• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
    
    222
    
    Сяргей Юркевіч
    
    многае пераадольваць. Працуючы над спектаклем, рэжысёр В.Клімчук не змог дакладна вызначыць сцэнічны жанр відовішча, яму не ўдалося дасягнуць арганічнага адзінства стылістычна розных яго плыняў. Паэтызаваны сялянскі по-быт у спектаклі не спалучаецца з казачна-міфалагічнымі сцэнамі, гэта таксама як знешняе падзейнае развіццё і ўзвінчаная эмацыянальнасць выканання ў асобных сцэнах былі няздатнымі ўратаваць пастаноўку ад унутранай ста-тычнасці.
         Ёсць і другая крайнасць, якая таксама можа прывесці да творчага тупіка: гэта напісанне рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі інсцэніровак альбо п’ес па матывах класічных твораў. Як правіла, гэта значна зніжае ўзровень драматургічнага матэрыяла ў літаратурна-мастацкім накірунку. Такім прыкладам з’яўляецца спектакль «Дзікія лебедзі» па казцы Х.-К.Андэрсэна ў Мінскім тэатры лялек «Батлейка». Аўтар п’есы і пастаноўшчык А.Жугжда, мастак Л.Мікіна (1996 год). Недасканаласць п’есы: нераспрацава-насць характараў дзеючых асоб, ілюстратыўнасць і фраг-ментарнасць эпізодаў, адсутнасць ярка выражанага канфлікту прывялі да фармальнага падыходу ў сцэна-графічным вырашэнні (хаця само па сабе яно цікавае, але зусім для іншага матэрыялу) праз вобраз батлеечнай скрыні. Дзеянне атрымалася ўнутрана статычным, што прывяло да манатоннасці спектакля. Пастаноўшчыкі імкнуліся ў ма-ленькай цеснай прасторы разыграць твор амаль эпічнага характару, а ў выніку атрымаўся набор статычных кадраў-карцінак. Каб хоць як-небудзь выйсці з гэтага становішча, рэжысёру прыйшлося ўвесці апавядальніка ў асобе Оле-Лукойе.
         Вырашэнне прасторы спектакля — адна з самых скла-даных і галоўных праблем у рэжысёрскай і сцэнаграфічнай канцэпцыі. Гледзячы спектаклі, можна заўважыць, што цікавыя і выразныя лялькі сустракаюцца часцей, чым арыгінальнае асваенне прасторы спектакля. Часцей будуец-
    
    223
    
    Сяргей Юркевіч
    
    ца «прастора наогул», — нейкая такая тэрыторыя для праяўлення тэатральнасці, прыгодная калі не на ўсе, то на многія выпадкі. Мізансцэны ў такіх умовах вызначаюцца агульным прыёмам вырашэння спектакля — яны плятуцца як арнамент, а не нараджаюцца як сапраўднае адкрыццё. Недастаткова абдуманыя і абжытыя вырашэнні прасторы прыводзяць да бязглуздых узаемаадносін лялькі на шырме, маскі, марыянеткі, жывога плана і г.д. •
         У пачатку 90-х гадоў пачаліся, як многімі было заўважана, пошукі іншага самавызначэння — лялечная рэ-жысура, схематычна кажучы, звярнулася да паглыбленага зместу. З’явілася патрэба падпарадкаваць знойдзенае ба-гацце выразных сродкаў сэнсу. Пачаліся пошукі магчымас-цей выяўлення глыбокіх праблем сённяшняга часу. I, безу-моўна, флагманам у гэтых пошуках з’явіўся Дзяржаўны тэ-атр лялек Беларусі, і ў першую чаргу гэтае лідэрства звязана з імем Аляксея Ляляўскага, — смелага рэжысёра-эксперыментатара, наватара з татальным выкарыстаннем самых апошніх дасягненняў і тонкасцей як лялечнага мас-тацтва свету, так і сумежных відаў тэатральнага мастацтва: драматычнага, опернага, пантамімы і г.д.
         А.Ляляўскі вельмі добра адчувае веянне ўсялякай тэат-ральнай навізны, арганічна ўводзячы яе ў кампазіцыйную пабудову сваіх пастановак.
         Пастаноўка спектакля «Майстар і Маргарыта» па ра-ману М.Булгакава была невыпадковай. А.Ляляўскі, добра адчуваючы пульс нашага часу, смела «выдаў» сваю сцэнічную інтэрпрэтацыю гэтага твора. Спектакль уражвае арганічным творчы.м сплавам рэжысуры, сцэнаграфіі, му-зыкі і выдатным акцёрскім ансамблем. Інсцэніроўку зрабіў сам А.Ляляўскі. Ён імкнуўся захаваць паліфанічнасць кам-пазіцыйнага строю твора М.Булгакава, раскрыць яго філасофскую накіраванасць і сацыяльную завостранасць; новымі мастацка-пастановачнымі сродкамі паспрабаваць разабрацца ў гэтым творы на ўзроўні даследавання прыро-
    
    224
    
    Сяргей Юркевіч
    
    ды чалавека. Кампазіцыя спектакля пабудавана не толькі на адсячэнні тых альбо іншых сюжэтных ліній рамана, колькі на паліфанічнасці дзеяння і сканцэнтраванасці сцэнічнага часу.
        Сам спектакль пачынаецца яшчэ ў файе, дзе гледача сустракаюць артысты — супрацоўнікі НКУСа ў карычне-вых мундзірах і свісткамі «запрашаюць прайсці» у глядзель-ную залу, у якой яшчэ можна заўважыць некалькі лялек у рост чалавека, важным чынам «рассеўшыхся» у мяккіх крэс-лах глядзельнай залы.
        У цэнтры спектакля стаіць складаная філасофская трыяда: людзі, маскі і лялькі. I ўсе яны адначасова ўдзельнікі аднаго з двух тэатраў: тэатра Воланда і яго світы і тэатра НКУС. Пры чым гэтая рэжысёрская канцэпцыя А.Ляляўскага выразна праследжваецца як на праблемна-філасофскім, так і на кампазіцыйным узроўнях спектакля.
        У тэатры лялек раз’ядноўваць рэжысёра і мастака (сцэнографа) ніякім чынам нельга, яны ўзаемазалежныя ў большай ступені, чым у драматычным тэатры. Гэта — адзіны сплаў мастацкай думкі і яе рэалізацыі ў сцэнічнай прасторы. Мастачка Алена Фаміна прыйшла да вырашэння «Майстра і Маргарыты», на першы погляд, неверагоднага ў сваім аскетызме, але глыбока асэнсаванага і якое моцна ўздзейнічае на кожнага, хто ўмее не толькі глядзець, але і бачыць. Яна стварыла фантастычны свет — і, разам з тым, зусім рэальны, сабраны з простых да звычайнасці прадме-таў і матэрыялаў.
        Заслоны няма. Перад пачаткам спектакля бачыца глу-хое замкнёнае памяшканне, не зусім зразумелае па свайму прызначэнню Нейкі змрочны цагляны мяшок: ці то турма, ці то вар’яцкі дом пры турме, ці то разам ўсё ўзятае. Ме-талічныя масткі і пераходы, якія злучаюцца лесвіцамі, ме-талічныя дзверы ў краты, якія адкрываюцца з моцным браз-ганнем; недзе ў глыбіні звісаюць і пазвякваюць ланцугі. На-ват колер цагляных сцен не зусім такі, як у рэальнасці, a
    
    225
    
    Сяргей Юркевіч
    
    крывава-чырвоны, які ўзмацняе незразумелае адчуванне неспакою, якое нараджаецца яшчэ да таго, пакуль на сцэне пачнецца дзеянне. Па ходу спектакля выяўляецца, што па-мяшканне гэта не такое ўжо і замкнёнае. У сценах узнікаюць вузенькія праходы, якіх не бачылася спачатку: у іх нехта раптам з’яўляецца і таксама раптам знікае. Узнікае адчу-ванне нейкага прахаднога двара, у якім гаспадараць нейкія людзі у ваеннай форме, з рэвальверамі. Яны ж накідваюць на сябе белыя халаты і...становяцца санітарамі псіхбальніцы. Яны ж цягнуць на Галгофу і распінаюць Іешуа, менавіта іх рукамі тварыцца насілле.
        3 розумам і пачуццём пабудаваны свет спектакля мас-тачкай А.Фаміной здаецца, на перш погляд, вельмі про-стым, а на самой справе — вельмі складаны і шматгранны. У кожнай сцэне, у кожным эпізодзе ён не прыкідваецца нічым: ні кватэрай № 50, ні палацам Понція Пілата, ні Пат-рыяршымі сажалкамі... Паўсюль ён застаецца самім са-бою,менавіта такім, якім яго бачыш, заходзячы ў глядзель-ную залу. Усё тыя ж сцены і масткі з лесвіцамі, усё той жа вялікі гадзіннік па цэнтры ў глыбіні, тое ж крэсла са спінкай з левага боку і печка-буржуйка справа, усё тая ж куча цэглы спераду на авансцэне, піяніна са свечкамі перад сцэнай. I ўсё гэта каму-небудзь спатрэбіцца: крэсла Воланду, буржуйка абазначыць камору Майстра, піяніна спатрэбіцца для вар’етэ, а цэгла пападзе ў лапы ката Бегемота. Адзін толькі гадзіннік застанецца сам па сабе, але не лішнім: яго маўклівая прысутнасць бязлітасна адзначае безупынны ход часу.
        Усё выверана, прадумана да дробязей. Па сутнасці, зусім невялікая прастора — сцэна тэатра лялек — аказалася здольнай, зусім не змяняючыся, увабраць у сябе дастаткова многа са шматслаёвага булгакаўскага рамана.
        Дзеянне спектакля можа раптоўна перакінуцца і ў глядзельную залу, дзе да пачатку спектакля пасаджаны ў крэслы вялікія гратэскавыя лялькі, якія кіруюцца пры дапа-
    
    226
    
    Сяргей Юркевіч
    
    мозе электронна-механічнай сістэмы (майстар лялек А.Мікалайчык) і ціха чакаюць моманту, калі ім спатрэбіцца ўстаць і (праз дынамікі ў іх умацаваныя) «падаць рэпліку», тым самым пужаючы сядзячага ля іх гледача. Гэта не толькі свавольны жарт —• гэта непасрэдная сувязь часу сцэны і глядзельнай залы.
         Як кажуць, вялікай формы спектакль захапляе выдум-кай і майстэрствам рэжысёра, мастака, кампазітара, канст-руктара лялек і высокай зладжанасцю акцёрскага ансамбля.
         Сённяшні тэатр лялек змяняецца і ўскладняецца на Ba-Bax — і ў сродках выразнасці і ў тым, што ён спрабуе вы-разіць. I адпаведна надзвычай ускладнілася роля рэжысёраў, індывідуальнасцей, здольных вызначыць мастацкую пра-граму тэатра, стварыць спектаклі, выяўляючы глыбінныя праблемы нашага жыцця і часу.
         Характэрна зараз і тое, што мы ўспамінаем асобныя спектаклі, — надта ж новы заваражальны сцэнічны свет (у прамым сэнсе) ствараюць лялечнікі ў асобных выпадках. Можна дапусціць, што менавіта ў гэтым і ёсць характэрная рыса перажываемага намі этапу ў пошуках сінтэзу.
         Ранейшы тэатр лялек (маю на ўвазе 70-я гады) пры ўсіх сваіх навацыях дапускаў як бы адзінства, непахіснасць «канвенцыі», заключанай з гледачом. He трэба было кожны раз дамаўляцца аб «правілах гульні» — і ў гэтым было вялікае дасягненне сталага, прафесійнага тэатра таго часу.
         Аднак у цяперашні час з’явілася іншая ўстаноўка, за-хапіўшая дух творчасці, разнастайнасць магчымасцей, якая пакуль яшчэ не ўстаялася як новая эстэтычная сістэма по-шуку лялечнікаў, якая прывяла да парушэння «канвенцыі». Кожны спектакль па-свойму (у ідэале, вядома) павінен зада-ваць меру ўмоўнага — тып лялькі, яе адносіны з артыстам, характар сімвала, механізм метафары і г.д. Карацей кажучы, гэта кожны раз іншы тэатр. «Неканвенцыйны» тэатр — гэта тэатр, які кожны дзень (ці вечар) нанава рэфлексуе па пры-
    
    227
    
    Сяргей Юркевіч
    
    чыне ўласнага мастацкага кода і прымушае гледача шукаць да сябе.
         Менавіта з пункту гледжання гэтай канцэпцыі, на мой погляд,вырашаны спектакль «Гісторыя Снежнай каралевы, расказаная ёю самой», які ўвасобіў скрозь прызму сімвалізму рэжысёр Алексей Ляляўскі на сцэне Дзяржаўнага тэтра лялек Беларусі.
         Гэты спектакль амаль без слоў. У асноўным ён склада-ецца з пластыкі рухаў, экспрэсіі масак і фантастычнай му-зычнай драматургіі. Усім вядомая казка Андэрсэна прачы-тана рэжысёрам як містычная прыпавесць падарожжа у краіну Смерці. У рэжысёрскай трактоўцы ўвасаблення Смерці з’яўляецца сама Снежная каралева. Пераасэнсаваны рэжысёрам сюжэт знаёмай казкі нагадвае метэрлінкаўскія матывы і надае пастаноўцы метафізічнае гучанне. Узаема-адносіны Снежнай каралевы з хлопчыкам Каем ускладня-юцца нейкім незямным каханнем да яго. Матыў узаемаад-носін Смерці і жывога чалавека характэрны для літаратуры і мастацтва XX стагоддзя, ён распрацаваны і ў аповесці У.Караткевіча «Ладдзя роспачы».