• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
         Лічу неабходным крыху перапыніць выбудаваную структуру свайго выступлення, каб у рэзананс думкам, вы-казаным Валерыем Раеўскім, Валерыем Мазынскім і іншымі выступаючымі, праілюстраваць сітуацыю ў аб’ёмах пад-рыхтоўкі рэжысёрскіх кадраў з невялікім, але адпавядаю-чым рэчаіснасці адступленнем. Калі я правільна зразумеў,
    
    216
    
    Уладзімір Мамонька
    
    то з іх вуснаў трансфармуецца думка аб недастатковай колькасці навучання гэтых спецыялістаў.
        Наша невялікая «гісторыя» тэатральнай, а яшчэ мен-шая — рэжысёрскай адукацыі гаворыць пра тое, што набо-ры рэжысёраў ніколі не перавышалі пяці-шасці чалавек і пры гэтым рабіліся не рэгулярна, т.ч. не штогод. Разам з тым выпускаў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацткага інстытута хапала, каб задаволіць патрэбу тэат-раў Беларусі, а таксама краін суседняй Прыбалтыкі, якая традыцыйна вырашала свае «рэжысёрскія» кадравыя праб-лемы ў нас.
        Цяпер прапаную звярнуцца да лічбаў набораў і выпус-ку рэжысёраў у Беларускай акадэміі мастацтваў за апошнія шэсць гадоў: у 1991 годзе набрана 5 і выпушчана 10 рэжы-сёраў (5 з іх — замежныя), у 1992 годзе набрана 10 чалавек (4 замежныя) і выпушчана 8 (6 замежных), у 1993 годзе на-бору не было, але быў выпуск 8 рэжысёраў (5 замежных), у 1994 годзе набрана 16 чалавек (2) і выпушчана 5 (1), у 1995 годзе набрана 12 рэжысёраў (2), а два апошнія гады выпус-каліся па чатыры айчынныя рэжысёры. Такім чынам, за гэ-ты перыяд набрана 32 і выпушчана 139 рэжысёраў.
        Дзе яны? Хто іх убачыў, ацаніў і даў магчымасць пра-цаваць і, што вельмі важка, памыляцца... Відаць, праблема тут не ў колькасці падрыхтаваных спецыялістаў, а зноў такі ў бачанні перспектывы развіцця нацыянальнай па форме і зместу рэжысуры.
        Такім чынам, з некаторай доляй умоўнасці можна пра-панаваць структуру падрыхтоўкі акцёрска-рэжысёрскіх кадраў у Беларускай акадэміі мастацтваў для тэатраў ака-дэмічных, вядучых і ва універсітэце для тэатраў абласных... і дасягнуць, такім чынам, здаровай канкурэнцыі, ці лепей сказаць — непрадузятага параўнання магчьшасцей дзвюх акцёрскіх школ без ніякай шкоды справе. Амбіцыі ж могуць і пацярпець.
    
    217
    
    Уладзімір Мамонька
    
         Прывычна, але і ў многім праблематычна сумеснае (у адных сценах) суіснаванне мастацкай і тэатральнай адука-цыі ў Беларускай акадэміі мастацтваў, так як яно, калі ска-заць прама, амаль заўсёды перацягвалася ў бок інтарэсаў тых ці іншых прадстаўнікоў у залежнасці ад прыхільнасці асобы, якая займала рэктарскае крэсла. Улічваючы і ўжо адзначаную вышэй пашыраную структуру навучання ў сфе-ры культуры і мастацтва, у Міністэрстве культуры сумесна з зацікаўленымі тэарэтычна прапрацоўваюцца пытанні арга-нізацыі вышэйшых навучальных устаноў.
         3 доляй асцярожнасці ў гэтай далікатнай справе назаву толькі, на маю думку, існуючую магчымасць стварэння на базе дзеючых трох ВНУ галіны чацвёртай, некалькі скарэк-ціраваўшы іх сённяшнюю задачу. У перспектыве група ВНУ мастацтваў і культуры можа выглядаць наступным чынам: Беларускі універсітэт культуры, Беларуская акадэмія тэатра, кіно і тэлебачання, Беларуская акадэмія выяўленчага мас-тацтва і Беларуская акадэмія музыкі.
         На мінулых навукова-творчых канферэнцыях (дзвюх мінскіх і віцебскай), таксама ладжаных Міністэрствам куль-туры і Цэнтрам тэатральнай крытыкі Беларусі «Авансцэна», шмат увагі ўдзялялася нацыянальным аспектам тэатральна-га жыцця. Як бачыце, не выключэнне і наша сённяшняя размова. I гэта не выпадкова, бо на Беларусі як, дарэчы, і ва ўсіх былых краінах СССР нацыянальныя пытанні пад ло-зунгам «полного расцвета нацнй» былі даведзены да гіпертрафічнага стану. Цярпелі ўсе без выключэння іх прад-стаўнікі, але ў першую чаргу нацыі карэннай (відаць, па прычыне боязі нацыяналізму, які трактаваўся толькі з ад-моўных пазіцый). Але пры гэтым некалькі абыходзяцца ас-новатворныя пазіцыі гэтай размовы. Бо калі мы гаворым пра тэатр і тэатральную школу сапраўды беларускія нацыя-нальныя, то лагічна будзе удакладніць, што гаворка ідзе пра беларускую нацыянальную рэжысуру, беларускага на-цыянальнага акцёра, мастака, тэатральнага кампазітара і
    
    218
    
    Уладзімір Мамонька
    
    г.п. А састаўныя названага моцна кульгаюць, бо пакалеча-ны тым, што тэатральная школа Беларусі працягвае баяцца беларускай мовы (рэпертуар дыпломных і курсавых спек-таклей пераважна рускі, прадмет сцэнічнай мовы выклада-ецца па праграме рускамоўных школ з трэнінгам адпавед-нага гукараду — «БДГу, БДГо, ПЦКу, ПЦКо» і г.д.). Сту-дэнты, як і многія дзеячы беларускага тэатра, перасталі з гэтай прычыны ці па сваёй этнічнай прыналежнасці адчу-ваць «душу» народнай мовы, нацыянальны беларускі ха-рактар...
        Гэтае пытанне перспектыўнае і падыходзіць да яго патрэбна з разуменнем. Бо менавіта ў ім і крыюцца ас-ноўныя праблемы сённяшняга тэатральнага жыцця, асэнса-ванне яго месца і ролі ва ўжо блізкім трэцім тысячагоддзі.
    
    219
    
       Сяргей Юркевіч навуковы супрацоўнік лабараторыі прафесійнага мастацтва Беларускага інстытута праблем кулыпуры
    
            Аб рэжысуры тэатра лялек
    
    
    
         «К велнчайшему огорченню театральных крнтмков, я н сейчас счнтаю, что драма еіце должна подняться до высот кукольного театра», — не без вызаву казаў яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя праніклівы Г.-К.Чэстэртон. Цытату з Чэс-тэртона можна дапоўніць цытатамі з Г.Крэга, А.Франса і іншых творчых асоб, якія накіроўваліся ў тым жа напрамку.
         Можа гэта і занадта дзёрзкае выказванне, але дзіўнага і дзёрзкага тут мала, бо сённяшні тэатр лялек прапануе куды больш цікавыя ідэі, больш смелыя, нечаканыя эксперымен-ты, чым драматычны, оперны ці які іншы тэатр. Тое, што сёння адбываецца, заслугоўвае сур’ёзнай увагі і глыбокага асэнсавання. Міжнародныя фестывалі тэатраў лялек, якія пачаліся ў Мінску з 1990 года і праводзяцца раз у два-тры гады, далі магчымасць лялечнікам нашай рэспублікі зірнуць на сябе з боку ў кантэксце агульнаеўрапейскай тэатральнай культуры.
         Позірк нашых рэжысёраў і мастакоў лялечнага тэатра сёння ў асноўным скіраваны не ў будучыню, а ў мінулае, выкарыстоўваючы стыль былых часоў, эпох. Адсюль і за-хоўваецца на сучасным этапе ўстойлівая зацікаўленасць мінуўшчынай — старажытнымі, традыцыйнымі відамі мас-тацтва. Гэтая тэндэнцыя назіраецца не толькі ў нашых рэ-жысёраў і мастакоў, але і ў іх калег з Польшчы, Фінляндыі, Галандыі, Германіі і іншых краін Еўропы.
         Якая з творчых тэндэнцый з’яўляецца вызначальнай для практыкі сённяшняга тэатра лялек рэспублікі? Думаец-
    
    
    220
    
    Сяргей Юркевіч
    
    ца, што найбольш адметнай рысай сучаснага лялечнага тэ-атра з’яўляецца заглыблены пошук новых выразных срод-каў — эксперымент у галіне віртуальнасці, магчымасці но-вых форм у лялечных спектаклях. Прычым асноўны пошук кірунку рэжысёраў і мастакоў пралягае не праз «уласныя ўладанні», а сканцэнтраваны пераважна на выяўленні і шы-рокім выкарыстанні выразных сродкаў іншых мастацтваў: драматычнага, опернага, балетнага, пантамімы, графікі, жывапісу, кіно, тэлебачання, відэакліпаў і г.д. Гэтая тэндэн-цыя на сучасным этапе развіцця лялечнай рэжысуры і сцэна-графіі стала вызначальнай у творчых пошуках. Менавіта шырокае выкарыстанне выразных сродкаў пералічаных відаў мастацтва з’явілася тым, што тэатр лялек стаў «сінтэтычным тэатрам». У гэтай умоўнай назве маецца на ўвазе не той хрэстаматыйны сінтэз творчасці драматурга, рэжысёра, мастака, кампазітара, акцёра і г.д., які характэр-ны для любога сцэнічнага твора, а нешта іншае. Гэта — перш за ўсё імкненне вылучыць, акцэнтаваць, усяляк пад-крэсліць вузка спецыфічны характар пошукаў, здольных прывесці да з’яўлення прынцыпова новага віртуальнага віду тэатра, які зноў жа можна даволі ўмоўна назваць «тэатрам узаемадзеяння лялькі і акцёра». I тут гаворка ідзе не аб про-стым запазычанні і сцэнічным суіснаванні выяўленчых сродкаў тэатра лялек і іншых відаў мастацтва, а хутчэй аб магчымасці іх арганічнага сінтэзу і з’яўленні ў сувязі з гэтым на скрыжаванні некалькіх відаў мастацтва новага віртуальнага фенамена.
         Гэта не ўмоўна названы «сінтэтычны» кірунак еўрапейскіх калег, а штосьці куды больш сур’ёзнае, — на-стойлівы, паслядоўны пошук сінтэзу некалькіх мастацкіх пачаткаў у кантэксце нашай айчыннай тэатральнай культу-ры (спадчыны), — з’яўляецца непасрэдным выяўленнем агульнай тэндэнцыі ўзаемаўплыву і ўзаемаўзбагачэння відаў, жанраў і стыляў сучаснага мастацтва. Тэатр лялек уплывае і на сучасную драму. Прыёмы лялечнага мастацтва
    
    221
    
    Сяргей Юркевіч
    
    арганічна выкарысталі рэжысёры і мастакі драматычнага тэатра. Таму ёсць яркія сведкі — спектаклі «Тутэйшыя» на купалаўскай сцэне і «Дзіця з Віфлеема» у тэатры-студыі кінаакцёра.
         Аднак па-сапраўднаму яркіх работ, пераканаўчых пе-рамог на гэтым шляху ў беларускай лялечнай рэжысуры і сцэнаграфіі не так многа, таму сінтэз розных сродкаў сцэнічнага выяўлення застаецца катэгорыяй, блізкай да ідэальнай.
         Адной з прычын, на мой погляд, даволі важнай, якая перашкаджае дасягненню на гэтым шляху сапраўднага по-спеху, з’яўляецца недасканаласць сучаснай лялечнай драма-тургіі. Дакладней, яе інертнасць, стэрэатыпнасць, якая пе-рашкаджае творча асэнсаваць, а адначасова і ўлічваць як сам кірунак, так і характар пошукаў сучаснага тэатра лялек. Таму і тыя рэжысёрскія прыёмы, што нараджаюцца ў рэ-чышчы гэтай тэндэнцыі, часта выглядаюць фармальнымі, бо яны не ўлічаны, не запраграмаваны ў драматургічным матэрыяле, успрымаюцца як штучныя і неабавязковыя. Ад-сутнасць драматургічных твораў, якія б маглі адпавядаць новым патрабаванням, нярэдка кампенсуецца пошукамі драматургіі, якая не разлічана на пастаноўку ў тэатры ля-лек. Часцей за ўсё гэта прыводзіць да «падцягвання» драма-тургічнага твора да ўжо гатовай канцэпцыі рэжысёра і сцэ-нографа, да пэўных і далёка не заўсёды адпаведных стылізацыі і зместу п’есы пастановачных прыёмаў. Яркім прыкладам такога «творчага» дысананса з’яўляецца паста-ноўка п’есы П.Сіняўскага «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полац-ка» у Беларускім тэатры «Лялька», якая была паказана на Першым міжнародным фестывалі тэатраў лялек Беларусі ў 1990 г. Спектакль выклікаў неадназначную рэакцыю гледа-чоў і тэатральных крытыкаў. Большасць схілялася да нега-тыўнай ацэнкі пастаноўкі. Трэба зазначыць, што п’еса П.Сіняўскага шмат у чым недасканалая, таму пры перак-ладзе яе на мову сцэны рэжысёру даводзілася, як кажуць,