• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
    
    233
    
    Сяргей Юркевіч
    
    шэнне батлейкі, як маленькай копіі храма з яе яруснай пабу-довай верху (боскага, святога) і нізу (д’ябальскага, пякель-нага), нясе свой пэўны сэнс. Рэжысёр нібы раз’яднаў адну батлейку на некалькі асобных, кожная з якіх захавала рысы цэлай. Персанажы маюць свае маленькія батлейкі. Прастора становіцца мазаічнай. Батлейка ў спектаклі не толькі раз’яднана на часткі, але і набыла рухомасць. Персанажы ў батлейках рухаюцца ў гарызантальным напрамку сцэны, — батлейкі ходзяць як жывыя істоты. Такія ж жывыя ў спек-таклі і зоркі. Калі войны Ірада забіваюць дзяцей, то іх душы - маленькія бліскучыя зоркі — павольна ўздымаюцца на неба.
         Для рэжысёра Ляляўскага гэты спектакль — эксперы-мент у галіне віртуальнасці, магчымасці новых форм у ля-лечным спектаклі. Па сутнасці, гэты спектакль лялечна-драматычны. У гэтай пастаноўцы рэжысёр знайшоў арыгінальную, выразную форму ў стылі «новай візуальнасці». Гэты спектакль — яркі, запамінальны мас-тацкі эксперымент. У Ляляўскага кінематаграфічнае ці «візуальнае» бачанне рухомых форм, — таму і спектакль атрымаўся цікавым. У ім усё жыве — і лялькі, і людзі, і фан-тастычныя істоты, — усё рухаецца і ўступае ў барацьбу, жы-ве сваім асаблівым мастацкім жыццём.
         Шлях стылізацыі беларускай батлейкі ў хуткім часе стаў звычайнай з’явай, стаў незадавальняць рэжысуру, па-колькі спектаклі набывалі рысы штучнай сувенірнасці. На-стаў момант пераходу ад чыстай стылізацыі, батлейка стала выкарыстоўвацца як варыянт прасторавага вырашэння спектакляў з яе яруснай пабудовай, але без біблейскага сю-жэта пра нараджэнне Хрыста. Ішлі пошукі. Хутка ў Бела-рускім тэатры «Лялька» (г.Віцебск) з’явіўся па-сапрўднаму выдатны спектакль, які можна лічыць значным мастацкім дясягненнем. Гэта «Загубленая душа, альбо пакаранне грэшніка» А. Граўцова паводле твораў Яна Баршчэўскага. Пры стварэнні спектакля рэжысёр А.Жугжда ўзяў за аснову
    
    234
    
    Сяргей Юркевіч
    
    форму шкалярскага тэатра Полацкай іезуіцкай калегіі, у якой вучыўся калісьці Я.Баршчэўскі. Па ўмовах тагачаснай навучальнай установы ўсе ролі ў спектаклях выконваліся мужчынамі. Гэтая ўмова захавалася і ў спектаклі А.Жугжды. Перад намі паўстае дыдактычная гісторыя пра шляхетнага пана Альбэрта, (які прадаў душу д’яблу за ба-гацце і быў пакараны) разыграная ў ляльках-марыянетках. У дыдактычнай форме сцвярджаецца неабходнасць звароту да Бога і небяспечнасць дапамогі Сатаны.
        Незвычайна цікавымі з’яўляюцца сцэнаграфія (стылізацыя пад фальваркавы тэатр) і лялькі-марыянеткі мастака Алеся Сідарава. Лялькі мастака настолькі выраз-ныя, што ім практычна тэкст не патрэбен, — настолькі яны самадастатковыя ў сваім вырашэнні. «Сэнс узнікае ад адной іх прысутнасці, жывапіснага кантрапункта з дэкаратыўным асяроддзем. Лялькі дзеляцца на тры групы: рамантычныя, характарна-сатырычныя і гатычныя, быццам спусціліся з карцін Босха ці Селешчука. Спектакль цікавы перад усім гульнёй мастацкімі стылямі, «слаістым пірагом» культу-ры».² У «Загубленай душы» беларуская батлейка выкары-стана рэжысёрам і мастаком у мадэрнісцкім стылі.
        Пошукі ў скарбонцы народнага мастацтва на спыня-юцца. А рэжысёр А.Жугжда і мастак Л.Мікіна ў сваёй пас-таноўцы спектакля «Піліпка і Ведзьма» па п'есе С.Кавалёва спалучылі дзве цікавыя рэчы: тэатр ценяў і тэхніку стара-жытнага, да гэтага часу амаль усім невядомага, забытага народнага мастацтва выцінанкі.
        Разгарнуўшы праграмку спектакля, можна прачытаць: «Выцінанка (а яшчэ кажуць: «выстрыганка» ці «выразанка») — гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чор-най ці каляровай паперы. Гэты ўзор складваўся з раслінных і геаметрычных арнаментаў, з фігурак жывёл, птушак і люд-зей. Калісьці, у старажытны час, выцінанкамі беларусы
    
    ² «Культура», № 38, 1997, с. 15.
    
    235
    
    Сяргей Юркевіч
    
    ўпрыгожвалі сваё жытло: вешалі іх на вокны, слалі на палічкі, аздаблялі сцены... Каб глядзелася прыгажэй. Каб жылося весялей!..».
         Узяўшы за аснову тэхніку народнага мастацтва выцінанкі, рэжысёр і мастак ствараюць арыгінальнае відовішча — тэатр ценяў. Спектакль магілёўскіх лялечнікаў атрымаўся зграбным па форме ўвасаблення новага эфектна-га стылю, з’явіўся значным творчым здабыткам трэцяга Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек Беларусі ў 1995 годзе.
         Такім чынам, можна адзначыць, што сённяшнія твор-чыя намаганні лялечнай рэжысуры і сцэнаграфіі рэспублікі, звернутыя ў глыбіню стагоддзяў нашай культурнай спадчы-ны, знаходзяць новыя цікавыя творчыя ідэі ў самых розных напрамках мастацкай выразнасці.
         I тут хочацца зноў звярнуцца да выказвання парадак-саліста Г.-К.Чэстэрстона, які на дзіва дакладна прадказаў яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя лёс лялечнага мастацтва сённяшняга часу: «Фнлософня кукольных театров достойна всякого вннмання. йз этой нгрушкн можно вывестн все, что нужно понять современным людям... Огромные нден вме-іцаются на очень маленьком пространстве. Мой кукольный театр глубок н мудр, как греческая трагедня».
    
    236
    
    
    
                Вераніка Ярмалінская
    
    
    кандыдапі мастацтвазнаўства
    
             Інтэлектуальны тэатр Рыда Таліпава
    
    
    
         Мне б хацелася прыгадаць унікальную з’яву ў бела-рускім тэатральным мастацтве, узнікшую ў канцы 80-х га-доў — студыйны рух. Менавіта дзякуючы студыйнаму руху ў рэспубліцы ўзніклі новыя цікавыя імёны, тэатры. Адзін з іх — Тэатр на плошчы Перамогі пад кіраўніцтвам Рыда Таліпава. Што ж вызначала гэты калектыў? Перш за ўсё —-пошук стварэння новай сцэнічнай мовы. Тэатр Рыда Таліпава выступаў за сапраўдную відовішчнасць, тэатральнасць, за знаёмства свайго гледача з самымі рознымі творамі і жан-рамі. Пастаянная, крапатлівая работа маладога тэатра над формай спектакля прыцягвала, заварожвала. I калі такое стала дазволена ў нашым тэатры (маецца на ўвазе работа над формай) — змены на самой справе адбываліся. Доўгія часы форму спаганялі. Яна была не асноўнай, галоўным было тое, пра што спектакль. Дрэннымі лічылі рэжысёраў, якія дасканала працавалі над формай. Дрэннымі былі кры-тыкі, таму што прыхільна ставіліся да такой працы. Рыд Галіпаў — адзін з нямногіх беларускіх рэжысёраў, які адра-зу ж усур’ёз прымусіў ставіцца да сваіх эксперыментаў.
         На афішы Тэатра на плошчы Перамогі ўпершыню з’явілася інтэлекіпуальная еўрапейская драма, якая ўзнімала глыбокія, раней нібы не існуючыя праблемы асобы і свету.
         Тэатр Рыда Таліпава ў асноўным арыентаваў свайго гледача на знаёмства з эстэтыкай тэатра абсурду. Імкненне калектыву да драматургіі С.Мрожака, Т.Ружэвіча і іншых абсурдыстаў наўрад ці можна растлумачыць былой забаро-
    
    
    237
    
    Вераніка Ярмалінская
    
    най гэтых аўтараў. Думаецца, тут нельга гаварыць і аб мод-зе на названыя імёны. Сітуацыя ў дадзеным выпадку больш складаная. Справа ў тым, што канец 80-х гадоў стаў не толькі пераломным, але і крызісным у нашым грамадстве і вельмі сугучным у многіх з нас настрою пэўнай часткі люд-зей заходняй Еўропы ў пасляваенны перыяд (росквіт тэатра абсурду на Захадзе) — перыяд расчараванняў, крушэння ідэалаў, перагляду былых каштоўнасцей.
         Самая першая работа калектыва — «Стрып-тыз» С.Мрожака,
         Першыя акорды спектакля адразу ж акуналі нас у ат-масферу таямнічасці, аддавалі ў палон страху і чакання з’яўлення Невядомага... Невялікая сцэнічная пляцоўка абыгрывалася з вялікім густам. У мастацкім афармленні пераважалі тры колеры — чорны, чырвоны і белы. Колеры смерці і жыцця — як усплёскі радасці і гора, удач і разача-раванняў. Чорны Пакой з самарасчыняльнымі чорна-чырвонымі дзвярыма — куды павінны трапіць двое: Ён (Б.Палякоў) і Яна (Т.Вінаградава). Іх чорныя касцюмы ўдала дапаўнялі чырвоныя і белыя дэталі — гальштукі, шалікі, пальчаткі. У спектаклі не было нічога выпадковага і непатрэбнага (уключаючы насоўку гераіні і крок кожнага персанажа па пакоі). Таямнічы пакой здаваўся нам і спыне-ным часам, які нельга павярнуць назад і недарэчным існаваннем, з якога няма выйсця, і ўласным прыдуманым Страхам, які немагчыма пераадолець... Нейкая невядомая, страшная сіла амаль заштурхоўвала ў гэты Пакой, з якога няма выйсця, Мужчыну і Жанчыну. Але галоўныя героі ўсё ж такі не яны (што хутка стане вядома), а чорная, усемагут-ная... Рука, якая нечакана, пад нарастаючыя акорды паказ-валася з раптоўна адчыненых дзвярэй. Яе ўказуючы перст нахабна патрабаваў то ад аднаго. то ад другога персанажа тыя ці іншыя дэталі адзення. Такім чынам у спектаклі пер-саніфіцыравалася ідэя ўлады, якая пастаянна прыгнятае ча-лавека, імкнецца прынізіць яго, зрабіць вінаватым за тое,
    
    238
    
    Вераніка Ярмалінская
    
    што ён жыве на свеце. Так тэатр развенчваў ідэю свабоды, якая немагчыма ў сілу розных абставін. Яе прывід лунае ў марах кожнага з нас. Іншы раз нам на самой справе верыц-ца ў сваю незалежнасць. Але ж жыццё хутчэй за ўсё даказвае іншае. Складаныя метамарфозы адбываліся і з героямі «Стрып-тыза». У першыя хвіліны знаёмства з імі — гэта са-маўпэўненыя, мэтанакіраваныя людзі. Напачатку гераіня Т.Вінаградавай дзейнічала рашуча — з усіх сіл імкнулася вырвацца з Пакоя, стукаючыся ў сцены і дзверы. Яна ад-крыта выказвала сваю антыпатыю да бяздзейснага героя Б.Палякова. Але кожнае з’яўленне Рукі адбірала ў яе сілы, тушыла запал, прыводзіла да адчаю. Актрыса даволі ўдала паказвала нам духоўныя змены сваёй гераіні. Голас яе ад гучнага, выразнага пераходзіў да палахлівага шэпту. Толькі страх і слёзы заставаліся ў канцы. Духоўны стрыптыз, за якім мы назіралі, відаць, самы страшны здзек над чалаве-кам. Спакойны, самазадаволены, іранічны герой Б.Палякова з усмешкай выконваў усе патрабаванні ўсемагутнай Рукі. Але яго пакорлівасць прыводзіла да таго ж выніку, што і гераіню Т.Вінаградавай. Страх перапаўняў Яго. Іранічная ўсмешка паступова сыходзіла з твару. I на заканчэнні Рука насмешліва пераапранала герояў у адзенне блазнаў. Узамен на капялюшы працягвала каўпакі чырвона-чорнага колеру. Ператварала Яе і Яго ў істот, няздольных на супраціўленне, страціўшых пачуццё чалавечай годнасці. Згадзіцеся, сітуацыя, прапанаваная драматургам і тэатрам — недарэчная, абсурдная. Яна не дае ніякай надзеі на збаўленне чалавека ад дыктатуры ўлады. I ўсё ж такі, дума-ецца, што спектакль не толькі аб гэтым. У ім было мноства падтэкстаў. Кожны, безумоўна, прачытваў свой. На мой погляд, адна з галоўных ліній «Стрып-тыза» была закладзе-на ў яго музыцы. У ёй — і святло, і свежае паветра. На пра-цягу ўсяго спектакля празрыстыя, стройныя гукі твораў Гайдна і Бізэ змагаліся з дысанансамі аргана, з якімі да ге-рояў і да нас прыходзіў Страх, прадвяшчаючы загады Рукі.