Сучасная беларуская рэжысура
Выдавец: Арты-Фэкс
Памер: 314с.
Мінск 1998
Прачытаўшы твор А.Купрына, не робіш для сябе ап-тымістычных вывадаў. Аўтар сцвярджае: ад прастытуцыі збавення няма. Заўсёды ў гэтым свеце знойдуцца моцныя і багатыя, якія змогуць купіць таго, каго пажадаюць. Спек-такль жа ў адрозненні ад аповесці не настойваў на катэга-рычных высновах. Ён на самой справе прыводзіў нас да роздуму. I ў першую чаргу — аб днях сённяшніх. Тым рускім жанчынам, якія жылі ў пачатку стагоддзя, не дадзена было выбіраць. Галеча і голад прыводзілі іх да дзвярэй публічнага дома. Што ж прымушае нашых сённяшніх дзяўчынак ісці на панэль?..
Пасля знаёмства са спектаклямі Тэатра на плошчы Пе-рамогі адразу ж можна было вызначыць яго эстэтычную канцэпцыю — гэта прыгажосць. Прыгажосць не толькі ак-трыс тэатра, іх адзення, але перш за ўсё — прыгажосць ча-лавечых адносін, прыроды, свету, у якім мы жывем. Хочац-ца нагадаць легенду, якая сведчыць аб тым, што менавіта прыгажосць дапамагала вызначыць князю Уладзіміру хрысціянскую веру: «I прыйшлі мы ў Грэчаскую зямлю, і прынялі нас туды, дзе служаць яны Богу свайму, і не ведалі — на небе ці на зямлі мы, таму што няма на зямлі такога
245
Вераніка Ярмалінская
відовішча і прыгажосці такой...»¹ А ад веры ў свой час пайшла культура славянскага народа. Ці ж можам мы забы-ваць гэту акалічнасць?
Тэатр пад кіраўніцтвам Р.Таліпава, сцвярджаючы аб-сурднасць нашага жыцця, несумяшчальнасць многіх з’яў і людзей, перш за ўсё імкнуўся звярнуць нашу ўвагу на пры-гажосць вакол і ўнутры нас: прыгажосць нашых успамінаў, вобразаў дзяцінства, юнацтва (як у «Картатэцы» І.Ружэвіча), прыгажосць Жанчыны, яе трапяткой душы (як у «Яме» А.Купрына), прыгажосць му-зыкі, фарбаў, адцен-няў (як у «Стрып-тызе» С.Мрожака). Яшчэ дзесяцігоддзе назад прыгажосць як «целесообразность без целн» (Н.Кант) была нечым неабавязковым, «легкадумным» у нашым гра-мадстве». I тое, што тэатр-студыя на плошчы Перамогі ад-вёў ёй самую галоўную ролю, абраў яе асноўнай формай свайго існавання, гаворыць пра многія змены, якія адбы-валіся ў театральным мастацтве Беларусі ў канцы 80-х га-доў. Нядзіўна, што гэты калектыў карыстаўся папулярнас-цю ў моладзі, вабіў як і незнаёмым рэпертуарам, так і не-звычайнай, дасюль невядомай нам сцэнічнай мовай. Тэатр будучага бачыцца і сёння Рыду Таліпаву больш відовішчным, сінтэтычным, які не пойдзе ні на якія кам-прамісы ў адлюстраванні з’яў, пераўтварэнняў, якія адбы-ваюцца вакол нас.
¹ Цыт. па: Ул.Іваноў. Заметкі аб прыгажосці. - М., 1989. -С.5.
246
Наталля Грэская аспірантка ІМЭФ імя К.Крапівы НАН Беларусі
Сучасная беларуская сцэнаграфія: пошукі вобразнай і мастацкай выразнасці
На працягу стагоддзяў у тэатры змяняліся сцэна-графічныя формы ў кантэксце розных культур пры цеснай узаемасувязі з іншымі відамі мастацтва. Сцэнаграфія — па-няцце шматграннае, якое ўключае ў сябе асобныя бакі дэка-рацыйнага мастацтва, архітэктурна-тэхнічныя магчымасці сцэны і пластычныя магчымасці акцёраў. Разуменне ж знач-насці сцэнаграфічнай вобразнасці спектакля характэрна для тэатра XX стагоддзя, калі і прыйшло асэнсаванне прасторы не толькі як месца дзеяння, а як носьбіта паэтычнага пачат-ку, інтэрпрэтатара драмы, які валодае сілай уздзеяння на гледача. Сапраўдны росквіт сцэнаграфічнага мастацтва ў сусветным тэатры прыпаў на 60-70-я гады, калі прафесія тэатральнага мастака апынулася ў цэнтры ўвагі.
Эвалюцыю сусветнай сцэнаграфіі 60-80-х гадоў можна прасачыць на прыкладзе Пражскай Квадрыенале. Першая адбылася ў 1967 годзе, дзе сталі бачнымі сцэнаграфічныя пошукі 60-х, якія прывялі да змены прадмета выяўлення. A ўжо на пачатку 70-х гадоў абазначыліся асноўныя напрамкі ў сусветнай сцэнаграфіі: сцэнаграфічны авангард польскіх мастакоў, абугленая формула белай чыстай пустой прасто-ры бразільца Х.Эйхенбауэра, дзейсная сцэнаграфія «вялікага стылю» (па вызначэнню В.Бярозкіна), які харак-тарызаваўся імкненнем мастакоў раскрыць сутнасць дзеяння
247
Наталля Грэская
праз глабальныя праблемы чалавечага жыцця, праз абагу-лена-метафарычны асяродак. Гэты стыль асабліва ярка прадстаўлены на ПК-75 работамі вядучых сцэнографаў Д.Бароўскага, Э.Качэргіна, Д.Лідэра, М.Кітаева, В.Левенталя і інш.; англійскіх мастакоў Дж.Бары, Р.Колтаі, Т.О’Брайна з іх дызайнерскім падыходам да мастацтва афармлення спектакля (чыстата формы, своеасаблівая класічнасць, элегантнасць, пазаэ.мацыянальнасць); чэшскага сцэнографа Е.Свабоды цыклам архітэктурна-кінетычных, светавых, праекцыйных і лазерных вырашэнняў спектакляў.
На ПК-83 дамініравала гіперрэалістычная тэндэнцыя ў сусветнай сцэнаграфіі ў суседстве з іншымі стылямі. Што датычыцца Квадрыенале 1987 года, то яна адлюстравала сітуацыю стылістычнага плюралізму, раўназначнага суіснаванню самых розных прынцыпаў, спосабаў, прыёмаў афармлення сцэнічнага дзеяння. Ці змянілася гэта карціна праз 10 гадоў? Здаецца, на сённяшні дзень таксама нельга вылучыць нейкі дамінуючы стыль. Гэта бачна і на ста-новійічы беларускай сцэнаграфіі, якая развівалася ў раней адзначаныя дзесяцігоддзі ў рэчышчы савецкага тэатра. Але ў ёй былі і свае асаблівасці, на што звярталі ўвагу беларускія тэатразнаўцы Г.Барышаў, Г.Алісейчык.
Большасць спектакляў у тэатрах Беларусі ў 60-70-я га-ды вызначаліся «суровым стылем», дзе вытрымліваўся ка-ларыт, мінімум дэталей, адзіная дэкарацыя.У 80-я гады выяўленчыя сродкі беларускай сцэнаграфіі пачалі ад-наўляцца і пашырацца, але гэты працэс ішоў даволі маруд-на з-за аб’ектыўных прычын: з 1968 па 1982 гады аддзялен-ня мастакоў тэатра ў цяперашняй Акадэміі мастацтваў. Але нягледзячы на такое становішча, стылістычная разнастай-насць, характэрная для сусветнай сцэнаграфіі, закранула і беларускі тэатр. Гэта было абумоўлена і пераменамі ў пла-стычных мастацтвах: пошукі ў жывапісе, графіцы, скульп-ТУРЫ, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве нейкім чынам знайшлі сваё адлюстраванне і ў мастацтве сцэнаграфіі. Зра-
248
Наталля Грэская
зумела, што пакуль нельга гаварыць пра нейкія новыя ідэі, якія абазначылі раней невядомы стылістычны напрамак. На сённяшні дзень распрацоўваюцца і ўдасканальваюцца ўжо вядомыя прынцыпы афармлення спектакля, адбываецца вяртанне да раней забытых — да тэатральнага жывапісу, павільёну і іншых. Але галоўнае, што павінна ўлічвацца пры вырашэнні сцэнічнай прасторы, гэта цэласны падыход да тэатральнага дзеяння, аналіз сюжэтна-драматычнага строю спектакля праз зварот да першакрыніцы, правамернасць увядання тых ці іншых вобразных сродкаў.
Узровень беларускай сцэнаграфіі апошніх дзе-сяцігоддзяў вызначаюць вядомыя мастакі — Б.Герлаван, М.Волахаў, З.Марголін, Д.Мохаў, Ю.Тур, М.Салаўёў. Ра-боты кожнага з іх па-свойму адметныя і заслугоўваюць уважлівага разгляду. Мы ж у дадзеным выпадку засяродзім увагу на асобе мастака Барыса Федасеевіча Герлавана і яго нядаўнім афармленні гістарычнай п’есы А.Дударава «Князь Вітаўт» у тэатры імя Янкі Купалы (рэжысёр В.Раеўскі). Ра-бота мастака не толькі дадае новыя фарбы да яго творчага партрэта, але і характарызуе некаторыя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай сцэнаграфіі, дае пэўнае ўяўленне пра яе стан. Спецыфіка працы над драматычным спектаклем, праблемы агульнага і прыватнага характару, што паўстаюць штодзённа перад мастаком, былі закрануты ў час гутаркі аўтара артыкула з самім Б.Герлаванам.
Творчасць Б.Герлавана пачалася ў 60-я гады ў Купа-лаўскім тэатры. Як ужо адзначалася, у гэты час у тэатрах Савецкага Саюза працавалі вядучыя сцэнографы «вялікага стылю». Беларускі тэатр яшчэ жыў традыцыйным выра-шэннем прасторы спектакля, але новыя павевы не засталіся без увагі. Ужо на пачатку 70-х гадоў Б.Герлаван заявіў аб сабе арыгінальным сцэнаграфічным рашэнем п’есы Я.Купалы «Раскіданае гняздо». 3 таго часу многія прэм’ерныя спектаклі дзякуючы мастацкаму афармленню Барыса Федасеевіча радавалі гледача: «Плач перапёлкі»,
249
Наталля Грэская
«Рэвізор», «Бура», «Радавыя» і інш. Ва ўсіх яго работах можна адзначыць імкненне раскрыць глыбінную сутнасць драматычнага дзеяння праз вобразную інтэрпрэтацыю спектакля разнастайнымі сродкамі дэкарацыйнага мастац-тва. Выяўленчая метафара, сімволіка і іншыя элементы мас-тацкага ўвасаблення аўтарскай ідэі выкарыстоўваюцца дзе-ля таго, каб глядач змог паўней асэнсаваць пастаўленыя ў п’есе праблемы. Такім чынам, адбываецца не толькі дыялог сцэны са створанай мастацкай прасторай, але і дыялог сцэ-ны з гледачом. I галоўнае, каб мастак у кожным канкрэт-ным выпадку не проста механічна ўвасабляў спецыфічнымі сродкамі рэжысёрскую задуму, што, на жаль, яшчэ даволі часта бывае і з’яўляецца найбольш простым вырашэннем праблемы.
Многімі даследчыкамі, ды і самімі сцэнографамі ад-значаецца важнасць прафесійных узаемаадносін паміж мас-таком і рэжысёрам. Для дасягнення сапраўднага поспеху спектакля мастак павінен мець самастойную канцэпцыю выяўленчай інтэрпрэтацыі таго ці іншага драматычнага ма-тэрыялу. Вопытныя рэжысёры гэта разумеюць і давяраюць мастаку, чакаюць яго слова, а ў далейшых абмеркаваннях і дыскусіях пасля абмену думкамі, ідэямі ў рэшце рэшт і на-раджаецца творчы сінтэз мастацкага і рэжысёрскага выра-шэння спектакля.
Асноўная праблема, з якой сутыкнуўся Б.Герлаван, калі азнаёміўся з п’есай А.Дударава, гэта яе раздробленасць на шматлікія сцэны, эпізоды. Сапраўды, месца дзеяння не-аднаразова мяняецца. Каб узнікла цэласная карціна спек-такля, неабходна было знайсці пэўны аб’ядноўваючы пача-так, паколькі частая змена выклікала б не толькі цяжкасці тэхнічнага характару, але і стварыла б праблемы візуальнага характару для гледача.
I вось перад намі двух’ярусная брама сярэднявечнага замка, якая выступае галоўным сцэнаграфічным вобразам спектакля. Метафарычны характар гэтага вобраза то кан-
250
Наталля Грэская
крэтызуецца, то трансфармуецца і нараджаецца ў новай якасці. Брама падзяляе прастору сцэны на дзве часткі і з’яўляецца кропкай сувязі знешняй, адкрытай для гледача і ўнутранай прасторы. На працягу спектакля яны супрацьпа-стаўляюцца і ў той жа час узаемадзейнічаюць паміж сабой. Тут важна адзначыць, што асноўныя архетыпы значэнняў прасторавай формы склаліся яшчэ ў старажытнасці, калі прастора ўяўлялася жывой, адухоўленай і якасна разнарод-най. Яна састаўная, складаецца з частак, семантычна на-поўненая.