• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
    
    204
    
    Уладзімір Забела
    
         Беларусь стала суверэннай дзяржавай і павінна сама клапаціцца аб прафесійнай падрыхтоўцы неабходных ёй кадраў.
         Першы набор на рэжысуру драмы адбыўся ў 1958 год-зе, апошні ў1997 годзе на аддзяленне «Рэжысура музычнага тэатра». За гэтыя гады, а гэта амаль 35 гадоў, спецы-ялізацыю «Рэжысура драматычнага тэатра» атрымалі каля 110 чалавек. Да гэтага трэба дабавіць вялікую колькасць выпускнікоў аддзялення «Рэжысура народнага тэатра».
         Рэжысуру выкладалі і выкладаюць вядучыя майстры беларускай сцэны і лепшыя педагогі інстытута: нар.арт.БССР, прафесар Саннікаў К.М., нар.арт., прафесар Арлоў Д.А., нар.арт. РСФСР Яфрэмаў А.А., засл. дзеяч мас-тацтваў, дацэнт У.А.Маланкін, дацэнт Б.Н.Дакутовіч, нар.арт. Беларусі, прафесар Раеўскі В.М., нар.арт. Беларусі Луцэнка Б.І.: дацэнты: кандыдат мастацтвазнаўства Громаў Я.А.,Утораў Б.П., Андросік А.Ф., лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ Маслюк В.
         I першае, на што звяртаеш увагу, праглядаючы спісы выпускнікоў, гэта тое, што, за рэдкім выключэннем, усе працуюць рэжысёрамі ў тэатрах, на тэлебачанні, на кінастудыі. Гэта гаворыць аб добрай рэжысёрскай школе, якая склалася на працягу гэтых гадоў.
         Мала хто ведае, што сем гадоў таму, у апошні год існавання СССР, была створана камісія Міністэрства куль-туры і Міністэрства Адукацыі СССР, у якую ўваходзілі вя-дучыя майстры сцэны і тэатральныя педагогі, для правяд-зення атэстацыі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Камісія працавала на працягу года, прымала ўдзел у наборы (разам з намі), а потым рабіла па-раўнальны аналіз, прысутнічала на занятках па спецдыс-цыплінах, на пасяджэннях кафедры, удзельнічала ў зімовай сесіі і на абароне дыпломных прац. Камісія засведчыла, што падрыхтоўка прафесійных артыстаў вядзецца ў адпавед-
    
    205
    
    Уладзімір Забела
    
    насці з праграмамі, метадалагічна правільна, на высокім узроўні.
         Такую ацэнку атрымалі далёка не ўсе навучальныя тэ-атральныя ўстановы тагачаснага СССР.
         Пытанне школы — гэта пытанне пытанняў. Першаас-новай навучання была паслядоўнасць і парадак. Калі гэта парушаецца, то пачынаецца блытаніна. Акадэмічная школа — гэта першае, што павінны засвоіць студэнты. Ака-дэмічная школа — гэта значыць практычнае авалоданне асновамі граматы рэжысёрскага майстэрства.
         Час расстаўляе акцэнты і ў справе выхавання рэжы-сёрскіх кадраў. Дэфарамацыі, што адбыліся ў нашым гра-мадска-сацыяльным жыцці, закранулі тэатр, адгукнуліся ў рэжысуры. Некаторыя тэндэнцыі настолькі гіпертрафіраваныя, што закранаюць нават чалавечую пры-роду тэатра. Сказаць праўду са сцэны ў застойныя часы можна было толькі «эзопавай мовай». Рэжысёрскія алего-рыі, асацыяцыі, метафары расцэньваліся як мерка таленту. Г этая частка прафесіі абсалютавалася, акцёру адводзілася другарадная роля. Гэта давала магчымасць гаварыць аб дыктаце рэжысёрскага тэатра, які часамі абыходзіўся нібыта зусім без акцёра (а падчас і без аўтара).
         Сёння ўсё больш і больш усведамляецца неабходнасць звароту да «жыцця чалавечага духу», да гармоніі тэатраль-ных кампанентаў. «Рэжысёрскі тэатр — ёсць акцёрскі тэатр плюс мастацтва кампазіцыі цэлага», — так вызначыў гар-монію У.Мейерхольд. Шлях да чалавечай прыроды ляжыць праз засваенне асноў прафесіі, бо ў метадалагічных сродках, прапанаваных К.С.Станіслаўскім, закладзена арганічная, гуманістычная аснова тэатра. Час патрабуе засяродзіцца на якасці мыслення і прафесійных уменнях.
         Школа — гэта традыцыі і наватарства, класіка і аван-гард. I Акадэміі патрэбны розныя выкладчыкі, але абавяз-кова тыя, якія творча адносяцца да сваёй працы. I вельмі добра, калі на рэжысёрскі курс прыходзіць майстар, асоба,
    
    206
    
    Уладзімір Забела
    
    творца. Гэта заўсёды важна не толькі з боку гледжання тэхнікі і тэхналогіі будучай прафесіі, а і з боку псіхалогіі, бо майстар не толькі лепш, чым хто, можа ўбачыць у чалаве-чым матэрыяле студэнта тое, што затым стане індывідуальнасцю будучага акцёра, але можа і ўздзейнічаць на студэнта энергетыкай свайго таленту.
         Праглядаючы спісы выпускнікоў, звяртаеш увагу і на другое — вельмі многа рэжысёраў працуе на тэлебачанні і кінастудыі; і таму на аддзяленні «Рэжысура драмы» вельмі неаходны грунтоўныя курсы тэле і кінарэжысуры, мантажу, тэхнікі тэле і кіно.
         А цяпер аб праблемах, якія турбавалі былы БДТМ і за-стаюцца яшчэ пакуль не вырашанымі ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
        1.     Тэатральныя педагогі. Каму, як і дзе іх рыхтаваць?
        2.     Ці ёсць у тэатраў Рэспублікі Беларусь патрэба, каб штогод БелАМ набірала курсы акцёраў і рэжысёраў?
        3.     Практыка акцёраў і рэжысёраў. Дзе праводзіць і якая роля мастацкага курса на гэтай практыцы?
        4.     Дыпломныя спектаклі. Выпуск у сучасных умовах і пракат.
        5.     Як і што трэба зрабіць, каб беларуская мова стала роднай для тых, хто вучыца на аддзяленнях тэатральнага факультэта і для большасці тых, хто выхоўвае будучых ар-тыстаў і рэжысёраў.
         У 1989 годзе пры актыўнай падтрымцы Міністэрства культуры кінастудыя «Беларусьфільм» і рэктарат БДТМІ, аб’яднаўшы свае намаганні і магчымасці, зрабілі ўпершыню набор на аддзяленні: «Рэжысура мастацкага фільма» і «Рэжысура дакументальнага фільма». Кінастудыя, улічваючы цяжкае матэрыяльнае становішча Акадэміі, дала памяшканні пад аўдыторыі, абсталявала рэпетыцыйную залу са сцэнічнай пляцоўкай і адчыніла для студэнтаў усе кінематаграфічныя цэхі.. Але без глыбокага вывучэння во-пыту сусветнага кінамастацтва добрым спецыялістам стаць
    
    207
    
    Уладзімір Забела
    
    немагчыма, а для гэтага неабходна глядзець, вывучаць сотні і сотні фільмаў. Кінафонда ў рэспубліцы не было і ўжо, відаць, не хутка будзе. I таму гэты фонд кінастудыя пачала ствараць на відэакасетах.
         У падрыхтоўцы рэжысёраў драмы ёсць ужо напраца-ваныя прыёмы, навучальныя планы, праграмы, ёсць і вы-кладчыкі, якія зрабілі не адзін выпуск. На новых аддзялен-нях упершыню складалі навучальныя планы, рыхтавалі і зараз яшчэ распрацоўваем навучальныя праграмы па ўсіх спецпрадметах. За аснову былі ўзяты навучальныя планы і праграмы Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тбілісі, Кіева.
         Але трэба сказаць, што вельмі плённа працавалі і мас-тацкія кіраўнікі курсаў. На сённяшні дзень навучальныя праграмы па ўсіх спецпрадметах правераны практыкай і зацверджаны навукова-метадычнай радай Акадэміі. Зараз яны дапаўняюцца і перакладаюцца на беларускую мову. Пры гэтым трэба ўлічыць той момант, што гэтую працу рабілі людзі, большасць з якіх упершыню занялася выклад-чыцкай дзейнасцю.
         У маі 1994 года на базе кафедры рэжысуры была ство-рана кафедра кінатэлемастацтва. У яе склад увайшлі вядо-мыя рэжысёры кіно, аператары, якія ў гэты час былі ўжо мастацкімі кіраўнікамі курсаў.
         За апошнія тры гады прайшлі выпускі на наступных аддзяленнях:
         У 1994 годзе — «Рэжысура дакументальнага фільма» — 13 студэнтаў, «Рэжысура мастацкага фільма» — 14 студэн-таў.
         У 1994 годзе — «Рэжысура тэлебачання» — 11 студэн-таў.
         У 1997 годзе — «Кінааператарства» — 5 студэнтаў, «Рэжысура мультыплікацыйнага фільма» — 6 студэнтаў, «Тэлеаператарства» (завочная форма навучання) — 6 сту-дэнтаў.
    
    208
    
    Уладзімір Забела
    
         Як піша старшыня Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па кафедры кінатэлемастацтва, доктар мастацтваз-наўства Красінскі А.В., найлепшыя вынікі належаць студэн-там аддзялення «Кінааператарства» (мастацкі кіраўнік кур-са І.К.Рэмішэўскі). Працы выпускнікоў гэтага курса вылу-чаюцца высокім мастацкім і прафесійным узроўнем. За фільмамі, знятымі дыпломнікамі, іх тэарэтычнымі выказ-ваннямі на абароне стаіць выдатная падрыхтоўка. Амаль кожны з дыпломнікаў прадэманстраваў творчую сталасць і мае ўсе падставы цікава працаваць у кінематографе. Хачу асобна падкрэсліць тое, што аператары працавалі са сваімі сябрамі па творчасці — маладымі, пачынаючымі рэжысё-рамі.
         Нядрэнна выглядае курс тэлеаператараў завочнага аддзялення (мастацкі кіраўнік курса У.Ф.Васінеўскі). Усе выпускнікі плённа працуюць на тэлебачанні, веды, якія яны атрымалі ў Акадэміі, безумоўна, дапамагаюць ім пашыраць свой жыццёвы і творчы кругагляд. Далей А.В.Красінскі заўважае: «Больш складаным выглядае становішча з вы-пускнікамі мультыплікацыйнага фільма (мастацкі кіраўнік курса І.В.Воўчак). Тут не былі падрыхтаваны дыпломныя працы, студэнты абараняліся галоўным чынам курсавымі работамі».
         He магу не падняць і такую праблему — каго набіраем?
         У першую чаргу гэта тычыцца аддзялення «Рэжысура драмы», бо як паказвае вопыт апошніх гадоў, гэтая прафесія стала зусім не прэстыжная. На ўступных экзаменах выбіраць амаль што няма з каго (10-15 заяў). Вось як аб гэ-тым піша загадчык кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры Манакова Л.А.:
         «Ужо не для каго не сакрэт, што год ад году ўзровень абітурыентаў усё менш і менш задавальняе педагогаў. I мы вымушаны міжвольна зніжаць крытэрый патрабавальнасці да набору. Чаму гэта адбываецца? Таму што ў новых сацы-яльна-эканамічных абставінах становіцца ўсё менш і менш
    
    209
    
    Уладзімір Забела
    
    жадаючых пайсці ў нашу рамантычную прафесію. А тыя, хто ўсё ж трапляюць у Акадэмію, не маюць, на жаль, той неабходнай культурнай і пачатковай прафесійнай падрых-тоўкі, таму першыя два гады мы вымушаны займацца ліквідацыяй культурнай і агульнаадукацыйнай непісьменнасці. А там глядзіш і прыйшоў час выпуску. Ад-сюль і ўзровень асэнсавання драматычных твораў і мастацкі ўзровень сыграных роляў і пастаўленых спектакляў».
         Невялікі конкурс быў на аддзяленні «Рэжысура муль-тыплікацыйнага фільма» і «Кіна-і тэлеаператарства». Для параўнання прывяду апошні набор на спецыяльнасць «Рэжысура мастацкага фільма». Усяго было жадаючых пас-тупіць — 120 чалавек, толькі 30 прайшлі на конкурс, 8 чала-век набралі (пры плане 6). Амаль такі ж конкурс быў на аддзяленні «Рэжысура дакументальнага фільма», «Рэжысура тэлебачання». Сёння многія жадаюць здымаць «мыльныя оперы», рэкламу, баявікі.
         Але вось набраны новыя курсы. Запрошаны выклад-чыкі, уручаны студэнцкія білеты, заліковыя кніжкі. I тут адразу ўзнікае галоўная праблема навучання на кафедры кінатэлсмастацтва: матэрыяльная база, без якой навучанне, выкананне курсавых прац будучымі рэжысёрамі, кіна-тэлеаператарамі немагчыма.