму стала яна важным цэнтрам зносін з замежнымі краінамі. А экспартаваць з Мышы было што. Яшчэ ў другой палове XVIII стагоддзя тут дзей-нічала найбольшая на беларускіх землях шкляная мануфактура.
    Гаспадарамі Мышы былі прадстаўнікі даўняга і знанага праваслаўнага (у другой палове XVI стагоддзя перайшлі ў кальвінізм, пазней у каталіцтва) маг-нацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша». Мелі маёнткі ў Заблудаве, Супраслі, Дойлідах, у Гарадзенскім, Новагародскім, Аршанскім і іншых паветах. Адна з ле-генд сведчыць, што род пачаўся ад кіеўскага баярына Ходара (Фёдара) альбо Ходкі (Ходзькі) Юр'евіча.
    Аднойчы выехаў вялікі князь літоўскі Вітаўт на ловы. Толькі пачалі звера страляць, як раптам даносяць, што непрыяцель акружыў іх, ратавацца трэба. Тады адзін з дружыннікаў узяў гаспадара Княства на рукі і панёс яго таемнымі сцеж-камі. Некалькі вёрст нёс па непраходным лесе. Нарэшце выйшлі ў бяспечнае месца. Шчыра падзякаваў Вітаўт свайму збавіцелю, якога пасля гэтага назвалі Ходкам. A нашчадкі яго сталі Хадкевічамі.
    3 Кіевам звязана і яшчэ адна старонка біяграфіі роду. Сын Ходкі Іван (Івашка) Хадкевіч, маршалак гаспадарскі, намеснік лідскі і віцебскі, быў кіеўскім ваяводам. У 1482 годзе разам з сям'ёй трапіў у палон да татарскага хана Менглі-Гірэя. Воль-налюбівая натура Івана не перанесла няволі, ваявода памёр. А жонцы ягонай разам з дзецьмі праз многа гадоў удалося выкупіцца з палону.
    Хадкевічам належыць заснаванне ў 1498 годзе знакамітага на ўсю Еўропу Суп-расльскага манастыра (цяпер Польшча), які стаў сапраўдным цэнтрам беларускай праваслаўнай культуры. Тут быў створаны Супрасльскі летапіс, больш за два ста-годдзі існавала друкарня. Па зборах кірылічных кніг Супрасль лічыўся адным з найбуйнейшых цэнтраў на ўсіх усходнеславянскіх землях.
    Асабліва праславіўся род Хадкевічаў таленавітымі палкаводцамі. Адзін з іх -Ян Геранімавіч. Ён займаў высокія пасады стольніка літоўскага, генеральнага старосты жамойцкага, маршалка вялікага літоўскага і кашталяна віленскага. Меў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі на Шклове і Мышы, якую за ваенныя заслугі атрымаў ад караля польскага Жыгімонта II Аўгуста. Знаходзіўся на чале войска падчас Лівонскай вайны 1558-1583 гадоў, хадзіў паходам на Гданьск. Разам з Мікалаем Радзівілам Рудым узначальваў вялікалітоўскую дэлегацыю на Люблін-скім сейме, дзе вырашаўся лёс Вялікага княства Літоўскага, не згадзіўся з яго ра-шэннямі аб далучэнні Княства да Польшчы.
    А калі пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста Івану Грознаму захацелася заняць польскі і вялікалітоўскі пасад, Ян Хадкевіч разам з групай магнатаў выступіў суп-раць гэтага намеру. He паглядзеў нават на тое, што расійскі цар прыхільна
    выказваўся пра яго: «Муж храбры, вельмі разумны і паважаны, варты ты ўзна-чаліць народ і ўладарыць! Даўно чуў пра храбрасць тваю і дзівіўся ёй, хваліў цябе і жадаў любіць і паважаць на многія часы». Інтарэсы Княства былі для Яна вы-шэйшымі за свае асабістыя.
    Справы бацькі годна працягваў сын Ян Караль. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі ён паехаў удасканальваць веды ў Германію, Засвоіў не толькі навукі, але і рыцарскае майстэрства. Відаць, быў добрым рыцарам, бо нават германскі кароль і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V выказаў яму падзяку. Ян стаў падчашым ВКЛ, генеральным старостам жамойцкім, віленскім ваяводам і, як баць-ка, адміністратарам Інфлянтаў. Праз сваіх жонак парадніўся з родамі Алелькаві-чаў і Астрожскіх. Найбольшую вядомасць і славу прынеслі Яну ваенныя поспехі. Нават значна меншымі сіламі атрымаў не адну бліскучую перамогу, ні разу не зве-даў горычы паражэнняў. Асабліва вызначыўся ў 1605 годзе падчас Кірхгольмскай бітвы са шведамі (цяпер латвійскі Саласпілс).
    Калі ў 1621 годзе давялося ратаваць еўрапейскія землі ад турэцкага наіпэсця, вялікі гетман літоўскі Ян Караль узначаліў аб’яднанае польскае, беларуска-літоўскае і ўкраінскае казацкае войска. У бітве ля замка Хацін на Днястры султан Асман II мусіў прызнаць сваю паразу. Так Ян Хадкевіч развеяў міф аб турэцкай непераможнасці, а Асманская імперыя пакацілася да заняпаду. Падчас гэтага пахо-ду Ян захварэў і неўзабаве памёр. Сучаснікі назвалі яго ратавальнікам Еўропы, літоўскім Геркулесам. Гетманская булава Хадкевіча, як каштоўная рэліквія, захоў-ваецца ў каралеўскім зборы ў Варшаве.
    Дастойным прадаўжальнікам слаўных спраў роду быў адважны палкаводзец Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч. Гетман вялікі літоўскі, ваявода віцебскі і кіеўскі, кашталян трокскі і віленскі, ён вызначыўся ў Інфлянцкай вайне, актыўна адстой-ваў праваслаўе і незалежнасць Княства.
    У знак пратэсту супраць Люблінскай уніі, якая замест ВКЛ і Каралеўства Поль-скага ўтварыла адну дзяржаву - Рэч Паспалітую, адмовіўся ад дзяржаўнай дзей-насці. У сваім маёнтку Заблудава Гарадзенскага павета арганізаваў друкарню. Сюды ў 1566 годзе перасяліліся з Масквы Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец і надру-кавалі «Евангелле вучыцельнае» і «Псалтыр з Часаслоўцам».
    Род Хадкевічаў увогуле вызначаўся прыхільнасцю да навук, мастацтва, прыго-жага пісьменства. У іхнім замку была багатая бібліятэка, якая ўваходзіла ў най-больш вядомыя кніжныя зборы Еўропы.
    ХРАПТОВІЧЫ
    Сёння, налэўна, цяжка знайсці чалавека, які не ведаў бы першай сталіцы Вялі-кага княства Літоўскага горада Навагрудка» Але ёсць і яшчэ адна адметнасць нава-грудскай зямлі, якая справядліва засведчана ў сусветнай гісторыі. Гэткую славу здабылі ёй незвычайныя кніжныя зборы, што захоўваліся ў Шчорсах. У гэты рода-вы маёнтак Храптовічаў прыязджалі даследчыкі і пісьменнікі з усёй Еўропы, бываў тут Адам Міцкевіч. Бібліятэкарам працаваў Ян Чачот.
    Бібліятэку заснаваў у першай палове XVIII стагоддзя Іахім Літавор Храптовіч. Хто ж быў гэты руплівы збіральнік і знаўца кніг, аматар прыгожага пісьменства, дзяржаўны, навуковы і культурны дзеяч? Іахім - адзін з прадстаўнікоў самага ста-ражытнага на беларускай зямлі магнацкага і графскага праваслаўнага (у XVI ста-годдзі перайшлі ў каталіцтва) роду Храптовічаў герба «Адравонж».
    Першую адукацыю Іахім атрымаў ад бацькоў. Жыццёвай мудрасці набіраўся ў дзеда - усебакова адукаванага чалавека і вядомага ў свой час пісьменніка К. Неся-лоўскага. Пад яго ўплывам пачаў пісаць вершы. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, за-свойваў навукі ў Нясвіжы і Германіі. Шмат падарожнічаў.
    Дапытлівы розум, няўрымслівы характар, вострае адчуванне новага і ўбачанае за мяжой падштурхнулі Іахіма да змены сялянскага жыцця ў сваіх уладаннях. На еўрапейскі лад ён арганізаваў працу на зямлі, развіваў садоўніцтва, пчалярства, разводзіў у сажалках рыбу. Раней за скасаванне ў Расй прыгоннага права «дзіўны пан» адмяніў сваім сялянам паншчыну, зрабіў іх арандатарамі. Асаблівы клопат пра-яўляў пра сялянскіх дзяцей. На свае сродкі пабудаваў школу, у якой акрамя агуль-най навукі вучні атрымлівалі першыя працоўныя навыкі, вучыліся гаспадарыць на зямлі па-новаму.