Сучасная беларуская рэжысура
Выдавец: Арты-Фэкс
Памер: 314с.
Мінск 1998
239
Вераніка Ярмалінская
Са з’яўленнем музыкі некалькі разоў запальвалася акно До-ма, у якім, верылася, жыло і цяпло, і ўзаемаразуменне, і свая будучыня. У гэтай чароўнай музыцы гучала надзея на вы-зваленне ад дэспатызму, на збаўленне чалавека ад уласнага страху, вера ў ачышчальную сілу мастацтва, у тое, што, сап-раўды, «прыгажосць выратуе свет».
Першая пастаноўка тэатра-студыі на плошчы Перамогі вызначыла філасофскую канцэпцыю гэтага калектыву — як «тэатр інтэлектуальнай драмы». Тэатр, які патрабуе ад гле-дача засяроджання ў самім сабе, пільнага аналізу сваіх учынкаў ды і наогул усяго свайго жыцця. Рэжысёр Р.Таліпаў імкнуўся пераканаць нас у тым, што візуальнасць мыслення — памылковая і нават небяспечная. Ад яе ідуць усе нашы няшчасці і беды. Жыццё і чалавек — больш складаныя і та-ямнічыя, чым іншы раз здаецца на першы погляд. Яны не падуладны ніякім вымярэнням і нічыім ярлыкам.
Другой прэм’ерай Тэатра-студыі на плошчы Перамогі стала пастаноўка п’есы Т.Ружэвіча «Картатэка». Гэты спек-такль — своеасаблівы працяг «Стрып-тыза». Роздум аб ча-лавеку і сэнсе яго жыцця. I ці існуе ён наогул гэты сэнс? Знаёмае пытанне ў нейкі момант стала галоўным для Героя п’есы Т.Ружэвіча і спектакля Р.Таліпава. Рэжысура паста-ноўкі дакладная, вывераная (як і ў «Стрып-тызе»), у ёй не было нічога лішняга, выпадковага, нават жорсткая. Кожная мізансцэна пабудавана з геаметрычным разлікам. Здавала-ся, тут улічаны кожны крок. Але разам з тым, у гэтай «сярэбранай клетцы», пабудаванай рэжысёрам, дастаткова свабодна і натхнёна існавалі героі «Картатэкі». Мы іх ба-чым такімі, якімі яны назаўсёды засталіся ў памяці стомле-нага, незадаволенага сабой Героя - І.Сцяпанава. Драматург у рэмарцы адзначае (што, дарэчы, адносіцца і да спектакля); «герой»... — чалавек без пэўнага ўзросту, заняткаў і знеш-насці. Ён часта перастае быць героем апавядання і яго замя-няюць іншыя людзі — таксама героі...».
Невялікая прастора сцэны здавалася бясконцай і невы-
240
Вераніка Ярмалінская
мяральнай, таму што была ўдала «апранута» у чорны колер. Яна пашыралася яшчэ і таму, што яе перасякала празрыстая шкляная дыяганаль, падзяляючы такім чынам жыццё Героя на дзве часткі — рэальную і ўяўную, якія, між іншым, даволі цесна звязаны адна з адной. I часта нельга адрозніць пер-шую ад другой.
Мы сустракалі і праводзілі нашага героя ў ложак —-бадай што, самай канкрэтнай і адначасова сімвалічнай дэ-талі спектакля. Ён уяўляўся і рэальна ўлюбёным месцам Ге-роя, і сімвалам ціхага, цёмнага куточка, куды кожны пры-ходзіць па-свойму: хто кідаецца з галавой, каб ніколі не знайшлі, хто хаваецца, нібы злодзей, а хто, поўзаючы, аб-мацвае ўздоўж і ўпоперак. У гэтым ложку побач з галоўным героем можна было ўбачыць і яго знаёмых, і сяброў, і асабістую сакратарку... Але не трэба было ў спектаклі ўспрымаць усё, як кажуць, у літаральным сэнсе слова, таму што ўсё тут пераходзіла з аднаго стану ў другі: нябачнае ва ўяўнае, рэальнае ў метафарычнае. Кватэра раптоўна перат-варалася ў кафэ, у дзіцячы куток з любімымі цацкамі. Неча-кана напаўнялася то галасамі птушак, то сумнай, тужлівай музыкай. Усё гэта жыло ў думках Героя. Спектакль быў па-будаваны як яго тэатралізаваны сон, як яго ўспаміны аб тым, што было дарагім і што ніколі нельга вярнуць. Што раней было, здавалася нязначным, нікчэмным, на самой жа справе самым галоўным — паўз чаго прайшоў міма. Размя-няў жа свае жыццё на дробязі — і застаўся ні з чым.
Акцёр І.Сцяпанаў здолеў зацікавіць нас сваім героем, прыму-сіў пільна сачыць за лёсам «маленькага чалавека». He перашкаджала тое, што ён амаль кожную хвіліну мяняў сваё імя, сацыяльнае палажэнне, пасаду. Гэта абагульнены вобраз. I таму не мела значэння, хто ён — Генэк, Збышак, Владэк ці Вацэк. Галоўнае ў тым, што пасіўнасць, стомле-насць, абыякавасць Героя - І.Сцяпанава характэрна для людзей пэўнага пакалення. Герой Сцяпанава «ажываў», станавіўся спалоханым, ці ўзбуджаным у залежнасці ад таго,
241
Вераніка Ярмалінская
што там, у картатэцы яго думак і сноў, на чарзе. Тэма ба-рацьбы змянялася тэмай кахання. Нервовасць, напружа-насць пераходзіла ў засяроджанасць, спакой. Перад вачыма героя праходзіла цэлая галерэя жаночых вобразаў, з якімі ён даўно з лёгкасцю развітаўся. Кожны раз перад з’яўленнем той ці іншай жанчыны мянялася святло на сцэне, па-рознаму гучала музыка. Кожная з іх мела свой характар, твар, свае непаўторныя манеры. Ці гэта прывабная, ка-кетлівая Вольга - С.Ушкалава, ці рамантычная, таямнічая дзяўчына - В.Сізова, ці абаяльная, спакуслівая Тоўстая Да-ма (таксама В.Сізова). Думаецца, што ў спектаклі яны былі невыпадкова апрануты ў яркія, экстравагантныя касцюмы (наперакор патрабаванню драматурга — «не апранаць ге-рояў у яркае адзенне»), Такія жанчыны, якімі іх стваралі ак-трысы тэатра-студыі на плошчы Перамогі, не маглі інакшымі з’явіцца ва ўспамінах Героя, таму што яны былі ў яго жыцці промнем святла, лёгкім подыхам ветру, самой Паэзіяй і Каханнем.
Апошняя, удала пабудаваная мізансцэна спектакля гу-чала трывожным, хвалюючым акордам — па дыяганалі, праз шкляную сцяну, якая размяжоўвала сцэну на дзве часткі, выстройваліся ўсе ўдзельнікі спектакля. Такім чынам заміралі на своеасаблівым здымку, які таксама з картатэкі жыцця Героя. Гэтыя людзі, якіх ён паступова губляў, забы-ваў, якім здраджваў, а іншы раз зусім не звяртаў увагі, скла-даюць яго памяць — самае дарагое і, бадай што, адзінае, што прымушае чалавека заставацца чалавекам.
Спектакль «Картатэка» у пастаноўцы Р.Таліпава пры-мушаў нас больш пільна зазірнуць у саміх сябе, пераасэнса-ваць многія жыццёвыя з’явы, быць больш уважлівым да тых, хто побач. Ён пазбаўляў нас страху перад смерцю, ду-хоўнага гультайства, таму што тэатр сцвярджаў: кожны ча-лавек непаўторны, ад яго энергіі і розуму залежыць яго лёс.
У «Яме» А.Купрына Р.Таліпаў заставаўся верным свайму графічнаму стылю. У яго мастацкім афармленні (і ў
242
Вераніка Ярмалінская
касцюмах персанажаў) актыўна спалучаліся чорна-белыя колеры, жоўты, залацісты з чорным. Але ўсё ж у гэтай пас-таноўцы яркая, эфектная форма адыходзіла на другі план. На першы выплываў лёс адной з гераінь — Жэнькі, дзяўчыны з публічнага дома. Дзякуючы выканаўцы гэтай ролі С.Ушкалавай гэты спектакль успрымаўся як плач па загінуўшай душы, як цяжкая чалавечая драма. I таму «Яма» у Тэатры-студыі на плошчы Перамогі выклікала глыбокі водгук у глядзельнай зале.
Думаю, нельга не пагадзіцца з тым, што ў аповесці «Яма» мы не пазнаем таго Купрына, пяру якога належыць «Алеся», «Гранатавы бранзалет», «Суламіф». «Яма» — твор натуралістычны і складае, па-сутнасці, замалёўкі з жыцця прабывальніц публічнага дома. Аўтар інсцэніроўкі і паста-ноўкі Р.Таліпаў не пайшоў лёгкім шляхам і не стаў прад-стаўляць на суд гледача пікантныя сцэны і карцінкі з нату-ры. Чалавечы лёс — вось што стала галоўным для яго, тое, што павінна выклікаць боль і спачуванне. Нездарма жанр спектакля вызначаўся як «трагікамедыя-роздум па матывах аповесці Аляксандра Купрына».
Уся сцэна ўяўляла сабой замкнёную прастору, пасярод якой знаходзіўся жалезны элегантны ложак. I светлы праём дзвярэй, які раз-пораз высвечваўся ў спектаклі, мабыць, не дзеля таго, каб адсюль выйсці, а каб прыйсці і назаўсёды застацца. Пахаваць сябе, зачыніць у яме. I ёсць глыбокі сэнс у тым, што ў пачатку і фінале спектакля сціплы пакой, у якім праходзіла дзеянне, зацяг-ваўся струістай чорнай тканінай, якая выплывала з дзвярнога праёма і нагадвала сабой то імклівую, глыбокую рачную плынь, то маўклівы могільнік — апошні прытулак галоўнай гераіні.
Мы сустракаліся з Жэнькай - С.Ушкалавай у самы трагічны момант яе жыцця, калі дзяўчына даведалася, што захварэла цяжкай хваробай і хутка павінна памерці. Мы праводзілі з гэтай асобай усяго некалькі яе апошніх дзён, a пражывалі амаль увесь яе лёс, пранікаліся даверам і спачу-
243
Вераніка Ярмалінская
ваннем. Актрыса іграла Жэньку на грані адчаю і ціхай болі. У яе спалучаліся нянавісць да свайго становішча ў грамад-стве, да той галечы, голаду, холаду, што прывялі яе ў публічны дом. I ў той жа самы час у гераіні С.Ушкалавай было шмат чалавечай дабрыні, шчырасці (што праяўляецца ў адносінах з сяброўкамі), жадання жыць і па-сапраўднаму кахаць. Кранальная і жорсткая сцэна сустрэчы Жэнькі з юным, па-дзіцячаму даверлівым Гладышавым В.Дубовікам, якога яна даўно кахае. Але выйсця з ямы няма. Належаць усім, хто пажадае — вось адзіны спосаб для існавання. Танюсенькая, прыгожая Жэнька ў момант гэтага спаткання не шкадавала сябе. Задыхаючыся ад болю і адчаю яна паведамляла хлопцу аб сваёй хваробе. Слабасць і моц характару арганічна спалучаліся ў гераіні С.Ушкалавай. Яе пачуцці то нарасталі, разгараліся як вогнішча, то раптоўна затухалі, залітыя нечаканым дажджом. Жэнька, магчыма, больш за астатніх сябровак разумела, што пагроза смерці навісла над імі ўсімі. Але яна не магла змірыцца з тым, што менавіта ёй адной даводзіцца разлічвацца за сваю прафесію. Поўная гневу, стомленая чаканнем расплаты, Жэнька бегла да Платонава. Гэтага філосафа, інтэлігента, мякка і тонка выконваў І.Сцяпанаў. Купрынскі погляд на прастытуцыю гучаў з яго вуснаў: «...лёс рускай прастытуткі — о, які гэта трагічны, мярзотны, крывавы шлях! Тут усё сумясцілася: рускі бог, руская шырыня і легкадумнасць, рускі адчай у падзенні, рускае цярпенне, руская бессаромнасць...». Жэнь-ка не знаходзіла спачування ў Платонава. Яе гора застава-лася толькі яе горам. I таму не магла стрымаць істэрычны смех, калі заўважала, як акуратна насоўкай выцірае рукі Платонаў ад яе дотыкаў. Бездапаможна білася аб чорную сцяну яе прыгожае, гнуткае цела, а разам з ім — і яе трапят-кая, жывая яшчэ душа...
Немалаважная роля ў спектаклі адводзілася Эмме Эду-ардаўне — гаспадыні публічнага дома. У выкананні Л.Румянцавай гэта — строгая, сухая, замкнёная ў сабе жан-
244
Вераніка Ярмалінская
чына. Заўсёды прыгожа апранутая і прычосаная, прыемная ў размове. Але гэта менавіта ёй належала купля-прадажа чужых цел і душ. Бойка і з выгадай для сябе заключала яна здзелку з бессаромным недарэкай «Гарызонтам» (М.Кітэль). Для Эммы Эдуардаўны яе дзяўчаткі — усяго толькі танны тавар, які павінен «працаваць». I толькі што прынятая «на работу» Новенькая - В.Сізова — толькі салодкі кавалачак для агульнага стала тых, у каго тута набіты кашалёк. За-паміналіся ў «Яме» і іншыя вобразы: самаўпэўненая, разум-ная Тамара - А.Лаўхіна, адкрытая, даверлівая Манька Бе-ленькая - І.Скавыш, жыццярадасная, заўсёды задаволеная сабой Паша - Т.Траскунова, спакойны і паважны Ліхонін -А.Жызнеўскі.