Сучасная беларуская рэжысура
Выдавец: Арты-Фэкс
Памер: 314с.
Мінск 1998
275
Іна Алексіна
саблівы абмен вопытам, што дапамагаў мастацкаму росту калектываў, зніжэнне мастацкага ўзроўню творчых работ. Каб выжыць, многія народныя калектывы вымушаны зай-мацца пастаноўкай святаў, абрадаў, на якія выдзяляюцца пэўныя сродкі. Драматычныя ж творы, і тыя невялікага па-меРУ, і прасцейшыя ў мастацкім вырашэнні, ставяцца толькі тады, калі ўзнікае неабходнасць пацвердзіць званне «Народнага». У выніку — мізерная колькасць спектакляў — адзін-два ў год.
Зразумела, што тыя праблемы, што паўсталі сёння пе-рад аматарамі, нельга вырашыць адразу. Для гэтага неаб-ходны час, перагляд адносін да мастацкай самадзейнасці, якая, на жаль, стала «не моднай», «не перспектыўнай», на думку многіх, ад каго залежыць яе далейшы лёс. Да таго ж, на сённяшні дзень аматарскі народны тэатр як самастойная, культурна-гістарычная з'ява практычна не вывучаецца. Даследчыкаў, якія займаліся вывучэннем праблем народна-га тэатра ў Беларусі, можна пералічыць на пальцах. А без вывучэння гісторыі, духоўных здабыткаў, аналізу спадчыны і традыцый няма будучыні ў ніводнага мастацтва — ні пра-фесійнага, ні аматарскага.
На маю думку, існуюць дзве першаасноўныя праблемы, без вырашэння якіх крызіс у аматарскім тэатры зацягнецца не на гады, а на дзесяцігодцзі. Першая — высокаадукаваны рэжысёр, сапраўдны прафесіянал, які не церпіць «аматарскага камікавання». Па-другое, рэпертуар калекты-ву.
Асоба рэжысёра народнага тэатра, яго падрыхтоўка заслугоўваюць асаблівай увагі. Адзінай навучальнай уста-новай у рэспубліцы ў галіне вышэйшай адукацыі, якая зай-маецца непасрэдна падрыхтоўкай спецыялістаў для працы ў народным тэатры — Беларускі універсітэт культуры, у дад-зеным выпадку — кафедра тэатральнай творчасці. Раней мэта дзейнасці кафедры была больш акрэсленай — рыхта-валі кіраўніка самадзейнага калектыву. Сёння згодна пат-
276
Іна Алексіна
рабаванням часу ў дыпломе выпускніка значыцца больш шырэйшая кваліфікацыя: «Рэжысёр, арганізатар тэатраль-най творчасці, выкладчык тэатральных дысцыплін». Гэта радуе, таму што акрамя развіцця непасрэдных навыкаў, ве-даў, уменняў у галіне сусветнай і нацыянальнай культуры, педагогікі і псіхалогіі, літаратуры і мастацтваў, што ўключае ў сябе сінтэтычная з’ява «тэатральнасць» — вытокі тэатра (песні, гульні, танцы, народныя паданні і г.д.), дра-матургія, жывапіс, скульптура, сцэнаграфія, культура мовы, майстэрства арганізатара, рэжысёра і акцёра і іншыя, — малады спецыяліст атрымлівае яшчэ магчымасць педа-гагічнай дзейнасці (выкладанне курсаў у школе, гімназіі, каледжы, сярэдніх спецыяльных навучальных установах). 3 другога боку, выпускнік кафедры тэатральнай творчасці бывае маральна не падрыхтаваны да працы ў аматарскім тэатры. Разам з крахам мараў аб вялікай сцэне, неабход-насці шукаць месца для працы самастойна часам пры-ходзіць і расчараванне ў набытай прафесіі.
Рэжысёра народнага тэатра неабходна рыхтаваць са школьных гадоў. Добрую службу для распрацоўкі неабход-ных якасцей могуць саслужыць гурткі школьнай аматарскай самадзейнасці, спецыяльныя тэатральньгя класы і лекцыі ў школах, гімназіях, каледжах. Дарэчы, гэта тычыцца не толькі мастацкай самадзейнасці, а і прафесійнага тэатра. Сёння робяцца першыя спробы ў дадзеным накірунку, і ў хуткім часе можна будзе падводзіць вынікі аб плённасці та-кой працы. Аднак, на жаль, пакуль што добрыя пачынанні прыжываюцца больш у тэатральнай частцы і буйных гара-дах Беларусі. Што ж тычыцца правінцыі, то тут значнага ажыўлення не назіраецца.
Яшчэ адным пытаннем, што хвалюе аўтара гэтых рад-коў, з’яўляецца ўзрост абітурыентаў-рэжысёраў. Цяжка ска-заць, у якім узросце выявіць сябе талент, аднак тое, што на студэнцкую лаву трапляюць учарашнія школьнікі, якія не маюць дастатковага ўяўлення аб будучай прафесіі, не кажу-
277
Іна Алексіна
чы ўжо пра вопыт, а праз 5 гадоў яны лічацца спецы-ялістамі, насцярожвае. Якімі ж таленавітымі педагогамі павінны быць выкладчыкі кафедры, каб выхаваць з уча-рашніх хлапчукоў і дзяўчынак, хоць і вельмі здольных, не-ардынарную, творчую асобу?! I трэба аддаць ім патрэбнае — гэта ўдаецца. Але колькі сіл і часу даводзіцца ім пат-раціць, каб «вылепіць» з «падатлівай гліны» сапраўднага мастака. Ды і самому студэнту даводзіцца намнога больш працаваць, каб набыць і развіць неабходныя для рэжысёра якасці.
Думаю, што больш плённай была б праца з «матэрыялам» ужо «разагрэтым» іншымі спецыялістамі (дарэчы, амаль усе выкладчыкі і вышэйшай, і сярэдніх спе-цыяльных устаноў — паслядоўнікі ленінградскай ці мас-коўскай рэжысёрскай школы — вядуць падрыхтоўку спецы-ялістаў па рэалістычнай сістэме Станіслаўскага). Калі ж крыху змяніць правілы прыёму, зрабіць сярэднюю адука-цыю абавязковай, то гэта дасць магчымасць прымаць на курс рэжысёраў больш падрыхтаваных, сталых людзей, дзя-куючы чаму скароціцца колькасць «выпадковых».
Пры такіх умовах сама сабой адпадзе (ці скароціцца) неабходнасць вывучэння агульна-адукацыйных дысцыплін, у сувязі з чым з’явіцца магчымасць больш пашыранага і паглыбленага пранікнення ў абраную прафесію шляхам па-велічэння гадзін па прадметах.
Зразумела, што ВНУ сама па сабе ўстанова, якая мае на ўвазе самастойную працу студэнта. Аднак, менавіта ў галіне творчых пошукоў і добрага авалодання прафесіяй і неабходна дапамога прафесіяналаў-выкладчыкаў для фарміравання Асобы Мастака.
Рэжысёр народнага тэатра, як кажуць, «і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц». Таму вельмі важнай з’яўляецца маральная гатоўнасць маладога спецыяліста да добрасумленнага вы-канання абавязкаў кіраўніка аматарскага тэатра. Акрамя таленту арганізатара, рэжысёра і акцёра, дасканалых ведаў
278
Іна Алексіна
па спецыяльнасці, «душа» калектыву павінен мець добрую падрыхтоўку для спецыфічнай работы з аматарамі. У ас-ноўным — гэта людзі розных узростаў, прафесій, здольнас-цей, якія трацяць на заняткі ў тэатры свой асабісты час. I яго неабходна вельмі дасканала спланаваць, стварыць усе магчымасці, каб за кароткі тэрмін удзельнік мог не толькі плённа папрацаваць, але і маральна адпачыць у калектыве. Тут рэжысёр павінен выявіць сябе і як здольны псіхолаг, наладзіць творчы працэс і падтрымліваць атмасферу, спры-яльную для калектыўнай творчасці.
Рэжысёр народнага тэатра, так як і прафесійнага, павінен мець і дасканалыя педагагічныя якасці. Тут задача кіраўніка аматарскага калектыву больш складаная, таму пры стварэнні тэатра ці пры папаўненні новымі ўдзельнікамі рэжысёр становіцца не толькі прагназістам здольнасцей і талентаў, але і педагогам па асновах акцёр-скага майстэрства, сцэнічнай мове, пластыцы і інш.
Гэта патрабуе не толькі значных ведаў і педагагічных навыкаў, але і высокіх патрабаванняў да асобы рэжысёра. Ён — прыклад ва ўсім. Заняткі з самадзейнымі артыстамі, як пачынаючымі, так і маючымі значныя поспехі, павінны быць рэгулярнымі. Гэта дапаможа і рэжысёру, і артысту больш дасканала авалодваць неабходнымі навыкамі, паз-бавіцца ад «аматаршчыны» і штампаў, заўсёды пад-трымліваць сябе ў творчай «форме», не траціць здабытае ў мастацкім пошуку, а дапаўняць, павышаць дасягненні. На жаль, многія рэжысёры, хоць і добра разумеюць плённасць такіх заняткаў, ігнаруюць іх, праводзяць «між справай», для «галачкі», галоўную ўвагу ўдзяляючы падрыхтоўцы спек-такля. Як вынік — невысокі мастацкі ўзровень пастановак, шэраг недахопаў, якіх магло і не быць.
Кіраўнік народнага тэатра павінен мець не толькі «светлую галаву», але і «залатыя рукі». У час падрыхтоўкі спектакля не раз даводзіцца браць яму ў рукі малаток ці іголку. Замест вялікага штату рабочых сцэны, швейных pa-
279
Іна Алексіна
хоў, грымёраў, бутафораў і г.д. рэжысёр народнага калек-тыву разлічвае толькі на сябе, загадчыка пастановачнай часткай і сваіх паплечнікаў-артыстаў. Тут і даводзіцца яму выяўляць усе свае веды, уменні і мастацка-бытавыя здоль-насці, каб асабістым прыкладам захапіць, зацікавіць амата-раў, каб пры найменшых затратах удалося стварыць яркае, захапляючае відовішча.
Зразумела, што поспех спектакля залежыць не толькі ад працы рэжысёра. Галоўнае — удала размеркаваць ролі. A вось як акцёр-аматар здолее раскрыць свой талент у створа-ным вобразе, залежыць ад яго акцёрскіх здольнасцей і ад крапатлівай працы над роллю. Творчы патэнцыял кожнага ўдзельніка калектыву — вельмі важная ўмова для работы рэжысёра. He апошнюю ролю ў стварэнні спектакля выкон-вае і глядач. Як складаюцца сувязі і суадносіны з ім, якая атмасфера ўзнікне ў час прадстаўлення ці пастаноўкі — у значнай меры ўплывае на далейшы лёс тэатра і яго рэперту-ар.
Клопат аб выхаванні свайго гледача — адзін з га-лоўных як ў прафесійным, так і аматарскім тэатры. Мэтаз-годна сіламі аматараў ствараць спектаклі не толькі для да-рослых, а і для школьнікаў, запрашаць на спектаклі, рэпе-тыцыі, прагоны моладзь, абмяркоўваць пастаноўкі, ар-ганізоўваць лепшымі артыстамі народных тэатраў і г.д. Да-юць свой плён і тэатры-спадарожнікі (студыі) народных ка-лектываў. Многія іх удзельнікі прыходзяць пазней у народ-ны тэатр, а некаторыя усё сваё жыццё са сцэнічным мастац-твам (як народным, так і прафесійным).
Прынцыпова важнай з’яўляецца праблема рэпертуару народнага тэатра, які быў заўсёды не толькі «тварам тэат-ра»,але і вялікім выхаваўчым, адукацыйным матэрыялам. Якія творы стануць падставай, грунтам для творчых работ тэатра, залежыць ад светапоглядаў, светаўспрыняцця, ду-хоўнасці рэжысёра, яго поглядаў на мэты мастацтва і ролю Творцы, Мастака ў Сусвеце. Вакол асновы фарміравання
280
Іна Алексіна
рэпертуару народнага тэатра (тэатра для народа) вяліся шматлікія гарачыя спрэчкі. Адны лічаць мэтазгодным вы-карыстанне спрошчаных, даступных гледачу твораў. Другія ж прытрымліваюцца думкі, што народу зразумела і цікава ўсё па-сапраўднаму мастацкае, створанае сусветнай драма-тургіяй. Сярод прадстаўнікоў розных поглядаў можна на-зваць такіх вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, як А.Астроўскі, Л.Талстой, Р.Ралан, М.Горкі, М.Шчаглоў, В.Брусаў і іншыя. Зразумела, што гатовых рэцэптаў для фарміравання рэпертуару народнага тэатра не існуе. Каб прапанаваць нешта новае, неабходна прасачыць гісторыю фарміравання рэпертуару, прааналізаваць традыцыі і нава-цыі ў дадзеным накірунку.