• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная беларуская рэжысура

    Сучасная беларуская рэжысура


    Выдавец: Арты-Фэкс
    Памер: 314с.
    Мінск 1998
    139.07 МБ
         Калі ў студэнтаў-рэжысёраў драмы і лялечнага тэатра гэта праблема неяк вырашаецца ў залежнасці ад дыапазона мастацкага кіраўніка і напору студэнта, у будучых тэлерэ-жысёраў таксама — то рэктар відэакамеру купіць, ці за-плаціць за мантаж, то Фонд Сораса дапаможа — я атрымаў гранд на супер-вэхээсную тэхніку, ці я ўладкую іх на БТ. МКТ, 8 канал; то ўжо зусім цяжкая сітуацыя склалася на аддзяленнях «Кінарэжысура», «Кінааператарства». Прычы-ны — эканамічны заняпад «Беларусьфільма». За апошнія два гады рэзка ўпалі аб’ёмы фільмавытворчасці: 3-4 мас-тацкія стужкі за год замест былой 21 адзінкі. У два разы менш стала дакументальнай прадукцыі. Няма больш добра-
    
    210
    
    Уладзімір Забела
    
    ахвотнікаў-спонсараў. Рэгулярная дзяржаўная датацыя ідзе зараз ў асноўным на пакрыццё эксплуатацыйных выдаткаў: вада, цяпло, каналізацыя. Здымачныя групы, якія ўжо за-пусціліся, пакутуюць ад недахопу сродкаў. Таму, з аднаго боку, бясконцыя пралангацыі, зрывы планавых тэрмінаў, з другога - прастойваюць цэхі, цішыня ў мантажных, у таніравачных, здымачных павільёнах. Вялікі калектыў пра-цуе чатыры дні на тыдзень.
         У кінапракаце таксама становішча вельмі трывожнае. Беларускага кінарынку фактычна не стала. Пракатчыкі ка-рыстаюцца паслугамі пасрэднікаў, якія ў сваю чаргу прад-стаўляюць у краіне не інтарэсы нашага гледача, a кан’юнктуру замежных буйных кампаній з прыватным капіталам і добрымі сувязямі.
         I сёння ўжо не стаіць пытанне аб стварэнні дыпломных прац, іх проста не будзе. Вельмі шкада. Справа, якая так добра пачыналася, можа спыніцца. А ўжо ёсць і добрыя вынікі сумеснай працы студэнтаў тэле і кінааператараў з рэжысёрамі:
        1.     Колбышаў А.І., Ганчарук І.В., Броцкі М.І «Чорная скрыня»:
         — X Міжнародны кінафестываль «Пралог» (красавік 1996 г.) (першы прыз — 200 долараў і дыплом за пра-фесійнае майстэрства;
        —      фестываль «Гамбургскі лік» (г. Сочы, дыплом, 1997 г);
        —      Міжнародны кінафестываль «Залаты Віцязь» (г. Ма-сква, 1996 год, грамата «Удзельніка пятага Міжнароднага кінафестывалю» - за ўклад у славянскі кінематограф;
            Першы Нацыянальны кінафестываль беларускіх фільмаў (Брэст, 1997 год) - галоўны прыз.
        2.         Кудзіненка А.; Кабернік Л. — «Жартачкі»:
         — Фестываль «Літаратура і кіно» (г. Гатчына, 1997 г.). - Прыз прэсы «за дэбют».
        3.         Войніч Ю.С., Броцкі М.І., Якімаў І.В, — «Яўдоха»:
    
    211
    
    Уладзімір Забела
    
         — 6-ты Міжнародны кінафестываль «Залаты Віцязь « (г.Масква, 1997 год, дыплом за сцэнарый і рэжысуру).
        4.     Хаткевіч Н.В. — «Іван ды Мар’я пра любоў» (анімацыйны фільм):
         — 4-ты Міжнародны кінафестываль жаночага кіно (г.Мінск, галоўны прыз за дэбют).
        5.     Карпава М. — «Другое неба» (анімацыйны фільм, 1997 год):
         — 4-ты Міжнародны кінафестываль жаночага кіно (г.Мінск, 1997 год, дыплом).
         Беларусь — цэнтральнаеўрапейская дзяржава з на-сельніцтвам 11 мільёнаў чалавек — сёння практычна не мае ўласнай кінаіндустрыі. Цывілізаваная краіна, а мы ўсе на словах на гэта прэтэндуем, у канцы другога тысячагоддзя пазбавілася аднаго з найбольш уплывовых сучасных відаў мастацтва. Як так магло здарыцца? Што адбываецца? Ці існуюць хоць нейкія перспектывы на адраджэнне таго, што яшчэ зусім нядаўна мелі?
         Калі будзе адраджэнне кінавытворчасці, то запрацуе паўнакроўна і падрыхтоўка будучых спецыялістаў для яе. A сёння трэба жыць, трэба рыхтаваць прафесійныя кадры для беларускага тэатра, кіна і тэлемастацтва.
    
    212
    
    
    
                Уладзімір Мамонька
    
    
           галоўны спецыяліст упраўлення навучальных і навукова-даследчых устаноў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
    
    
             Пытанні падрыхтоўкі
    
             рэжысёрска-акцёрскіх кадраў у святле сучасных патрабаванняў
    
    
    
         Практыка навучання спецыялістаў мастацтва і культу-ры вышэйшай кваліфікацыі на Беларусі як сістэма — такім чынам, як выбудаваная ад пачатковага да сярэдняга і вы-шэйшага звёнаў, прадуманая і завершаная — найбольш склалася у музычнай адукацыі.
         Па-першае, у гэтым напрамку дзейнічаюць на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў больш за пяцьсот (сёння 534) му-зычных школ, адзінаццаць музычных вучылішчаў, пяць ву-чылішчаў мастацтваў, дзе маюцца музычныя аддзяленні і, урэшце, замыкаюць гэты ланцужок дзве вышэйшыя наву-чальныя ўстановы: Беларуская акадэмія музыкі з развітым стацыянарным філіялам музычна-педагагічнага факультэта ў Магілёве і Беларускі універсітэт культуры, дзе функцыя-ніруюць чатыры музычна-харавыя кафедры, дзве з якіх па-чынаючы з 1995 года маюць філіял на базе Мазырскага му-зычнага вучылішча. У дадзеным выпадку мы маем поўную падставу гаварыць аб магчымасцях дасягнення пераемнасці на ўзроўні розных ступеняў адукацыі, якая ў сучасных умо-вах шмат у чым і прасочваецца.
         На жаль, практыка тэатральнай адукацыі не мае па-добных аналагаў. У гэтым выпадку нам патрэбна адразу
    
    
    
    213
    
     Уладзімір Мамонька
    
    дамовіцца, што гаворка ідзе пра дзяржаўную сістэму адука-цыі ў галіне тэатра, калі на Беларусі ўзніклі культурна-асветныя вучылішчы (30-я гады), і ў 1945 годзе пачаў сваю дзейнасць тэатральны інстытут.
         Так склалася, што прасачыць пачатковыя звёны ў тэ-атральным навучанні ў параўнанні з прыведзеным вышэй прыкладам музычнага навучання не прадстаўляецца маг-чымым. Толькі ў 80-х гадах ў структуры школ мастацтваў з'явіліся тры тэатральных аддзяленні (адно ў Магілёве і два на Віцебшчыне) і ў Мінску пачаў дзейнічаць «тэатральны ўхіл» пры 136-й агульнаадукацыйнай школе. У культасвет-вучылішчах (пазней пераўтвораных спачатку ў вучылішчы культуры, а пасля мастацтваў) тэатральная адукацыя да 1992 года вялася толькі ў напрамку арганізацыі аматарскага тэатра з элементамі рэжысуры і акцёрскага мастацтва. I толькі ў адзначаным годзе ў Гродна, Віцебску, Мінску, Ма-гілёве адкрыліся аддзяленні з навучаннем спецыялістаў ся-рэдняга звяна па спецыялізацыі «акцёрскае мастацтва тэат-раў лялек», а крыху пазней уведзена спецыялізацыя «акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра».
         Тым не менш, можна небеспадстаўна сцвярджаць, што сістэмны падыход да тэатральнай адукацыі ўсё ж існуе і ў апошнія гады значна якасна змяніўся. Пачынаючы з 1990 года ў пералік спецыяльнасцей вышэйшых навучальных ус-таноў Рэспублікі Беларусь уведзены ўсе існаваўшыя раней ў СССР спецыяльнасці культуры і мастацтва, і асабліва спе-цыялізацыі і кваліфікацыі. Так, па спецыяльнасці «Рэжысура» ў нашай краіне на базе Беларускай акадэміі мастацтваў вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыя-лізацыях «Рэжысура драматычнага тэатра», «Рэжысура тэ-атра лялек», «Рэжысура музычнага тэатра», «Рэжысура тэ-лебачання», «Рэжысура кіно», на базе Беларускага універсітэта культуры — па спецыялізацыі «Рэжысура свя-таў». Традыцыйныя на Беларусі спецыялізацыі спецыяль-насці «Акцёрскае мастацтва» таксама папоўніліся спецыя-
    
    214
    
    Уладзімір Мамонька
    
    лізацыяй «Акцёрскае мастацтва музычна-драматычнага тэ-атра», па якой раней падрыхтоўка вялася толькі ў Маскве. У 1993 годзе практыка навучання вышэйшага звяна рэспублікі пабагацела і на спецыяльнасць «Харэаграфічнае мастац-тва». Упершыню ў Беларускім універсігэце культуры пачалі рыхтаваць балетмайстраў-пастаноўшчыкаў народнага і бальнага танцаў, а ў Беларускай акадэміі музыкі - артыстаў і балетмайстраў класічнага танца. Назавем яшчэ распача-тую ў Беларускім універсітэце культуры падрыхтоўку кад-раў па спецыяльнасці «Літаратурная работа» і адкрыццё ў дадзенай установе спецыялізаванага Савета па абароне док-тарскіх і кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя мастацтваў». Усяго у сістэме вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва краіны адука-цыйны працэс вядзецца па 29 спецыяльнасцях і 64 спецыя-лізацыях, што дае магчымасць забяспечыць практыку шматграннага тэатральнага працэсу на Беларусі.
        Але жыццё пастаянна напамінае, што яна, гэтая самая практыка, далёка не беспраблемная. Старэюць акцёрскія ансаблі тэатраў, не на шмат памаладзела і рэжысура. А Бе-ларуская акадэмія мастацтваў не ў стане сёння забяспечыць існуючую патрэбу. Першачаргова па прычыне адсутнасці патрэбных памяшканняў для навучання большай колькасці студэнтаў, а таксама страты цікавасці ў яе выпускнікоў пра-цаваць на перыферыі. Пераважна па гэтай прычыне тры гады таму ва універсітэце культуры быў ажыццёўлены экс-перыментальны набор будучых акцёраў для юнацкіх драм-тэатраў, дзе выкладаюць былыя рэжысёры-ТЮГаўцы Рыгор Баравік і Мадэст Абрамаў. Да выкладання перыядычна да-лучаюцца і вядучыя артысты гэтага тэатра. Але наша «мастацкая інтрыга», яшчэ не паспеўшы, ды і не меўшы та-кой магчымасці паспрабаваць гэты «пірог», ужо «ацаніла» дадзены эксперымент як непатрэбны, ці нават дрэнны. А, між іншым, гэта далёка не так.
    
    215
    
    Уладзімір Мамонька
    
         Па-першае, ва універсітэце склалася ўсталяваўшаяся практыка выхавання спецыялістаў тэатра на традыцыях, у тым ліку тэатра аматарскага, які на Беларусі мае багатую і, магчыма, больш шматгранную гісторыю, чым тэатр прафе-сійны (давайце ўлічым іх большую свабоду ад існаваўшай «тэатральнай цэнзуры» ў выбары рэпертуару, рэжысёрскіх навацый і ў пераважнай большасці імкненне да нацыяналь-ных аспектаў творчага жыцця, закладзеных школьным тэ-атрам, батлейкай, Ігнатам Буйніцкім, Францішакам Алях-новічам і Уладзіславам Галубком...».
         Па-другое, Майстру не так ужо і важна месца выкла-дання навучання. Для яго галоўнае, каб былі створаны най-больш спрыяльныя ўмовы для правядзення навучальнага працэсу.
         А па-трэцяе, справа ж гэтая ўзнікла не на пустым мес-цы. Пры атэстацыі ВНУ ў 1996 годзе доктар мастацтваз-наўства Рычард Смольскі адзначыў сур'ёзны ўзровень наву-чальнага працэсу на кафедры тэатральнай творчасці універсітэта і выказаў думку аб патрэбе ў працягу тут пад-рыхтоўкі акцёраў. Патрэбна будзе, відаць, прыбавіць і яшчэ адзін аспект — псіхалагічны, які таксама нельга не ўлічваць, калі мы сапраўды клапоцімся аб укамплектаванні акцёрскіх труп у абласных драмтэатрах. Студэнты-выпускнікі Белару-скага універсітэта культуры нават у сённяшніх складаных сацыяльна-эканамічных умовах, якія жорстка б’юць па іх сямейна-бытавых абставінах, гатовы ехаць у перыферыйныя тэатры, каб толькі была магчымасць працаваць і рабіць там сваю любімую справу. I гэта, паверце, не проста словы.